Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Істотна тое, што рэферэндум амаль супаў пачасе са святкаваннем 50-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне, што стварыла спрыяльны ідэалагічны фон для галасавання. 14 траўня 1995 г. выбарцы пераважнай колькасцю галасоў падтрымалі Лукашэнку паўсіх чатырох пытаннях. Га-
8 Гэтым яны, аднак, не розняцца ад сучаснай расійскай, украінскай ці, калі на тое, славацкай сімволікі.
9 Адзін назіральнік так раскрываў гэты механізм: “Вазьміце мітынг апазіцыі. Накладзіце карцінку на кадры гітлераўскага парада, і атрымаецца, піто ўся апазіцыя —нацысты. Фільм Азаронкапабудаваны нагэтым ашуканстве”. Гл.: Федута Александр. Лукашенко: Полнтнческая бнографня. Москва: Референдум, 2005. С. 249. Далей Фядута піша: “Я глядзеў гэты фільм. У ніводным выказванні лідараў БНФ не было нічога, што аб’ядноўвала б іх з нацыстамі. Падлеткаў, якія танчаць, змантажаваных з нацыстам, які танчыць, можна лёгка спалучыць з героямі савецкіх фільмаў, якія танчаць. Пазняк гаворыць пра Курапаты, Трусаў і Навумчык — пра сімволіку, Статкевіч — пра мову. Дзе нянавісць і чаму яны дзеці хлусні, незразумела”. Тамсама. С. 249—250.
ворачы праз год пра гэтую падзею, Лукашэнка заявіў сваім самым адданым выбарцам — ветэранам: “Мы вярнулі вам сцяг дзяржавы, заякую вы змагаліся. Мы вярнулі вам памяць і сэнс чалавечай годнасці”10. Ветэраны віталі Лукашэнку авацыяй стоячы, як і за год да таго на парадзе перамогі напярэдадні рэферэндуму. Лукашэнка надаў энергіі сваім самым адданым прыхільнікам сярод старэйшага пакалення — яны гурмою рушылі на выбарчыя ўчасткі, каб падтрымаць прапановы прэзідэнта. Між тым прыхільнікі апазіцыі былі відавочна прыгнечаныя і дэмаралізаваныя.
Па ўсіх вьшесеных на рэферэндум пытаннях Лукашэнка атрымаў велізарную большасць галасоў “за” (75—83% па кожным) пры досыць нізкай яўцы — 64%. Найменшы ўдзел выбарцаў у галасаванні назіраўся ў буйных гарадах, дзе апазіцыя мела моцную базу падтрымкі, асабліва ў Мінску. Больш за тое, вынікі рэферэндуму нанеслі цяжкі маральны ўдар прыхільнікам апазіцыі, і яны не прыйшлі на другі тур парламенцкіх выбараў. 3 прыблізна 60-ці кандыдатаў, якія выйшлі ў другі тур (у тым ліку 44 — ад БНФ), быў абраны толькі адзін, а кандыдаты ад БНФ, якія пасля першага тура выйшлі на першае месца ў большасці мінскіх акруг, у другім далёка адсталі ад камуністаў. Большасць месцаў у Вярхоўным Савеце атрымалі камуністы і іх саюзнікі з Аграрнай партыі — урэшце яны і павялі рэй у парламенце. Але з прычыны 50-адсоткавага бар’ера яўкі было прызнана, што травеньскія выбары адбыліся толькі ў 120-ці акругах з 260-ці. Таму новы парламент не мог пачаць працу да снежня, калі прайшлі давыбары. Аднак нізкі ўдзел выбарцаў тлумачыўся не толькі дэмаралізаванасцю апазіцыі, але і тым, што Лукашэнка ўскосна заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць галасаванне — ён імкнуўся, каб выбары як такія былі прызнаныя несапраўднымі, і тады ён бы ўвёў сваім указам простае прэзідэнцкае кіраванне11.
Аднак Лукашэнка не здолеў сарваць давыбары ў снежні 1995 г. Гарадскі электарат ачуняў ад знішчальнага ўдару, атрыманага на рэферэндуме і ў выніку паразы апазіцыі на выбарах у траўні. Яго, безумоўна, непакоіла перспектыва неабмежаванай прэзідэнцкай улады, і выбарцы досыць актыўна ўдзельнічалі ў галасаванні — іх моцную падтрымку знайшлі некаторыя буйныя дзеячы апазіцыі, якія, дарэчы, пераважна належалі да навастворанай ліберальнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Парламент заставаўся пракамуністычным і настроеным супраць рэформаў, але гэта не паўплывала на меркаванне Лукашэнкі — ён усё больш непакоіўся, што любы орган заканадаўчай улады будзе абмяжоўваць ягонае імкненне да абсалютнай улады.
