• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    21 Выдаткі на правядзенне рэферэндуму не адлюстроўваліся ў бюджэце. Паводле некаторых звестак, фінансаванне ішло з прэзідэнцкіх фондаў, у якія пералічвалі грошы структуры “паралельнагаўрада”. Гл.: Кравченко Петр. Беларусь на распутье, нлн Правда о Беловежскнх соглашеннях. Москва: Время, 2006. Гэтаксама бюлетэні для галасавання друкаваліся і размяркоўваліся без кантролю выбарчых камісій.
    Афіцыйныя звесткі і альтэрнатыўныя ацэнкі падтрымкі Лукашэнкі і апазіцыі
    на выбарах (ці ягоных прапаноў на рэферэндумах), %.
    
    Кампанія
    Афіцыйная версія
    Алыэрна... _ тййГм	АФ'ЧЫМ-
    1 Ыупал	.
    '	ная версія
    ацэнка
    Альтэрнатыўная ацэнка
    Лічбы перавагі (афіцыйная версія)
    Лічбы перавагі (альтэрнатыўная ацэнка)
    
    
    За
    За
    Супраць
    Супраць
    
    
    11996
    Канстытуцыйны рэферэндум (прыняцце новай Канстытуцыі)
    70
    62
    9
    18
    61
    44
    22001
    Прззідэнцкія выбары
    75
    49
    15
    21
    60
    22
    22004
    Канстытуцыйны рэферэндум (аб адмене абмежаванняў прэзідэнцкіх тэрмінаў)
    80
    49
    9
    26
    71
    21
    22006
    Прэзідэнцкія выбары
    83
    63
    8
    24
    75
    39
    Крыніцьг. афіцыйных версій — звесткі Цэнтральнай выбарчай камісіі; альтэрнатыўных ацэнак — сацыялагічныя апытанні, праведзеныя Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Звесткі па прэзідэнцкіх выбарах 2006 г. змяшчаюць афіцыйныя і альтэрнатыўныя лічбы супольнай падтрымкі абодвух апазіцыйных кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў гэтых выбарах.
    Пасля 1996 г. выбары былі збольшага нецікавыя і прадказальныя. Мясцовыя выбары 1999 г. — першыя пасля рэферэндуму—праводзіліся паводле новага выбарчага заканадаўства, якое не дапускала да ўдзелу кандыдатаў, аштрафаваных ці асуджаных да зняволення цягам году да выбараў. Гэта фактычна пазбаўляла магчымасці ўдзелу болыпасць лідараў апазіцыі, бо яны атрымалі пакаранні за арганізацыю несанкцыянаваных мітынгаў. Парламенцкія выбары 2000 г. прайшлі паводле трохі лібералізаванага, алеўсё ж несправядлівага выбарчага кодэкса. Апазіцыя іх байкатавала, а выбарчыя камісіі, адвольна ўжываючы правілы рэгістрацыі кандыдатаў, не дапускалі да ўдзелу непажаданых “людзей звонку”. Таму выбары лератварыліся ў спаборніцтва адных праўладных кандыдатаў з іншымі, У парламент прайшлі толькі два прадстаўнікі апазіцыі (праўда, дзесяць дэпутатаў, абраных пры падтрымцы ўлады, пазней утварылі апазіцыйную фракцьло). Сапраўдным пераможцам у абедзвюх кампаніях стаўся Лукашэнка.
    Палітыка праз блізкае атачэнне
    У сваёй кадравай палітыцы і палітыцы блізкага атачэння Лукашэнка кіруецца дзвюма мэтамі. Першая — прызначаць на ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце асабіста адданых яму людзей. Другая — не дапусціць узнікнення ў дзяржаве “бюракратычнай аўтаноміі” і, у
    выніку, — унутранага іншадумства. Каб гграводзіць гэтую палітыку, Лукашэнка так пабудаваў бюракратычную структуру, што якіякольвек супольныя дзеянні ў ёй амаль немагчымыя. 3 аднаго боку, ён стварыў “вертыкаль улады”, якая надала яму неабмежаваную ўладу ад верхніх да ніжніх эшалонаў. 3 другога, ён увёў складаную сістэму адсочвання і недапушчэння нелаяльнасці і іншадумства ў структурах улады, надзяліўшы свае службы бяспекі правамі, што далёка выходзяць за межы забеспячэння законнасці. Супольныя дзеянні ў рамках дзяржаўнага апарату яшчэ болып ускладняюцца заахвочваннем бюракратычнай канкурэнцыі паміж установамі, функцыі якіх часта перакрыжоўваюцца. I нарэшце, кадравая палітыка Лукашэнкі амаль не пакідае наяўным элітам шанцаў аб’яднацца, бо наменклатура на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях рэгулярна ператасоўваецца.
