Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
2 Замест гэтага большасць эліты да канца XIX ст. заставалася адданай ідэі адраджэння шматэтнічнай Рэчы Паспалітай, якую лічыла сваёй палітычнай і культурнай айчынай. Гл.: Snyder Timothy. The Reconstruction of Nations. Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. Yale University Press, 2003; пераклад на беларускую: Снайдэр Тымаці. Польшча, Украіна, Літва і Беларусь 1569—1999 гг. Мінск: Медысонт, 2010. 424 с.
3 Ioffe Grigory. Understanding Belarus: Economy and Political Landscape I I Europe-Asia Studies. Vol. 56. № 1. 2004. P 104.
4 Напрыклад, y Беларусі i дасюль зазвычай называюць праваслаўную веру рускай, а каталіцкую — польскай.
5 Назва “Беларусь” з’явілася ў XII ст., але яна не мела дачынення да сучаснай
тэрыторыі краіны. Некалькі стагоддзяў гэтае найменне “блукала”, ужывалася датычна розных зямель сучасных Расіі або Украіны. Ад сярэдзіны XVII ст. ім паслядоўна называлі ўсходнія землі сучаснай Беларусі, а заходнія называліся Літвой. 5 Дактрына “заходнерусізму” прызнавала Беларусь як этнічна адметную тэрыторыю, але адмаўляла ёй у праве на самастойнае нацыянальнае развіццё.
Дактрына “заходнерусізму”, якая пашьграла этнічную назву “Беларусь”, міжволі дала магчымасць сфармуляваць асобную нацыянальную ідэю інтэлектуалам з дробнай шляхты, якая, зразумеўіпы нерэальнасць адраджэння старадаўняй шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай і не жадаючы быць паглынутай мадэрным польскім ці расійскім нацыяналізмам, шукала асобнай глебы для фармавання нацыянальнай ідэі.
Прынцыпы мадэрнага беларускага нацыяналізму сфармуляваў у 1891 г. паэт Францішак Багушэвіч. Ен акрэсліў этнічныя межы Беларусі, што збольшага адпавядаюць сучасным, а таксама бараніў права беларускай мовы існаваць па-за абсягам “нізкай” сялянскай культуры і заклікаў суайчыннікаў: “He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” Багушэвіч папулярызаваў палітычнагістарычны міф, які пацвярджаў існаванне асобнай беларускай саматоеснасці, ён даводзіў права цяперашняй Беларусі лічыцца сапраўднай гістарычнай пераемніцай славы і велічы сярэднявечнага Вялікага Княства Літоўскага7. Ідэі Багушэвіча натхнілі рух нацыянальнага адраджэння, які сфармаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. ва ўмовах крызісу і распаду імперыі. 3 таго самага часу ягоныя думкі вызначалі г.зв. “нацыянальна-дэмакратычную” ідэалогію прыхільнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. Звязваючы гістарычныя падставы дзяржаўнай самастойнасці з гісторыяй ВКЛ, а не Расіі, беларускія нацыяналісты падкрэслівалі месца Беларусі ў заходнееўрапейскай цывілізацыі. Такім чынам, ад самага зараджэння беларускі нацыяналізм быў не толькі праграмай фармавання нацыі, але і палітычнай і цывілізацыйнай заявай, гэтак жа, як і яго больш моцныя ранейшыя і будучыя канкурэнты.
Нацыянальны рух, які яшчэ толькі нараджаўся, фактычна належаў да інтэлектуальна-палітычнай субкультуры і не змог прыцягнуць на свой бок значныя сілы грамадскай падтрымкі8. Аднак ён праклаў шлях да першай спробы ўсталяваць незалежную беларускую дзяржаву, калі ў 1918 г. дзеячы нацыанальнага адраджэння абвясцілі Беларускую Народную Рэспубліку. Хоць яна і праіснавала менш за год, але ўтварэнне бальшавікамі ў 1919 г. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у 1922 г. БССР увайшла ў склад Савецкага Саюза) і кароткі перыяд беларусізацыі ў 1920-я гг. спарадзілі надзеі на паспяховае развіццё нацыі. Аднак беларусізацыю хутка згарнулі. Больш за тое, падчас палітычных рэпрэсій 1930-х гг. была амаль цалкам знішчаная нацыянальна свядомая інтэлігенцыя, і ў выніку нацыянальная свядомасць засталася здушанай на дзесяцігоддзі. Толькі напрыканцы 1980-х гг., прынамсі, нейкая частка беларускага грамадства наноў ад-
7 Гл.: Zaprudnik Jan. Belarus: At the Crossroads of History. Boulder: Westview Press, 1993.
