Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
неча, антаганістычныя канцэпцыі ідэнтычнасці таксама не ўзнікаюць на пустым месцы23. Тут значную ролю адыгрывае здольнасць пэўных палітычных гульцоў у адпаведнасці са сваімі палітычнымі мэтамі выбаркава рэактываваць асобныя элементы гістарычнай і культурнапалітычнай спадчыны і супольнай памяці. Атмасфера “ўвесьчаснага страху за лёс супольнасці”24 дала шанец узняцца гэтым сілам, бо яна натуральным чынам прымушала грамадства шукаць “збаўцу”. Мемарандум праклаў шлях для падобных настрояў у Сербіі.
Першапачаткова Мемарандум выклікаў рэзкую адмоўную рэакцыю з боку аднапартыйнай дзяржавы, але яна нядоўга і неэфектыўна супраціўлялася распальванню нацыяналістычных настрояў. Прадчуваючы блізкі крызіс сваёй ідэалогіі, некаторая частка камуністычнай эліты Сербіі ўбачыла, што рэабілітаваны нацыяналістычны дыскурс прыдатны для легітымацыі палітычнага ладу, па-ранейшаму заснаванага на дамінаванні і кантролі. Адпаведна, яны ўсвядомілі, што найлепшае для іх выйсце — падхапіць хвалю ды ўлучыць нацыяналізм ва ўласную ідэалогію і гэтак забяспечыць сабе новыўзровень легітымнасці. А пры тьгм, што нацыяналістычная прапаганда разгарнулася раней, чым наггрыканцы 1980-х гг. пачалася палітычная лібералізацыя, “стары рэжым” не сутыкнуўся ні з якімі альтэрнатыўнымі палітычнымі сіламі, якія не далі б яму апанаваць нацыяналізм. Такім чынам, разрыў у часе паміж выхадам Мемарандуму і з’яўленнем палітычнай канкурэнцыі даў магчымасць “старой гвардыі” апярэдзіць уздым антыкамуністычнай апазіцыі, першымі схапіўшы зброю, якой бы тая з пэўнасцю знішчыла “стары рэжым”.
На сцэну выходзіць Мілошавіч
Між тым у партыі ўлады ў Сербіі адбыўся востры раскол на дагматычную і рэфарматарскую плыні. Першая была гатовая гуляць у нацыяналістычную гульню, бо адкрыла новы спосаб легітымацыі партыйнай улады. Другая трымалася традыцыі федэратыўнай Югаславіі і выступала за палітычныя і эканамічныя рэформы ў фармаце “братэрства і адзінства”. Ключавыя фігуры сярод лібералаў, якія выступалі за федэратыўную Югаславію, як, прыкладам, прэзідэнт Сербіі Іван Стамболіч25, меркавалі, што патрабаванні тэрытарыяльнай цэласнасці і нацыянальнага адзінства легітымныя і гэтую праблему неабходна вы-
23 “Я думаю... эліты адкрылі скрыню Пандоры з падсвядо.мымі, ірацыянальнымі і цягам дзесяцігоддзяў кантраляванымі праз рэпрэсіі варожымі эмоцыямі, што захаваліся, спавітыя сецівам супольнай памяці”. Гл.: Bacevic Ljiljana. Patterns of Relation to One’s Own and Other Nations // Janie Dusan, Bjancini Stefano (eds.). Ethnicity and Post­Communism. Belgrade: Institute for Social Sciences, 1996. R 176—177.
24 Тамсама. P 24.
25 I, паводле яшчэ большай іроніі лёсу, з увагі на наступныя падзеі, блізкія сваякі жонкі Мілошавіча Мір’яны Маркавіч. Гл.: Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001.
рашаць. Але яны ўсё ж спадзяваліся вырашыць яе мірнымі сродкамі ў рамках цітаўскай федэрацыі. Справы зайшлі ў тупік, які спаралізаваў і дагматыкаў, і лібералаў.
