Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Раздзел 1.
Сербія: унутраны пераварот і мабілізацыя мас у рамках аднапартыйнай дзяржавы
Канец братэрства і адзінства
Югаславія ў часы Ціты была ўнікальнай паводле будовы краінай і яшчэ болып унікальнай — як выспа адкрытасці і адноснага лібералізму ў моры камуністычных дыктатур. Хоць у Югаславіі і панавала аднапартыйная сістэма, але гэта была самая набліжаная да Захаду частка камуністычнага свету, прычым заходні ўплыў быў больш заўважны на паўночна-заходніх тэрыторыях федэрацыі, асабліва ў Славеніі і Харватыі. Вядома, адносная свабода была не правам, а прывілеем, і яе з лёгкасцю абмяжоўвалі, як толькі ўлада і, галоўнае, асабіста Ціта адчувалі, што яна зайшла занадта далёка.
Аднак мадэрнізацыя, дэцэнтралізацыя, эксперыменты з самакіраваннем, бясспрэчна, спрычыніліся да большага плюралізму ў югаслаўскім грамадстве. Гэты працэс атрымаў новы імпульс пасля таго, як у 1980 г. памёр Ціта. На большасці адказных пасад па ўсёй краіне прайшла ратацыя, і нярэдкай з’явай была палітычная канкурэнцыя, хоць і ў рамках аднапартыйнай дзяржавы. Прэса заставалася несвабоднай, але магла весці палеміку па досыць шырокім коле пытанняў і раз-пораз мела смеласць супрацьстаяць партыйнаму ўплыву. Да сярэдзіны 1980-х гг. пачалі з’яўляцца альтэрнатыўныя няўрадавыя арганізацыі. Шмат у чым сітуацыя ў Югаславіі 1980-х гг. нагадвала застылую на раннім этапе гарбачоўскую перабудову і галоснасць. Палітыка па-ранейшаму рабілася, як казаў Чэрчыль, пад дываном, дзе біліся партыйныя бульдогі. Аднак здаралася, што дыван падымалі і ў бойку ўлучаліся гульцы звонку, каб вырашыць вынік барацьбы за ўладу.
Для народу Югаславіі дзесяцігоддзе пасля смерці Ціты было трывожным і няпэўным. Сістэма, здавалася, працавала, але нацыяналістычныя памкненні паступова прабіваліся праз старыя табу. Тут найперш заслугоўваюць увагі дэманстрацыі 1981 г. у Косаве: на іх гучалі патрабаванні надаць Косаву статус рэспублікі, і яны скончыліся праліццём крыві.
Самакіраванне працоўных сталася яшчэ адной марнай спробай запрэгчы разам сацыялізм і капіталізм — прадпрыемствы апынуліся пад ціскам патрабаванняў падвысіць заробкі, незалежна ад вынікаў
працы і канкурэнтаздольнасці. Эканоміка ішла на спад, у 1985 г. гадавы рост цэн склаў 100% — насоўвалася гіперінфляцыя. У тым жа годзе беспрацоўе ў сацыяльным сектары дасягнула 16%. Да сярэдзіны 1980-х гг. у Югаславіі ўвялі ліміты на бензін і электрычнасць, вярнуліся да картак на некаторыя харчовыя тавары — упершыню з 1950-х гг. Усяго за шэсць гадоў — ад 1979 г. да 1985 г. — рэальныя даходы скараціліся на чвэрць1. Далей Югаславію ахапіў даўгавы крызіс, выкліканы рэзкімі ваганнямі на сусветным нафтавым рынку напрыканцы 1970-х гг. Краіне давялося ажыццявіць балючую праграму стабілізацыі з удзелам МВФ, што абвастрыла і без таго павялічаную сацыяльную напружанасць. А калі напрыканцы 1980-х гг. “халодная вайна” наблізілася да завяршэння, Югаславія пачала страчваць свой унікальны геапалітычны статус — адну з яе адметных рыс амаль праз усе паваенныя гады. Таму свет, і перадусім Злучаныя Штаты, страчваў зацікаўленасць прыкладаць вялікія намаганні, каб падтрымліваць стабільнасць і тэрытарыялыіую цэласнасць.
