Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
захавала ў нейкай форме нацыянальнае (ці рэспубліканскае) самавызначэнне, але яно было генетычна звязанае з ідэалогіяй і нормамі камуністычнай сістэмы ў той яе своеасаблівай форме, што склалася ў паваеннай Беларусі. Самым доўгатрывалым наступствам з’яўлення беларускага савецкага патрыятызму было тое, што ён выштурхоўваў усё іншае з палітычнай і ідэалагічнай прасторы, неабходнай для паўставання альтэрнатыўнай нацыянальнай ідэі, якую прыняло б насельніцтва і якая б фармулявалася ў духу супраціву ўладзе, у духу антытаталітарызму і служыла б баявым клічам, што мабілізоўваў бы грамадства на змаганне за палітычныя змены і незалежнасць. У велізарнай ступені ўзмацніла гэты “эфект выштурхоўвання” тое, што беларускі нацыяналізм быў заплямлены калабарацыяй некаторых нацыянальных дзеячаў у гады Другой сусветнай вайны з нацыстамі.
Слабасць нацыяналізму ў Беларусі не азначала незапатрабаванасці дэмакратьгчных змен у гады перабудовы і адразу па распадзе савецкай сістэмы. Насамрэч, калі пачалася перабудова, іх патрабавалі ў той жа, калі не ў большай, меры, што і ў суседніх рэспубліках14.
Па-першае, мабілізацыйны патэнцыял новаўзніклай дэмакратычнай апазіцьіі быў жорстка абмежаваны, асабліва з улікам таго, што ў Беларусі ідэя палітычнай незалежнасці мела надзвычай малую падтрымку, а патрабаванні адраджэння мовы і культуры не знаходзілі шырокага водгуку.
Па-другое, адсутнасць папулярнай нацыянальнай ідэі, якая б пазбавіла “стары рэжым” легітымнасці з маральнага, ідэалагічнага гледзішча, азначала, што апазіцыі нашмат цяжэй было прыцягнуць на свой бок актыўных прыхільнікаў, чым захаваць іх падтрымку праз увесь вызначальны пераходны перыяд16. У пару перабудовы і першыя гады незалежнасці ў грамадстве расло патрабаванне палітьгчных перамен перадусім пад уздзеяннем агульнай незадаволенасці насельніцтва сваім матэрыяльным і сацыяльным становішчам. Хоць гэтая незадаволенасць першапачаткова надала моцны штуршок апазіцыі, але ўрэшце, калі грамадства пабачыла ў палітычных зменах і, што вельмі істотна, у самой незалежнасці прычыну сацыяльна-эканамічных нястач, яно павярнулася супраць дэмакратаў. Больш за тое, савецкі светапогляд большасці беларусаў акурат і даў магчымасць антырэфарматарскім і антынезалежніцкім сілам развянчаць змагароў за дэмакратызацыю на маральных і нацыянальна-ідэалагічных падставах.
Яшчэ адным істотным наступствам дэнацыяналізацыі і саветызацыі Беларусі сталася тое, што ў крытычны момант палітычных пераўтварэнняў сярод партыйнага кіраўніцтва рэспублікі не было моц-
14 Гл., напр.: Fintfer Ada W, Mickiewicz Ellen. Redefining the Political System of the USSR: Mass Support for Political Change /7 American Political Science Review. Vol. 86. № 4. December 1992. P 857—874.
15 Way Lucan A. Authoritarian State Building and the Sources of Regime Competitive­
ness in the Fourth Wave: the cases of Belarus, Moldova, Russia, and Ukraine // World Politics. Vol. 57. January 2005. P 231.
нага незадаволенага “нацыянал-камуністычнага элемента”, які б вырас да разумення таго, што незалежнасць дае палітычны шанец перафарматаваць і нават рэзкаўзрасціць сваю ўладу па-за абмежавальнымі рамкамі камуністьгчнай ідэалогіі і партыйнай дзяржавы. Пасіўнасць рэспубліканскай наменклатуры, яе фенаменальная няздольнасць дзейнічаць без каманды з Масквы падчас познеперабудовачнага перыяду ўчынілі дрэнны жарт са “старой гвардыяй”, якая паслухмяна капіявала і пераймала шмат што з дыктаванай Гарбачовым палітыкі. У нейкай ступені гэта прыадкрыла для апазіцыі магчымасці, якіх іначай яна была б пазбаўленая. Аднак з тых жа прычын пасля распаду СССР рэспубліканская наменклатура не прымала ніякіх рэформаў і аказалася фактычна няздольнай кіраваць незалежнай дзяржавай. Замест таго каб праводзіць рэформы і займацца дзяржаўным будаўніцтвам, яна цярпліва чакала, каб Расія “вярнулася да нормы” ў спадзеве, што параза рэфарматараў адкрые магчымасці для аднаўлення СССР у той ці іншай форме.
