Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
33 Паміж імі існавалі моцныя эмацыйныя повязі: Мілошавіч быў кумам Стамболіча — хросным бацькам дзіцяці. Гэта пімат што азначала ў традыцыйным грамадстве. Стамболіч ніяк не ўяўляў, што ягоны кум яму здрадзіць. Гл.: Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001.
34 Loder Dusko, Branson Louise. Milosevic: Portrait of a Tyrant. New York: The Free
Press, 1999. P 22.
36 Djukic Slavoljub, Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P 15.
36 Мілошавіч сцвярджаў, што ніколі яго не асуджаў. Аднак урэшце на паверхню выйшла ягоная наступная заява на сустрэчы з партыйнымі кадрамі: “З’яўленне Мемарандума Сербскай акадэміі навук і мастацтваў уяўляе сабой не што іншае, як самы цёмны нацыяналізм... Таму, калі мы кажам пра дзейнасць камуністаў, то мусім усведамляць, што ўсялякія гульні з нацыяналізмам ці ўхіл да яго не могуць паспрыяць, а наадварот, могуць толькі перашкодзіць паспяховаму палітычнаму развіццю, якое ставіць сабе на мэце Звяз камуністаў. Толькі цітаўская палітыка братэрства і адзінства ўяўляе сабой аснову, якая можа забяспечыць захаванне Югаславіі. Таму мы энергічна рэагуем на нападкі на Ціту і на рэвалюцыю”. Цікава, што Мілошавіч заявіў гэтаў чэрвені 1987 г. Гл.: Slobodan Milosevic on Memorandum //Vreme News Digest Agency. № 99.16.08.1993. http://www.tol.org/client/article/15357slobodan-milosevic-on-the-memorandum.html.
з нацыяналізмам. Кансерватары ва ўладзе, перадусім партыйныя апаратчыкі і вайскоўцы, пачалі разумець, што “братэрстваі адзінства” больш не могуць забяспечыць сталую аснову для легітымнасці рэжыму, і трэба тэрмінова прапанаваць нешта іншае.
Косаўскі клубок супярэчнасцей даў Мілошавічу шанец узняцца з шэрагаў партыйнай эліты і ўзляцець на такую вышыню, якой нават не прадугледжвалі тагачасныя правілы гульні. Ягоная рэінкарнацыя ў абліччы сербскага нацыяналіста пачалася 24 красавіка 1987 г., калі ў якасці старшыні Звязу камуністаў Сербіі ён прысутнічаў у Косаве на пасяджэнні гарадскога камітэта партыі на ўскраіне Прышціны. Дэманстрацыя этнічных сербаў перад будынкам, дзе адбывалася пасяджэнне, перарасла ў сутычку дэманстрантаў з мясцовай паліцыяй, дзе вялі рэй албанцы.
Умяшанне Мілошавіча на баку сербаў запачаткавала новуто эру ў сербскай палітыцы. Ягоны знакаміты кліч: “Ніхто не будзе вас біць!” — разышоўся па ўсёй зямлі. У ім пабачылі новага лідара, адчулі надзею на бяспеку ва ўз’яднанай бацькаўшчыне. Як сказаў назіральнік, “у Косаве Мілошавіч упершыню адчуў смак славы”37. Але тут было і нешта болыпае: магчыма, Мілошавіч першым з кіраўнікоў Югаславіі зразумеў, што эра Ціты нарэшце скончылася.
Нацыяналізм адкрываў магчымасць для рэспубліканскага камуністычнага кіраўніцтва ўнікнуць крызісу легітымнасці38, узаконіць пазбаўленне нацыянальных меншасцей права на палітычнае прадстаўніцтва, апраўдаць здушэнне палітьгчных апанентаў як ворагаў сербскай справы39. Па вяртанні з Косава Мілошавіч склікаў пленум Звязу камуністаў Сербіі і заявіў, што “пытанне Косава — гэта ўжо не палітычнае пытанне, гэта пытанне жыцця і смерці бацькаўптчыны”40. I неістотна, што ў той жа прамове ён і зрабіў круты разварот,
37 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001.
38 Як выказаўся Ганьён, “быў перанесены акцэнт з таго, што адбываеццаў пэўнай палітычнай прасторы і як ёю кіруюць, на тое, каму “належыць” гэтая прастора”. Gagnon Jr. Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004. P 8.
