Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
I нарэшце, паколькі апазіцыі эфектыўна перакрылі достун у публічную прастору, яе выжыванне ў значнай ступені пачало залежаць ад умення прыцягнуць замежную ўвагу і падтрымку, а не ад пашырэння і ўмацавання нізавых структур. У выніку яна паддалася спакусе пазычаць свой арсенал метадаў барацьбы і ўвогуле дзейнічаць паводле схем, прынятых і прапісаных міжнароднай супольнасцю спрыяння дэмакратыі, а не разлічваць на свае арыгінальныя дзеянні, ініцыятывы і стратэгіі, заснаваныя на ўласным досведзе і адпаведныя ўмовам у краіне.
Нязменнасць і змены ў посткамуністычных аўтакратыях
Уласцівыя маніпуляцыйнай і прэвентыўнай аўтакратыям інстытуцыйныя мадэлі маюць істотнае значэнне для іх жыццяздольнасці і задаюць адрозныя патэнцыйныя траекторыі іх трансфармацыі. Эле-
менты канкурэнцыі ў маніпуляцыйным аўтарытарызме ўяўляюць сабой нязменную хібу ў яе будове. Як чэхаўская стрэльба, што ў апошнім акце страляе, нават калі яна не зараджаная, гэтая хіба можа паскорыць падзенне рэжыму, асабліва калі дзейны кіраўнік-аўтакрат болып не ў стане забяспечыць сабе электаральную легітымнасць нават на несправядлівых выбарах, але мусіць або вырашае ўсё адно іх праводзіць. Сапраўды, метафара “апошняга акта” мае на ўвазе, што, нягледзячы на некансалідаванасць інстытутаў, маніпуляцыйны аўтарытарызм можа жыць доўга. Дзейныя кіраўнікі на чале канкурэнтных аўтакратый могуць парушаць выбарчае заканадаўства і “скрадаць” выбары не менш за валадароў кансалідаваных рэжымаў.
Магчыма, Мілошавіч скраў выбары ў 1992 г. і напэўна — у 1997 г. Ва Украіне Кучма перакруціў вынікі амаль да непазнавальнасці ў 1998 г., 1999 г. і зноў у 2002 г. I вось істотнае ўдакладненне да сказанага пра некансалідаваныя рэжымы. У рэальнай канкурэнтаздольнасці апазіцыі на выбарах аўтакраты могуць угледзець папярэджанне і далей умацаваць свой рэжым — перайсці ад электаральнага аўтарытарызму да “электаральнага султанізму”66. Возьмем, напрыклад, прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ, які пасля паразы на канстытуцыйным рэферэндуме 1999 г. і амаль што перамогі апазіцыі на парламенцкіх выбарах 2000 г. узмацніў рэпрэсіі супраць апазіцыі і пачаў літаральна яе знішчаць.
I наадварот, рэжымы, у якіх апазіцыя ўвесьчаснапаказваласваю слабасць, не былі гатовыя да раптоўнага ўздыму яе моцы і папулярнасці. Так было з Мілошавічам у выпадку выбараў 2000 г.67 і ў пэўнай ступені з рэжымам украінскага прэзідэнта Леаніда Кучмы напярэдадні памаранчавай рэвалюцыі 2004 г. У Сербіі і Украіне апазіцыя дасягала сціплых поспехаў як на выбарах, так і ў спробах масавай мабілізацыі ў мінулым, але ўладная эліта да пэўнага моманту даволі ўдала давала рады пагрозам. Лукашэнка выпадае з гэтай тэндэнцыі, але, як будзе тлумачыцца далей, ягоная стратэгія апераджальнага дзеяння была шмат у чым абумоўленая агульным адчуваннем няўпэўненасці і слабасці, што вынікала з ягонага прьгходу да ўлады як палітычнага аўтсайдара.
Але тут зноў на галоўны план выходзяць інстытуты і характар палітычнага дзеяння. Інстытуты — калі дзейныя кіраўнікі, як гэта здарылася ва Украіне і Сербіі, у адказ на сур’ёзную, хоць і беспаспяховую, выбарчую канкурэнцыю з боку апанентаў не даюць рады апусціць інстытуцьійную заслону, што давала апазіцыі заўсёдную магчымасць аднавіцца і паспрабаваць наноў. Гэтае ўпушчэнне можна патлумачыць
66 Гл.: Thompson Mark R., Kuntz Philipp. After Defeat: When Do Rulers Steal Elections?//Schedler Andreas (ed.). Electoral Authoritarianism: the Dynamics of Unfree Competition. London: Lynne Rienner Publishers, 2006. P 113—128.
