Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Межы захопу ўлады
У сваім імкненні да ўлады Мілошавіч не збіраўся спыняцца на Сербіі ў яе канетытуцыйных рэспубліканскіх межах. Спачатку ён паклаў вока на вярхоўную ўладу ва ўсёй Югаславіі, дзе ён іграў бы прыкладна такую ж ролю, што калісьці Ціта. Перамога ў Сербіі была толькі першым крокам да мэты — характэрна, што галоўны лозунг сербскага нацыяналізму на пачатковым этапе гучаў так: “Усе сербы ў адной дзяржаве, і гэтая дзяржава — Югаславія”. Аднак выявілася, што гэта невыканальная задача.
Перш за ўсё, пасля Ціты засталося мала федэральных інстытутаў, з якіх можна было б пачаць. Адзін з іх — камуністычная партыя, але
м Тамсама. Р 50.
65 “Выкарыстоўваючы мову “простых людзей”, Мілошавіч эксплуатаваў нацыянальныя пачуцці і боязь сацыяльнай нестабільнасці, каб паказаць сябе і сваю партыю адзінымі гарантамі нацыянальнай і сацыяльнай бяспекі для сербаў. Падчас выбарчай кампаніі ён падкрэсліваў, што толькі СПС можа забяспечыць мір і эканамічны дабрабыт, “поўную бяспеку грамадзян, сям’і і грамадства”, “роўнасць у атрыманні багацця, заробленага сумленнай працай”, і “грамадства, у якім будзе праца і хлеб для кожнага”, “новыя працоўныя месцы для моладзі”, “гарантаваныя рэгулярныя пенсіі, якія забяспечаць прыстойны ўзровень жыцця”, “паляпшэнне становііпча і сацыяльнагастатусу настаўнікаў”, “багатыя, сучасныя вёскі", “захаванне культуры, рэлігіі і традыцый сербскага народа”. Д эмагогія СПС асабліва відавочная ў лозунгу, што СПС змагаецца за тое, каб “маці нараджалі і гадавалі дзяцей дзеля радасці і дзён народзінаў, а не для вайны і беднасці!”. Гл.: Milosevic Milan. Price of Power II Vreme News Digest Agency. № 236. 16.04.1996.
спробы паставіць яе пад свой кантроль з дапамогай сербскіх дэлегатаў з Харватыі і Босніі прывялі да яе роспуску на XIV з’ездзе ў снежні 1989 г. Перад гэтым Мілошавіча ледзь не выключылі з партыі на пасяджэнні прэзідыума, і ўратавала яго толькі тое, што ён згадаў пра суверэнітэт рэспублік.
Да таго ж федэральная сістэма замацавала рэспубліканскае кіраўніцтва ў рэспубліках, на якія Мілошавіч не меў ніякага ўплыву. Адзіным выключэннем была Чарнагорыя, бо яна была культурна блізкая да Сербіі і шмат хто з чарнагорцаў вызначаў сябе як адгалінаванне сербскай нацыі. Маючы ў кішэні Ваяводзіну, Косава і Чарнагорыю, Мілошавіч усё ж кантраляваў толькі палову прэзідыума СФРЮ. Логіка захопу ўлады дыктавала, што трэба змяніць мэту — засяродзіцца на стварэнні “Вялікай Сербіі”, спачатку ў выглядзе “парэшткаў” Югаславіі, з якой выйдуць Славенія і Харватыя, але без населеных сербамі тэрыторый66.
Гэта між іншага паспрыяла адраджэнню нацыяналізму ў іншых рэспубліках Югаславіі. Іх кіраўніцтва ўспрыняла дзеянні Мілошавіча як нагоду легітымаваць свае ўласныя, бадай, не менш цынічныя, праекты. Мілошавіч ні ў якім разе не нясе аднаасобнай адказнасці за распад Югаславіі і міжэтнічныя войны. He выключана, што Славенія цешылася думкай пра незалежнасць з таго самага часу, як памёр Ціта, і, магчыма, падагравала супраціў албанцаў, каб справакаваць забурэнні ў федэрацыі. Тагачасны харвацкі лідар Франьё Туджман здабыў благую славу сваім фанатызмам і антысемітызмам, і, паводле шмат якіх вартых даверу звестак, янызМілошавічамс/е/асіо працаваліўтандэме, руйнуючы федэратыўную дзяржаву. Туджман спрабаваў рэабілітаваць Усташскую дзяржаву, створаную за фашыстамі падчас Другой сусветнай вайны, і распачаць дыскусію наконт тэрытарыяльных прэтэнзій да Сербіі. Вядома, гэта распальвала страхі і дапамагала япічэ болып легітымаваць нацыяналістычную прапаганду і палітычныя амбіцыі Мілошавіча57.