8 Напрыклад, на выбарах y расійскі Устаноўчы сход у лістападзе 1917 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі за беларускія нацыянальныя партыі прагаласавала мешп за 1% выбарцаў.
крылася нацыянальнаму дыскурсу, які прапагандаваў нацыянальнае самаўсведамленне па-за савецка-расійскім кантэкстам.
Пашьгрэнне русіфікацыі ў паваенны перыяд супала з беспрэцэдэнтнай сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыяй Беларусі ў рамках савецкай планавай эканомікі. За адно-два дзесяцігоддзі Беларусь з вясковага краю ператварылася ў індустрыйнае грамадства. Тут склалася структура эканомікі, у якой дамінавалі заводы — гіганты цяжкой прамысловасці, цалкам залежныя ад паставак сыравіны і дэталяў і вузлоў камплектавання з іншых рэгіёнаў СССР, пераважна з Расіі, — Беларусь называлі “зборачным цэхам” СССР. Гэтыя працэсы прывялі да хуткага росту ўзроўню жыцця, адукаванасці насельніцтва і ўрбанізацыі. Эканамічная мадэрнізацыя спрыяла прыманню грамадствам русіфікацыі, бо пераход на рускую мову адкрываў значна шырэйшыя эканамічныя, адукацыйныя і кар’ерныя магчымасці9. Такім чынам, масавая міграцыя сялянства ў гарады — фактар, які ў гістарычным плане стварыў ва ўсёй Усходняй Еўропе магчымасці для мабілізацыі нацый, — у Беларусі меў фатальныя наступствы для перспектыў падобнай мабілізацыі.
Палітыка савецкага ўрада прапагандавала моўную і культурную асіміляцыю беларусаў, якія меліся ўліцца ў адзіны “савецкі народ”. Пры гэтым пасля вайны тут склалася вельмі своеасаблівая форма самаўсведамлення, якую можна назваць “беларускш савецкім патрыятызмам”. Цалкам вольны ад канкурэнцыі з боку хоць якога нацыяналістычнага праекта, ён фармаваў нацыянальныя пачуцці ў выключна савецкім кантэксце. Беларускі савецкі патрыятызм быў выяўленнем мясцовага гонару, а не нацыянальнай саматоеснасці: ён усё ж ні ў чым не адхіляўся ад усеагульнай камуністычнай ідэалогіі (а яна ў тым ліку і сцвярджала старую ідэю расійскага трыадзінства) і прапагандаваў няўхільную вернасць беларусаў вялікай савецкай радзіме. Аднак акурат у гэтай непахіснай адданасці і бачылася аснова адметнасці і своеасаблівасці беларусаў. Падобная вернасць грунтавалася наўдзячнасці камуністычнаму рэжыму за тое, што ён даў беларусам дзяржаўнасць у форме Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР), — у гэтым і быў “міф стварэння” беларускай савецкай нацьгі10.
9 Гл.: Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism // Dawisha Karen, Parrott Bruce (edsj. Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997.