Беларусь ад перабудовы да незалежнасці
Беларусь пакутліва марудна дастасоўвалася да палітычных перамен, выкліканых у 1980-я гг. працэсамі перабудовы і галоснасці. Беларуская наменклатура, адна з самых рэакцыйных ва ўсім Савецкім Саюзе, не хавала настальгіі па старых часах сталінскага таталітарызму і брэжнеўскага застою. Нягледзячы на працэсы, якія адбываліся ў Маскве, галоснасць у Беларусі заціскалася, свабода аб’яднанняў не дазвалялася, а пра эканамічныя рэформы толькі гаварылі пустыя словы. Ступень і моц народнага пратэсту супраць камуністычнай эліты нават і блізка не нагадвала рэвалюцыйнага перавароту, які ахапіў суседнія рэспублікі, асабліва краіны Балтыі. Аднак пры гэтым Беларусь не была поўным балотам, куды не траплялі ніякія плыні пёрабудовы. Хоць патрабаванні палітычных перамен у беларускім грамадстве былі адносна слабыя, але яны ўсё ж існавалі. Да іх уздыму і, адпаведна, стварэння перадумоў для ўзнікнення дэмакратычнага руху і палітычнай апазіцыі падштурхнулі некаторыя падзеі напрыканцы 1980-х гг., якія настроілі грамадства супраць рэспубліканскай эліты.
Па-першае, камуністычнае кіраўніцтва пачало страчваць лаяльнасць насельніцтва пасля таго, як не здолела дзейсна зрэагаваць на наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў 1986 г., а ў самых тыповых савецкіх традыцыях вырашыла засакрэціць інфармацыю, якая магла выклікаць хваляванне ў грамадстве. Хаванне праўды прывяло да бяздзейнасці ў ліквідацыі наступстваў катастрофы, і ў выніку сотні тысяч жыхароў забруджаных раёнаў пакутавалі без належнага лекавання і дапамогі. Публікацыя гэтых фактаў напрыканцы 1980-х гг. выклікала грамадскае абурэнне.
Па-другое, рост незадаволенасці насельніцтва быў выкліканы пагаршэннем у канцы 1980-х гг. эканамічных умоў і, калі казаць больш аба-
гульнена, недаверам да рэспубліканскага партыйнага кіраўніцтва — цягам амаль дзесяцігоддзя па смерці Машэрава насельніцтва ўспрымала яго як чараду шэрых абыякавых апаратчыкаў, няздольных усталяваць сувязь з народам і забяспечыць колішні ўзровень дабрабыту16.
Па-трэцяе, запушчаныя па ўсім Савецкім Саюзе працэсы падштурхнулі нацыянальна свядомую інтэлігенцыю патрабаваць адраджэння беларускай мовы і культуры. Першыя нефармальныя суполкі, якія спрабавалі супрацьстаяць манаполіі камуністычнай партыі на кантроль у ідэалагічнай, культурнай і ўрэшце ў палітычнай сферы, паўсталі на глебе працяглай незадаволенасці нацыянальнай інтэлігенцыі разбурэннем нацыянальнай культуры і мовы17. Адкрыццё ў 1988 г. ва ўрочышчьі Курапаты пад Мінскам месцаў масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій і няўклюдныя спробы партыйнага кіраўніцтва прыменшыць іх маштаб далі інтэлігенцыі шанец выкрыць рэспубліканскую наменклатуру і пачаць ствараць палітычны рух пад лозунгамі перабудовы і дэсталінізацыі.
