Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
9 “Цягам усяго паваеннага перыяду эканоміка Сербіі цярпела ад нераўназначнага абмену... Няма ні найменшай долі сумневу, што адноснае адставанне Сербіі найперш выкліканае меншым памерам капіталаўкладанняў на душу насельніцтва, a не эфектыўнасцю капіталаўкладанняў... Складваецца карціна прыгнечанай і занядбанай эканомікі на югаслаўскай прасторы... Становішча Сербіі трэба разглядаць у межах мадэлі палітычнага і эканамічнага панавання Славеніі і Харватыі, якія былі ініцыятарамі змен ва ўсіх папярэдніх сістэмах”. Мемарандум. Цыт. у: Mihailovic Kosta, Krestic Vasilije. Memorandum of the Serbian Academy of Sciences and Arts: answers to criticisms. Belgrade: Serbian Academy of Sciences and Arts, 1995. http:// www.rastko.rs/istorija/iii/memorandum.pdf.
10 Janjic Dusan. Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994) //Janjic Dusan (ed.). SerbiaBetween Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. P 22—23.
Мемарандум de facto заклікаў да стварэння новай нацыянальнай дзяржавы, не зважаючы на наяўныя тэрытарыяльныя і адміністрацыйныя межы ў рамках СФРЮ11.
Мемарандум меў велізарны эфект як самы дзёрзкі акт выкрыцця камуністычнай ідэалогіі і федэратыўнай дзяржавы Ціты. Але ў ім сцвярджалася, што шлях да дэмакратыі ляжыць праз вырашэнне сербскай праблемы, а не наадварот12. Тым самым гэты дакумент сфармаваў публічны дыскурс па нацыянальным пытанні такім чынам, што па сутнасці перакрываў магчымасць вырашэння ідэалагічнага і палітычнага крызісу ў Сербіі праз дэмакратычныя змены. Па-першае, у пошуках вінаватых у нягодах Сербіі нацыянальная інтэлігенцыя абмінула ўладную іерархію рэспубліканскага ўзроўню і замест яе абрынула ўдар на суседзяў і вонкавыя сілы, якія нібыта змовіліся задаволіць уласныя нацыянальныя амбіцыі за кошт Сербіі.13 Аўтары Мемарандуму падавалі цітаўскую Югаславію як просты працяг змовы супраць сербаў14, якія мусілі цярпець ад “няроўнага, прыніжальнага становішча... пад
11 Такім чынам, пытанне сербскай нацыянальнай дзяржавы разглядаецца як “пытанне свабоды і права сербскага этнасу на існаванне як цэласнасці еа сваёй духоўнай, культурнай і гістарычнай саматоеснасцю, незалежна ад цяперашніх міжрэспубліканскіх меж і Канстытуцыі Югаславіі. Калі гэтая свабода і права не захоўваюцца, тады гістарычная мэта сербскага народа — з’яднанне ўсіх сербаў у адной дзяржаве — не дасягнутая”. Цыт. паводле: Pesic Vesna. Serbian Nationalism and Origins of the National Crisis Ц Peaceworks. № 8. Washington: United Nations Institute of Peace, 1996. http://www.usip.org/publications/serbian-nationalismandorigins-yugoslav-crisis.
12 Gojkovic Drinka. The Birth of Nationalism from the Spirit of Democracy I I Popov Nebojsa (ed.l. The Road to War in Serbia: Trauma and Catharsis. Budapest: CEU Press, 2000. P 334. Чосічу давялося стаць сведкам нацыянальнай катастрофы, і ў студзені 1993 г. ён развярнуўся на 180 градусаў — пазбаўлены рэальных паўнамоцтваў прэзідэнт ФРЮ заявіў: "Калі сербскае пытанне перастане быць дэмакратычным, калі нацыянальныя інтарэсы Сербіі не будуць абараняцііа з дапамогай мірных сродкаў, пагадненняў і кампрамісаў, з разуменнем і павагай да інтарэсаў і правоў іншых народаў і справядлівасці для ўсіх, хто нас атачае, мы як нацыя зазнаем гістарычную паразу”.
13 Напрыклад, генацыд харватаў супраць сербаў разглядаецца як працяглая гістарычная з’ява: “Пэўна, што вытокі актаў генацыду супраць сербаў у Харватыі трэба шукаць у тым часе, калі гэтак званыя праваслаўныя влахі (г.зн. сербы, якія знаходзіліся пад турэцкім прыгнётам у XVI—XVII стст.) пачалі засяляць харвацкія землі... Ідэя генацыду сербаў канчаткова склалася ў межах Аўстра-Вугоршчыны перад пачаткам Першай сусветнай вайны... Працяглае браджэнне ідэі генацыду ў харвацкім грамадстве... караніцца ў свядомасці мноства пакаленняў”. Гл.: Krestic Vasilije. Knjizevne novine. 15.09.1986.
