• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    33 Гл.: Shukan loulia. The Presidential patrimonialism in contemporary Belarus: a case study of the Direction of Presidential Affairs under Aliaksandr Lukashenka’s regime. Неапублікаваны тэкст на ангельскай мове выступу на Association for the Studies of Nationalities (ASN), Columbia University, USA, April 2004. Французская версія: Shukan loulia. La Bielorussie: strategies presidentielles de domination personnelle // Critique Internationale. № 28. Juillet — Septembre 2005.
    але і мае права ўводзіць для розных гульцоў розньія правілы34. Да незалежных аб’яднанняў, грамадзянскай супольнасці, прыватнага бізнесу рэжым ставіцца як да прыкрай перашкоды, якая замінае належна функцыянаваць дзяржаве і складае канкурэнцыю яе ўладзе. Разам з тым нельга сказаць, што кантроль над грамадствам зрабіўся больш жорсткім адразу пасля таго, як на рэферэндуме 1996 г. адбылася палітычная кансалідацыя аўтакратыі. Цягам некалькіх год рэжым, дашчэнту разбураючы ўсялякую палітычную альтэрнатыву, усё ж пакідаў досыць значную (хоць, бясспрэчна, няўтульную) прастору для існавання незалежных аб’яднанняў, незалежнага мыслення і грамадзянскай супольнасці, заваёўваючы сабе рэпутацыю “мяккай”, ці няпоўнай, дыктатуры.
    На раннім этапе аўтарытарызму Лукашэнка трываў значны ўзровень грамадскага плюралізму з дзвюх прычын. Па-першае, рэжым не ўсведамляў патэнцыйнай пагрозы, якую можа несці аўтарытарнай уладзе незалежная грамадская дзейнасць. На гэтым раннім этапе апарат Лукашэнкі перадусім цэліўу палітычную апазіцыю, а “трэці сектар” даваў пэўнае выйсце ягоным апанентам як варыянт мяккага супраціву. Гэтым часткова тлумачыцца, чаму пасля 2001 г. рэзка абмежавалі плюралізм у грамадстве. Па-другое, рэжьім быў неідэалагічны, і таму разлічваў найперш на апатыю і атамізаванасць грамадства, а не на масавую мабілізацыю, і не мог адразу стварыць больш складаныя механізмы сацыялізацыі і кантролю, як, напрыклад, кіроўная партыя ці праўладныя “дзяржаўныя недзяржаўныя арганізацыі” (GoNGO). Разам з тым рэжым Лукашэнкі ствараў і інстытуцыйныя прылады кантролю над грамадствам, якія пры неабходнасці можна было запусціць на поўную магутнасць.
    Стрыжнявым інструментам кантролю над грамадствам было татальнае падпарадкаванне судоў прэзідэнцкай уладзе. Згодна з Канстытуцыяй 1996 г., усе суддзі, за выняткам старшыні Вярхоўнага суда, прызначаюцца прэзідэнтам. На практыцы кандыдатуры прапаноўвала мясцовая выканаўчая ўлада, а затым яны ўхваляліся прэзідэнцкім указам. Канстытуцыя не замацоўвала незмяняльнасці суддзяў, а гэта азначала, што яны цалкам залежалі ад выканаўчай улады ў атрыманні і захаванні працы. Выканаўчая ўлада таксама кантралявала іх прасоўванне па службовай лесвіцы, заробкі, прэміі і размяркоўвала службовае жытло для суддзяў па сваёй волі.
    31	Гэтая формула дзяржаўнага ўмяшальніцтва практыкуецца паўсюдна: для грамадзян і палітычных партый — адны правілы арганізацыі масавых акцый, для дзяржаўных органаў — іншыя; падчас выбарчых кампаній чыноўнікі, і перадусім Лукашэнка, на законных падставах атрымліваюць амаль увесь эфірны час і газетную плошчу ў СМІ, бо яны прадстаўляюць “дзяржаву”; прыватнаму бізнесу няма доступу да шматлікіх відаў дзейнасці, якімі маюць права займацца толькі дзяржаўныя кампаніі; для дзяржаўнай і недзяржаўнай прэсы вызначаюцца розныя кошты на паперу ддя друку; недзяржаўныя арганізацыі і выданні не маюць права мець у назвах словы, прывілей на якія аддадзены дзяржаўным арганізацыям, і г.д.
