Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
бары, заканадаўчыя органы і адміністрацыя на месцах. Мабыць, найбольш істотнае наступства ўмацавання кантролю над грамадствам — манапалізацыя публічнага дыскурсу. Яна пакідае апазіцьпо бездапаможнай перад палітыкай ідэнтычнасці, якую праводзіць рэжым. Той, як правіла, пераносіць у маральнае вымярэнне сваю канфрантацыю з апанентамі, прадстаўляючы яе як барацьбу патрыётаў і здраднікаў.
Наступствы для апазіцыі
Самы значны доўгатэрміновы вынік уздзеяння інстытуцыйных мадэляў, створаных маніпуляцыйнай і прэвентыўнай стратэгіямі, — тое, наколькі яны адкрываюць альбо перакрываюць магчымасці паўставаць і выжываць альтэрнатыўным грамадска-палітычным сілам. Калі атамізаванасць і апатыя грамадства перашкаджаюць мабілізацыі мас на пазаінстытуцыйныя формы палітычнай дзейнасці, перспектывы з’яўлення і развіцця сур’ёзнай палітычнай апазіцыі наўпрост залежаць ад таго, якая для гэтага існуе інстытуцыйная прастора.
Тое, што аўтакраты змаглі атрымаць і захоўваць электаральную легітымнасць, абумовіла надзвычай падобныя выклікі і дылемы дэмакратычнай апазіцыі і ў Сербіі, і ў Беларусі. Для пачатку, выбары сталіся асноўнай палітычнай арэнай барацьбы за дэмакратыю. I ў Сербіі, і ў Беларусі дэмакраты цалкам усведамлялі ступень выбарчых парушэнняў і злоўжыванняў з боку дзейных кіраўнікоў і мусілі зноў і зноў вяртацца да пытанняў стратэгіі і тактыкі і перадусім да спрэчак, а ці трэба ўдзельнічаць у выбарах, што ладзіць рэжым. Урэшце яны прыйшлі давысновы, што амаль не маюць ніякага іншагавыйсця, апроч як удзельнічаць у выбарах — альтэрнатыўныя, пазаінстытуцыйныя, шляхі змагання былі яшчэ больш бесперспектыўнымі, пакуль дзейны кіраўнік заставаўся папулярным і за яго галасавала большасць выбарцаў. Тыя, хто шчыра падтрымліваў лідараў на выбарах, вядома, не выходзілі на вуліцы, каб супрацьстаяць ім. Тыя, хто быў супраць, магчыма, заставаліся пад уражаннем, што лідары абраныя належным чынам (ці былі б абраныя пры адсутнасці маніпуляцый), і таму лічылі справу апазіцыі безнадзейнай. Сапраўды, вулічныя пратэсты, не прывязаныя да выбараў, у абедзвюх краінах прыцягвалі пераважна перакананых праціўнікаў рэжыму і, за нешматлікімі выключэннямі, не мелі ніякага ўплыву на размеркаванне ўлады. Хоць лік удзельнікаў у Сербіі быў, несумненна, большы, чым у Беларусі, пацвярджалася агульнае правіла: найбольш шматлюдныя, працяглыя і эфектыўныя вулічныя акцыі адбываліся пасля перамогі апазіцыі на выбарах64.
Надзеі дасягнуць урэшце поспеху заставаліся прывіднымі, і
64 Масавыя пратэсты ў Сербіі ў 1996—1997 гг. і ў 2000 г. былі выключэннямі, якія пацвярджалі правіла. У абодвух выпадках масавы ўдзел у іх стаўся магчымым у выніку пераканаўчай перамогі апазіцыі ў інстытуцыялізаванай канкурэнцыі, г.зн. на мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах. Яна засведчыла моц апазіцыі і яе шырокую папулярнасць, і таму браць удзел у акцыях пратэсту мела сэнс.
апазіцыі прыйшлося ісці па тонкай вяровачцы паміж небяспекай інкарпарацыі і падпарадкавання ідэйнай гегемоніі рэжыму або перспектывай ізаляцыі, у якую яна сама б сябе загнала, калі б вырапіыла ўдзельнічаць у зладжаных рэжымам выбарах, з аднаго боку, і перспектывай ператварыцца ў дысідэнцкую пазапалітычную сетку, якая расце ў грамадскім і культурным падполлі, калі б яна абрала байкот, з другога. Бясконцыя спрэчкі пра плюсы і мінусы тактычных альтэрнатыў былі добрай нагодай, каб у апазіцыі распачаліся ўнутраныя сваркі і бясконцыя сутыкненні пыхі ды амбіцый. Перамагчы ў спрэчцы часта было важнейшым, чым паспрабаваць перамагчы на выбарах. Безнадзейнасць не спрыяла адказнасці і адзінству, не заахвочвала да здаровага сэнсу і кампрамісаў. Паколькі выбары праводзіліся несправядліва, было цяжка знайсці крытэрыі поспеху ці няўдачы дэмакратычных лідараў. Пры іх адсутнасці лідарам было лёгка знаходзіць апраўданні і па-ранейшаму трымаццаза свае пасады. Такім чынам яны ператваралі партыі ў прыватныя ўладанні, якія не ў меншай, а часам і ў большай ступені служылі іх уласным інтарэсам, чым заяўленым мэтам партыі і апазіцыі ўвогуле.