У афіцыйнай ідэалогіі цітаўскай Югаславіі камуністычная дактрына спалучалася з “мадэрнізацыйным” поглядам на федэратыўную дзяржаву і з фармаваннем шматнацыянальнага грамадства на глебе палітычнай традыцыі партызанскага антыфашысцкага супраціву падчас Другой сусветнай вайны. Нацыянальная праграма Ціты мела на ўвазе братэрства народаў, якое мусіла пераадолець адвечныя этнічныя канфлікты праз баланс уплыву розных этнічных груп і рэгіянальных эліт у рамках федэрацыі і адначасова забяспечыць асабісты кантроль Ціты над Югаславіяй2. Аднак мадэрнізацыйны патэнцыял цітаізму меў свае межы. Эканамічная і грамадская лібералізацыя 1960-х гг. падштурхнула да абуджэння нацыяналізму ў Сербіі і Харватыі на пачатку 1970-х гг. У выніку пачаўся перыяд жорсткай палітьічнай рэакцыі і чыстак.
Перадача ўлады рэспублікам, згодна з Канстытуцыяй 1974 г., і рашэнне Ціты ўсталяваць пасля свайго пажыццёвага прэзідэнцтва сістэму калектыўнага кіравання на федэральным узроўні3 гарантавалі, што за Ціты ці па ягонай смерці ніколі не паўстане іншы роўны яму лідар. Аднак у нечым гэтыя захады таксама адлюстроўвалі і думкі Ціты, калі ён азіраўся насвой уласны шлях лібералізацыі ў 1960-я гг.: тады ён паставіў не набольш ліберальную федэральную эліту, анабольш кансерватыўнае ў той час партыйнае кіраўніцтва саюзных рэспублік, як больш надзейных абаронцаў ідэалагічнай чысціні. Гэтыя інстытуцыйныя новаўвядзенні
1 Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction of Yugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002. P 28.
2 Гл.: Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000; Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999.
3 У форме Прэзідыума СФРЮ, y які ўваходзілі прэзідэнты рэспублік і аўтаномных абласцей.
Раздзел 1. Сербія: унутраны пераварот імабілізацыя масаў...57 мелі цяжкія наступствы для будучыні Югаславіі. У выніку перадачы ўлады рэспублікам (а ў Сербіі — рэспубліцы і аўтаномным абласцям) дзяржаўныя іерархіі рэспубліканскага ўзроўню ва ўсёй Югаславіі ператварыліся ў “механізмы этнічнага дамінавання”. Федэратыўная структура не спрыяла дасягненню балансу паміж федэральнымі і нацыянальнымі інтарэсамі. Наадварот, яна заклала міну запаволенага дзеяння, якая абавязкова мусіла выбухнуць пры аслабленні ідэалагічнага кантролю. Палітычная барацьба набывала форму спачатку міжрэспубліканскіх, а ўрэшце і міжэтнічных канфліктаў4. Аднак ці выбухне гэтая міна, залежала ад жадання палітычных іульцоў яе здэтанаваць, а не абясшкодзіць.
Для Сербіі канец федэратыўнай дзяржавы перадусім актуалізаваў адмысловую гістарычную праблему: геаграфічна раскіданы народ з моцным пачуццём зтнічнага самаўсведамлення і незавершанай кансалідацыяй этнанацыянальнай дзяржавы. Перадача ўлады рэспублікам у 1974 г. матэрыялізавалася ў формуле “слабая Сербія — моцная Югаславія” — “калі і не афіцыйную, дык добра вядомай палітыкай” рэжыму6. Сербія “аслаблялася” тым, што паводле Канстытуцыі 1974 г. дзве яе вобласці, Ваяводзіна і Косава, атрымалі вялікую ступень аўтаноміі і толькі намінальна не замацаваны статус рэспублік. Да таго ж у кіраўніцтва гэтых абласцей замест сербаў прасоўвалі нацыянальную эліту. Рост руху за аўтаномію сярод этнічных албанцаў, змена этнічнага балансу, выспяванне этнічных канфліктаў у Косаве абвастрылі занепакоенасць мноства сербаў, як ім здавалася, паступовым размываннем іх дзяржаўнасці і нацыі.