    Інстытуцыялізаваная залежнасць судоў ад прэзідэнта ператварыла юрыдычную сістэму з інструмента аховы правоў грамадзян у рэпрэсіўны механізм, які абслугоўвае патрэбы выканаўчай улады. Зрэдку здаралася, што незалежныя грамадскія аб’яднанні, актывісты і СМІ выйгравалі справы аб паклёпе ці фінансавых прэтэнзіях, але нават у гэтых выпадках спрыяльнае для іх рашэнне маглі адмяніць суды вышэйшай інстанцыі. У дадатак у 1998 г. прыватных адвакатаў пазбавілі ліцэнзій і абавязалі ўступіць у дзяржаўную калегію адвакатаў, так што для іх гарантыі працы цяпер залежалі ад палітычнай лаяльнасці. У той жа час праваабарончыя арганізацыі няспынна пераследваліся па надуманых абвінавачваннях, напрыклад, за абарону грамадзян, якія не належалі да гэтых арганізацый36. Ступень і значэнне кантролю прэзідэнта над судовай уладай цалкам выявіліся на пачатку 2000-х гг., калі суды зрабіліся галоўнымі інструментамі пазбаўлення легальнага статусу апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і прэсы.
    Пасля рэферэндуму 1996 г. апазіцыйныя партыі не апынуліся па-за законам, і такім чынам захавалася вонкавае падабенства палітычнага плюралізму. Аднак дзейнасць апазіцыі жорстка абмяжоўвалі новаўведзеныя правілы і забароны, а таксама пераслед і запалохванне актывістаў. Дэпутаты Вярхоўнага Савета, якія адмовіліся супрацоўнічаць з уладай, анынуліся ў сітуацыі, калі яны не маглі адкрыта працягваць сваю дзейнасць. I ўсё роўна гэты падпольны Вярхоўны Савет быў аб’ектам няспынных нападак выканаўчай улады. Большасць непакорлівых дэпутатаў рэгулярна абвінавачвалі ў паклёпе, штрафавалі і садзілі ў турму36. Вясной 1997 г., падчас хвалі пратэстаў супраць падпісання дамовы аб саюзе Расіі і Беларусі, колькасць затрыманых і арыштаваных падчас самых буйных мітынгаў апазіцыі звычайна складала ад двухсот да трохсот чалавек. Тое ж паўтарылася і ў 1999—2000 гг., калі апазіцыя ажывіла сваю вулічную актыўнасць кампаніяй пад назвай ‘‘Марш Свабоды”. Асабліважорсткія праявы запалохвання зведалі прадстаўнікі моладзевых апазіцыйных арганізацый: іх арыштоўвалі, судзілі, выключалі з навучальных устаноў і звальнялі з працы; іх каралі не менш, а часам і больш жорстка за лідараў апазіцыі, журналістаў, бізнесменаў ці абвінавачапых у карупцыі чыноўнікаў, якія выйшлі з фавору Лукашэнкі37.
    35 Вольш падрабязна гл. у: Vashkevich Alexander. The Republic of Belarus: The Road from the Past to the Past // Sajo Andras (ed.). Out and Into the Authoritarian Law. The Hague: Kluwer Law International, 2002. P 265—298.
    36 Асобных дэпутатаў, y тым ліку дырэктара івацэвіцкай прамыслова-гандлёвай фірмы Уладзіміра Кудзінава і прыватнага прадпрымальніка Андрэя Клімава, абвінавацілі ў хабары і ўхіленні ад падаткаў. Яны атрымалі працяглыя тэрміны зняволення. Іншых, такіх як Шушкевіч і былы старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Грыб, практычна пазбавілі права на працу і сацыяльных выплат.
    37 Актывісты “Маладога фронту” Вадзім Лабковіч і Аляксей Шыдлоўскі першымі сярод моладзі атрымалі працяглыя тэрміны зняволення за палітычную дзейнасць. Іх абодвух арыштавалі ў 1997 г. і асудзілі на паўтара года турмы кожнага.
    Калі апазіцыю адрэзалі ад інстытутаў прадстаўнічай улады, яе актывісты вымушана сышлі ў “трэці сектар” — сетку незалежных арганізацый, не кантраляваных уладай. У 1996—2001 гг., нягледзячы на варожае стаўленне ўлад, у Беларусі істотна вырасла арганізаваная апазіцыяй грамадзянская супольнасць. Тады яшчэ дазвалялася рэгістраваць НДА, яны мелі магчымасць праводзіць публічныя мерапрыемствы, займацца агітацыяй, друкаваць свае матэрыялы. У 2001 г. у Беларусі існавала больш за 2.000 НДА, прычым амаль палова з іх — у сталіцы. Хоць у гэты лік уваходзілі пераважна палітычна нейтральныя арганізацыі, але і “апазіцыйная” грамадзянская супольнасць таксама складала немалую долю. 3 дапамогай рэсурсных цэнтраў, “парасонавых” НДА, якія спрыялі развіццю нізавых ініцыятыў, паступова развівалася і разрасталася інфраструктура ў рэгіёнах. Утварыліся і іншыя істотныя складнікі апазіцыйнай грамадзянскай супольнасці: праваабарончыя арганізацыі, асацыяцыі журналістаў, незалежныя інтэлектуальныя асяродкі.
