Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
18 “Account of Poll Irregularities Reported//Politika. 23.12.1992, Цыт. паводле: FBIS. 03.01.1993. P 51.
19 Гэтая тэхніка выбарчых фальсіфікацый атрымамала назву “Каруселі”. Пры ёй адных і тых жа выбарцаў, найчасцей супрацоўнікаў дзяржаўных устапоў, арганізавана развозяць па розных участках, каб яны па некалькі разоў галасавалі. (Рзд.).
20 Guide Through Election Controversies in Serbia. Belgrade: CESID, 2000. P 18.
21 Больш падрабязны аналіз выбарчых парушэнняў у Сербіі, і асабліва ў Косаве, гл.: Goati Vladimir. Elections in FRY from 1990 to 1998: Will of People or Electoral Manipulation. 2nd ed. Belgrade: CESID, 2000. http://unpanl.un.org/intradoc/groups/ public/docum ents/untc/unpanO 17175.pdf.
22 У 1992 r. i ў 1997 г., калі на першых выбарах у другім туры перамог ІПэшаль, але з прычыны нізкай яўкі было прызнана, што выбары не адбыліся, наступная перамога стаўленіка Мілошавіча — Мілана Мілуцінавіча — дасягнутая ў вялікай ступені дзякуючы фальсіфікацыям у Косаве.
ВыбарыўКосаве,
1992-1997 гг.
ПР-92
РЭС-92
ФЕД-
РЭС-93
МУН-96
ФЕД-96
РЭС-97
ПР-
ПР-
ПР-
ПР-
92
97/1/1
97/1/2
97/2/1
97/2/2
Колькасць зарэгістраваных выбарцаў, тыс.
7774
6665
6650
7768
9967
9964
9970
9970
9975
9991
9949
Яўка, тыс.
1161
1158
1156
1143
1186
2217
2203
2203
2212
2233
2293
Яўка, %
220,8
223,8
224,1
118,7
119,3
222,6
221,0
221,0
221,8
223,6
330,9
Галасы заСПС, тыс.
1132
772
778
992
1110
1151
1133
1128
1144
1165
2278
Галасы за СПС, %
882,2
445,9
449,8
664,2
559,1
669,7
665,6
663,3
668,1
770,8
994,7
ГалэсызаСПС, % ад агульнага ліку насе.льніцтва
117,1
110,9
112,0
112,0
111,4
115,7
113,8
113,3
114,8
116,7
229,3
ПР — прэзідэнцкія выбары ў Сербіі; РЭС — выбары ў рэспубліканскі парламент; МУН — муніцыпальныя выбары; ФЕД — выбары ў федэральны парламент. Галасы за СПС — колькасць галасоў, аддадзеных за СПС, кандыдата на прэзідэнта ад СПС або кааліцыю на чале з СПС.
Крыніца-. CESID, уласныя падлікі.
Мілошавіч і яго прыхільнікі абапіраліся на досыць грувасткія метады выбарчых махінацый, якія дорага каштавалі і якія можна было вызначыць і выкрыць пры лепш арганізаваным назіранні. I нарэшце, рэжым, як выглядала, задавальнялі такія абвешчаныя вынікі выбараў, якія сведчылі пра трывалую долю падтрымкі яго апанентаў — як аўтарытарнай, гэтак і дэмакратычнай частак апазіцыйнага спектра — пры ўмове, што гэтыя вынікі не парушалі агульнага балансу ўлады. Іншымі словамі, рэжым Мілошавіча не імкнуўся ў афіцыйных выніках ствараць цалкам нерэалістычную карціну — іронія ў тым, што сам па сабе гэты чыннік абмяжоўваў магчымасці рэжыму маніпуляваць вынікамі выбараў. He было пэўнасці, ці спрацуюць бездакорна тыя ж механізмы, калі рэжыму давядзецца “ліквідоўваць наступствы” ў значна большых маштабах, г.зн. не дапусціць перамогі апазіцыі, калі насамрэч яна атрымае большасць галасоў выбарцаў.
Наступныя парламенцкія выбарыў Сербіі прайшлі ў снежні 1993 г. у выніку разлому маўклівай кааліцыі СПС і СРП, калі Мілошавіч змяніў курс у баснійскім канфлікце. Ен прыняў рашэнне адысці ад ранейшай лініі на канфрантацыю, ад падтрымкі баснійскіх сербаў і выказацца за план мірнага ўрэгулявання, вядомы пад назвай “план Вэнса—Оўэна” пасля таго, як сацыяльна-эканамічны крызіс, выкліканы вайной і эканамічнымі санкцыямі, пачаў набываць маштабы катастрофы. Гэтая змена палітычнай лініі справакавала раскол у кааліцыі “чырвона-чорных”, бо СРП з Шэшалем абвясцілі Мілошавіча здраднікам.
