Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
51	Дракохруст Галнна, Дракохруст Юрнй, Фурман Дмнтрнй. Трансформацня партнйной снстемы Беларусн II Фурман Дмнтрнй (ред.). Белоруссня н Россня: обгцества н государства. Москва: Права человека, 1998. С. 189.
62 Карбалевнч Валернй. Путь Лукашенко к властн Ц Фурман Дмнтрнй (ред.). Белоруссня нРоссня: обіцества н государства. Москва: Правачеловека, 1998. С. 249.
63 Праўда, дэмакратычны электарат быў у вялікай ступені дэмаралізаваны. Напрыклад, у Мінску яўка выбарцаў упала з 70% у першым туры да менш як 50%—у другім.
II.
Шляхі аўтарытарызму
Раздзел 3.
Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецца да асяродка канкурэнтнага аўтарытарызму
У 1989—1990 гг. пасля таго, як пад выглядам “антыбюракратычнай рэвалюцыі” Мілошавіч паспяхова засяродзіў у сваіх руках абсалютную ўладу ў рамках аднапартыйнай камуністычнай дзяржавы, ён мусіў прымаць лёсавызначальныя рашэнні датычна інстытуцыялізацыі і арганізацыі свайго рэжыму. Болып за тое, пераход ад аднапартыйнай дзяржавы да шматпартыйнай плюралістычнай сістэмы па сутнасці стаўся механізмам, з дапамогай якога Мілошавіч проста ўзаконіў ужо здабытую ўладу, аздобіўшы яе дэкорам электаральнай легітымнасці. На той час Мілошавіч аднаасобна вёў рэй у сербскай палітыцы і грамадстве — займаў паноўнае становішча, бо кантраляваў дзяржаўную машыну і партыю. Калі дадаць, што ён карыстаўся непараўнальнай папулярнасцю і для болыпасці сербаў быў амаль героем, то адміністрацыйна-бюракратьгчнае дамінаванне забяспечыла Мілошавічу змену статусу апаратчыка на дэмакратычна абранага лідара без усялякіх праблем і па-за ўсялякай канкурэнцыяй.
Таму Мілошавіч быў па сутнасці вольны ў выбары правілаў гульні і інстытуцыйнай мадэлі. Сербская эліта адной з апошніх у Югаславіі ўзаконіла шматпартыйныя выбары і афіцыйна скасавала манаполію камуністычнай партыі на ўладу. У прасоўванні да плюралізму і шматпартыйнасці ціск з боку апазіцыі адыграў нашмат меншую ролю, чым дынаміка супрацьстаяння паміж рэспублікамі, што разгарнулася напрыканцы 1980-х гг. на фоне няўхільнага распаду Югаславіі.
Прагу Мілошавіча да ўлады па-за абсягам тэрыторыі, якую ён афіцыйна кантраляваў, абмежавалі адроджаныя рэспубліканскія эліты (асабліва ў Славеніі і Харватыі), якія ўзаконілі сваю ўладу праз шматпартыйныя выбары і падавалі канфрантацыю з Бялградам як барацьбу наваствораных дэмакратычных рэспублік з рэшткамі старой таталітарнай сістэмы. Палітычная апазіцыя натой час толькі пачынала з’яўляцца — яна не мела арганізацыйных магчымасцей спаборнічаць з Мілошавічам. Яе афіцыйна адхілілі ад працэсу арганізацыі пераходу 1—2 ліпеня 1990 г., калі выбарцы з падказкі ўлады ўхвалілі прапанову правесці першыя шматпартыйныя выбары толькі пасля таго, як стары склад Скупшчыны, прызначаны за аднапартыйнай сістэмай, прыме новую Канстытуцыю. Гэта фактычна давала Мілошавічу поўную свабоду ў выбары арганізацыйнай структуры ўлады.
