Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Шушкевіч актыўна падтрымліваў захады, скіраваныя супраць прызначэння рэферэндуму, і імкнуўся захаваць свой пост спікера-рэфарматара ў кансерватыўным парламенце, дамаўляючыся з наменклатурай. БНФ ніколі не дараваў Шушкевічу ягонай “здрады”.
Два асноўныя гульцы на беларускай палітычнай сцэне да 1994 г. спрабавалі ажыццявіць узаемавыключальныя праекты: БНФ спадзяваўся паўтарыць “спеўныя рэвалюцыі” ў дзяржавах Балтыі, а партыя ўлады ўрэшце стала на шлях аднаўлення каманднаадміністрацыйнай сістэмы і стварэння новага палітычнага саюзу постсавецкіх краін. Аднак шанец прымірыць наменклатуру і апазіцьпо не выключаўся цалкам. Лік былых чальцоў наменклатурьі самага рознага рангу, якія перайшлі на бок апазіцыі, досыць вялікі, каб паставіць пад сумнеў цверджанне пра закаранелы кансерватызм беларускай наменклатуры пачатку 1990-х гг. Сярод іх — тры былыя спікеры парламента (два з іх былі кіраўнікамі дзяржавы), былы прэм’ер-міністр, старшыня Нацыянальнага банка, міністры абароны і замежных спраў, два кіраўнікі абласных адміністрацый. Сам Кебіч запрашаў некаторых лідараў апазіцыі ўвайсці ў склад урада пасля таго, як у 1991 г. Беларусь ахапіла хваля антыўрадавых выступленняў22. Аднак БНФ не ўспрыняў гэтую прапанову сур’ёзна, і таму яе адкінуў.
Адмова ў правядзенні рэферэндуму пазначыла пачатак “жорсткай лініі” з боку партыі ўлады. Далей эліта пайшла на крокі, скіраваныя на ўвядзенне дзяржаўнай цэнзуры і змаганне з апазіцыяй савецкімі метадамі. Праз некалькі месяцаў пасля адхілення ініцыятывы з рэферэндумам урад зачыніў адзіны незалежны тэлеканал, прыпыніў прыватызацыю, а парламенцкая болыпасць адмяніла забарону на дзейнасць камуністычнай партыі. 3 дапамогай сваіх верных чальцоў Партыя камуністаў Беларусі (ПКБ) хутка аднавіла рэгіянальныя арганізацыі і зрабілася самай буйной палітьгчнай партыяй краіны.
Нарэшце, у сакавіку 1993 г. Кебіч прапанаваў, каб Беларусь увайшла ў эканамічны саюз з іншымі дзяржавамі СНД і, адмовіўшыся ад нейтралітэту, далучылася да ваеннага пакта СНД. На практыцы гэта былі першыя крокі да таго, каб здаць дзяржаўны суверэнітэт. Прыхільнікі “жорсткай лініі” ў партыі ўлады спадзяваліся, што Расія “вернецца да нормы”, калі страціць уладу прэзідэнт Барыс Ельцын, які сутыкнуўся з вялікімі цяжкасцямі і змагаўся з парламентам, дзе вялі рэй камуністы. Шушкевіч быў рэзка супраць далучэння да дамовы СНД аб калектыўнай бяспецы, аднак ён не меў паўнамоцтваў адмовіцца падпісваць дамову, калі яе ратыфікаваў парламент. Шушкевіч прапанаваў правесці рэферэндум па пытанні сталага нейтралітэту краіны. Калі б ён адбыўся, большасць беларусаў падтры-
былі гатовыя прагаласаваць за роспуск парламента, 34% — супраць. У сакавіку гэтыя лічбы складалі адпаведна 32% і 38%. Гл.: Сменнть руководство нетрудно Ц Советская Белоруссня. 03.04.1992.
22 Інтэрв’ю аўтара з Віталем Малашкам і Валянцінам Голубевым, дэпутатамі Вярхоўнага Савета ад апазіцыі ў 1990—1995 гг., аўдыязапіс.
мала б нейтралітэт, бо не мела ніякай ахвоты пасылаць свае войскі за мяжу.