14 У Мемарандуме сцвярджалася, што Камінтэрн, Звяз камуністаў Югаславіі,
Ціта (харват), ягоная правая рука Кардэль (славенец) прыціскалі сербаў. Усе яны “дзейнічалі з мэтай звесці Сербію да аванпоста турэцкага пашы ў Бялградзе і спрыялі раз’яднанню і асіміляцыі сербскага народу”. Цыт. паводле: Pesic Vesna. Serbian Nationalism and Origins of the National Crisis I I Peaceworks. № 8. Washington: United Nations Institute of Peace, 1996. http://www.usip.org/publications/serbiannationalismand-origins-yugoslav-crisis.
уладай антысербскай кааліцыі”15. Гэты дыскурс “палягаў на даведзенай да скрайнасці ідэі ахвярнасці, канцэпцыі “генацыду” і тэорыі змовы — а ўсе яны без выключэння не дапускалі магчымасці перамоў і кампрамісаў, неад’емных ад усялякага дэмакратычнага працэсу”16.
Такім чынам, нацыянальнае пытанне падавалася як гульня з нулявым вынікам, у якой сербы меліся атрымаць столькі ж, колькі і астатнія рэспублікі і народы Югаславіі. Гэта падрыхтавала глебу для гвалтоўнай дэзінтэграцыі федэратыўнай дзяржавы — хоць гэта і было незапланаваным наступствам, але прынцып нулявога выніку адназначна паскорыў працэс, бо ён аўтаматычна легітымаваў гэткія ж вузканацыяналістычныя дыскурсы ў іншых этнічных супольнасцях і ўмацоўваў у кожнай з іх аўтарытарныя тэндэнцыі17. У дадатак тая ж філасофія гульні з нулявым вынікам міжволі легітьгмавала палітыку жорсткага абыходжання і непрызнання нацыянальных меншасцей у краінах-пераемніцах старой федэрацыі — этнанацыянальны ідэал не зважаў на разнароднасць і складанасць новай дзяржавы, незалежна ад таго, у якіх межах яна мелася паўстаць — наяўных ці ўяўных гістарычных.
Па-другое, нацыяналістычны дыскурс, безумоўна падтрыманы аўтарамі Мемарандуму, змяняў грамадстваў бок болынай аднароднасці. Енспрыяўростунадзвычайабмежаваных,вузкіхуяўленняўіпамкненняў, заснаваных на рамантычных паданнях пра мінуўпічыну і абяцаннях вярнуць былую славу, улучна з рэваншысцкімі патрабаваннямі аднавіць гістарычныя межы. Шукаючы ідэал сербскасці перадусім у традыцыйнай вясковай абшчыннай сістэме, нацыяналістычны дыскурс выступаў за грамадскі канфармізм у імя адзінства і нацыянальнай кансалідацыі, услаўляў іх як характэрныя для сербскага менталітэту рысы18. Згодна з гэтым успрыманнем, гарадскі лад жыцця, грамадзянская супольнасць, імкненне да асабістай свабоды былі ў прыродзе сваёй варожыя нацыянальнаму этасу. Калі ісці далей, чым больш распаўсюджвалася пачуццё небяспекі, пагрозы існаванню нацыі, тым болып непатрыятычным лічылася выказваць нязгоду і асабліва ставіць пад сумнеў заяўленыя
16 Як казаў Добрыца Чосіч, буйны нацыянальны пісьменнік і ветэран дысідэнцкага руху зачасам Ціты: “Ідэалогіі Аўстра-Вугорскай імперыі і Камінтэрну з’ядналіся ў цітаізме. Заснаваннем рэспублік — палітычных тэрыторый, развіццём дзяржаўнасці рэспублік... і прыняццем Канстытуцыі 1974 г. цітаізм рабіў усё магчымае, каб раз’яднаць сербскую нацыю, і ён даўгэтаму рады”. Цыт. паводле: Pesic Vesna. Serbian Nationalism and Origins of the National Crisis // Peaceworks. № 8. Washington: United Nations Institute of Peace, 1996. http://www.usip.org/publications/serbiannationalismand-origins-yugoslav-crisis.