Прынятая ў верасні 1990 г. Канстытуцыя прадугледжвала паўпрэзідэнцкую мадэль, якая адлюстроўвала імкненне “старога рэжы-
му” надаць сваёй уладзе прыгожы дэмакратычны фасад. Напрыклад, Канстытуцыя ўсталёўвала парламенцкі кантроль над урадам, уводзіла іншыя элементы палітычнай канкурэнцыі і плюралізму, такія як пэўная ступень самастойнасці мясцовых улад. Аднак яна прадумана складалася такім чынам, каб падтрымліваць уладу прэзідэнта: яму надаваліся шырокія паўнамоцтвы ў надзвычайных сітуацыях, ён de facto меў права з уласнай волі распускаць Скупшчыну — дзеля гэтага патрабавалася толькі “парада” прэм’ер-міністра, які заўсёды падпарадкоўваўся прэзідэнту, а таксама быў надзейна абаронены ад зняцця з пасады1. Да таго ж Канстытуцыя вызначала гэткую ж надзвычай грувасткую працэдуру ўнясення змен і дапаўненняў у асноўны закон. Такім чынам, яна замацавала вызначаныя правілы гульні (і ў выніку пазбавіла сам рэжым магчымасці іх змяняць).
Першыя некалькі гадоўМілошавіч, бадай, увогуле de jure і de facto не сутыкаўся ні з якімі абмежаваннямі — у выглядзе як канстытуцыйных механізмаў, гэтак і нязручнасцей, што раз-пораз чыняць бурлівыя выбары ды надакучлівая апазіцыя. Поўнае падпарадкаванне дзяржаўнага апарату Мілошавічу гарантавала адасобленасць публічнай сферы ўлады ад асабістай, інакш кажучы, парламенцкай і электаральнай палітыкі, з аднаго боку, і палітыкі ў дачыненні да блізкага атачэння і бюракратычных механізмаў уздзеяння, з друтога. Асабісты кантроль Мілошавіча над кіроўнай партыяй, якой належала болыпасць у парламенце, таксама забяспечваў паслушэнства заканадаўчай улады — на той час яна проста механічна штампавала патрэбныя рашэнні. Паступова актыўнасць Скушпчыны падала: напрыклад, колькасць прынятых законаў скарацілася з 162 у 1991 г. да 64 у 1994 г. (60 з іх ініцыяваў урад і толькі 3 — самі парламентарыі)2. Кіроўная партыя карысталася сваёй большасцю ў Скупшчыне, каб “не дапусціць унясення ў парадак дня стратэгічных пытанняў замежнай і ўнутранай палітыкі”3. Урад таксама звыш меры карыстаўся паўнамоцтвамі выдаваць надзвычайныя дэкрэты, каб “дапоўніць” наяўную заканадаўчую базу, хаця Канстытуцыйны суд адмяніў некалькі дзясяткаў гэтых дэкрэтаў. Скупшчыну па сутнасці маргіналізавалі як орган дзяржаўнай улады — яе цэнтр вырашальным чынам ссунуўся ў бок прэзідэнцкай галіны.
Калі СПС ужо не магла заваёўваць абсалютную большасць у парламенце, механіка ажыццяўлення ўлады толькі крыху змянілася. Пар-
1 Каб вынесці імпічмент, за яго павінны былі прагаласаваць дзве траціны парламента, а потым яго мусіла пацвердзіць на рэферэндуме большасць ад усёй колькасці электарату.
2 Цыт. паводле: Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments of Yugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 200.
s Antonie Slobodan. Yugoslav Federalism: Functioning of the Federal and Republican Parliaments Ц Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments ofYugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 61. Колькасць пытанняў, на якія адказвалі прадстаўнікі ўрада ў зале парламента, скарацілася з 1176 у 1991 г. да 210 у 1994 г. Тамсама. Р 201.
тыя Мілошавіча была вымушаная ўваходзіць у кааліцыі з іншьгмі, каб па-ранейшаму кантраляваць Скупшчыну. Але зноў жа рэжыму гэта амаль нічога не каштавала. Яму ішло на карысць, што апазіцыя скрайне разнародная і раз’яднаная, таму кандыдатаў на кааптацыю хапала. Больш за тое, няспынна спакупіаючы і кідаючы тактычных хаўруснікаў і з дэмакратычнай, і з аўтарытарнай частак апазіцыйнага спектра, Мілошавіч яшчэ глыбей падрываў адзінства і знітаванасць апазіцыі. Таму, хоць ад 1992 г. СПС ніколі не мела ў сербскім парламенце абсалютнай болыпасці, рэжым увесь час перашкаджаў заканадаўчаму органу ўлады ператварыцца ў эфектыўны механізм стрымлівання.