39 Банс апісвае гэтую сітуацыю як “нацыяналістычную мабілізацыю, якая адбылася раней за палітычную лібералізацыю”. Адрозна ад мабілізацыі падчас працэс}' палітычных змен, “мабілізацыя і затым плюралізацыя” ўтакой паслядоўнасці амаль непазбежна прыводзілі або да спынення пераходу да дэмакратыі, або да затрымкі дэмакратызацыі. Пры такой паслядоўнасці падзей нацыянальная ідэнтычнасць і этнічныя пытанні мелі прыярытэт над дэмакратыяй, палітычнай лібералізацыяй і правамі асобы, бо легітымная прастора, каб уздымаць і асэнсоўваць гэтыя пытанні, была замалая. Такім чынам, кіраўніцтва камуністычных партый атрымала ўнікальную магчымасць разыграць нацыяналістычную карту. Гл.: Bunce Valerie. Rethinking Recent Democratization: Lessons from the Postcommunist Experience Ц World Politics. Vol. 55. № 2. January 2003. P 167—192, асабліва P 177—178.
40 Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 44.
сказаўшы: “Трываць нацыяналізм ніхто не будзе”41. Прыняўшы Мемарандум САНМ за аснову сваёй палітычнай платформы, Мілошавіч хутка зрабіўся самым заўзятым прапагандыстам яго агульнай ідэі. Зыходныя прынцыпы калектывізму і этатызму, сфармуляваныя сербскай інтэлігенцыяй, дазволілі камуністычнай эліце ўлучыць нацыяналістычную ідэалогію ў сваю ўласную.
Аднак перш чым павесці адкрытае змаганне за найвышэйшую ўладу, неабходна было яшчэ тое-сёе зрабіць. Мілошавічу па-ранейшаму даводзілася асцярожна балансаваць паміж фракцыямі і плынямі, забяспечваючы сабе падтрымку большасці з іх і па чарзе запэўніваючы кожную ў тым, што ён сапраўдны цітаіст, або нацыяналіст, або рэфарматар, або праваслаўны. Аднойчы ён нават здолеў падаць сябе болыпым прыхільнікам югаслаўскай федэрацыі, чым сербскае рэспубліканскае кіраўніцтва, якое ён урэшце скінуў. Мілошавіч заставаўся хамелеонам, паказваў сябе ў зусім розных абліччах перад рознымі аўдыторыямі, Як ні дзіўна, рэверансы “братэрству і адзінству” ў ягоных прамовах сустракаліся яшчэ ў снежні 1992 г., калі Югаславія ўжо даўно адышла ў нябыт, аМілошавіч канчаткова сцвердзіў сябе жорсткім нацыяналістам42. Новазаваяваная папулярнасць у спалучэнні з асабістай харызмай спрыяюць міфалагізацыі постаці Мілошавіча. Паводле слоў аднаго назіральніка, ён стаўся “новым збаўцам” для ўсіх”43.
У другой палове 1987 г. Мілошавіч ужо меў значную палітычную перавагу: ён быў чалавекам з народу, народным героем у Сербіі, і супраціў ягонаму прыходу да ўлады можна было з лёгкасцю паднесці як непрыманне волі народу. Гэтая акалічнасць лагічна прывяла ніжэйшых чьпіоў бюракратычнай піраміды, медыйныя колы, вайскоўцаў і інтэлектуалаў да простай высновы: хаўрус з Мілошавічам азначае
41 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P. 18.	.
42 “Цяпер ix хвалююць этнічныя чысткі, якіх няма нідзе ў Сербіі і якія нідзе не праводзяода, бо сербская нацыя ніколі не прынізіла б сябе гэткімі бесчалавечнымі ўчынкамі... Мы, грамадзяне Сербіі, хочам мець паспяховую і вольную краіну. Гэта магчыма толькі тады, калі мы будзем кіравацца палітыкай братэрстваі адзінства”. Гл.: Milosevic addresses Kosovo Polje rally // Belgrade Radio Network. 17.12.1992. FBIS. 18.12.1992. P 39.