Апынуўшыся перад пагрозай вотуму недаверу Скупшчыны, Мілошавіч скарыстаўся неадназначнай фармулёўкай Канстытуцыі, каб распусціць яе, абгрунтаваўшы сваё рашэнне... атмасферай у заканадаўчым органе ўлады. Скараціўшы тэрміны перадвыбарнай кампаніі, Мілошавіч зноў атрымаў перавагу над дэзарганізаванай апазіцыяй. А тая перажыла чарговы крызіс пасля распаду яе вялікай кааліцыі і абвастрэння супярэчнасцей паміж партыямі “вайны” і “міру” (гл. раздзел 7).
Між тым Мілошавіч адкінуў свайго гал оўнага сябра, які ў папярэднія месяцы быў ягоным рупарам у справах прапаганды, — Шэшаля. Яго адлучылі ад эфіру і нават у 1994 г. кінулі ў турму за тое, што ён назваў Мілошавіча злачынцам. Да таго ж партыя Мілошавіча вялаўсю перадвыбарную кампанію так, каб выставіць Шэшаля і лідараў баснійскіх сербаў, якія не прынялі ягоных планаў заключыць пагадненне з міжнароднай супольнасцю і супраць якіх сам Мілошавіч увёў санкцыі ў выглядзе закрыцця меж і скарачэння фінансавай дапамогі, — ахвярнымі казламі, адказнымі за вынікі палітыкі самога Мілошавіча. Сярод іншага іх абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў і ў карупцыі.
Тым часам партыя ўлады пераарыентавалася ў сваёй рыторыцы на актуальныя штодзённыя праблемы: яна сцвярджала, што выступае гарантам стабільнасці, прыпісвала сабе заслугу захавання жыццёва важнай інфраструктуры і дзеяздольнасці дзяржавы, нягледзячы на санкцыі, і абяцала адрадзіць і адбудаваць краіну23.
Ператварыцца з “ястраба” ў “голуба”, як выявілася, вельмі проста, калі ўлічыць, што частка апазіцыі пачала крытыкаваць курс Мілошавіча ў Босніі і тым самым паставіла сябе ў становішча ахвярных казлоў для афіцыйнай прапаганды разам з Шэшалем і Караджычам. Агулам выбарчая кампанія пацвердзіла статус-кво, за выняткам пераразмеркавання галасоў паміж СПС і СРІІ (гл. табліцу) у адпаведнасці з мадэллю, якая захоўвалася праз усё дзесяцігоддзе: уздым нацыяналістычнай рыторыкі з боку ўлады суправаджаўся ростам колькасці галасоў, аддадзеных на выбарах за СРП, а ў перыяды “памяркоўнасці” баланс зноў ссоўваўся на карысць партыі Мілошавіча. Па сутнасці лёс намінальна самай буйной апазіцыйнай
23 СПС прызнавала, што Сербіі цяжка, але разам з тым падкрэслівала, што краіна не галадае і не замярзае, нягледзячы на санкцыі ААН. Функцыянаваў грамадскі транспарт, сістэма аховы здароўя, школы. Шмат якія праднрыемствы добра працавалі, будаваліся новыя заводы, вырабляліся новыя віды прадукцыі. Д зяржава клапацілася пра найбяднейшае насельніцтва. У свеце да Сербіі ставіліся з усё болыпым разуменнем, яна была не адна — у яе знаходзіліся сябры. Там, дзе немагчыма было адмаўляць сур'ёзныя праблемы, СПС апраўдвала іх існаванне санкцыямі. Гэткая дваістая пазіцыя дапамагала ўнікнуць паразніцкіх настрояў, зняць адказнасць з улады і прапаноўвала простае тлумачэнне калапсу грамадства: гэта вынік “злачыннай” сусветнай змовы, “новага сусветнага парадку”, што вырашыў знішчыць самасвядомыя, ганарлівыя народы, якія любяць свабоду. Гл.: Slavujevic Zoran Dj. The Issues: Dimensions of Electoral Confrontations // Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments of Yugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. R 104.
партыі цалкам залежаў ад прапагандысцкай лініі афіцыйных СМІ і змены палітычнага курсу самога Мілошавіча. Яму не пашкодзіла і тое, што ягоная партыя чарговы раз не змагла атрымаць абсалютную большасць у Скупшчыне: ён вырашыў праблему падпарадкавання заканадаўчай улады, раскалоўшы апазіцыю: невялікую партыю “Новая дэмакратыя” ўдалося кааптаваць ваўладную кааліцыю.