10 Brzozowska Anna. Symbols, Myths and Metaphors: the Discursive Battle Over the ‘True’ Belarusian Narrative” // Slovo. Vol. 15. № 1. 2003. http://issuu.com/slovojournal/ docs/merged_document.
11 Лукашэнка публічна заявіў, іпто сапсуе свае бюлетэні. Між тым у афіцьпшых СМІ выбарчая кампанія асвятлялася мінімальна Старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб быў вымушаны звярнуцца да выбарцаў перад другім турам давыбараў у снежні 1995 г. па расійскіх тэлеканалах, бо дзяржаўнае тэлебачанне не дапусціла яго да эфіру.
Склад Вярхоўнага Савета XIII склікання I Палаты прадстаўнікоў 1 склікання
Фракцыі
Колькасць дэпутатаў у фракцыі Вярхоўнага Савета XIII склікання*
Колькасць дэпутатаў ад фракцыі, прызначаных у Палату прадстаўнікоў I склікання**
%
Аграрная партыя (1)
44
24
54.5
Камуністычная партыя (1)
43
21
48.9
Саюз працы (сацыял-дэмакраты) (1)
15
4
26.7
Грамадзянскае дзеянне (лібералы) (2)
18
0
0
Згода (3)
60
52
86.6
Незалежныя дэлугаты
19
9
47.4
Усяго:
199
110
Крыніцы: *Ол'ег Буховец, Дмнтрнй Фурман. Электоральное поведенне белорусскнх регнонов //Дмнтрнй Фурман (ред.). Белоруссйя й Россйя: Обіцества й государства. Москва: Права человека, 1998. С. 195 (184—225).
** Ірына Екадумава. Раскол дзяржаўных органаў улады ў выніку канстытуцыйнага крызісу 1996 г. II Валер Булгакаў (рэд.). Палітычная сістэма Беларусі і прэзідэнцкія выбары 2001 г. Мінск—Варшава: IDEE, 2001.
(1) —• пракамуністычная апазіцыя; (2) — дэмакратычная апазіцыя; (3) — пралукашэнкаўская фракцыя. С. 68 (65—77).
Лукашэнка зрабіў няўдалую спробу сарваць выбары коштам адмовы ад усялякіх актыўных намаганняў правесці ў парламент адданых яму людзей. Прыхільнікі Лукашэнкі, збольшага беспартыйныя бюракраты з рэгіёнаў, аб’ядналіся ў фракцыю “Згода”, якой належаламенш затраціну месцаў у парламенце. Хоць камуністы і аграрыі і падзялялі ідэі Лукашэнкі наконт дзяржаўнага кантролю над эканомікай і падтрымлівалі палітыку русіфікацыі, але іх трывожыла імкненне Лукашэнкі да аднаасобнай улады, і ўрэшце яны перайшлі ў апазіцыю да Лукашэнкі, якога падчас перадвыбарнай кампаніі абяцалі падтрымліваць. Канфрантацыя паміж Вярхоўным Саветам XIII склікання і Лукашэнкам пачалася з таго, што парламент адмовіў прэзідэнту ў патрабаванні зацвердзіць папраўкі ў Канстытуцыю, якія дазволілі б яму прызначаць палову складу Канстытуцыйнага суда і Цэнтральнай выбарчай камісіі. Зразумела, Лукашэнка дамагаўся гэтых паправак дзеля таго, каб узяць у свае рукі інстытуты, якія дасюль не змог падпарадкаваць.
Болып за тое, дэманструючы свой рашучы намер спыніць прысваенне Лукашэнкам улады, парламент абраў новым старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара, які раней уваходзіў у каманду Лукашэнкі, а потым зрабіўся ягоным самым палымяным апанентам12.
12 Пасля прэзідэнцкіх выбараў Ганчар атрымаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра, але праз некалькі месяцаў зышоў у адстаўку, патлумачыўшы сваё рашэнне “паранаідальнай атмасферай” ва ўрадзе, і дамогся абрання дэпутатам Вярхоўнага СаветаХІІІ склікання.
Парламенцкая апазіцыя Лукашэнку складалася з чатырох фракцый: камуністаў, аграрыяў, сацыял-дэмакратаў і ліберальнага “Грамадзянскага дзеяння” — і мела дастатковую большасць у Вярхоўным Савеце, каб набраць 2/3 галасоў і адмяніць прэзідэнцкія ўказы. У чэрвені 1996 г. спікер парламента Сямён Шарэцкі, які належаў да фракцыі аграрыяў, заявіў, што збіраецца дамагацца аднаўлення парламенцкай рэспублікі.