87 Пра Зімбабве i Сербію гл.: Thompson Mark R., Kuntz Philip. Stolen Elections: The Case of the Serbian October // Journal of Democracy. Vol. 15 № 4. October 2004. P 159—172.
двумачыннікамі. Па-першае, на шляху ўмацавання маніпуляцыйнага аўтарытарызму моіуць могуць паўстаць пэўныя інстытуцыйныя абмежаванні, на якія ён неабачліва пагадзіўся і ў якіх напачатку не бачыў перашкодаў для свайго выжывання68. Па-другое, — і гэта болып істотна — ранейшы досвед перамог над апазіцыяй, шэрагі якой раслі, і стрымлівання яе дзейнасці можа стварыць у дзейнага кіраўніка перакананне, што ён і надалей здолее гэта рабіць, не ўдасканальваючы свой “аварыйны камплект” за кошт больш наўпроставых метадаў прымусу і рэпрэсій.
3 прычына самой сваёй прыроды і інстытуцыйнай будовы маніпуляцыйныя аўтакратыі зазнаюць часцейшыя і болып рэгулярныя эпізоды нестабільнасці і няпэўнасці, што патэнцыйна могуць перарасці ў новыя пераломныя моманты. Гаворка ідзе пра выбары, якія ладзяцца і кантралююцца самімі рэжымамі. Гэта не азначае, што трансфармацыя адбудзецца чыста праз выбарьі. Аднак выбары могуць мець досыць рэальны змест, каб пры пэўных умовах запусціць як унутрыінстытуцыйную, гэтак і пазаінстытуцыйную дынаміку, якая вядзе да падзення рэжыму.
Такім чынам, маніпуляцыйны аўтарытарызм закладае магчымасці, каб выбары сталіся фокусам палітычных змен, але не гарантуе, што гэта адбудзеццананейкіх канкрэтных выбарах. Шанец рэалізоўваецца толькі тады, калі ў момант вырашальнай палітычнай бітвы адначасова спрацоўваюць некалькі чыннікаў — найчасцей тады, калі на змяншэнне папулярнасці і ўнутранай знітаванасці рэжыму накладаецца нечаканы, не прадказаны і не ўлічаны рэжымам рост сілы і знітаванасці апазіцыі69.
Больш за тое, пераломныя моманты, калі яны здараюцца, не зусім пазбаўленыя струкгурнай канвы, калі магчымасці для правядзення змены рэжьшу могуць быць усё ж досыць вузкімі, хоць і адназначна шырэйшымі, чым на этапе гістарычнага шляху. Новы пераломны момант, як і кожны папярэдні, вызначаецца паводзінамі гульцоў і становіцца магчымым дзякуючы пэўнаму інстытуцыйнаму кантэксту, а яго вынік найперш залежыць ад умення гульцоў выбіцца з зададзенай канвы іўпісаццаў вузкія рамкі магчымага. Наогул рэтраспектыўна можна прывесці безліч прычын, чаму рэжым Мілошавіча непазбежна мусіў абрынуцца ў 2000 г., але падрабязны аналіз пераходу да дэмакратыі ў Сербіі паказвае: ён адбыўся дзякуючы таму, што апазіцыя здолела вызначыць, мабыць, адзіна магчымую для сябе на той момант стратэгію поспеху.
68 Напрыклад, істотная прысутнасць алазіцыі ў парламенце можа пазбавіць рэжым кваліфікаванай болыпасці, неабходнай для змены Канстытуцыі. Датаго ж сурагатнай апазіцыі, кааптаванай правіцелям, інстытуцыйныя заслоны могуць падацца перапікодамі, і яна адмовіцца іх падтрымаць.
69 Падобныя якасныя змены могуць адбыцца, напрыклад, калі з’яўляецца аўтарытэтны і папулярны лідар апазіцыі альбо калі яна пераадольвае свае адвечныя рознагалоссі і знаходзіць шлях да адзінства.
