Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Ва ўмовах усё большай палярызаванасці электарату праблема пашырэння сваёй базы падтрымкі больш востра стаяла перад апазіцыяй, чым перад уладай. Фактычна шмат расчараваных выбарцаў вырашылі прагаласаваць за Сербскую радыкальную партыю Ваіслава ІПэшаля — былога дысідэнта, а потым сцяганосца ультранацыяналізму, які пазіцыянаваў сябе прыхільнікам болып жорсткай і бескампраміснай лініі па нацыянальна-этнічных пытаннях, чым Мілошавіч. Шэшаль гучна заявіў пра сябе на першых выбарах у парламент ФРЮ ў траўні 1992 г., калі дзякуючы байкоту апазіцыі ягоная партыя заваявала амаль траціну галасоў і ўіпчыльную наблізілася да першай па папулярнасці СПС (гл. табліцу).
ПІэшаль стаўся карысным хаўруснікам Мілошавіча, на якога можна было разлічваць у любы момант, калі ўнутраны палітычны кантэкст, развіццё падзей у былой Югаславіі і дынаміка перамоў з міжнароднай супольнасцю пра збройныя канфлікты і санкцыі патрабавалі ад Мілошавіча ўсплёску жорсткай нацыяналістычнай рыторыкі. У такіх выпадках, як, напрыклад, было ў 1992 г. (і потым зноў у 1997 г.) партыя Шэшаля па сутнасці выконвала ролю завадатара ў нападках на апанентаў Мілошавіча як у парламенце, гэтак і па-за ім10. Перыяды ўздыму скрайняга нацыяналізму суправаджаліся скарачэннем электаральнай падтрымкі СРП. Для Мілошавіча гэта мела пэўныя плюсы: ён мог тады падаваць сябе — асабліва для міжнароднай супольнасці — як больш прадказальнага, менш заганнага лідара ў параўнанні з непрадказальным, агрэсіўным Шэшалем. Калі Мілошавічу было трэба падаць сябе міратворцам, “голубам”, памяркоўным палітыкам, адпаведна змяншалася і электаральная падтрымка СРП. Фактычна лёс друтой
9 Дэталёвы аналіз сербскага электарату і выбарчых прэферэнцый гл.: Goati Vladimir. Elections in FRY from 1990 to 1998: Will of People or Electoral Manipulation. 2nd ed. Belgrade: CESID, 2000. http://unpanl.un.org/intradoc/groups/public/documents/untc/ unpan017175.pdf.
10 Асабліваў 1992—1993 гг. Мілошавіч выкарыстоўваў Шэшаля, каб рабіць брудную працу, за якую не хацеў несці адказнасць рэжым: нападкі на палітьічных апанентаў, зліў інфармацыі і дэзынфармацыі, скандалы ў Скупшчыне, каб дыскрэдытаваць апазіцыю, і г.д. Шэшаль таксама пры негалоснай падтрымцы ўлады стварыў ваенізаваныя фармаванні, якія ваявалі ў Харватыі і Босніі. Больш падрабязна гл. у: Milosevic Milan. The Same Old Circus // Vreme News Digest Agency. № 71, 01.02.1993; Milosevic Admired Seselj // Vreme News Digest Agency. № 174. 30.01.1995.
паводле моцы партыі ў Сербіі цалкам залежаў ад прапагандысцкай лініі, якую вяла інфармацыйная машынарэжыму11.
У выніку кампрамісу паміж федэральньгмі ўладамі і апазіцыяй, якая ўлетку 1992 г. арганізавала хвалю акцый пратэсту, выбары былі прызначаныя датэрмінова. Масавыя выступы прайшлі пасля спрэчнага прыняцця ў красавіку 1992 г. новай Канстытуцыі ФРЮ рэшткамі старой Скупшчыны Югаславіі і паспешлівых выбараў у федэральны парламент у наступным месяцы — апазіцыя іх байкатавала. Патрабаванні апазіцыі знайшлі падтрымку ў новых афіцыйных асоб федэратыўнай дзяржавы: абранага прэзідэнтам Чосіча і мультыміліянера Мілана Паніча — амерыканскага бізнесмена сербскага паходжання, якому Мілошавіч прапанаваў пасаду прэм’ер-міністра ФРЮ. Тандэм Чосіч— Паніч, на якім спыніў свой выбар Мілошавіч у спадзеве ўзняць на міжнародным узроўні легітьшнасць задуманай ім федэратыўнай структуры, вельмі хутка выйшаў з-пад кантролю Мілошавіча і павёў уласную палітычную гульню. Ад гэтага і так няўстойлівы палітычны клімат зрабіўся яшчэ болып няпэўным.
