Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
32 Яшчэ адным чыннікам, які прывёў да зняцця Шушкевіча, стаўся арышт і экстрадыцыя двух лідараў літоўскай кампартыі, аб’яўленых у вышук за арганізацыю спробы дзяржаўнага перавароту, калі Крэмль у студзені 1991 г. спрабаваў здушыць незалежнасць Літвы. Шушкевіча абвінавачвалі ў тым, што ён даў дазвол на экстрадыцыю. Для архікансерватараў у парламенце гэта было апошняй кропляй. 3 той жа прычыны Вярхоўны Савет адхіліў ад пасад Ягорава і Шыркоўскага. Пытанне аб вотуме недаверу Кебічу таксама ставілася на галасаванне, але ён з лёгкасцю захаваў пасаду.
Але Лукашэнка выйшаў з-пад кантролю. Адразу пасля зняцця Шушкевіча ён звярнуў свой напад на вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў — абвінаваціў Грыба, Кебіча, новапрызначаных кіраўнікоў КДБ і МУС у сувязях з неназванымі мафіёзнымі коламі. Урад адказаў тым, што зачыніў антыкарупцыйную камісію, што толькі павялічыла папулярнасць Лукашэнкі і ўмацавала ягоны імідж народнага героя.
Лукашэнка ніколі не прыйшоў бы да ўлады, калі б 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет не прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Ею замест парламенцкай сістэмы кіравання, што існавала з часу абвяшчэння незалежнасці, уводзілася прэзідэнцкая рэспубліка. Рабілася гэта з адной мэтай — забяспечыць абранне Кебіча прэзідэнтам і такім чынам умацаваць кантроль партыі ўлады над краінай. Стварэнне моцнай прэзідэнцкай улады азначала, што партыя ўлады рэзка змяніла сваю ранейшую пазіцыю: дагэтуль падчас дэбатаў наконт новай Канстытуцыі, якія вяліся ад 1991 г., яна ніколі не падтрымлівала ідэю моцнай прэзідэнцкай улады. Усе афіцыйныя праекты, якія прапаноўваліся да лютага 1994 г., прадугледжвалі слабую прэзідэнцкую ўладу, пры якой урад узначальваў прэм’ер-міністр, такім чынам захоўваўся 6 статус-кво.
Але калі парламенцкая большасць зразумела, што пераабранне ёй не гарантаванае, дык ідэя парламенцкай рэспублікі перастала ёй падабацца, і яна вырашыла, што патрэбныя больш надзейныя механізмы захавання статус-кво. Канчатковае рашэнне саспелаў студзені 1994 г., калі Кебіч правёў папярэднія перамовьі аб падпісанні грашовага саюза з Расіяй. Увядзенне расійскага рубля давала надзею на хуткае паляпшэнне агулыіай эканамічнай сітуацыі і ўтаймаванне гіперінфляцыі акурат перад выбарамі. Праект Канстытуцыі перапісалі літаральна за некалькі тыдняў, і па яе прыняцці прэзідэнцкія выбары былі прызначаныя на 24 чэрвеня. Як потым выявілася, гэта быў фатальны пралік Кебіча, бо абяцаны грашовы саюз з Расіяй так ніколі і не здзейсніўся.
Увядзенне прэзідэнцкай рэспублікі рэзка скараціла шанцы на паспяховую дэмакратызацыю Беларусі. Рэч не ў форме кіравання33, а ў тым кантэксце, у якім яна паўстала. Краіна не мела моцнай традыцыі мясцовага самакіравання, і ў абласнога кіраўніцтва было нашмат менш палітычнай і фінансавай улады параўнальна з цэнтрам. Існавалі толькі адзін цэнтральны дзяржаўны тэлеканал і адна дзяржаўная друкарня, якая друкавала амаль усе цэнтральныя газеты і часопісы. У гэтых абставінах зацугляць спробы выканаўчай улады засяродзіць у сваіх руках уладу мог толькі эфектыўны парламенцкі кантроль над урадам. Але ўсё большым палітычным амбіцыям Кебіча больш адпавядала рэзкае скарачэнне гэтага кантролю.
33 Канстытуцыя 1994 г. надзялялапрэзідэнтаправам прызначацьсуддзяў, адзінаасобна прызначаць і распускаць Кабінет міністраў, за выключэннем яго кіраўніцтва, прадугледжвала магчымасць прызначэння кіраўнікоў мясцовай улады зверху данізу кіраўніком дзяржавы. Таму можна сцвярджаць, што баланс улады зрушыўся ў бок прэзідэнцкай галіны яшчэ да рэферэндуму 1996 г.
