• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Напрыклад, шмат якія функцыі кабінета міністраў адразу перайшлі да Адміністрацыі прэзідэнта, якая фактычна кіравала дзяржавай, пакінуўшы ўраду вырашэнне бягучых эканамічных пытанняў. Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта, на чале якога стаяў набліжаны да Лукашэнкі ягоны паплечнік Іван Ціцянкоў, атрымала шырокія правыў распараджэнні дзяржаўнай уласнасцю. Пад юрысдыкцыю Кіраўніцтва сггравамі перайшлі некаторыя найбольш каштоўныя грамадскія актывы, часам у выніку экспрапрыяцыі маёмасці ў прыватньіх уласнікаў. Кіраўніцтва справамі заснавала мноства камерцьійных структур, якія разгарнулі шырокую дзейнасць у галіне замежнага гандлю, транзіту, у банкаўскай сферы, турызме і іншых, пераважна звязаных з атрыманнем цвёрдай валюты, відах заняткаў. Гэтым структурам звычайна прэзідэнцкімі ўказамі надаваліся падатковыя і мытныя льготы. КС АП карысталася манаполіяй на шмат якія прыбытковыя віды дзейнасці, кіравала найболып ласымі кавалкамі нерухомасці і мела права імпартаваць без абкладання мытам такія тавары, як тытунь, алкаголь, машыны4. Прыбыткі кампаній, якія знаходзіліся пад патранажам Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта, ішлі ў адмысловьія прэзідэнцкія фонды, якія выконвалі ролю другога, ценявога, бюджэту. Сумы, якімі распараджаліся гэтыя фонды, трымаліся ў строгім сакрэце; паводле некаторых ацэнак, яны набліжаліся да памераў афіцыйнага бюджэту краіны.
    Лукашэнка не толькі дбаў пра фінансавыя рэсурсы, але і мусіў забяспечваць адданасць і зладжанасць свайго апарату бяспекі. У той час, калі ён ішоў даўлады, яму вельмі шмат дапамагалі службоўцы органаў бяспекі сярэдняга і ніжэйшага звяна, асабліва КДБ — яны адкопвалі і злівалі інфармацыю для ягонага знакамітага антыкарупцыйнага даклада. Аднак, атрымаўшы ўладу, Лукашэнка не меў пэўнасці ў абсалютнай лаяльнасці “сілавікоў”: ён неаднойчы сутыкаўся з тым, што некаторьія чыноўнікі органаў правапарадку і бяспекі падводзілі яго ў сітуацыях відавочнага канфлікту паміж жаданнямі прэзідэнта і
    4 Дзіравая мяжа Беларусі з Расіяй ператварылася ў сапраўдны Кландайк, што, паводле ацэнак расійскіх спецыялістаў, у 1996 г. каштавала Расіі 500 млн долараў толькі ў выглядзе неспагнанага мыта на аўтамабілі.
    законам6. I Лукашэнка працягваў публічна бэсціць КДБ, раз за разам абвінавачваючы яго ў тым, што ён не змог папярэдзіць “экспарт дэмакратыі ў Беларусь”, і намякаючы, што некаторыя афіцэры і камандзіры недастаткова спрытна выконваюць ягоныя загады.
    Каб забяспечыць зладжанасць апарату бяспекі, Лукашэнка таксама ўжыў да яго тактыку стварэння “паралельнага ўрада”. “Традыцыйным” карным органам: Генеральнай пракуратуры, Міністэрству ўнутраных спраў і КДБ — урэшце вярнулі іх паўнамоцтвы савецкіх часоў, але Лукашэнка перадаў абавязкі нагляду за гэтымі органамі новаму нікому не падкантрольнаму, апроч яго асабіста, інстытуту — Радзе бяспекі начале з верным яму Віктарам Шэйманам. Рада бяспекі таксама зрабілася інструментам палітычнага сачэння, у сваёй дзейнасці яна перакрыжоўвалася з іншымі структурамі і часта падмяняла іх сабой. Асабістая “прэтарыянская гвардыя” Лукашэнкі — Служба аховы прэзідэнта, падпарадкаваная Радзе бяспекі, — таксама атрымала права праводзіць следства і рабіць арышты.