У гэтым кантэксце сербскі нацыяналізм паўстаў галоўным праціўнікам камуністычнай ідэалогіі і югаслаўскага варыянта яе дактрыны. Нацыянальная кансалідацыя заставалася незавершанай, таму нацыяналізм выступаў не толькі як праект дзяржаўнага будаўніцтва, але як “ідэалогія этнічнага і культурнага вызвалення, змаганне не толькі за індывідуальныя, але і за калектыўныя правы”6. Заклапочанасць пераследам этнічных сербаў у Косаве спярша прывяла да ўздыму дысідэнцкага і праваабарончага руху, які пачаў падпольна арганізоўвацца ў 1970-я гг.
4 Гэтым Югаславія рэзка адрознівалася ад былога СССР, дзе нязгодная эліта рэспубліканскага ўзроўню таксама ўхапілася за нацыяналізм як сродак захаваць сваю ўладу пасярод развалу аднапартыйнай сістэмы. Аднак паколькі рэспубліканскія эліты змагалася заўладу з федэральным цэнтрам, а не паміж сабой, яны, як правіла, утваралі кааліцыю паміж сабой. Гэтаўрэшце і забяспечыланадзівамірны, бяскроўны распад СССР. Гл.: Kotkin Stephen. Armageddon Averted: The Soviet Collapse 1970— 2000. Oxford University Press, 2001; Bunce Valerie. Subversive Institutions: The Design and Destruction of Socialism and the State. Cambridge University Press, 1999.
5 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P 16.
6 Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. P 31.
Рост этнічнай напружанасці ў Косаве назіраўся ад 1981 г., калі ўпершыню прагучалі патрабаванні надаць вобласці статус рэспублікі. Камуністычнае кіраўніцтва Сербіі не здолела адпаведна на яго зрэагаваць. Тады нацыянальныя інтэлектуалы і праваабаронцы ўбачылі ў разгортванні канфлікту “выдатную магчымасць пашырыць барацьбу інтэлігенцыі за свабоду выказвання і ўвесці шырэйшы панятак меншасці і правоў чапавека”7. Суполкі дысідэнтаў, як, напрыклад, бялградскі Камітэт абароны свабоды мыслення і выказвання, прапаноўвалі сваю дапамогу і выступалі ў абарону грамадзянскіх і этнічных правоў усіх бакоў канфлікту — і сербаў, і албанцаў. Аднак праваабарончы складнік нацыяналістычнай апазіцыі камуністычнай уладзе пачаў хутка саступаць патрабаванням новай “сербскай нацыянальнай праграмы”, прызначанай кансалідаваць адзіную этнічную радзіму сербаў.
Патрабаванне нацыянальнай праграмы было агучанае ў (сумна) вядомым Мемарандуме 1986 г. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (САНМ). Аўтары дакумента сцвярджалі, што ў югаслаўскай федэрацыі Сербія мела ніжэйшы статус, і даводзілі, што “сербская нацыя... не мела права на ўласную дзяржаву, а сербаў у іншых рэспубліках нават пазбаўлялі права нацыянальнай меншасці карыстацца сваёй мовай”8. Абвяшчалася, што Югаславія — “калектыўная ілюзія Сербіі”, якая выцягнула з сербскай нацыі, што наіўна прыняла федэратыўны праект, яе рэсурсы і пазбавіла дзяржаўнасці на карысць усіх іншых рэспублік федэрацыі, якія збудавалі свае нацыянальныя дзяржавы9. “Здабыццё нацыянальнай і культурнай цэласнасці сербскага народа, незалежна ад таго, у якой рэспубліцы або вобласці ён знаходзіцца, — гістарычнае і дэмакратычнае права народу” — заяўлялася ў Мемарандуме10. Рабіўся заклік перагледзець Канстытуцыю Югаславіі, асабліва тыя яе палажэнні, што надавалі аўтаномію абласцям Сербіі. Такім чынам,
7 Dragovic-Soso Jasna. ‘Saviours of the Nation’: Serbia’s Intellectual Opposition and the Revival of Nationalism. London: Hurst and Co., 2002. R 123.
8 Цыт. y: Janjic Dusan. Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994.) Ц Janjic Dusan (ed.). Serbia Between Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. P 22—23.