Аднак выгаду ад канстытуцыйных змен атрымаў Лукапіэнка, бо папулярнасць, якую ён толькі паспеў здабыць, матэрыялізавалася ў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. Беларускія аналітыкі тлумачылі перамогу Лукашэнкі ў 1994 г. расчараванасцю грамадстваў эканамічных і палітычных рэформах ды настальгіяй па савецкім мінулым34. Аднак тая перавага, з якой Лукашэнка перамог, не адпавядала распаўсюду ў грамадстве пракамуністычных і антырэфарматарскіх настрояў. Гэтак, улетку 1993 г. 22% рэспандэнтаў адказалі, што прагаласуюць на выбарах за дэмакратычнага кандыдата, a 13% — за камуніста. Увесну 1994 г. лічбы змяніліся адпаведна да 17% і 20%35. I ўсё ж апытанне ў красавіку 1994 г. засведчыла, што 17% грамадства хацелі б бачыць левага прэзідэнта, 12% — правага, а каля 57% — цэнтрыста36. Настальгічныя пачуцці і падтрымка камуністычнай платформы ў грамадстве раслі, але не набылі ўсеагульнага характару. Ключ да перамогі на прэзідэнцкіх выбарах палягаў у тым, каб заваяваць, карыстаючыся беларускай палітычнай тэрміналогіяй, “балота” — тых, хто не вызначыўся ў стаўленні да наяўных палітычных эліт. Ніхто з кандыдатаў, апроч Лукашэнкі, не здолеў гэтага зрабіць.
Абодва апазіцыйныя кандыдаты, Пазняк і Шушкевіч, прайгралі таму, што пераацанілі свае шанцы перамагчы самастойна, абапіраліся ў перадвыбарнай гонцы на слабыя і некампетэнтныя палітычныя структуры, а таксама не далі рады найболып істотным пытанням выбарчай кампаніі. Ніводны з іх не выйшаў за кола перакананага дэмакратычнага электарату, які ў выніку падзяліўся надвае.
Шанцы Пазняка перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах яшчэ больш аслабіла тое, што ён павёў радыкальна нацыяналістычную рыторыку, якая перасварыла яго з іншымі дэмакратычнымі партыямі і палітыкамі: Пазняк часта абвяшчаў іх “марыянеткамі Масквы”, бо яны не падзялялі нацыянальную платформу БНФ.
Кампанія Шушкевіча была гэткай жа неэфектыўнай. Ягоную кандыдатуру падтрымлівалі дзве дробныя апазіцыйныя партыі, якія не маглі забяспечыць шырокай палітычнай базы падтрымкі. Пасля зняцця з пасады спікера папулярнасць Шушкевіча ўпала37. Вядомасць ператварылася для яго ў перашкоду, бо грамадскасць была схільная вінаваціць яго ва ўсіх эканамічных і палітычных катаклізмах, што
34 Гл.: Карбалевнч Валернй. Путь Лукашенко к властн // Фурман Дмнтрнй (ред.).
Белоруссня н Россня: обіцества н государства. Москва: Права человека, 1998; Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism ЦDawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997.
36 Советская Белоруссня. 10.03.1994.
36 Советская Белоруссня. 25.03.1994.
3,РэйтынгпадтрьгмкіШушкевічаскладаў52%устудзені 1992г.,47%—утраўні 1992 г. і 33,6% —у студзені 1993 г. Сацыялагічнае апытанне, праведзенае сацыялагічнай кампаніяй “Грамадская думка”, гл.: Полнтнк года — Станнслав Шушкевнч Ц Советская Белоруссня. 01.01.1993.
здарыліся з часу абвяшчэння незалежнасці. Перадвыбарная праграма Шушкевіча складалася з доўгіх разваг пра эканамічныя і палітычныя рэформы, і таму знаходзіла водгук толькі ў высокаадукаваных выбарцаў у буйных гарадах, перадусім у Мінску.