    Тую ж тактыку “паралельнага ўрада” ўжылі і для таго, каб выштурхнуць незалежны аўдытарскі орган — Кантрольную палату; яе функцыі дублявалі не менш за 16 інстытутаў, як правіла, створаных прэзідэнцкімі ўказамі: Служба кантролю Адміністрацыі прэзідэнта, шматлікія дэпартаменты падатковых і фінансавых расследаванняў, аддзелы расследаванняў Рады бяспекі і г.д. Яны мелі паўнамоцтвы расследаваць злоўжыванні ў галіне бізнесу і фінансаў, а некаторыя з іх маглі накладаць адміністрацыйныя пакаранні без санкцыі суда6.
    Але ў адной важнай сферы Лукашэнка здолеў прадоўжыць захоп улады праз законныя інстытуцыйныя каналы. У кастрычніку 1994 г. Вярхоўны Савет ухваліў ягоную прапанову стварыць сістэму прэзідэнцкай вертыкалі, калі кіраўнікоў абласных і раённых7 адміністрацый пачаў прызначаць непасрэдна прэзідэнт; раней яны абіраліся мясцовымі заканадаўчымі органамі ўлады. Стварэнне вертыкалі гарантавала Лукашэнку на пачатковым этапе кіравання аператыўную і зладжаную сістэму падпарадкавання, якая ператва-
    5 Напрыклад, у красавіку 1995 г. Генеральны пракурор Беларусі Васіль ІПаладонаў быў вымушаны падаць у адстаўку пасля таго, як паспрабаваў у.мяшацца, калі адбываўся разгон дэпутатаў парламента ад апазіцыі, якія абвясцілі галадоўку на знак пратэсту супраць прызначэння першага рэферэкдуму — аб мове і дзяржаўнай сімволіцы. Міністр унутраных спраў Юрый Захаранка паспрабаваў выкрыць дзейнасць Ціцянкова і выказаў публічны пратэст супраць адмены льготаў супрацоўнікам МУС, а зышоўшы ў адстаўку, далучыўся да апазіцыі. Нават у 2000 г. старшыня КДБ і генеральны пракурор былі на адзін крок ад таго, каб арыштаваць самага блізкага паплечніка Лукашэнкі, якому той найбольш давяраў, калі знайшлі доказы яго датычнасці да знікнення апанентаў рэжыму.
    6 Карбалевкч Валернй. Прнватнзнрованное государство // Адкрытае грамадства. № 05 (107). 1998.
    7 Беларусь падзяляецца на шэсць абласцей (плюс сталіца, Мінск, якая мае такі самы статус); кожная з іх, у сваю чаргу, падзяляецца прыблізна на 20 раёнаў.
    рылася ў істотную прыладу здушэння супраціву апазіцыі падчас ягоных наступных камнаній па правядзенні выбараў і рэферэндумаў. “Паралельны ўрад” адначасова разбураў уладу старой наменклатуры, знішчаў зародкі незалежнага прыватнага бізнесу і пачынаў выкарыстоўвацца як інструмент пераследу апазіцыі.
    Аднак стварэнне “парачельнага ўрада” хоць і дапамагло Лукапіэнку засяродзіць уладу ў сваіх руках, але не вырашыла ўсіх ягоных праблем, бо ўзніклі інстытуцыйныя “шэрыя зоны”, дзе ўладу Лукашэнкі паслядоўна аспрэчвалі два інстытуты, якія ён не змог адразу ўзяць пад свой кантроль: Канстытуцыйны суд і парламент — Вярхоўны Савет. Прызначаны да прэзідэнцкіх выбараў Канстытуцыйны суд прызнаў неадпаведнымі заканадаўству 18 прэзідэнцкіх указаў. Лукаіпэнка, аднак, настойваў, што ягоныя ўказы маюць сілу, і нават выдаў у снежні 1995 г. адмысловы ўказ, які загадваў дзяржаўнаму апарату не выконваць пастановы Канстытуцыйнага суда. Што да Вярхоўнага Савета, то ён імкліва ператвараўся ў асноўны цэнтр апазіцыі Лукашэнку, бо ягоны інстынкт прысваення ўлады настройваў супраць яго ўвесь палітычны спектр парламента
    Больш за тое, у першыя месяцы кіравання Лукашэнка не змог пераадолець эканамічны крызіс і інфляцыю і пабачыў, як пахіснулася ягоная падтрымка ў грамадстве — асноўны палітычны капітал Лукашэнкі. Захады па скарачэнні выдаткаў, распачатыя Чыгіром і старшынёй Нацыянальнага банка Станіславам Багданкевічам, урэшце дапамаглі стабілізаваць інфляцыю, але неўзабаве, пасля рэзкага росту коштаў на асноўныя спажывецкія тавары, абярнуліся кепскімі наступствамі для ўрада. Адчуўшы свой шанец, парламенцкая апазіцыя арганізавала контранаступ. У снежні 1994 г. дэпутат ад апазіцыі Сяргей Антончык выступіў у Вярхоўным Савеце з дакладам аб карупцыі ў найбліжэйшым атачэнні Лукашэнкі, у якім выкрьівалася ценявая дзейнасць Кіраўніцтва справамі Адміністрацьгі прэзідэнта. Тэлебачанне, адрозна ад папярэдняга года, не транслявала даклад у наўпроставым эфіры, а газеты, якія збіраліся яго друкаваць, трапілі пад цэнзуру. Гэтак абвінавачванні ў карупцыі не змаглі істотна пашкодзіць Лукашэнку, але ён, безумоўна, адзначыў, як хутка перагрупаваліся ягоныя праціўнікі і навучыліся выкарыстоўваць ягоную зброю. Перад новымі парламенцкімі выбарамі, ггрызначанымі на 14 траўня 1995 г., апазіцыя выглядала моцнай і настроенай на бой.