Выявілася, што ніхто не змог знайсці з яго выйсце гэтак памайстэрску, як Слабадан Мілошавіч. Са звычайнага шэрага бюракрата ён за некалькі дзён ператварыўся ў народнага героя і абаронцу нацыянальных інтарэсаў Сербіі. За камуністычным часам кар’ерны партыйны і дзяржаўны чыноўнік Мілопіавіч падняўся па абсалютна звычайных прыступках службовай лесвіцы на ўзровень партыйнай эліты да таго, як у 1980-х гг. Югаславію ахапілі бурлівыя перамены. He свой чалавек у партыйных колах, выхадзец з горада Пажарэўца, што ў самым сэрцы Сербіі, Мілошавіч павольна прасоўваўся да верхніх эшалонаў у сербскай уладнай іерархіі. Рабіў ён гэта не без дапамогі жонкі, Мір’яны Маркавіч (яна паходзіла з сям’і цітаўскіх партызанаў і яшчэ ва ўніверсітэцкія гады ўвяла Мілошавіча ў кола партыйнай эліты) і свайго даўняга сябра Стамболіча. Той, падымаючыся па службовай лесвіцы, перадаваў свае партыйныя і дзяржаўныя пасады маладзейшаму таварышу і ўрэшце ў 1985 г. перад тым, як заняць пасаду кіраўніка камуністычнай партыі Сербіі, паставіў Мілошавіча на чале Бялградскай партыйнай арганізацыі.
Самае дакладнае вызначэнне палітычных перакананняў Мілошавіча — амаль поўная адсутнасць хоць якіх перакананняў, якія б ён не адкінуў ці не прыняў дзеля палітычнай мэтазгоднасці. Праз усю сваю палітычную кар’еру ён падхопліваў лозунгі, змешваў і спалучаў ідэі, маніпуляваў каштоўнасцямі, стэрэатыпамі, фобіямі іншых так, каб гэта спрыяла ягонаму палітычнаму росту. Напачатку Мілошавіч быў верным камуністам. Калі ў 1963 г. у Бялградскім універсітэце — ягонай alma mater — абмяркоўваўся праект новай федэратыўнай Канстытуцыі, менавіта Мілошавіч фактычна надаў краіне Ціты назву “Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія”2®. Праз свой імпэт у адстойванні камуністычнай ідэалогіі Мілошавіч атрымаў сярод таварышаў мянушку “маленькі Ленін”.
Аднак далейшыя радкі ягонага рэзюмэ больш нагадваюць біяграфію камуніста-рэфарматара з цэнтральнаеўрапейскіх краін. Так, партыйныя пасты чаргаваліся з пасадамі ў найбуйнейшых сербскіх дзяржаўных кампаніях і фінансавых інстытутах, такіх, як “Тэхнагаз” і “Белбанка” — найбуйнейшы камерцыйны банк краіны, які па сыходзе Стамболіча ачоліў Мілошавіч. Болып за тое, лічылася, што ён мае шырокія сувязі з бізнес-коламі на Захадзе, асабліва ў Злучаных Штатах. Дзякуючы гэтаму ў нейкі момант Мілошавіч нават заваяваў рэпутацыю “балканскага Гарбачова”27. Ён сапраўды
26	Мілошавіч прапанаваў змяніць парадак слоў “сацыялістычная” і “федэратыўная” ў параўнанні з зыходным варыянтам. Ён сцвярджаў, што сацыялістычны характар дзяржавы больш істотны за яе федэратыўную структуру.
21 Нельга пераацэньваць уплыву на Мілошавіча амерыканскіх каштоўнасцей: у замежных паездках яго больш цікавілі прадметы раскошы, чым палітьгчнае жыццё
64 I. Пераломны момант: “гвалтоўна перарваны транзіт” раз-пораз гуляўся з лібералізмам, напрыклад, калі ў 1983—1984 гг. уваходзіў у камісію па эканамічнай рэформе, бо ўсё ж мусіў даказваць сваю адданасць палітычным патронам, ад якіх па-ранейшаму залежаў, урэшце, Стамболіч быў галоўным лібералам2". У вялікай ступені размовы Мілошавіча пра ліберальную эканоміку звьгчайна прызначаліся замежным бізнес-колам, з якімі ён падтрымліваў сувязі, або ягоным ліберальным партыйным настаўнікам, пакуль яны мелі пэўны ўплыў.
Некаторы час Мілошавіч працягваў прылічваць сябе да бескампрамісных марксістаў, адданых цітаўскай ідэі інтэрнацыянальнай, шматэтнічнай Югаславіі. Напрыклад, калі ў 1985 г. ён прыйшоў у бялградскую партыйную арганізацыю з яе палітычнымі плынямі, дык перш-наперш узяўся за абарону марксісцкай філасофіі ваўніверсітэцкай сістэме, дзе яе збіраліся замяніць на больш дэпалітызаваныя курсы палітычнай філасофіі. На партыйным сходзе ў Бялградзе 17 ліпеня 1985 г. Мілошавіч заклікаў рэфарматараў у Цэнтральным камітэце “вымыць рукі ад сацыялізму і сысці з Цэнтральнага камітэта і ўсіх яго форумаў”29. Нікола Любічыч, стары цітаўскі генерал і цвёрды прыхілыгік жорсткай лініі ў Цэнтральным камітэце сербскай кампартыі, у студзені 1986 г. вітаў узвышэнне Мілошавіча наступнымі словамі: “Слабадан адданы справе барацьбы з нацыяналізмам, і ён будзе супрацьстаяць лібералам у Бялградзе”30. Іншыя партыйныя старэйшыны нават называлі Мілошавіча “сапраўдным Цітам”31.