    Атачэнне Лукашэнкі ўключае тры асноўныя групы: першая — купка паплечнікаўз ягонагароднагарэгіёна, другая — афіцэры службаў бяспекі як “сілавікі”, і трэцяя — парэшткі традыцыйнай наменклатуры. Лукашэнкашчодраўзнагародзіў сваіх старых сяброў ічыноўнікаўМагілёўскай вобласці за адданасць і падтрымку ў час ягонага ўзыходжання да ўлады. Некаторыя з іх зрабілі імклівую кар’еру: Магілёўшчына — самы адсталы рэгіён Беларусі, яго заўсёды абміналі ўвагай цэнтральныя планавыя органы, і шанцы яго прадстаўнікоў на прасоўванне ў кар’еры былі калі не нулявыя, дык блізкія да нуля — без Лукашэнкі22. Сярод найбольш значных фігур гэтай групы былі: Іван Ціцянкоў — колішні партыйны чыноўнік раённага ўзроўню, а затым бізнесмен, які ў 1994— 1999 гг. узначальваў Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта; Васіль Лявонаў — былы сакратар Магілёўскага абкама камуністычнай партыі і міністр сельскай гаспадаркі за Лукашэнкам у 1994—1997 гт.; і Ўладзімір Канаплёў — Лукашэнкаў сябар дзяцінства, прызначаны ягоным галоўным дарадцам, а затым — намеснікам спікера Палаты прадстаўнікоў, у 2004 г. ён зрабіўся спікерам.
    Але, па меры таго, як Лукашэнка ўводзіў элементы паліцэйскай дзяржавы, набывала вагу другая група — сілавікі. У 1994 г. афіцэры бяспекі ніжэйшага і сярэдняга рангу адыгралі надзвычай важную ролю ў зборы інфармацыі, якую Лукашэнка выкарыстаў у сваім “крыжовым паходзе” супраць карупцыі, што ўрэшце і забяспечыла яму прэзідэнцкую пасаду. Вельмі мала хто з іх ацалеў у кадравых чыстках і ратацьіях ва ўладных колах пасля абрання Лукашэнкі. Новая кагорта эліты сілавых структур набіралася з кар’ерных вайскоўцаў, якія даказалі сваю вернасць і гатовасць выканаць любы, нават злачынны, загад прэзідэнта.
    22 Напрыклад, рэдактара абласной газеты Рыгора Кісяля Лукашэнка прызначыў старшынёй Белдзяржтзлерадыёкампаніі. Вясковы пракурор Алег Бажэлка пасля некалькіх кадравых ратацый у пракуратуры стаўся генеральным пракурорам. Кіраўнік раённай адміністрацыі Аляксандр Папкоў узняўся да пасады намесніка прэм’ер-міністра па сельскай гаспадарцы. Загадчыца маленькага аддзялення банка Надзея Ермакова апынулася на чале найбуйнейшага камерцыйнага банка краіны.
    Адзіны чалавек, які быў з Лукашэнкам ад пачатку і праз усе гады ягонай улады, — Віктар Шэйман. Ён прыйшоў у палітыку пасля службы ў арміі ў 1990 г., калі яго абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета. Пасля ўдзелу ў пераможнай выбарчай кампаніі Лукашэнкі той прызначыў Шэймана сакратаром Дзяржаўнай рады бяспекі і па сутнасці надаў яму паўнамоцтвы па наглядзе за ўсімі структурамі бяспекі і карнымі органамі ў краіне. Дзякуючы сваёй бязмежнай адданасці прэзідэнту і гатовасці выканаць любы ягоны загад (а таксама таму, што Лукашэнка пры стварэнні сваёй сістэмы ўлады надаваў асаблівую значнасць органам бяспекі) Шэйман de facto зрабіўся другім чалавекам у дзяржаве. Сцвярджаюць, што Шэйман кантраляваў спецыяльнае падраздзяленне, створанае ў 1998 г., згодна з паведамленнямі апазіцыі і расійскіх СМІ, дзеля знішчэння галоўных праціўнікаў Лукашэнкі. Мяркуецца, што гэтае падраздзяленне мела дачыненне да знішчэння шэрага лідараў буйных крыміначьных груповак. Далей пачаліся знікненні лідараў апазіідьгі.