I толькі ў 1996 г., пасля перамогі апазіцыі на мясцовых выбарах і далейшага паспяховага яе адстойвання на вуліцах, апаненты рэжыму здолелі ненадоўга аслабіць уладу Мілошавіча знутры сістэмы. Кантроль Мілошавіча над дзяржаўным апаратам таксама даваў рэжыму магчымасць красці галасы выбарцаў, каб кампенсаваць падзенне папулярнасці ўлады. Хоць гэтая магчымасць была небясконцая, яна стварала дадатковы “абарончы слой” для статус-кво, так што рэжым мог працяглы час трываць палітычную канкурэнцыю і дзейнасць апазіцыі, не сутыкаючыся пры гэтым з сур’ёзнай пагрозай страціць уладу.
Нарэшце, яшчэ адным інстытуцыйным “абарончым слоем” для рэжыму Мілошавіча сталася федэратыўная будова, узніклая ў выніку пераўтварэння ў красавіку 1992 г. рэштак былой Югаславіі ў ФРЮ. Федэрацыя дзвюх надзвычай няроўных рэспублік-партнёраў (жыхары Чарнагорыі складалі менш як 6% ад насельніцтва Сербіі) па сутнасці мала чым адрознівалася ад чыста дэкаратыўнага фасада, бо ўсе рэальныя механізмы ўлады ў новай федэратыўнай дзяржаве засяроджваліся ў Сербіі, а значыць, у руках Мілошавіча4. Аднак сапраўдная вартаець федэрацыі палягала ў тым, што яна дала Мілошавічу магчымасць абысці вызначаныя Канстытуцыяй Сербіі абмежаванні тэрмінаў прэзідэнцтва і такім чынам з мінімальнымі выдаткамі перанесці сваю ўладу на федэральны ўзровень. Змены ў Канстытуцыю федэрацыі ўнесці было адносна проста — большасцю ў 2/3 галасоў у абедзвюх палатах федэральнага парламента, незалежна ад кожнай рэспублікі. Больш за тое, яна прадугледжвала выбары прэзідэнта федэрацыі парламентам, выносячы найвышэйшую дзяржаўную пасаду федэрацыі па-за межы выбарчай канкурэнцыі і павялічваючы магчымасці для кіраўнікоў рэспубліканскіх інстытутаў, а значыць адказных за правядзенне выбараў, кантраляваць федэральную ўладу. Фактычна, сам Мілошавіч не ўдзельнічаў ваўсеагульных выбарах з часу свайго спрэчнага пераабрання прэзідэнтам Сербіі ў снежні 1992 г. і да выбараў прэзідэнта ФРЮ ў 2000 г., калі ён страціў уладу.
4 Вызначалася пэўнае размежаванне паўнамоцтваў паміж рэспубліканскай і федэ-
ральнай уладай, але, як і варта было чакаць, гэтае размежаванне набыло рэальны змест толькі з усталяваннем дэмакратычнага ладу пасля змены рэжыму ў 2000 г.
Мілошавіча слушна называлі харызматычным лідарам. Аднак ягоная харызма была ў большай ступені прадуктам містыфікацыі і ўслаўлення ягонай асобы ў афіцыйных СМІ, чым увесьчаснага асабістага ўдзелу ў дыялогу з масамі. Ягоны палітычны стыль паводзін нетыповы для яркіх персон (як, прыкладам, Лукаіпэнка), якіх звычайна называюць харызматычнымі лідарамі. Сапраўды, Мілошавіч праз усё жыццё адрозніваўся пэўным імкненнем данепублічнасці. Ен не быў добрым прамоўцам і ніколі не пачуваўся ў сваёй стыхіі на публіцы5. Дыстанцыяванасць ад людзей пасля пачатковага перыяду мабілізацыі мас на нацыяналістычнай глебе прымнажала харызму Мілошавіча, бо містыфікавала ягоную асобу, а афіцыйныя СМІ меліся ствараць вобраз лідара, які хацелі бачыць людзі. Падобны стыль паводзін дыктаваў неабходнасць унікаць атаясамлення з пэўнымі ідэямі, калі не было яснасці, куды яны завядуць. Таму Мілошавіч выступаў у падтрымку некаторых палітычных захадаў і рабіў скіраваныя супраць палітычных апанентаў заявы не сам, а праз сваіх набліжаных. Мілошавіч быў увасабленнем маніпуляцыйнага аўтарытарнага лідара. Ен трываў існаванне даволі шырокай зоны змястоўнай канкурэнцыі і палітычнага плюралізму, але разам з тым трымаў у сваіх руках рэальную ўладу і кантроль у больш схаваным ад вачэй будзённым функцыянаванні рэжыму.