• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Па-чацвёртае, эканамічная катастрофа таксама выклікала ўзмацненне грамадска-палітычнага кантролю над насельніцтвам. Трэба адзначыць, што ў Сербіі велізарная колькасць грамадзян ма-
    62 Anastasijevic Dejan. Kratok pregled propadanja//Vreme. 07.11.1994. P 48.
    63 Гл.: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 70.
    м Флорэнс Гэмліш Левінсан згадвае размову з таксістам, шчаслівым ад таго, што адзін дзень прастаяў у чарзе па бензін “усяго” шэсць гадзін. “Я сказала яму: “Вы не павінны чакаць і шасці хвілін. Калі Вы так разважаеце, дык дапамагаепе Мілошавічу захавацьуладу”. Ён адказаў: “Так, алеяпрацую і выжываю. Усё астатняе неістотна”. Гл.: Levinson Florence Hamlish. Belgrade: Among the Serbs. Chicago: Ivan R. Dee, 1994. P 133.
    86 Гл.: Milosevic Milan. Socialists Locked in Embrace with Radicals //Vreme News Digest Agency. №72. 08.02.1993.
    66 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 187.
    67 Вядома, прычыны “зыходу” палягалі не толькі ў эканамічных катаклізмах, калі жыццё зводзілася папросту да барацьбы за выжыванне, але і ў агульнай сацыяльнапалітычнай атмасферы несвабоднагаграмадства. Касмапалітычнае маладое пакаленне, звыклае да нашмат болып вольных умоў, гэтага не вытрымлівала. Як тлумачыў адзін эмігрант: “Я адчуваў, што амаль нічога не магу зрабіць у сваёй сферы, што прастора для выяўлення сваіх думак усё больш і больш звужаецца, што грамадства робіцца менш і менш талерантным, а будзённае жыццё зводзіцца да простага выжывання, пазбаўленага перспектывы хоць якіх значных дасягненняў — і для сябе, і для грамадства”. Гл.: Collin Matthew. This is Serbia Calling: Rock *n’ Roll Radio and Belgrade's Underground Resistance. London: Serpent’s Tail, 2001. P 59.
    тэрыяльна цалкам залежала ад улады. Хоць у Сербіі існаваў досыць буйны прыватны сектар, у якім было занята блізу 40% эканамічна актыўнага насельніцтва, усё адно, напрыклад, у 1992 г. з прыкладна пяці мільёнаў грамадзян працоўнага веку 700.000 былі беспрацоўнымі, яшчэ 670.000 — у адпачынку без аплаты, і каля 800.000 атрымлівалі мінімальны заробак. У краіне было яшчэ 1.5 мільёна пенсіянераў, якім трэба плаціць пенсіі. У дадатак — блізу 700.000 уцекачоў з зон ваенных дзеянняў у былой Югаславіі.
    Урад з дапамогай субсідыяў падтрымліваў вялікія дзяржаўныя прадпрыемствы, як, прыкладам, сталеліцейны завод у Смедэраве ці аўтазавод “Застава” ў Крагуеўцы. Улада таксама не давала дазволу на скарачэнні ў буйных кампаніях, змушаючы замест гэтага супрацоўнікаў сыходзіць у адпачынак без аплаты альбо плацячы супрацоўнікам, якія не рабілі, мізэрную дапамогу. У выніку афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Сербіі за гады войнаў і эканамічных санкцый істотна не вырас — з 19% у 1990 г. да 23% у 1994 г. Натуральна, за гэтымі лічбамі стаяла гіганцкае схаванае беспрацоўе — цалкам магчыма, болып за мільён чалавек. Болып за тое, дзяржаўныя СМІ нагняталі страхі, што перамога апазіцыі будзе несці небяспеку міру і падарве сістэму сацыяльнага забеспячэння. Таму шмат хто ў Сербіі верыў, што трэба трымацца за Мілошавіча, каб не было яшчэ горш, і што ён адзіны палітык, які можа даць рады ў гэтай сітуацыі. Падчас палітычных кампаній распальванне страху ў сувязі з абяцаннямі апазіцыі правесці эканамічныя рэформы не саступала ў інтэнсіўнасці яе знеслаўленню як купкі здраднікаў нацыі.
