• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Перавагі паўізаляцыі: шлюб Беларусі з Расіяй і імпатэнцыя Захаду
    Адной з прычын, чаму Лукашэнка вырашыў пайсці на шчыльную інтэграцыю з Расіяй, было эканамічнае становішча. Другая, магчыма, хавалася ў тым, што ён сам хацеў калі-небудзь стацца правіцелем Расіі. Паводле чутак, ён яшчэ ў 1995 г. заявіў, што Беларусь у ягонай палітычнай кар’еры — ужо пройдзены этап. Незалежна ад таго, ці паклаў Лукашэнка вока на Крэмль, ягоны праект беларуска-расійскай інтэграцыі пашыраў Лукашэнкаву стратэгію акумулявання ўлады па-за межамі ягонай дзяржавы. Тое, што Лукашэнка мог уплываць наўмовы збліжэння Беларусі і Расіі, дазволіла яму забяспечыць сабе падтрымку палітычных і эканамічных эліт Расіі ў барацьбе за ўладу ў Беларусі, атрымаць значныя эканамічныя саступкі ад Расіі, якія спрычыніліся да адноснага поспеху ягоных эксперыментаў у эканамічнай палітыцы, і мінімізаваць наступствы міжнароднай ізаляцыі, у якой апынулася Беларусь пасля ўсталявання аўтарытарнай сістэмы.
    52 У лістападзе 1997 г. нападставе гэтых абвінавачванняў суд зачыніў найбуйнейшую апазіцыйную газету “Свабода”.Янапачалавыходзіцьпад іншай назвай, алеў 1999г. яе зноў зачынілі пасля таго, як яна апублікавала матэрыялы, звязаныя з фінансавымі парушэннямі найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. У 2000 г. іншую апазіцыйную газету “НашаНіва” ледзь не зачынілі затое, што яна карысталася “тарашкевіцай” — правапісам, прынятым да рэформы 1933 г., калі камуністы вырашылі зрабіць беларускую мову больш падобнай да расійскай. Ужыванне “тарашкевіцы” ўлады расцанілі як парушэнне літаратурных нормаў.
    53 За тры дні да прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. “Советская Белоруссня” надрукавала на
    дзве паласы апісанне плана ЦРУ знішчыць рэжым Лукашэнкі і падзяліць Беларусь
    між Польшчай і Літвой. Публікацыя мела загаловак “Алерацыя «Белы бусел»” —
    нібыта гэта была яе кодавая назва. Белы бусел — адзін з найболып папулярных
    сімвалаў, звязаных для беларусаў з іх зямлёй. Скрайне дзіўная назва для “аперацыі”,
    калі ўлічыць, што буслы ў Паўночнай Амерыцы не водзяцца. Адказам наўсе спробы
    высветліць ва ўлад пасля выбараў падрабязнасці плана або контрзахадаў па яго
    нейтралізацыі былі разгубленасць і неразуменне, пра што гаворка.
    У Расіі знайшліся колы, гатовыя прыняць Лукашэнку як партнёра і саюзніка, нават калі палітычныя і эканамічныя шляхі абедзвюх краін, здавалася, далёка-далёка разышліся. Распад СССР стаўся моцнай траўмай для расійскага грамадства і яе эліты, якой прыйшлося шукаць новую палітычную і цывілізацыйную ідэнтычнасць для сваёй краіны, сутыкнуўшыся з непазбежным аслабленнем былой звышдзяржавы і скарачэннем яе тэрыторыі да межаў XVII ст., калі Расія яшчэ не зрабілася імперыяй. Палітычная нестабільнасць і эканамічныя праблемы сілкавалі на расійскай палітычнай арэне ультранацыяналістычныя і камуністычныя сілы, якія атрымалі перамогу на парламенцкіх выбарах адпаведна 1993 г. і 1995 г. У тагачасны палітычны дыскурс галоўнымі тэмамі вярнуліся рэстаўрацыя Расійскай імперыі і аднаўленне палітычнага і ваеннага панавання Расіі над рэспублікамі былога СССР. Пасля таго як “рамантычны” перыяд у стасунках Расіі з Захадам абарвалі чачэнская вайна і пашырэнне НАТО на ўсход, не зважаючы на пярэчанні Расіі, адбываўся рост антызаходніх настрояў. У эліт краіны і шырокай грамадскасці знаходзілі падтрымку старыяновыя геапалітычныя канцэпцыі панславізму, еўразійства і “контральянсу” Расіі з азіяцкімі дзяржавамі, каб супрацьстаяць пашырэнню заходняга ўплыву. А калі сталася зразумела, што рэінтэграцыя былых савецкіх рэспублік немагчымая, Беларусь, гатовая да хуткага, рэальнага палітычнага, эканамічнага і вайсковага саюза, дала расійскім элітам шанец давесці свайму грамадству ажыццяўляльнасць праекта рэстаўрацыі імперыі.