58 Барысаў Ёвіч, былы прэзідэнт СФРЮ, а затым намеснік старшыні СПС,
задакументаваў ролю Мілошавіча ў разбурэнні Югаславіі ў кнізе: Jovic Borisav.
Zadnji dnevi SFRJ — odlomki iz dnevnika. Ljubljana: Slovenska knjiga, 1996. Ёвіч шмат пішапра падрыхтоўку да “выключэння” Славеніі і Харватыі з федэрацыі, пра захоп заселеных сербамі тэрыторый у Харватыі, пра спробы маніпуляваць арміяй, каб зладзіць у сакавіку 1991 г. дзяржаўны пераварот, пра зняцце з партыйнага кіраўніцтва адказнасці за разбурэнне інстытутаў федэрацыі. Урыўкі па-ангельску
можна знайсці ў: Milosevic Milan. A Diary of a Mad President Ц Vreme News Digest Agency. № 215. 13.11.1995.
67 Адзін студэнт, удзельнік акцыі пратэсту, сказаў Мілошавічу пра яго сімбіёз з
Туджманам простаў твар: “Вы павінны зразумець: ёсць толькі адзін нацыянальны
інтарэс — каб Сербія і Югаславія зрабіліся дэмакратычнымі дзяржавамі... 3 такой
краіны не будуць імкнуцца ўцячы простыя людзі і лідары. Калі вы заўгра падасце ў адстаўку, Франьё Туджман страціць сваю падтрымку за пятнаццаць дзён. Ён
пабудаваў свой міф на вас”. Гл.: Borba. 19.03.1991. Цыт. у: Silber Laura, Little Allan. Yugoslavia: Death of a Nation. London: Penguin Books, 1995. P 131.
Такімчынам, у астатніх рэспубліках, асабліваўХарватыі, выспяваў, бадай, не менш ваяўнічы і дэмагагічны гатунак нацыяналізму, чым у Сербіі, з гэткімі ж ідэямі этнічнай чысціні і адвольнымі тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі. Але Мілошавіч міжволі паспрыяў таму, што нацыяналістычныя настроі ў нясербскіх рэспубліках, асабліва ў Славеніі і Харватыі, у значна вышэйшай ступені легітьгмаваліся міжнароднай супольнасцю. Урэшце, ягоная антыбюракратычная рэвалюцыя была пошукам спосабаў захаваць у нейкай форме камуністычную ўладу. Ініпыя ж з лёгкасцю набіралі сабе балы, падкрэсліваючы, што дэмантуюць камуністычную ўладу і праводзяць альтэрнатыўныя шматпартыйныя выбары ад самага пачатку 1990 г., нават калі ў выніку гэтых выбараў да ўлады вярталася старая наменклатура, цяпер перафарбаваная ў нацыянал-дэмакратаў. Таму сімпатыі свету былі на баку праціўнікаў Мілошавіча ў Югаславіі, якая труіпчылася на кавалкі.
Але гэта, відаць, не надта турбавала Мілошавіча. У ягоным уласным валадарстве ніхто не мог спаборнічаць з ім за ўладу. У снежні 1990 г. Мілошавіч фармальна атрымаў легітымнасць як дэмакратычна абраны лідар, правёўшы першыя шматпартыйныя выбары ў Сербіі — ад пачатку ён доўга цягнуў, не жадаючы дапусціць палітычны плюралізм і паставіць пад пагрозу манаполію камуністычнай партыі на ўладу.
Наступным крокам у імкненні пашырыць сваю ўладу была арганізацыя паўстання ў населеных сербамі раёнах Харватыі і Босніі, а галоўнай мэтай — стварэнне Вялікай Сербіі на месцы “парэшткаў” Югаславіі. Да сакавіка 1991 г. у Югаславіі, якой яе ведаў свет, пачалася “перадсмяротная агонія”, і абвясціў пра гэта Мілошавіч.
Раздзел 2.
Беларусь: шлях праз выбары да аўтарытарызму
Палітычны і культурны кантэкст
Гарбачоўская перабудова паклала пачатак працэсам палітычнай лібералізацыі, якія, у сваю чаргу, выклікалі хвалю нацыянальнай мабілізацыі па ўсім Савецкім Саюзе. Абуджаны нацыяналізм патрабаваў не толькі нацыянальнага вызвалення, культурнага адраджэння і права на стварэнне незалежных дзяржаў, але і палітычнай свабоды. Ён легітымаваў антыкамуністычныя і дэмакратызацыйныя праграмы, выкрываючы “стары рэжым” як інструмент каланіяльнага панавання і культурнай асіміляцыі. Антыкамуністычна-нацыяналістычная хваля, якая пракацілася па былых савецкіх рэспубліках, не заўжды была дэмакратычнай. I ўсё ж паўсюль, дзе бунт супраць камуністычнай улады пераважна набываў форму руху за нацыянальную незалежнасць, патрабаванні палітычных змен былі мацнейшыя, а іх вынікі — глыбейшыя.