    Лукашэнка падрыхтаваўся да бітвы і задумаў контрудар, які пераключаў увагу грамадства з эканамічных праблем і гіперінфляцыі на пытанні культуры і сімволікі, замацоўваючы тыя лініі падзелу, за якімі апазіцыя застанецца ў палітычнай рэзервацыі. 2 лютага 1995 г. Лукашэнка абвясціў пра правядзенне адначасова з парламенцкімі выбарамі рэферэндуму па наступных пытаннях: аб наданні прэзідэнту права распускаць парламент, аб ухваленні больш іпчыльных стасункаў з Расіяй, аб наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай і аб замене прынятых пасля абвяшчэння незалежнасці дзяржаўных сімвалаў на
    савецкія. Калі Вярхоўны Савет адмовіўся санкцыянаваць рэферэндум, Лукашэнка заявіў, што галасаванне ўсё роўна адбудзецца. Апазіцыя паспрабавала яго не дапусціць, распачаўшы 12 красавіка 1995 г. галадоўку на падлозе ў зале пасяджэнняў парламента. У адказ дэпутатаў выгналі з залы спецпадраздзяленні міліцыі. Пасля гэткай дэманстрацыі сілы парламент скарыўся і ўхваліў правядзенне плебісцыту, нясмелаўнёсшы папраўку ў прапанову Лукашэнкі — пастанавіўшы, што галасаванне па пытанні роспуску парламента не будзе мець абавязковага характару.
    Першы лукашэнкаўскі рэферэндум меў як доўтатэрміновыя стратэгічныя, гэтак і кароткатэрміновыя практычныя мэты. Першая — вырваць з коранем зародкі беларускага нацыяналізму, які спарадзіў самую перакананую і бескампрамісную апазіцыю аўтарытарным перакосам Лукашэнкі і знішчыць канкурэнцыю ягонай толькі запачаткаванай практычнай ідэалогіі, якая легітымавала гэтыя перакосы ідэалізацыяй савецкай гісторыі і таталітарнага мінулага. Друтая — нанесці знішчальны ўдар праціўніку перад выбарамі. Уздымаючы пытанні інтэграцыі з Расіяй і афіцыйнага беларуска-расійскага двухмоўя, Лукашэнка апеляваў даўсё яшчэ шырока распаўсюджанай у грамадстве скрусе па распадзе СССР (афіцыйная прапаганда выяўляла гэтую падзею асноўнай прычынай эканамічных цяжкасцей) і калі не галоснага, дык стоенага непрымання беларусізацыі. Аднак самай забойчай зброяй, каб зняславіць апазіцыю, была замена дзяржаўнай сімволікі. Само пытанне нагадвала беларусам, што прынятьімі пасля абвяшчэння незалежнасці сцягам і гербам карысталіея беларускія нацыяналісты, якія падчас Другой сусветнай вайны сугграцоўнічалі з нацыстамі8. Афіцыйная прапаганда ў дакументальных фільмах і паведамленнях напярэдадні выбараў паводле аналогіі звязвала апазіцыю з нацыстамі. У гэтых дакументальных фільмах выкарыстоўваўся прымітыўны, але, тым не менш, надзвычай дзейсны прыём прыпадабнення прызнаных ворагаў — фашыстаў — да патэнцыйных ворагаў — апазіцьгі — пры дапамозе мантажу9.