    Лукашэнка хутка пачаў гуляць на гэтых пачуццях. Ен даў рады ператварыцца для Расіі ў сімвал надзеі на аднаўленне яе страчанай велічы і па-майстэрску выкарыстаў гэты сімвалічны капітал, трансфармаваўшы яго ў перавагу на ўнутранай палітычнай арэне. У лютым 1995 г. ён падпісаў Дамову аб сяброўстве і супрацоўніцтве з Расіяй. Згодна з яе ўмовамі, Расія захоўвала сваю ваенную прысутнасць у Беларусі да 2010 г. і бясплатна эксплуатавала аб’екты супрацьпаветранай абароны; паміж дзвюма краінамі ўсталёўваўся мытны саюз. За гэтыя саступкі Расія шчодра ўзнагародзіла Беларусь праз год, калі ў сакавіку 1996 г. заплаціла за прынцыповую згоду стварыць Супольніцтва Расіі і Беларусі спісаннем каля 1 млрд долараў беларускіх даўгоў. Прызначыўшы свой канстытуцыйны рэферэндум на 24 лістапада 1996 г., Лукашэнка зноў зрабіў стаўку на рост антызаходніх настрояў у расійскім грамадстве і сярод палітычнай эліты. Яны дасягнулі свайго піка, калі НАТО ў той жа час адназначна ясна паказала, што будзе пашырацца на ўсход, нягледзячы на пярэчанні Расіі. Са свайго боку, кіраўніцтва Расіі ў стасунках з Лукашэнкам прадэманстравала, што для яго прагматызм больш важны за ідэалогію, de facto падтрымаўшы яго на рэферэндуме і ахоўваючы ад поўнай міжнароднай ізаляцыі.
    У 1997 г. Супольніцтва Расіі і Беларусі ператварылася ў афіцыйны саюз дзвюх дзяржаў. Гэтым разам ініцыятыва належала Ельцыну, які
    ў лісце да свайго беларускага калегі ў студзені 1997 г. адкрытым тэкстам прапанаваў аб’яднанне. Лукашэнка з гатоўнасцю адгукнуўся на гэтую прапанову, але ягоны адказ ніяк не мог задаволіць Ельцына. У лютым 1997 г. Лукашэнка абвясціў тры ўмовы, на якіх Беларусь згодная ўвайсці ў саюз з Расіяй. Па-першае, ён запатрабаваў поўнага захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі ў новым альянсе. Падругое, беларускія прызыўнікі не павінны былі служыць за межамі сваёй краіны. Па-трэцяе, саюз мусіў быць узаемавыгадным. Сталася зразумела, што непасрэдная мэта Лукашэнкі — не аб’яднанне, a канфедэрацыя на аснове роўнасці краін-удзельніц, якія захоўваюць высокую ступень дзяржаўнага суверэнітэту. У выпадку паспяховага ажыццяўлення гэтага праекта Лукашэнка атрымаў бы законныя падставы ўмешвацца ў расійскую ўнутраную палітыку і захаваў бы сваю неабмежаваную ўладу ў Беларусі.
    Напрыканцы 1990-х гг. і ў Расіі, і ў Беларусі ўвесьчасна хадзілі ўпартьія чуткі, што Лукашэнка хоча зрабіода пераемнікам Ельцына і ператварыць інтэграцыю ў выправу па ўладу ў Расіі. Якімі б ні былі сапраўдныя намеры Лукаіпэнкі, ён сапраўды рабіў рэгулярныя наезды на расійскае палітычнае поле і імкнуўся сцвердзіць сябе на ім незалежным гульцом. Дзеля гэтага ў яго была шырокая прыхільная аўдыторыя сярод пракамуністычнага электарату, які павёўся на ягоныя ідэі моцнай дзяржавы і настальгіі па велічы і адчуванні бяспекі ў савецкую эпоху. Лукашэнка таксама вербаваў прыхільнікаў сярод расійскіх губернатараў, асабліва з так званага “чырвонага пояса”. У сваіх частых візітах па расійскіх рэгіёнах ён усталяваў з імі наўпроставыя эканамічныя сувязі ў абыход Масквы. Лукашэнка выкарыстоўваў гэтыя паездкі, каб рэкламаваць уласную палітычную і эканамічную мадэль, бэсціць крамлёўскую эліту і алігархаў, а таксама рабіць выпады супраць Захаду. Да якой ступені ягоныя ідэі віталі ў шырокіх колах расійскага грамадства, найбольш яскрава паказала авацыя стоячы, якой адарылі былога калгасніка на пасяджэнні Расійскай акадэміі навук у Новасібірску ў 1998 г.