Калі ісці далей, адсутнасць ясных перспектыў перамогі стварала сітуацыю, у якой некаторыя лідары больш імкнуліся захаваць сваё вяршэнства ў гэтых прыватных уладаннях, а не зацугляць уласныя амбіцыі і шукаць кампрамісаў, каб узмацніць апазіцыю як цэлае. У пэўным кантэксце пераход на бок рэжыму ці, прынамсі, калабарацыя (вядома, калі яна патрабавалася рэжыму) рабіліся для некаторых лідараў і партый больш прывабнай перспектывай.
Аднак сербская і беларуская апазіцыя мелі надзвычай няроўныя магчымасці даць рады выклікам і вырашыць дылемы, з якімі яны сутыкаліся. У Сербіі маніпуляцыйны аўтарытарызм спрыяў развіццю рэальнай палітычнай альтэрнатывы па трох кірунках.
Па-першае, пашыраючы легітымную прастору існавання палітычных апанентаў, ён дазваляў альтэрнатыўным палітычным фігурам паступова нарошчваць свой арганізацыйны патэнцыял і весці дыялог з грамадствам. Пры правядзенні рэгулярных альтэрнатыўных выбараў з рэальнай магчымасцю калі не перамагчы, дык атрымаць прадстаўніцтва ў выбарных органах улады ў сербскай апазіцыі была не толькі болыпая матывацыя да барацьбы, але і болып магчымасцей навучацца і сталець, чым у яе беларускіх калег. Для іх адсутнасць надзеі азначала і адсутнасць меры поспеху.
Па-другое, дапускаючы рэальную палітычную канкурэнцыю, маніпуляцыйны аўтарытарызм спрашчаў для апазіцыі мабілізацыю грамадства, бо выбары рабіліся “тым фокусам, які мог ствараць блізкія сацыяльныя чаканні і такім чынам дазваляць грамадзянам пераадольваць праблемы стратэгічнай каардынацыі”66. Таму на дзейнасць
es Schedler Andreas. The Logic of Electoral Authoritarianism Ц Schedler Andreas (ed.). Electoral Authoritarianism: the Dynamics of Unfree Competition. London: Lynne Rienner Publishers, 2006. P 13.
апазіцыі было варта звяртаць увагу, заўдзел у ёй даводзілася не так дорага расплачвацца, як у Беларусі. Там нават перакананых праціўнікаў рэжыму (ужо не кажучы пра прыхільнікаў статус-кво або абыякавага “балота” — яны ў пераважнай болыпасці не ведалі пра наяўныя альтэрнатывы) увесьчасна апаноўвала палітьгчная апатыя. Між тым колькасць актыўных дзеячаў палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці хутка змяншалася. Прычыны ў тым, што, па-першае, за ўдзел у скіраванай супраць рэжыму дзейнасці даводзілася плаціць высокую цану, бо ў лукашэнкаўскай Беларусі ўсталяваўся ўсёабдымны эканамічны і сацыяльны кантроль і, па-другое, не было веры ў апазіцыю. Такім чынам, грамадская запатрабаванасць палітычнай апазіцыі, а значыць, і палітычных змен, у вялікай ступені рэгулявалася наяўнасцю прасторы для рэальнай палітычнай канкурэнцыі і грамадскай аўтаноміі. Перадусім той жачыннік рэгуляваў і прапанову эфектыўнага альтэрнатыўнага дзеяння — адкрытасць аўтаматычна не вяла да эфектыўнасці і аўтарытэту.