Мілошавіч несумненна пачаў нацэльвацца на найвышэйшую ўладу ўжо за нейкі час да 1987 г, А паводле некаторых звестак, ён з жонкай пачаў думаць пра гэта яшчэ ў першай палове 1980-х гг.32. Асобных уплывовых гульцоў, у тым ліку сямейнікаў жонкі Мілошавіча, насцярожвалі ягоныя амбіцыі, і яны падзяліліся сваёй трывогай са Стамболічам. Аднак тагачасны кіраўнік Сербіі адмовіўся паверыць, што ягоны пратэжэ можа скласці нейкую змову, і па-ранейшаму
Захаду. Як заўважыў адзін назіральнік, “калі б не дзелавыя сустрэчы... ён амаль увесь час праводзіў бы на Пятай Авеню — у «Мэйсі», «Блумінгдэйле», «Саксе»”. Гл.: Loder Dusko, Branson Louise. Milosevic: Portrait of a Tyrant. New York: The Free Press, 1999. P 64.
“ Ha адным з пасяджэнняў камісіі Крайгера, дзе ён прысутнічаў як тэхнакрат і дасведчаны ў эканоміцы спецыяліст, Мілошавіч дайшоў да таго, што назваў дагматыкам і рэтраградам не каго іншага, як Мілана Кучана — будучага прэзідэнта Славеніі, які надалей стаўся прыкладам сапраўды рэфармаванага, ліберальнага былога апаратчыка і якога за гэта нараклі “рэвізіяністам”. Гл.: Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction of Yugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002. P 29.
29 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P 14.
30 Тамсама.
31 LeBor Adam. Milosevic: A Biography. London: Bloomsbury Publishing, 2003. P 66.
,32 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000.
актыўна спрыяў ягонаму кар’ернаму росту33. Стамболіч фактычна яго ўратаваў — ён упарта прасоўваў Мілошавіча на пасаду кіраўніка партыі, нягледзячы на істотны супраціў вылучэнню Мілоілавіча ў Цэнтральным камітэце сербскай кампартыі.
Але і сам Мілошавіч быў уважлівы і асцярожны, каб не настроіць супраць сябе ўладных і ўплывовых асоб, пакуль ён меў у іх патрэбу. За сваю кар’еру ён “зразумеў, што, каб узняцца ў партыйнай іерархіі, трэба займець уладу над іншымі, але рабіць гэта неабходна цярпліва і незаўважна, не падстаўляючыся пад удары. Ен бачыў, як таленавітых людзей, якія раскрывалі свае амбіцыі, партыя хутка выводзіла з гульні. Ен мусіў ісці да сваёй мэты ў рамках партыі”34. Гуляць ва ўладную палітыку ў камуністычнай аднапартыйнай дзяржаве азначала паважаць баланс сілы, пакуль не будзеш у стане аднаасобна яго змяніць. Аднак дзеля гэтага Мілошавіч мусіў “запэўніць чыноўнікаў, што ім не пагражае страта пасады, і прыцягнуць на свой бок фактычна ўсіх уплывовых палітыкаў, у тым ліку і свайго старога сябра Івана Стамболіча”36. Такім чынам, калі Мемарандум і міжфракцыйная вайна ў партыі далі Мілошавічу шанец, спачатку ён мусіў удзельнічаць ва ўнутрыпартыйных гульнях, прыкідваючыся добрым для ўсіх. 3 практычнага гледзішча гэта азначала, што ён мусіў трымацца за Стамболіча, пакуль не з’явіцца шанец яго скінуць.
Мілошавічу хапала асцярожнасці адкрыта не падтрымліваць Мемарандум36, і на публіцы ён па-ранейшаму называў нацыяналізм “гадзюкай за пазухай” сербскай нацыі. Аднак паступова Мілошавіч пабачыў велізарны мабілізацыйны патэнцыял гэтай ідэі. Да таго ж значная доля партыйнай і дзяржаўнай іерархіі была схільная прыняць гульні