Асабліва хутка набіраў папулярнасць Паніч — ён выкарыстоўваў свой імідж паспяховага бізнесоўца, і ягонае імкненне пакласці канец міжнародным санкцыям і інтэграваць ФРЮ ў міжнародную супольнасць знаходзіла водгук у выбарцаў. Увосень 1992 г. паводле вынікаў шматлікіх еацыялагічных апытанняў ён апярэджваў Мілошавіча. Апазіцыя прапанавала Панічу быць яе кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах — гэты крок пракладаў шлях да першага рэальнага выпрабавання ўлады Мілошавіча. Для яго кандыдатура Паніча ўяўляла выразную пагрозу, бо федэральны прэм’ер-міністр аспрэчваў сам сэнс існавання рэжыму на той час, то бок канфрантацыю з варожым светам дзеля выжывання Сербіі. Улады арганізавалі маштабную контратаку на Паніча: разыгрываючы нацыяналістычную карту, яны выяўлялі памкненні Паніча як дзеянні, “што ставяць пад пагрозу незалежнасць і годнасць краіны ў інтарэсах замежных дзяржаў, і перадусім ЗША”12.
Каб адвесці небяспеку, якую пачала ўяўляць апазіцыя, Мілошавічу спатрэбіліся пэўныя намаганні, але ўрэшце ён адносна лёгка даў рады гэтай задачы. Перш заўсё, выбары заставаліся тым полем, дзе правілы гульні вызначаў ён. Улада часткова задаволіла патрабаванні апазіцыі ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства, але пры гэтым усё роўна захаваліся гарантаваныя перавагі для кіроўнай партыі. Напрыклад, калі выбары ў Скупшчыну пачалі праводзіцца не па аднамандатных акругах, а паводле партыйных спісаў, новым заканадаўствам вызнача-
11 “Увесь час, і асабліва ў апошнія дні, сербскае тэлебачанне вяло кампанію, скіраваную на дэманізацыю дэмакратычнага руху Сербіі, Дэмакратьічнай партыі і Мілана Паніча: іх выяўлялі здраднікамі, каб супрацьвагай ім маглі выступаць ваяўнічыя патрыёты-радыкалы”. Гл. аналіз у: Kovacevic Miladin. MF Agency: (UN) Explainable // Vreme News Digest Agency. № 67. 4.01.1993.
12 Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments ofYugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 99.
Раздзел 3. Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецйа...111 лася 18 выбарчых акруг так, што ў выніку самая буйная партыя, г.зн. СПС, атрымлівала непрапарцыйна вялікае прадстаўніцтва ў органах заканадаўчай улады13.
Яіпчэ больш істотна тое, што рэжым сарваў перадвыбарную кампанію Паніча, змусіўшы кандыдата ад апазіцыі доўга змагацца за сваю рэгістрацыю. На той падставе, што Паніч нібыта не мае сербскага грамадзянства і таму не можа балатавацца, яму не давалі весці агітацыю, пакуль да галасавання не засталося ўсяго дзесяць дзён. Між тым афіцьійныя СМІ практычна не дапусцілі апазіцыю да эфіру і разгарнулі маштабную паклёпніцкую кампанію супраць Паніча, акрыяць ад якой у яго не было амаль ніякіх шанцаў14.
I нарэшце, галасаванне прайшло са шматлікімі парушэннямі. Падчас гэтых выбараў упершыню пачалі казаць пра фальсіфікацыі, бо ў 1990 г. перавага Мілошавіча не выклікала сумневаў, а парламенцкія выбары ў траўні 1992 г. апазіцыя байкатавала. Шмат якія апытанні напярэдадні выбараў або аддавалі пераваіу Панічу, або прадказвалі “баявую нічьпо”; таму апазіцыя вырашыла, што, верагодна, у Паніча скралі перамогу. Хоць і не з’явілася неабвержных доказаў магчымай паразы Мілошавіча16, адзначаныя і зафіксаваныя парушэнні пацвярджалі, што ўлада магла забяспечыць сабе пэўную перавагу, неабходную для таго, каб мінімізаваць магчымасць непрадказальнага павароту падзей падчас галасавання.