43 “Старыя камуністы верылі, што Мілошавіч захавае сацыялізм і верне яго да арыгінальных аскетычных вытокаў. Як жорсткія, гэтак і памяркоўныя нацыяналісты... упартасцвярджалі, што ён перадусім серб і ягоная ідэалогія будзе падпарадкоўвацца ягонай нацыянальнай саматоеснасці. Праваслаўная царква бачыла ў ім схаванага верніка, які верне яе нацыяналізаваную маёмасць... Былыя дысідэнты сцвярджалі, што ён лібералізуе грамадскае жыццё. Антыкамуністы і іншыя прадстаўнікі “сярэдняга класа” былі перакананыя, піто ён урэшце прадэманструе свае сапраўдныя палітычныя прыхільнасці і будзе бараніць іх справу. Манархісты спадзяваліся, што ён адродзіць манархію... Цэнтральныя камітэты партыі ў іншых рэспубліках верылі, што нарэшце вызваліліся ад сербскага нацыяналізму, бо Мілошавіч адхіліў усіх сербскіх нацыяналістаў ад улады”. Гл.: Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: LB.Tauris, 2001. P 35.
прасоўванне ў кар’еры. Са свайго боку, “скарыстоўваючы амбіцыі іншых, Мілошавіч задавальняў уласныя. Ен быў гатовы прыняць усіх, апроч лібералаў, антынацыяналістаў і прыхільнікаў Захаду”44.
Таму сярод асноўных хаўруснікаў Мілошавіча апынулася, папершае, рэспубліканская і рэгіянальная партыйная наменклатура сярэдняга і ніжэйшага звяна. У выніку шэрага чыстак яна масава замяніла “старую гвардыю” — у некаторых структурах ператасоўванне кадраў закранула нават тэхнічны персанал камунальных службаў.
Па-другое, на бок новага лідара схіліліся бялградскія СМІ, падтрымка якіх мела вырашальнае значэнне для данясення ідэй Мілошавіча да шырокіх мас. Разумеючы, якое ўздзеянне мае прапаганда, Мілошавіч вельмі сур ’ёзна падьппоў да гэтага аспекту захопу ўлады. Гэтак, вядучыя бялградскія СМІ, якія наважыліся крытыкаваць паводзіны Мілошавіча ў Косаве (у тым ліку штодзённая газета “Палітыка”, часопіс “НІН”, Бялградскае тэлебачанне) першымі зведалі на сабе чысткі45. Бялградскае радыё і тэлебачанне ўзначаліў сябар Мілошавіча з часоў навучання Душан Мічэвіч; яшчэ адзін сябар і хаўруснік, Жыварад Мінавіч, узначаліў “Палітыку”. Некаторыя іншыя выданні перадалі журналістам, якія раней дыскрэдытавалі сябе і для якіх адданасць Мілошавічу была адзіным спосабам наноў пачаць кар’еру46.
Па-трэцяе, паміж Мілошавічам і югаслаўскай арміяй ды карнымі структурамі ўтварыўся маўкл івы альянс. Армія, хоць і ўзгадаваная на традыцыяхцітаізму, былавымушаная пагадзіццазягонайнацыяналістычнай рыторыкай. Як адзначаў назіральнік, салдаты і паліцэйскія проста “разумелі правілы палітыкі: з іх гледзішча, усё павінна трымацца пад кантролем і служыць адным мэтам”47. Больш за тое, нацыяналізм Мілошавіча ніколі не быў ні празаходнім, ні антыкамуністычным, і таму ён стаўся цалкам прымальнай фігурай для кансерватыўнай эліты службаў бяспекі і войска, якая не стамлялася абвяшчаць памяркоўных камуністычных рэфарматараў (і большых інтэрнацыяналістаў) агентамі “новага сусветнага парадву”, што мелі на мэце пазбавіць “сацыялізм [магчымасці] выправіць свае памылкі і паказаць сваю моц”48.
44 Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People's Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. P 35—36.
46 Кіраўнік рэдакцыі навін Бялградскага тэлебачання быў звольнены за “аднабаковыя, непраўдзівыя рэпартажы, якія ўяўлялі сабой грубую дэзынфармацыю і спробу палітычных маніпуляцый грамадствам” // The Guardian. 26.11.1987. Цыт. у: Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. P 57.