Пераломныя моманты ствараюцца перадусім самазаспакоенасцю і часта самагубнымі рашэннямі дзейных кіраўнікоў. Але сам факт, што шанец на палітычныя змены даецца з рэгулярнай паўторнасцю, робіць значна даражэйшай расплату за самазаспакоенасць і выніковую сітуацыйную слабасць для маніпуляцыйных аўтакратаў у параўнанні з іх калегамі, якія пабудавалі свой рэжым на логіцы прэвентыўных удараў. Магчымасць электаральнага сцэнарыя трансфармавання гэтых рэжымаў таксама мае на ўвазе, што пераход можа стаць вынікам дзейнасці апазіцыі. Увогуле, каб забяспечыць дэмакратычны кірунак наступнага пераходу ад аўтарытарызму і ўнікнуць хаджэння па коле перамен, калі слабасць і нестабільнасць старога рэжыму проста прыводзіць да замены адной недэмакратычнай улады на іншую, вельмі істотна, каб ключавую ролю ў вырашальны момант палітычных змен адыгрывалі дэмакратычныя палітычныя сілы.
Далейшая палітычная дынаміка рэжымаў, якія перажылі другі з часу распаду камуністычнай сістэмы пераломны момант і сталі на дэмакратычную сцяжыну, таксама абумоўленая гістарычнай траекторыяй развіцця. Кампрамісы і кулуарныя дамоўленасці, якія забяспечылі электаральны пераход улады ў Сербіі, замацаваліся і ператварыліся ў абмежаванні, якія перашкаджалі кансалідацыі новай улады на новым гістарычным шляху. Як бачна, хоць гульцы і здольныя пераламаць хаду гісторыі, але не за адзін раз, а пакрокава. Аднак тое, што электаральныя прарывы да дэмакратыі паводле сваёй прыроды вядуць да пэўных самаабмежаванняў, трэба разумець у кантэксце надзвычай высокага альтэрнатыўнага кошту сур’ёзнай, магутнай, але ўрэшце беспаспяховай спробы змяніць рэжым шляхам выбараў. Як ужо адзначалася, яна хутчэй за ўсё справакуе дзейных кіраўнікоў, што захавалі ўладу, на жорсткія контрудары, якія моіуць зніпічыць магчымасць усялякай змены рэжыму ў агляднай будучыні.
Прэвентыўны аўтарытарызм неабавязкова стабільны ў сваёй прыродзе. Аднак, скасаваўшы магчымасць трансфармавання праз выбары, ён не пакідае праціўнікам шанцаў на перыядычнае ўзнікненне патэнцыйных пераломньгх момантаў. Як правіла, працягласць жыцця прэвентыўных аўтакратый болыпая. Гэтатаксама стварае для кансалідаваных рэжымаў, збудаваных на логіцы прэвентыўных удараў, пераваіу: робячыся сведкамі падзення сваіх менш абачлівых калег, якія імкнуліся захоўваць свой рэжым найперш маніпуляцыйньші сродкамі, дзейныя кіраўнікі прэвентыўных аўтакратый моіуць выкарысгоўваць набыты досвед для таго, каб нанесці чарговую серыю прэвентыўных удараў.
Трансфармацыя падобных рэжымаў найбольш верагодна можа адбыцца толькі ў выніку крызісу пераемнасці ўлады або агульнага калапсу іх інфраструктурнага патэнцыялу, які пазбаўляе рэжым магчымасці падтрымліваць свае рэггрэсіўныя здольнасці. Сама ўласцівая гэтым рэжымам схільнасць адмаўляць магчымасць “іншага выйсця”70 можа
’° Гл.: Goodwin Jeff. No Other Way Out: States and Revolutionary Movements, 1945— 1991. Cambridge University Press, 2001.
справакаваць гвалтоўную рэакцыю ў адказ, якая і абумовіць працэс перамен. Калі ўлічыць, што палітычная альтэрнатыва была ўжо раней знішчаная прэвентыўнымі ўдарамі, дык верагоднасць, што на чале такіх змен будзе стаяць дэмакратычная апазіцыя, нашмат меншая, чым пры электаральных трансфармацыях. Такім чынам, нават калі прэвентыўныя аўтакратычныя рэжымы і развальваюцца, яны ідуць шляхам болып выбухованебяспечнага і звязанага з гвалтам пераўтварэння ў інстытуцыйна некансалідаваныя, няўстойлівыя (г.зв. “слабыя”) рэжымы. Гэты шлях з непараўнальна меншай доляй верагоднасці можа прывесці да пераходу да дэмакратыі.
I.
Пераломны момант: “гвалтоўна перарваны транзіт”