У арсенале фальсіфікацый у Мілошавіча было мноства разнастайных метадаў і прыёмаў. Напрыклад, у 1992 г. улады займаліся незаконнымі махінацыямі з пратаколамі галасавання на выбарчых участках — іх збіралі не акруговыя выбарчыя камісіі, як таго патрабавала заканадаўства, а гарадскія. Паведамлялася, што вынікі “пераглядаліся” і “выпраўляліся”16. Яшчэ адзінметад фальсіфікацый— маніпуляванні са спісамі выбарцаў. Сотні тысяч уцекачоў з Харватыі, Босніі і Косавафармальнамелі права галасаваць, калі зарэгістраваліся ў месцах пражывання за паўтода да выбараў. Аднак улады з дапамогай маніпуляцый “удакладнялі” спісы выбарцаў (часта дзеля таго, каб трымаць пад кантролем галасы пратэстнага электарату — уцекачоў) і ўвогуле мелі поўную свабоду вызначаць сукупны лік выбарцаў на патрэбным для сябе узроўні17. Паўсёй краіне фіксаваліся і іншыя, болып
13 Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments of Yugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 61—66.
14 Тамсама. P 106—109.
15 Улічваючы неадпаведнасць паміж прагнозамі і абвешчанымі вынікамі, адзін назіральнік заўважыў, што “начныя выбары з 21-га на 22-га снежня [г.зн. закідванне бюлетэняў у урны для галасавання — B.C.] мусілі арганізоўваць нашмат больш дысцыплінаваныя і верныя зароку маўчання людзі, чым, прынамсі, традыцыйнапрынятаў гэтым асяродку ”. Сігіс Aleksandar. Public and Secret Opinion //Vreme News Digest Agency. № 67. 04.01.1993.
16 Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments of Yugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 107—108.
17 “Names Reportedly Omitted from Electoral Rolls // Politika. 22.12.1992. Цыт. паводле: FBIS. 05.01.1993. P 50.
звыклыя механізмы фальсіфікацый, як, напрыклад, выкарыстанне нестандартных урнаў і закідванне бюлетэняў, так што “яўка” часам перавышала колькасць унесеных у спісы для галасавання выбарцаў18. Болып за тое, праз усё дзесяцігоддзе было шырока распаўсюджанае арганізаванае адміністрацыяй дзяржаўных прадпрыемстваў “калектыўнае галасаванне” іх супрацоўнікаў19.
Але, бясспрэчна, асноўным складнікам сістэмы фальсіфікацый у Сербіі за Мілошавічам было Косава. 3 часу скасавання абласной улады, у якой вялі рэй албанцы, тыя адназначна трымаліся ідэі незалежнасці і сістэматычна байкатавалі ўсе арганізаваныя сербскімі ўладамі выбары ў Косаве. На практыцы гэта азначала дзве рэчы. Па-першае, сербская этнічная меншасць, якая складала 10% насельніцтва Косава, абірала ўсіх дэпутатаў рэспубліканскай Скупшчыны ад Косава. СПС забяспечыла сабе перамогу ў Косаўскай выбарчай акрузе, якой паводле выбарчага заканадаўства 1992 г. адводзілася 27 месцаў у парламенце20. Па-другое, улады атрымлівалі ў сваё распараджэнне блізу мільёна не выкарыстаных этнічнымі албанцамі бюлетэняў, якія можна было закідваць у урны. Колькасць галасоў, пададзеных за СПС у Косаве, нязменна перавышала лік сербскай нацыянальнай меншасці21. На выбарах у парламент, дзе існавала сістэма выбарчых акруг, не было патрэбы звыш меры завышаць яўку, але на прэзідэнцкіх выбарах, калі падлік галасоў ажыццяўляўся па ўсёй краіне, гэтая тэндэнцыя — і практыка — рабілася відавочнай22.
Аднак рыштунак маніпулявання вынікамі выбараў быў далёка не ўсёабдымны. Перадусім улады не здолелі зрабіць прэвентыўных захадаў, каб не дапусціць незалежнага назірання і кантролю на выбарах. Улады маглі чыніць выбарчыя махінацыі ў вялікай ступені дзякуючы абмежаваным магчымасцям апазіцыі назіраць за галасаваннем — напрыклад, у 1992 г. яна здолела арганізаваць назіранне прыкладна на палове выбарчых участкаў. 3 цягам часу ўлада страчвала гэтую перавагу, бо назіранне рабілася больш арганізаваным і комплексным. Датаго ж, калі механізм маніпуляцый і фальсіфікацый, здавалася, добра працаваў, пакуль скрадалася адносна невялікая колькасць галасоў,