Уздым рухаў за нацыянальную незалежнасць у суседніх балтыйскіх рэспубліках даў інтэлігенцыі прыклад арганізацыйнай мадэлі. Першы апазіцыйны палітычны рух у Беларусі, утвораны ў кастрычніку 1988 г., назвалі Беларускім Народным Фронтам (БНФ) — на ўзор яго балтыйскіх братоў. Абвясціўшы адраджэнне беларускай мовы і дасягненне незалежнасці Беларусі сваімі праграмнымі мэтамі, БНФ імкнуўся будавацца як шырокі дэмакратычны рух, адкрыты для ўсіх сіл, што выступалі за дэмакратыю, у тым ліку і для шараговых камуністаў. Стварэнне БНФ выклікала рэзкае абурэнне і супраціў з боку наменклатуры — яна адмовілася прызнаваць арганізацыю. Міліцыя разагнала першую дэманстрацыю БНФ у традыцыйны дзень памяці продкаў Дзяды 30 кастрычніка 1988 г.
Рэпрэсіі спарадзілі бурлівую рэакцыю ў цэнтральнай (маскоўскай) прэсе і, паводле некаторых звестак, нават востра крытыкаваліся ў Крамлі. Аднак супрацьдзеянне наменклатуры толькі прыцягнула да руху ўвагу грамадства. Падчас выбараў на З’езд народных дэпутатаў СССР Беларускаму Народнаму Фронту было дазволена выставіць сваіх кандыдатаў толькі ў адным раёне. Але ён падтрымліваў кандыдатаў,
16 Двух пераемнікаў Маіцэрава, Ціхана Кісялёва (першы сакратар КПБ у 1980— 1983 гг.) і Мікалая Слюнькова (1983—1987 гг.) вярнулі назад у Мінск пасля службы ў маскоўскім апараце. Слюнькова асабліва ненавідзелі за бяздзейнасць падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ягоны пераемнік Яфрэм Сакалоў (1987—1990 гг.) быў гэткай жа недзеяздольнай і шэрай фііурай. Стаўленне грамадства да кіраўніцтва адлюстравалася ў фразе, якую я сам шмат разоў чуў падлеткам: “Няма больш у Беларусі бацькі". Людзі шчырапрагнулі займець новага “бацьку”. Амаль адразу па прыходзе даўлады Лукашэнкаатрымаўу народным фальклоры гэты тытул. Цікава, што найчасцей яго называлі бацькам ягоныя самыя адданыя выбарцы — пенсіянеры і ветэраны, пераважна на 30—40 гадоў старэйшыя за самога прэзідэнта.
17 Больш падрабязна на гэтую тэму гл.: Zaprudnik Jan. Belarus: At the Crossroads of History. Boulder: Westview Press, 1993.
вылучаных на дэмакратычнай платформе, у сямі з васьмі выбарчых акруг Мінска. Пяцёра з іх перамаглі на выбарах. У ходзе таго ж галасавання пяць партыйных функцыянераў атрымалі паразу. Агулам тры чальцы БНФ атрымалі месцы ў савецкім парламенце, у тым ліку найбуйнейшы беларускі пісьменнік сучаснасці Васіль Быкаў, які амаль дваццаць апошніх гадоў быў сімвалам нацыянальнага руху.
Але, як вьіявілася, БНФ было цяжка хутка заваяваць папулярнасць па-за буйнымі гарадамі. На выбарах 1990 г. у Вярхоўны Савет — беларускі парламент — БНФ заваяваў толькі 10% з 360-ці месцаў. Аднак дэмакратычная меншасць у Вярхоўным Савеце не была ў поўнай ізаляцыі. Гэтак, БНФ выступіў сузаснавальнікам Дэмакратычнага клуба, у які ўвайшлі болып як 100 дэпутатаў. Пры выбарах старшыні Вярхоўнага Савета дэмакрат Станіслаў Шушкевіч — прафесар, вядомы сваімі намаганнямі прыцягнуць увагу ўрада да наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, — набраў яшчэ болып галасоў: 118 супраць 165ці, пададзеных за вылучэнца партыйнай наменклатуры Мікалая Дземянцея. Наменклатуры прыйшлося пайсці на пэўныя саступкі гэтаму блову: Шушкевіча абралі першым намеснікам старшыні парламента. Пазней, 27 ліпеня 1990 г., калі “парад суверэнітэтаў” дайшоў да Расіі і Украіны, яна вымушана пагадзілася з ініцыятывай апазіцыі абвясціць суверэнітэт Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, хаця усяго на два месяцы раней парламенцкая большасць заблакавала гэты крок.