    Залежнасць пераважнай большасці грамадзян ад дзяржавы дапамагала забяспечыць іх лаяльнасць да ўлады. Ва ўмовах росту галечы і адсутнасці эканамічных магчымасцей страта працы ў дзяржаўным сектары, нават з мізэрным заробкам, азначала пагрозу фізічнаму выжыванню чалавека і ягонай сям’і. Таму, напрыклад, вялікія кампаніі de facto выконвалі ролю механізмаў створанай рэжьімам машыны фальсіфікацый на выбарах, бо працоўных дзяржсектара ў звычайным парадку прымушалі ўдзельнічаць у калектыўным галасаванні пад кантролем адміністрацыі. Улады без ваганняў пазбаўлялі працы грамадзян, якія адмаўляліся падпарадкоўвацца гэтым загадам. Асабліва безабаронньгмі перад дзяржавай былі бюджэтнікі. Напрыклад, калі ў 1993 г. прафсаюзы настаўнікаў абвясцілі страйк, патрабуючы падвышэння заробку, урад, спасылаючыся на дэфіцыт энергіі, проста працягнуў іх адпачынкі без аплаты.
    Паводле некаторых ацэнак, за дзесяць год з Сербіі з’ехала каля 300.000 чалавек. Гэты “зыход” аўтаматычна ўмацоўваў пазіцыі рэжыму і аслабляў апазіцыю, бо з’язджалі тыя, хто наўрад ці хоць калі на выбарах прагаласаваў бы за Мілошавіча.
    Самыя буйныя і ўплывовыя СМІ, як электронныя, гэтак і друкаваныя, належалі дзяржаве і знаходзіліся пад пільным кантролем. Для пераважнай большасці насельніцтва Сербіі галоўнай крыніцай інфармацыі было дзяржаўнае “Радыё і тэлебачанне Сербіі” — апазіцыя
    трапна назвала яго “ТВ-Бастылія”68. Пасля першай чысткі ў 1987 г. штат “Радыё і тэлебачання Сербіі” зноў зведаў на сабе чьісткі ў 1991 г., пасля пачатку вайны ў Югаславіі. На месца ранейшых кіраўнікоў і журналістаў прызначалі асабіста адданых Мілошавічу людзей, часта без належнага прафесійнага досведу69. Каб пазбавіцца ад непажаданых супрацоўнікаў, PTC карысталася самымі падступнымі метадамі. Журналістаў не звальнялі адразу — іх “адхілялі ад эфіру, паніжалі на пасадзе, дыскрэдытавалі, іх ігнаравалі рэдактары аддзелаў, накіроўвалі ў загадным парадку ў аплачаны адпачынак... і ўрэшце ім забаранялася ўваходзіць у будынак тэлебачання”70. За адзін дзень у студзені 1993 г. у рамках “рацыяналізацыі” ў сувязі з эканамічнымі санкцыямі было звольнена блізу 200 журналістаў і 1.000 штатных супрацоўнікаў. Сярод звольненых пераважна былі сябрьі Незалежнага прафсаюза і журналісты, якія наважваліся “ўслых абмяркоўваць рэдакцыйную палітыку”71.
    Найбуйнейшая штодзённая газета, бялградская “Палітыка” з накладам 200—300 тысяч асобнікаў, жорсткатрымалася прамілошавічаўскага рэдакцыйнага курсу. Заснаваная ў 1904 г. газета, што мела высокую рэпутацыю, сталася вядучай крыніцай навін у краіне, свайго роду агульнанацыянальным інстытутам72. Паставіўшы рэдакцыю ў 1987 г. пад свой поўны кантроль, Мілошавіч выкарыстоўваў “Палітыку” як стартавую пляцоўку для сваіх нацыяналістычных наступаў. На менш адукаваную аўдыторыю былі разлічаныя таблоіды тыпу “Вечерн>е новостн” і “ПолнтнкаЕкспрес ”, якія ў сваіх артыкулах амаль не выбіралі выразаў.