10 Лепш за ўсё пазней рэканструяваў гэтую ідэю сам Лукашэнка: “Заснаванне БССР паклала пачатак будаўнііггву нашай дзяржавы. БССР сталася першай сапраўднай нацыянальнай дзяржавай у гісторыі нашага народу. Упершыню былі створаныя дзяржаўны апарат, сістэма адукацыі і навукі, прафесійнае мастацтва і культура... У гэтыя гады былі створаныя развітая прамысловасць і высокаэфектыўная сельская гаспадарка, назапашаны магутны навуковы патэнцьіял. Нашая краіна за кароткі час здолела зрабіць гіганцкі скачок ад аграрнага Паўночна-Заходняга краю да індустрыяльнай дзяржавы. Дзякуючы гэтаму пагэнцыялу мы і здолелі пераадолець крызіс, да якога на пачатку 90-х прывялі дамарослыя палітычныя зломкі”. 3 прамовы Лукашэнкі.
Трагічная гісторыя нацысцкай акупацыі і велізарныя чалавечыя ахвяры, што панеслі беларусы ў Другой сусветнай вайне, стварылі ў калектыўнай свядомасці ўспамін пра супольныя пакуты11. Натуральна, савецкая ўлада і яе армія, якая вызваліла Беларусь ад нацыстаў, узводзіліся ў ранг збаўцаў беларускага народа.
Увогуле Другая сусветная вайна была вьграшальным момантам для з’яўлення беларускага савецкага патрыятызму. Масавы партызанскі рух супраціву даў безліч імёнаў непакорлівых герояў, якія з таго самага часу выкарыстоўваюцца, каб уздымаць нацыянальны гонар. Замест адсутных у калектыўнай памяці народных герояў з беларускай гісторыі іх ролю пачалі выконваць партызаны і вызвольная Чырвоная Армія. У сваю чаргу, гэта “спрыяла фармаванню моцнага пачуцця нацыянальнай свядомасці на масавым узроўні”12.
I нарэшце, хуткая адбудова і развіццё эканомікі ў паваенны перыяд умацоўвала пачуццё любові і ўдзячнасці да савецкай радзімы, стварала міф “залатога веьу” беларускай савецкай нацыі. Гэты міф, як і “памяць пра бітвы”, быў істотна звужаны — ён асацыяваўся з імем Пятра Машэрава, кіраўніка кампартыі Беларусі ў 1965—1980 гг. Харызматычная асоба, Машэраў карыстаўся велізарнай папулярнасцю; ён сам у вайну быў партызанам і атрымаў найвышэйшую савецкую ўзнагароду — зорку Героя Савецкага Саюза. Яго шанавалі і працягваюць шанаваць у Беларусі і за гераізм ваенных гадоў, і ў не меншай ступені за непараўнальны росквіт дабрабыту Беларусі за брэжнеўскім часам. Машэраў спрыяў яго забеспячэнню тым, што паспяхова лабіяваў льготы для Беларусі на ўзроўні цэнтральных савецкіх планавых органаў, a таксама развіваў вытворчасць жыццёва важных спажывецкіх тавараў. Ягоны патэрналісцкі стыль кіравання стаўся ўзорам для большасці беларусаў. Менавіта Машэраў зрабіў з партызанскай вайны нацыянальны міф, увекавечыў яго ў архітэктурнай сімволіцы і ў масавай вытворчасці культурных знакаў. ■
Саветызацыя народнай культуры і самаўсведамлення беларусаў мела супярэчлівыя наступствы. Яна вяла да пашырэння культурнай русіфікацыі, але пры гэтым не абавязкова — палітычнай13. Яна
11 Падчас Другой сусветнай вайны загінула болып за чвэрць жыхароў Беларусі. Даваенная колькасць насельніцтва аднавілася толькі ў сярэдзіне 70-х гг. XX ст. Больш падрабязнапраролю вайны ў фармаванні беларускай “савецкай” свядомасці гл.: Silitski Vitali. The Partisan Reality Show // Transitions Online. 11.05.2005. http:// www.tol.org/client/article/14025-a-partisan-reality-show.html.
12 Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism Ц Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. P 223.
13 “Нядзіўна, што пімат хто з заходніх назіральнікаў стаўся ахвярай аблуды, нібы беларусы лічаць сябе расейцамі. Гэта не так. Але гэтак жа сама шмат хто не ведае, што значыць “Беларусь” па-за савецкім кантэкстам”. Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism // Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. P 236.