На пачатку 1996 г. апазіцыя актывізавалася не толькі ў заканадаўчым органе ўлады, але і на вуліцах. Каталізатарам акцый пратэсту сталіся крокі Лукашэнкі на інтэграцыю з Расіяй. Гэта вывела нацыяналістычную апазіцыю з комы, у якую яна патрапіла ў выніку травеньскага рэферэндуму 1995 г. Калі 2 красавіка Лукашэнка і Ельцын падпісалі дамову аб стварэнні Супольніцтва Расіі і Беларусі, у Мінску адбыўся шэраг дэманстрацый супраць гэтага пагаднення як спробы здаць суверэнітэт Беларусі. Нягледзячы на ўсё больш жорсткія дзеянні міліцыі пры разгоне маніфестацый, у акцыях пратэсту тады ўдзельнічала да 50.000 чалавек. Яны не вагаючыся прарывалі міліцэйскія кардоны і нават пераварочвалі міліцэйскія машыны. Сцэны вулічнага гвалту, а таксама рашучасць дэманстрантаў выклікалі шок у зазвычай санлівым і апатычным грамадстве. Афіцыйныя СМІ спрытна падалі маніфестантаў фанатыкамі-экстрэмістамі і схілілі грамадскую думку на бок Лукашэнкі13. Аднак было відавочна, што сілы, на якія абапіралася апазіцыя, выйшлі з дэпрэсіі і апатыі, выкліканых абраннем Лукашэнкі і рэферэндумам 1995 г., і гатовыя падтрымаць заканадаўчую ўладу ў канфрантацыі з прэзідэнтам.
У адказ на ўзмацненне незалежнасці парламента і вулічныя акцыі пратэсту Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правесці другі рэферэндум за два гады — аб папраўках у Канстытуцыю. Ен прызначыў яго на сімвалічную дату — 7 лістапада, гадавіну бальшавіцкага перавароту ў Расіі. Прапанаваны Лукашэнкам новы праект Канстытуцыі скасоўваў Вярхоўны Савет і замяняў яго двухпалатным парламентам — Нацыянальным сходам. Ён складаўся з Савета Рэспублікі, чальцы якога прызначаліся, і выбарнай Палаты прадстаўнікоў. Згодна з гэтым праектам, шмат функцый парламента: прызначэнне суддзяў Канстытуцыйнага суда, чальцоў Цэнтральнай выбарчай камісіі і ў дадатак нават некаторых парламентарыяў — перадаваліся прэзідэнту. Новая Канстытуцыя таксама давала прэзідэнту права аднаасобна, без зацвярджэння парламентам, прызначаць увесь урад, апроч прэм’ерміністра14, суддзяў, генеральнага пракурора, старшыню Камітэта
13 Паводле вынікаў апытанняў, дзеянні ўлады па брутальным разгоне дэманстрантаў ухвалялі 40% рэспандэнтаў, не ўхвалялі — 30%; дзеянні дэманстрантаў ухвалялі 20% апытаных, не ўхвалялі — 60%. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактараЗ
14 Прэм’ер-міністр зацвярджаецца Палатай прадстаўнікоў. Калі яго кандыдатура двойчы адхіляецца, прэзідэнт атрымлівае права распусціць палату. Прэзідэнт таксама прызначае палову складу Канстытуцыйнага суда і палову Цэнтральнай выбарчай камісіі; старшынь Канстытуцыйнага суда і Цэнтральнай выбарчай камісіі зацвярджае верхняя палата таксама па прадстаўленні прэзідэнта.
дзяржаўнага кантролю і восем з шасцідзесяці чатырох чальцоў Савета Рэспублікі16. Канстытуцыя абразала паўнамоцтвы парламента да мінімуму. Прэзідэнт атрымліваў права распусціць заканадаўчы орган кожны раз, калі Палата прадстаўнікоў не зацвярджала бюджэт, прапанаваны прэзідэнтам і ўрадам, або выносіла вотум недаверу ўрада. Яшчэ болып абмяжоўвала дзейнасць парламента тое, што прэзідэнт атрымліваў права выдаваць дэкрэты, якія мелі сілу закона. У выпадку ўзнікнення супярэчнасцей гэтыя дэкрэты мелі перавагу перад пастановамі парламента18. Каментуючы праект Канстытуцыі, дэпутат парламента ад апазіцыі (і былы прыхільнік Лукашэнкі) Анатоль Лябедзька заўважыў, што ў ім не хапала толькі механізма перадачы ўлады ад Лукашэнкі ягонаму старэйшаму сыну.