    “Уладная сям’я” паспрабавала стварыць у медыя-прасторы ўласную імперыю. Пачатак ёй быў пакладзены ў 1994 г. Дачка Мілошавіча Марыя атрымала “Радыё Косава” — радыёстанцыю, якая дваццаць чатыры гадзіны на дзень транслявала поп-музыку на Бялград і ваколіцы. У 1998 г. да гэтага дадаўся тэлеканал. Сын прэзідэнта, Марка, пазней вырашыў дзейнічаць па прыкладзе сястры і таксама заснаваў дзве FM-радыёстанцыі: “Інтэрспід радыё” ў Бялградзе і “Радыё Мадона” ў Пажарэўцы — родным горадзе Мілошавіча73. Некаторымі іншымі СМІ валодалі блізкія хаўруснікі рэжыму. Напрыклад, “Тэлебачанне БК” — самы значны за часам Мілошавіча прыватны тэлеканал — належаў
    63 Як адзначыў адзін апанент рэжыму, “ён ведае, што няма нічога, апроч дзяржаўнага тэлебачання, а на дзяржаўным тэлебачанні няма нічога, апроч навін a 7:30. Там і фармуецца кансэнсус грамадскай думкі”. Гл.: Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. P 86.
    69 Тамсама. P 88.
    70 Тамсама. P 92.
    71 Komlenovic Uros. The Big Purge // Vreme News Digest Agency. № 69. 18.01.1993.
    72 Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. P 67.
    73 http://www2.rnw.nl/rnw/en/features/media/dossiers/Milosevic.html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактараЗ
    тром братам Карычам, бізнес-імперыя якіх мела шчыльныя сувязі з уладай74. Спачатку іх тэлеканал быў набліжаны да рэжыму, але калі кіраўнік групы Багалюб Карыч выйшаў з фавору “ўладнай сям’і”, на БК пачалі ўсё больш і больш крытыкаваць палітыку Мілошавіча. У сакавіку 1997 г. улады часова прыпынілі трансляцыі канала па-за Бялградам. Бліжэй да фіналу рэжыму Мілошавіча “Тэлебачанне БК” зноў вярнулася да лініі на падтрымку ўлады.
    Маніпуляванне СМІ, і найперш тэлебачаннем, было адным з галоўных элементаў палітычнага кантролю. Манаполія дзяржавы дапамагала кантраляваць розумы і светапогляд насельніцтва, якое амаль не мела ніякіх іншых спосабаў атрымліваць інфармацыю, асабліва альтэрнатыўную афіцыйнаму пункту гледжання. Пільны кантроль за асвятленнем палітычных падзей і ваенных дзеянняў “стварыў свайго роду віртуальную палітычную рэчаіснасць, свет ілюзій, які для шматлікіх грамадзян быў больш праўдзівым за рэальнае жыццё”75.
    Дзяржаўныя СМІ адыгралі ключавую ролю ў нагнятанні трывогі і істэрыі ў грамадстве ў час, калі Мілошавіч пракладаў сабе шлях да ўлады. Затым людзям нічога больш не заставалася, як фармаваць сваё стаўленне да падзей у краіне і за мяжой у адпаведнасці з карцінай свету, створанай самім рэжымам76. А яна па сутнасці навязвала ўяўленне пра ўзятую ў аблогу крэпасць, на якую ідзе вайной увесь свет, відавочна, апантаны ідэяй знішчыць краіну і народ Сербіі. Фільтраваная інфармацыя тлумачыла войны, санкцыі, эканамічныя блакады такім чынам, каб яшчэ больш узмацніць ужо наяўныя ў калектыўнай памяці міфы і прымхі як аснову разумення сучасных падзей77. Як адзначыў адзін назіральнік, “ніхто ніколі не тлумачыў, чаму
    74 Браты ігралі ў мясповым гурце ў косаўскім горадзе Печ. Аднойчы ў 70-х гг. XX ст. іх запрасілі выступіць перад Цітам, калі той наведваў горад. 3 ягонага бласлаўлення трыа Карычаў заснавала майстэрню, якая вырасла ў металургічны завод. Пры падтрымцы Мілошавіча Карычы прабіліся ў выпіэйшыя ўрадавыя колы і зрабіліся звяном югаслаўска-расійскага бізнесу. Група Карычаўувайшла ў кола кампаній, якія карысталіся палітычнай падтрымкай і мелі доступ да цвёрдай валюты ў Цэнтральным банку па заніжаным курсе. Карычы заснавачі “Карыч-Банк” (пазней перайменаваны ў “Астра-Банк”), Карыч-ТВ, страхавую кампанію “Еўропа Інтэрнацыянал”, а потым — кампанію — інтэрнэт-правайдар “EU Net International”, http://news.suc.org/ bydate/2002/May_21/0.html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)