Аднак кебічаўская болыпасць у Вярхоўным Савеце ніколі не санкцыянавала б правядзення рэферэндуму. Замест гэтага, калі Шушкевіч працягваў настойваць на ўсенародным галасаванні, Вярхоўны Савет 2 ліпеня 1993 г. першы раз паспрабаваў адхіліць яго ад пасады. Тады, каб вынесці спікеру вотум недаверу, не хапіла шасці галасоў. Аднак лёс Шушкевіча быў перадвызначаны — ягонае зняцце заставалася проста справай часу. Паводле іроніі лёсу, тое, што ўлетку 1993 г. Шушкевіч захаваў сваю пасаду, адыграла фатальную ролю для апазіцыі. Для вялікай часткі беларускага грамадства такія інстытуцыйныя тонкасці, як адсутнасць улады ў старшыні парламента, не мелі ніякага значэння: яго як намінальнага галаву дзяржавы лічылі адказным заўсё, што адбываеццаў краіне, і нарастальныя эканамічныя цяжкасці ўсё часцей тлумачылі як вынік “улады дэмакратаў”.
Між тым Кебіч заклікаў да палітычнага аб’яднання з Расіяй. У верасні 1993 г. ён публічна папрасіў прабачэння за тое, што падпісаў белавежскія дамоўленасці, і прапанаваў аднавіць СССР у іншай форме. Аднак партыя ўлады раптам вымушаная была абараняць свае пазіцыі. На ўнутраным фронце пасля распаду ў ліпені 1993 г. рублёвай зоны ўрад болып не мог шчодра субсідаваць спажывецкія цэны, пераводзячы мінскія “драўляныя” грошы ў больш важкія расійскія рублі. Інфляцыя дасягала 30—40% на месяц, і ў выніку незадаволенасць насельніцтва ўладамі перараслаў адкрытую злосць. Азамежамі Веларусі Ельцын, здавалася, атрымаў вырашальную перамогу над прыхільнікамі “жорсткай лініі”, здушыўшы кастрычніцкі збройны мяцеж. Нейкі кароткі час —да аглушальнай перамогі партыі Жырыноўскага на снежаньскіх выбарах у Думу — выглядала на тое, што Крэмль падтрымае рэфарматарскія сілы ў Беларусі. У атачэнні Кебіча пайшлі першыя расколіны. Кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і КДБ генералы Уладзімір Ягораў і Эдуард Шыркоўскі ў лістападзе выступілі з супольнай заявай, у якой заклікалі парламент зняць з пасады Кебіча і абвінавачвалі яго бліжэйшых супрацоўнікаў у падрыхтоўцы збройнага перавароту.
Здавалася, апазіцыя БНФ атрымала ўнікальную магчымасць для контрнаступу, аднак палітычная глеба пачала хутка сыходзіць у яе з-пад ног. Па-першае, кебічаўская большасць не стрымала свайго абяцання прызначыць у сакавіку 1994 г. датэрміновыя парламенцкія выбары, дадзенага апазіцыі ў якасці саступкі, калі ў лістанадзе 1992 г. парламент адмовіўся прызначыць рэферэндум. Па-другое, і гэта больш істотна, БНФ кардынальна памыліўся ў ацэнцы грамадскіх настрояў. Эканамічны калапс і палітычная нестабільнасць выклікалі рост незадаволенасці, але гнеў грамадства скіроўваўся на абедзве часткі палітычнага ўраўнення. Абурэнне можна было б усё больш перанакіроўваць на партыю ўлады, але, каб скарыстаць яго ў сваіх інтарэсах, апазіцыі неабходна было навязаць грамадству сваё бачанне таго, хто вінаваты ў праблемах Беларусі.
На бяду БНФ, ён не заўважыў, што грамадства ўсё часцей звязвала эканамічныя цяжкасці з распадам СССР. Падобныя ўяўленні не абяцалі апазіцыі ніякіх палітычных дывідэндаў, нягледзячы на рост незадаволенасціўладамі. Што яшчэ горш, усё больш нацыяналістычная палітычная рыторыка лідара БНФ Зянона Пазняка штурхнула ўсю апазіцыю на сцяжыну канфрантацыі з апанаваным настальгіяй грамадствам. Спроба пераняць пераможны досвед балтыйскіх народных фронтаў у краіне са слабым пачуццём нацыянальнай саматоеснасці скончылася тым, што база падтрымкі БНФ скарацілася да вузкага кола палітычна актыўных і нацыянальна свядомых выбарцаў. БНФ, заснаваны ў 1988 г. першапачаткова як шырокі дэмакратычны рух, ператварыўся ў адкрыта нацыяналістычную партыю з вузкай сацыяльнай базай — партыю, якая выступала за пераўтварэнне Беларусі паводле ўзору кансалідаваных этнанацыянальных дзяржаў23. Аднак у падмурак сваёй праграмы кансалідацыі нацыі БНФ паклаў мову, на якой размаўляла далёка не ўсё насельніцтва, і зболыпага невядомы гістарычны наратыў. Яшчэ горш тое, што ксенафобскія заявы Пазняка на адрас рускіх і спробы выставіць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расіі ў студзені 1994 г. надалей падрывалі пазіцыі БНФ і ўсяго дэмакратычнага руху24.