Беларусь не была выключэннем з аіульнага правіла — пратэст супраць кантролю камуністычнай партыі і патрабаванні палітычнай лібералізацыі і дэмакратызацыі ўпершыню фармуляваліся і вылучаліся ў кантэксце ўздыму руху за нацыянальнае і культурнае адраджэнне. Аднак гэты рух і, адпаведна, яго дэмакратызацыйныя памкненні, жорстка абмяжоўваліся недафармаванасцю нацыі і слабасцю нацыянальнай свядомасці — двума чыннікамі, на фоне якіх адбываліся палітычныя змены ў Беларусі падчас і пасля перабудовы. Як рэзка выказалася адна даследчыца, якая ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі, “менавіта адсутнасць нацыяналізму — у ягоным першасным значэнні адданасці інтарэсам нацыі”1 ўрэшце і прывяла Беларусь на сцяжыну аўтарытарызму.
Аднак гэтае цверджанне патрабуе істотных удакладненняў. Так, Беларусі ніякім чынам не бракавала падстаў патрабаваць асобнай дзяржаўнасці і, бясспрэчна, хапала належнага “этнічнага матэрыялу” ў форме асобнай мовы і культуры, каб сфармаваць адметную нацыянальную свядомасць. Аднак яна сапраўды сутыкнулася з велізарнымі цяжкасцямі на шляху пераўтварэння ў мадэрную нацыю. Беларусі ў яе нядаўняй гісторыі не ставала досведу самастойнага нацыянальнапалітычнага існавання, і сучасная Беларусь доўгі час была пад уладай болып магутных суседзяў.
1 Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism Ц Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. P 224.
Гэта і вызначыла яе палітычнае і культурнае развіццё ў такім кірунку, які рэзка затармазіў, калі ўвогуле не спыніў, фармаванне нацыянальнай свядомасці. Спачатку паланізацыя (за часам Рэчы Паспалітай 1569—1795 гг.), а затым русіфікацыя (за часам Расійскай імперыі, а надалей — за Савецкім Саюзам) размывалі беларускі этнас, не давалі з’явіцца палітычнай і культурнай эліце, адданай справе фармулявання і прасоўвання праекта фармавання нацыі2. У сітуацыі адсутнасці эліты беларускамоўнае насельніцтва, якое амаль цалкам складалася з сялян, не мела нацыянальных памкненняў, што вынікалі б з яго этнічнай адметнасці, асабліва калі ўлічыць, што беларуская мова сталася сімвалам адсталасці і “нізкай” вясковай культуры, ад якой неабходна было пазбавіцца, уздымаючыся па сацыяльнай лесвіцы. Гэта па сутнасці перашкодзіла паўставанню нацыянальнага руху ў другой палове XIX ст., калі фармавалася большасць мадэрных нацый ва Усходняй Еўропе. Пад уладай Расійскай імперыі паскорылася моўная, рэлігійная і культурная асіміляцыя, калі з 1840 г. на некалькі дзесяцігоддзяў былі забароненыя і беларуская мова, і сама назва “Беларусь”.
Працэс развіцця нацыі тармазіла і “гграцяглая адсутнасць геаграфічнай назвы, якая б успрымалася як знак іх [беларусаў] супольнага вызначэння”3. У той час пераважалі варыянты ідэнтычнасці паводле веравызнання (гэта асабліва істотна, калі ўлічваць, што Беларусь знаходзіцца на мяжы ўсходняй і заходняй хрысціянскіх канфесій), класавай прыналежнасці, месца пражывання, а не паводле мовы і этнічнай прыналежнасці. Гэта спрашчала працу асімілятараў, незалежна ад таго, якая дзяржава панавала над Беларуссю4. Саму назву ‘'Беларусь’’ (ці, як яе называлі, “Белоруссня”)5 пасля кароткага перыяду забароны ў сярэдзіне XIX ст. прасоўваў урад Расійскай імперыі пад эгідай дактрыны “заходнерусізму”6, якая сцвярджала права Расіі на панаванне ў межах трыадзінства ўсходнеславянскіх зямель “Вялікае, Малое і Белае Русі”.