    Спачатку ўлады трывалі “алазіцыйную” грамадзянскую супольнасць, ужываючы параўнальна мяккія механізмы кантролю за яе развіццём, якія мелі на мэце здушыць апазіцыйныя НДА коштамі і падаткамі, а не наўнрост ліквідаваць рашэннем суда ці паліцэйскай акцыяй38. Перыядычна ладзіліся разгромы юрыдычнымі метадамі. Напрыклад, у 1999 г., калі Лукашэнка сваім указам абавязаў усе НДА праходзіць перарэгістрацыю, якая ггрывяла да ліквідацыі соцень арганізацый. Але вядучыя НДА здолелі перажыць гэты працэс. Таксама выкарыстоўваліся актыўныя захады, каб спыніць фінансаванне з-за мяжы. Пачаліся яны ў сакавіку 1997 г., калі была прыпыненая дзейнасць Беларускага фонду Сораса, а потым яго ўвогуле зачынілі па абвінавачванні ва ўхіленні ад падаткаў. Ад 1998 г. уся гуманітарная дапамога Беларусі мусіла рэгістравацца ў спецыяльным дэпартаменце ўрада, а для яе размеркавання патрабавалася дзяржаўная ліцэнзія. У выніку ўвядзення гэтых правілаў аб’ём гуманітарнай дапамогі Беларусі зменшыўся амаль удвая, ад чаго асабліва пацярпела насельніцтва чарнобыльскіх раёнаў. У дадатак, паводле фінансавых і падатковых правілаў, галоўным атрымальнікам дапамогі, што накіроўвалася НДА, рабілася ўлада39.
    Распачаўшы наступ на грамадзянскую супольнасць, улады напачатку рабілі толькі сціплыя спробы выштурхнуць яе з дапамогай
    38 Пасля пераабрання Лукашэнкі ў 2001 г. падыход кардынальна змяніўся. “Электаральныя рэвалюцыі” ў Сербіі, Грузіі і Украіне пацвердзілі велізарную ролю грамадзянскай супольнасці ў зрынанні посткамуністычных аўтакратычных рэжымаў. Учынены на шляху да інстытуцыялізацыі неабмежаванай улады Лукашэнкі разгром быў скіраваны перадусім супраць грамадзянскай супольнасці.
    38 Урад разглядаў сумы грантаў як даход, які падлягае падаткаабкладанню, і адразу па атрыманні 30% мусілі сплачваода ў выглядзе падатку. Астатнюю суму неабходна было перавесці ў беларускія рублі па заніжаным курсе, часам у 3—4 разы ніжэйшьгм
    за рынкавы.
    стварэння “дзяржаўных недзяржаўных арганізацый”. Падобныя намаганні засяроджваліся ўсяго ў некалькіх сферах, як, напрыклад, моладзевыя арганізацыі і прафсаюзы, дзе непадкантрольная грамадскапалітычная дзейнасць непакоіла ўладу. Самай рашучай спробай у гэтым кірунку сталася заснаванне ў 1997 г. Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (БПСМ). Падштурхнула да гэтага хваля вулічных пратэстаў 1996—1997 гг., дзе вяла рэй моладзь. 3 відавочнай мэтай купіць лаяльнасць моладзі ўлада прапаноўвала сябрам навастворанай арганізацыі разнастайныя льготы: зніжкі ў крамах, бясплатныя квіткі на дыскатэкі, магчымасць хутка зрабіць кар’еру ў дзяржаўным anapa­ite40. Агулам БПСМ нагадваў толькі бляклую копію камсамола і, як і яго папярэднік, мала што мог зрабіць, каб саііраўды зацікавіць маладое пакаленне. Сяброўства ў арганізацыі зрабілася чыстай фармальнасцю, між тым як кіраўніцтва БПСМ хутка здабыла благую славу шыкоўным жыццём і пажыраннем бюджэтных грошай.