Што да Кебіча, ягоную прэзідэнцкую кампанію спляжыў залішні спадзеў на выратаванне перад выбарамі беларускай эканомікі Расіяй. Лібералы ў расійскім урадзе не дапусцілі грашовага саюза, убачыўшы ў ім пагрозу фінансавай стабільнасці Расіі. Расія падтрымлівала Кебіча тым, што давала танныя крэдыты і прадавала паліва па зніжаных цэнах38. Але гэтага было далёка не дастаткова, каб выцягнуць ягоную кампанію з гграграмай, якая складалася з аднаго пункта. Між тым Лукашэнка здолеў нейтралізаваць карту, што свяціла Кебічу, заявіўшы, што пагадненне аб грашовым саюзе не ўлічвае нацыянальных інтарэсаў Беларусі, і паабяцаўшы заключыць новую дамову, заснаваную на роўнасці ўдзельнікаў, замест таго, каб даць расійскай фінансавай сістэме паглынуць беларускую. Ен пазіцыянаваў сябе лепшым абаронцам інтарэсаў Беларусі.
Кампанія ж Лукашэнкі праводзілася надзвычай эфектыўна і энергічна. Ен напоўніцу выкарыстаў эфірны час, што адводзіўся кандыдатам на тэлебачанні паводле заканадаўства, і, адрозна ад большасці іншых прэтэндэнтаў, нястомна ездзіў па правінцыі. Лукашэнка выявіўся адмысловым майстрам усталёўваць кантакт з людзьмі, які гаварыў толькі тое, што яны хацелі пачуць. Ягоны былы памочнік згадваў, што калі Лукашэнка выступаў на публіцы, дык, нешта заявіўшы, ён на секунду змаўкаў — правяраў рэакцыю аўдыторыі. Калі яна была станоўчай, ён разгортваў свой тэзіс. А калі публіка была пад ягоным кантролем, ягоньі магутны голас проста перакрываў усе пярэчанні39. Ён не прапаноўваў ніякіх бліскучых ідэй, але звяртаўся да зямных жаданняў і надзей, ніколі не грэбаваў тым, каб маніпуляваць самымі нізкімі інстынктамі і самымі цёмнымі забабонамі сваіх патэнцыйных выбарцаў. Абяцанні знішчыць карупцыю, апанаваць інфляцыю, развіваць больш шчыльныя стасункі з Расіяй і іншымі краінамі СНД давапі адказы на самыя набалелыя для болыпасці выбарцаў пытанні, частку з якіх не здолела сфармуляваць апазіцыя.
Прыцягнуўшы ўвагу грамадства, Лукашэнка змог навязаць электарату сваё разуменне прычын усіх бед краіны. “Чаму мы так жывем?” — ставіў ён пытанне ў сваім перадвыбарным маніфесце і адразу даваў адказ, які знаходзіў водгук у незадаволеных і даведзеных да адчаю выбарцаў: “Таму што палітыкі, якія прадстаўляюць сябе ці свае партыі, заўсёды хлусілі людзям. Яны разбурылі Савецкі Саюз пад лозунгамі адзінства і эканамічнай інтэграцыі. Яны абвясцілі рэформы
38 Старнкевнч Аяександр. Сенсацнонный результат выборов в Белорусснн // йзвестня. 26.06.1994.
39 Гэтак казаў Аляксандр Фядутаў сваей кнізе “Лукашенко: полнтнческая бнографпя”. Цыт. у маёй рэцэнзіі на кнігу: Silitski Vitali. Color Blind in Belarus // Foreign Policy. № 151. November-December 2005. P 81—83.
і абрабавалі краіну. Яны абяцалі дабрабыт у рынкавым раі, а давялі людзей да галечы”40. Публіка захоплена сустракала ягоныя прамовы і абяцанні. Паплечнікі Лукашэнкі згадвалі, што калі ён выступаў, людзі ў натоўпе плакалі, а тады спрабавалі атрымаць аўтограф у свайго куміра на 100-доларавай купюры — у час, калі сярэдні заробак складаў менш за 20 долараў, а ў калгасах, напэўна, каля 10 долараў на месяц.
Скарыстоўваючы настальгію ў грамадстве па “добрым старым часе”, Лукапіэнка цягам усёй перадвыбарнай кампаніі будаваў свой імідж на цверджанні, нібыта ён быў адзіным дэпутатам Вярхоўнага Савета, які ў 1991 г. прагаласаваў супраць ліквідацыі Савецкага Саюза. Гэта была непрыхаваная хлусня. Падчас галасавання па гэтым пытанні Лукашэнкі не было ў зале — як звычайна, калі прымаліся раіпэнні па спрэчных прапановах. Як ні дзіўна, хоць пратаколы галасавання былі ў адкрытым доступе, апазіцыйнай прэсе да галавы не прыйшло выкрыць падман. Яна спахапілася толькі праз два гады — гэта сведчыць, да якой ступені кандыдатуру Лукашэнкі не ўспрымалі сур’ёзна41.