Афарбаваная ў партыйныя колеры этнанацыяналістычная праграма выключыла з праекта фармавання нацыі групы, якія разам складалі амаль усё насельніцтва краіньі. Сярод выключаных засталіся прыхільнікі незалежнасці, якія адмаўляліся ставіць знак роўнасці паміж беларускім нацыяналізмам і русафобіяй26, і тыя, хто прымаў нацыя-
28 "Пакуль не адновіццаздаровая асноважыцця, якая аб’ядноўвае народ у культурную нацыю, — заявіў яго лідар, — кансалідацыя немагчымая. Без нацыянальнай кансалідацыі немагчыма дасягнуць свабоды. Без свабоды немагчыма ажыццявіць ніякую эканамічную рэформу” Ц Пагоня. 19—20.08.1995. Цыт. у: Дракохруст Галнна, Дракохруст Юрнй, Фурман Дмнтрнй. Трансформацня партнйной снстемы Беларусн// Фурман Дмнтрнй (ред.). Белоруссня н Россня: обіцества н государства. Москва: Права человека, 1998. С. 114.
24 “Нельга забывацца, што ў выніку расійскай камуністычнай палітыкі (пакта
Молатава — Рыбентропа, рашэнняў Леніна — Сталіна і г.д.) Беларусь страціла траціну сваёй тэрыторыі, населенай карэнным беларускім народам, у тым ліку сваю сталіцу Вільню, Беласток, Смаленск, Бранск, Невель, Себеж, Навазыбкаў, Дарагабуж, велізарныя тэрыторыі наўсходзе да Вязьмы... Калі б у Расіі прыйіплі да ўлады неакамуністы, трэба было б аднавіць справядлівасць... Зноў паўстае праблема вяртання ўсходнебеларускіх зямель”. Гл.: Позняк Зенон. О русском нмперналнзме н его опасностн Ц Народная газета. 15—17.01.1994.
26 Іронія ў тым, піто БНФ не заўважыў таго, на што звярнула ўвагу нават традыцыйна нацыяналістычная беларуская эмігранцкая супольнасць у ЗІПА. “Расце адрознасць паміж моўнай і палітычнай русіфікацыяй. У шмат якіх выпадках расійская мова ў Беларусі выступае гэткай жамовай культурнага аднаўлення краіны і яе незалежнасці, як і беларуская. Магчыма, нават калі параўнанне занадта далёкае, янападобная да ангельскай у Ірландыі ці нямецкай у Аўстрыі”. Гл.: Zaprudnik Jan. Belarus: In Search of National Identity, 1990—2000//Belarusian Review. Vol. 13. Issue 2. 2001.
нальную незалежнасць як інструмент мадэрнізацыі і еўрапеізацыі26, але не вітаў кансерватыўна-традыцыяналісцкія матывы ў ідэях БНФ27. Такім чынам, БНФ не толькі разбурыў уласную палітычную базу — ён дапамог стварыць яе для Аляксандра Лукашэнкі. Пры адсутнасці шырокай аб’яднаўчай ідэі, якая б пераадольвала разрыў паміж нацыяналістычнай апазіцыяй і дэнацыяналізаваным грамадствам, у змаганні за сэрцы і розумы савецкая міфалогія перамагла наваствораную ідэалогію нацыяналістычнага калектывізму28.
На сцэну выходзіць Лукашэнка
Нарэшце — і гэта мела самыя фатальныя наступствы — апазіцыя, як і партыя ўлады, не зважала, як набіраў моц той, хто сапраўды максімальна скарыстае з палітычнага разладу. Часам апазіцыя нават самаяго і падтрымлівала. Гаворкаідзе пра Аляксандра Лукашэнку, на той час шараговага дэпутата Вярхоўнага Савета. Ягонаму касмічнаму ўзлёту да ўлады папярэднічала, здавалася б, нічым не выбітная кар’ера тыповага маладога апаратчыка ніжэйшага звяна: яму было ўсяго 39 гадоў, калі яго ўпершыню абралі прэзідэнтам.