    Першым 8 траўня 1999 г. выкралі Юрыя Захаранку, былога міністра унутраных спраў, знятага з пасады ў 1995 г. пасля таго, як ён выказаў публічную нязгоду з Лукашэнкам, калі былі адмененыя льготы міліцыянерам. Захаранка стаўся адным з лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і за некалькі тыдняў да знікнення намерваўея стварыць апазіцыйны саюз афіцэраў. 16 верасня 1999 г. у цэнтры Мінска разам са сваім сябрам, буйным прыватным бізнесменам Анатолем Красоўскім, быў выкрадзены Віктар Ганчар, на той час абраны намеснікам спікера разагнанага ВярхоўнагаСаветаХПІ склікання. Нарэшце 6 ліпеня 2000 г. па дарозе ў нацыянальны аэрапорт “Мінск-2” знік аператар расійскага тэлеканала Дзмітрый Завадскі. Следства, праведзенае пракуратурай і Міністэрствам унутраных спраў, паказала, што да знікненняў датычныя спецыяльны атрад хуткага рэагавання МУС і Служба аховы прэзідэнта. 20 лістапада 2000 г. камандзіра гэтага спецпадраздзялення падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнку ўзялі пад варту. На наступны дзень Лукашэнка загадаў вызваліць яго з турмы і ператрос сілавыя структуры, зняўшы з пасад старшыню КДБ Уладзіміра Мацкевіча і генеральнага пракурора Алега Бажэлку, якія высунулі абвінавачванні супраць Паўлічэнкі. Маддкевіча прызначылі амбасадарам у ФРЮ, а Бажэлка быў вымушаны з’ехаць у Расію.
    Між тым генеральным пракурорам Лукашэнка прызначыў Шэймана, так што следства па справах аб знікненнях палітычных апанентаў апынулася пад ягоным непасрэдным кантролем. На новай пасадзе ён паранейшаму ажыццяўляў нагляд за ўсімі органамі правапарадку. На ключавыя пасады ў гэтай сферы надалей прызначаліся людзі з Рады бяспекі і Службы аховы прэзідэнта. Адзін былы кіраўнік Службы аховы прэзідэнта, Уладзімір Навумаў (ёсць меркаванні, што ён разам з Шэйманам таксама меў дачыненне да “эскадронаў смерці”), зрабіўся міністрам унутраных спраў; другі, Генадзь Нявыглас, узначаліў Раду бяспекі. Былы намеснік Шэймана па Радзе бяспекі Анатоль Тозік заняў пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — структуры, якая мае велізарныя паўнамоцтвы
    па праверцы дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый і амаль непрыхавана выкарысгоўваецца як карная прылада супраць непажаданых бізнес-структур, арганізацый і адукацыйных устаноў. Іншага фііуранта скандалу, звязанага са знікненнем палітычных апанентаў, міністра ўнутраных спраў у 1998—1999 гг. Юрыя Сівакова, перавялі на пасаду намесніка галавы прэзідэнцкай адміністрацьгі. Гэткімі кадравымі прызначэннямі Лукашэнка канчаткова злучыў структуры “паралельнага ўрада”, створанага ш на этапе кансалідацыі ўлады, з афіцыйнымі органамі, узаконіўшы de facto ўсталяваны ў той перыяд баланс сілы.
    Лукашэнка паступова разбураў уладу “традыцыйнай” наменклатуры — кар’ерных чыноўнікаў цэнтральнага апарату і мясцовых органаў кіравання, якія складалі трэцюю групу, што змагалася за ўладу. Доўгі час па абранні Лукашэнкі іх можна было разглядаць як сур’ёзную палітычную сілу. Але пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. лідара гэтай групоўкі Міхаіла Мясніковіча, былога галаву Адміністрацыі прэзідэнта, знялі з пасады і выправілі ў палітычнае выгнанне — узначальваць Акадэмію навук. Зачас працыў прэзідэнцкай адміністрацыі Мясніковіч прыдбаў досыць важкія механізмы ўздзеяння ў бюракратычным асяродку, бо асноўны ягоны абавязак палягаў у адборы кандыдатаў на адміністрацыйныя пасады ўсіх узроўняў. Аднак Мясніковіч таксама заслужыў рэпутацыю ў нейкім сэнсе “аднаасобніка”, які заўсёды перабягае на бок пераможцаў. У 1994 г. ён увайшоў у каманду Лукашэнкі, здрадзіўпіы свайму былому шэфу Кебічу. Таму, калі пайшлі чуткі, што Мясніковіч задумляе, як зрынуць самога Лукашэнку, як меркавалася, праз вылучэнне свайго стаўленіка на прэзідэнцкіх выбарах 2001 г., — Мясніковіча змянілі на Урала Латыпава, палкоўніка КДБ, які раней быў дарадцам Лукашэнкі, а затьім — міністрам замежных спраў.