Палітыка праз блізкае атачэнне
Хоць рэжым Мілошавіча і падтрымліваў дэмакратычны фасад, але сапраўдным механізмам, з дапамогай якога Мілошавіч захоўваў і ажыццяўляў сваю ўладу, была палітыка праз блізкае атачэнне. У ягоным уласньш полі, агароджаным ад парламенцкіх дэбатаў і выбудовы кааліцый, улада Мілошавіча нічым не абмяжоўвалася. Як прэзідэнт ён не трымаў вялікага штату, а быў схільны, аддаючы загады, разлічваць на ўласнае разуменне. За часамі ягонага кіравання ніколі немагчыма было прыпісаць каму-небудзь ролю другой ці трэцяй афіцыйнай асобы ў дзяржаве. Становішча кожнага чыноўніка залежала ад набліжанасці да лідара, а Мілошавіч заўжды дбаў пра тое, каб рэгулярна ператасоўваць сваё блізкае атачэнне: увесь час гуляючы ў ратацыйныя гульні, ён уводзіў і выводзіў з яго чыноўнікаў, каб не дапусціць утварэння цэнтраў унутранай аўтаноміі і супраціву, і рабіў кадравыя прызначэнні выключна на падставе асабістай адданасці кандыдатаў24.
Ключавыя пазіцыі вартавых прэзідэнцкай улады займалі не чальцы кабінета міністраў або парламента, а супрацоўнікі органаў правапарадку і бяспекі (фактычна павязаныя з ваенізаванымі бандамі і мафіяй), а таксама прадстаўнікі СМІ — галоўнай прылады маніпулявання грамадствам. Звыклыя афіцыйныя пасады фармальна прадугледжвалі шырокія паўнамоцтвы, але па сутнасці былі збольшага дэкаратыўньгмі; на іх часта прызначаліся “падстаўныя асобы”, якія абвяшчалі і праводзілі самыя неадназначныя рашэнні і ад якіх з лёгкасцю пазбаўляліся, калі заяўленая палітыка правальвалася або калі Мілошавіч змяняў курс25.
Напрыклад, ператасоўванне кадраў 1996 г. каштавала кар’еры старым прыхільнікам Мілошавіча, у тым ліку Міхайлу Маркавічу — былому намесніку кіраўніка партыі, Барысаву Евічу — былому прэзідэнту СФРЮ, і Мілараду Вучэлічу — коліпіняму дырэктару сербскага дзяржаўнага тэлебачання. Усе яны былі хаўруснікамі
24 Напрыклад, МіркаМар’янавіч, прызначаны прэм’ер-міністрам пасля парламенцкіх выбараў 1993 г., не меў ніякага папярэдняга досведу адміністрацыйнай працы. Відаць, Мілошавіч спыніў на ім свой выбар “за тое, што ён быў гатовы адмовіцца
ад асабістых амбіцый дзеля дыктатарстваМілошавіча”. Гл.: Markotich Stan. Serbia: Milosevic Flexes his Political Muscle // Transitions Online. 30.01.1995. http://www.tol. org^client/article/5862-serbiamilosevic-flexes-his-political-muscle.html.
26 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 18.
Мілошавіча падчас “антыбюракратычнай рэвалюцыі” і непахіснымі нацыяналістамі — пасля падпісання Дэйтанаўскіх пагадненняў іх бесцырымонна выкінулі, замяніўшы на кліентаў жонкі Мілошавіча з партыі Аб’яднанай югаслаўскай лявіцы (АЮЛ)26.
Пасля 1997 г., калі Мілошавіч панёс страты ў выніку перамогі апазіцыі на мясцовых выбарах і наступных масавых пратэстаў супраць іх анулявання, ён пачаў распрацоўваць план вяртання да сваіх ідэалагічных каранёў, і гэтапрывяло да вяртання ваўладу шмат каго з раней выкінутых нацыяналістаў. I нарэшце, Мілошавіч хутка ўсвядоміў, што адданасць правадыру залежыць ад таго, наколькі яму абавязаныя падначаленыя. I ён гандляваў магчымасцямі для карупцыі ў абмен на асабістую адданасць. Такім чынам набіралі моц вузкае і больш шырокае кола эканамічнай алігархіі, мафія, сакрэтная паліцыя, ваенізаваныя фармаванні — усе яны атрымлівалі свае дывідэнды ад захавання палітычнага статус-кво.