16 Dragovic-Soso Jasna. ‘Saviours of the Nation’: Serbia’s Intellectual Opposition and the Revival of Nationalism. London: Hurst and Co., 2002. P 9.
17 Janjic Dusan. Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994) //Janjic Dusan (ed.). Serbia Between Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. P 30—31.
13 Cohen Lenard, Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. P 82—85.
нацыянальныя мэты19. Адпаведна, калі на пачатку 1980-х гг. абмеркаванне нацыянальнага пытання было адмаўленнем палітычных нормаў, напрыканцы 1980-х яно ператварылася ў заторкванне рота тым, хто прамаўляў “з любой пазіцыі, апроч нацыяналістычнай”20.
Датрагедыі гвалтоўнагараспаду Югаславіі, бясспрэчна, прывёўне адзін сербскі нацыяналізм. He менш агрэсіўныя і бескампрамісныя ўяўленні пра сваю этнічнуто радзіму паўставалі і ў іншых частках Югаславіі. Шмат у чым яны разрасгаліся і сілкаваліся адно за кошт другога21.
Гэтаксама нельга тлумачыць жахі распаду Югаславіі ггроста “адвечнай нянавісцю” яе насельніцтва, якую збольшага прыдумалі і абвастрылі варожыя палітычныя дыскурсы22. Аднак нянавісць, вараж-
19 Каб прадзманстраваць наступствы гэткага канструявання нацыянальнага самаўсведамлення, можна прывесці заяву лідара баснійскіх сербаў Міраслава Тохаля з нагоды абвяшчэння незалежнасці Босніі 3 сакавіка 1992 г.: “У сербаў заўжды адымаюць сербскае імя... 3 іх зрабілі грамадзян, а з гэтым сербы не пагодзяцца”. Цыт. паводле: Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. R 52.
20 Dragovic-Soso Jasna, ‘Saviours of the Nation’: Serbia’s Intellectual Opposition and the Revival of Nationalism. London: Hurst and Co., 2002. P 155.
21 У прыватнасці, пра змаганне сербскай i харвацкай нацыянальных міфалогій за адны і тыя ж землі гл.: Pavkovic Aleksandar. The Fragmentation of Yugoslavia. Nationalism and War in the Balkans. New York: St. Martin Press, 2000. P 3—24.
22 Валер Ганьён адзначае шмат фактаў, якія сведчаць, што міжэтнічнымі спрэчкамі немагчыма вытлумачыць сербска-харвацкія канфлікты (напрыклад, гісторыя палітычнагаўзаемадзеяння паміж сербамі і харватамі, маргінальны статус усташоў і чэтнікаў падчас найбольш трагічных падзей Другой сусветнай вайны і г.д. Гл.: Gagnon Jr. Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004. P 33—34. Гл. таксама: Banac Ivo. The National Question in Yugoslavia: Origins, History, Politics. Ithaca: Cornell University Press, 1984. P 410. Гл. таксама рэцэнзію Генры Купера на кнігу Kaplan Robert D. The Balkan Ghosts: A Journey Through History. New York: Penguin, 1992//Slavic Review. Vol. 52. № 3. 1993. R 592—593, дзе падаеццаболып разгорнутая крытыкатэзісапра “адвечную нянавісць”. Да гэтага можна дадаць бясконцыя ўспаміны пра мірнае, сяброўскае суіснаванне і суладдзе ў былой Югаславіі, адлюстраваныя ў шматлікіх мемуарах. Гл., напр., сярод іншых: Holbroke Richard. To End a War. New York: Random House, 1998; Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction of Yugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002; Gagnon Jr. Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004. P 13—14. Як гэта ні парадаксальна і ні дзіўна ў святле наступных падзей, шмат якія сацыялагічныя апытанні перад распадам Югаславіі не проста сведчылі пра высокі ўзровень міжэтнічнай талерантнасці паміж рознымі нацыямі. Праявамі шырыні поглядаў былі і сімпатыі да сербаў, харватаў, мусульман, падтрымка ідэі федэрацыі; пры гэтым захоўвалася разуменне небяспекі агрэсіўнага нацыяналізму і ксенафобіі. Падрабязны аналіз гэтых сацыялагічных даследаванняў і іх лічбы гл.: Gagnon Jr. Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004. P 35—39. Гл. таксама: Hodson Randy, Sekulic Dusko, Massey Garth. National Tolerance in the Former Yugoslavia //American Journal of Sociology. Vol. 99. № 6. May 1994. P 1534—1558.