Па-трэцяе, маючы магчымасць пасля палітычнай паразы вярнуцца і зноў змагацца за ўладу з аўтарытарным рэжымам, апазіцыя магла выпраўляць свае мінулыя памылкі і хібы. Унутраны разлад і фракцыйная барацьба цягам амаль дзесяцігоддзя, якую паглыблялі ідэалагічныя і тактычныя разыходжанні, а таксама палітычны апартунізм і пыха лідараў, гэтак жа дэзарганізоўвалі апазіцыю і падрывалі яе аўтарытэт у грамадстве, як і пераслед ды афіцыйная прапаганда. Шукаючы спосабаў дасягнуць сваіх палітычных мэт, сербская апазіцыя часта вялася на залішні радыкалізм сваіх лідараў. Той чаргаваўся з цьінічным апартунізмам, які шмат каго падштурхнуў да беспрынцыповай калабарацыі з рэжымам. I ўсё ж сербскія дэмакраты ўрэшце атрымалі істотную перавагу—навуку, хай нават метадам спроб і памылак, з уласных параз і расчараванняў, часта самой апазіцыяй і справакаваных. Набыццё ведаў і досведу зрабіў магчымым нязменны (з некалькімі выняткамі) удзел апазіцыі ў выбарах, бо яна вырашыла супернічаць з рэжымам на электаральным полі. Нават калі барацьба здавалаея безнадзейнай і бессэнсоўнай, гэта ўсё роўна была лепшая альтэрнатыва за ізаляцыю ад грамадства і забыццё.
Сербская апазіцыя мела і яшчэ адну істотную перавагу: у яе заўжды быў шанец вярнуцца і паспрабаваць наноў, бо праз усе гады кіравання Мілошавіча ў Сербіі захоўвалася прастора рэальнай палітычнай канкурэнцыі. Іншымі словамі, гэтая перавага ўзнікла дзякуючы таму, што Мілошавіч не наносіў прэвентыўных удараў па апазіцыі ў такой ступені, каб знішчыць або размыць у сваёй аўтакратыі палітычную канкурэнцыю.
Прэвентыўная стратэгія дала Лукашэнку свабоду ад абмежаванняў, што накладаюць фармальныя інстытуты, і апазіцыя стварала яму менш праблем, чым Мілошавічу, які абраў маніпуляцыйную стратэгію. Прэвентыўныя ўдары не толькі дэмаралізоўвалі і дэзарганізоўвалі аііазіцыю, але і пашыралі апатыю ў грамадстве, зводзілі да мінімуму
цікаўнасць да палітыкі, бо палітычная канкурэнцыя зрабілася пустой фармальнасцю. Гэта фактычна запраграмавала беларускую апазіцыю на самагубны шлях. Па сутнасці ізаляваная ад палітыкі і грамадства, яна спачатку рабіла спробы кінуць выклік рэжыму вулічнымі акцыямі. Пасля таго як гэтыя спробы скончыліся, як лёгка было прадбачыць, няўдачай, апазіцыя беспаспяховаспрабаваладамагчыся міжнароднага ціску на Лукашэнку, каб прымусіць яго дапусціць рэальную канкурэнцыю ў выбарчы працэс. Усклаўшы свае надзеі на пазаінстытуцыйны і вонкавы ціск, апазіцыя спачатку адмовілася ад удзелу ў зладжаных рэжымам выбарах.
Такое самаўхіленне мела катастрафічныя наступствы для будучыні. Яно прывяло да глыбейшай ізаляцыі апазіцыі ад грамадства і страты палітычнай базы падтрымкі. I, увоіуле, апазіцыя ператварылася ў дысідэнцкую сетку, якую больш займала захаванне выспаў аўтаноміі ў паралельным грамадстве, чым сама па сабе палітычная барацьба. Гэтае пераўтварэнне яшчэ болып паглыбілася праз асаблівасці ранняй стадыі рэжыму Лукашэнкі напрыканцы 1990-х гг., калі, закрыўшы прастору для рэальнай палітычнай канкурэнцыі, ён усё ж трываў значную ступень плюралізму ў грамадстве і чыніў толькі памяркоўны ціск на грамадзянскую супольнасць. У выніку змена стратэгіі “агучвання пазіцыі” (voice) на “зыход сасцэны” (exit) падчас “мяккай” фазы лукаіпэнкаўскага аўтарытарызму прывяла да таго, што апазіцыі прыйшлося дорага плаціць за вяртанне да палітычнай барацьбы, бо шмат часу і высілкаў ішло на тое, каб проста нагадаць грамадству пра сваё існаванне. Рэжым яшчэ болып павялічыў гэтыя выдаткі, пачаўшы цкаваць самых вядомых апазіцыйных лідараў, наносіць удары па інфраструктуры апазіцыі ў грамадзянскай супольнасці і па незапежнай прэсе. Тым самым рэжым па сутнасці пазбавіў сваіх праціўнікаў шанцаў вярнуцца з паралельнага грамадства, нават калі б яны і захацелі.