    Аднак агулам палітычны складнік расійскай стратэгіі Лукашэнкі не апраўдаўся — у вялікай ступені таму, што Крэмль не хацеў бачыць на расійскім палітычным полі моцнага некантраляванага гульца. Hi ў красавіку 1997 г., калі была падпісаная дамова аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі, ні ў 1999 г., калі гэты альянс перафарматавалі ў “Саюзную дзяржаву”, Лукашэнка не здолеў здабыць прыз, пра які болыіі за ўсё марыў, — увядзенне інстытута прэзідэнта саюзнай дзяржавы, на які, можна меркаваць, ён прэтэндаваў. Заслон спробам больш шчыльнай палітычнай інтэграцыі паставілі спачатку лібералы ў атачэнні Ельцына, асабіста зацікаўленыя ў тым, каб не дапусціць Лукашэнку да галоўных роляў у расійскай палітыцы, а потым — будучы прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які паказаў сябе яшчэ болып харызматычным і крутым палітыкам за Лукашэнку, такім чынам паклаўшы канец усім разважанням пра шанцы беларускага лідара на ўладу ў Маскве.
    Больш за тое, у 2002 г. Лукашэнка мусіў перайсці ў абарону і
    зрабіцца непахісным змагаром за суверэнітэт Беларусі, калі Пуцін прапанаваў ёй увайсці ў склад Расіі шасцю рэгіёнамі. Пазней Беларусь і Расія на кароткі час уцягнуліся ў шэраг гандлёвых войнаў і канфліктаў праз цэны на энерганосьбіты. Расійскае кіраўніцтва і галоўныя манаполіі ў галіне прыродных рэсурсаў, перадусім газавы гігант “Газпрам”, часткова адмовіліся ад ранейшай практыкі субсідыявання беларускай эканомікі з палітычных прьгчын, скарацілі зніжкі для Беларусі і запатрабавалі, каб далейшыя датацыі ўвязваліся з гатовасцю Лукашэнкі выконваць даўно падпісаныя пагадненні аб увядзенні адзінай валюты і дапусціць расійскі бізнес да прыватызацыі стратэгічна важнай інфраструктуры, перадусім сістэм газаправодаў. Супрацьстаянне дасягнула апагея ў лютым 2004 г., калі “Газпрам” на кароткі час спыніў пастаўкі газу Беларусі. Як ні смешна, выявілася, што ў Расіі мала інструментаў уплыву на Лукапіэнку: ён вытрымаў атаку і нават зрабіў з яе іірапагандысцкую кампанію для беларускага грамадства, абвінаваціўшы Расію ў тым, што яна спрабуе захапіць Беларусь і прымушае пакутаваць дзяцей і ветэранаў вайны, якія “гнілі ў адных акопах” падчас Другой сусветнай вайны са сваімі рускімі братамі.
    Такім чынам, нягледзячы на палітычныя няўдачы і часам напружаныя двухбаковыя стасункі, Лукашэнка ніколі не заставаўся без расійскай палітычнай і эканамічнай падтрымкі, як і без прыкрыцця Расіі на міжнароднай арэне. Лукашэнкава палітыка прэвентыўных удараў збольшага не пакінула Крамлю іншага выбару. Беларускі правіцель так зачысціў культурную прастору, што ў вачах расійскага грамадства ён надзейна сцвердзіў сябе адзіным верным хаўруснікам Расіі за мяжой, таму замах на ягоную ўладу быў звязаны для Крамля пэўнымі ўнутрыпалітычнымі стратамі.
    Разам з тым інстытуцыйнае апераджальнае знііпчэнне і засяроджванне Лукашэнкам у сваіх руках абсалютнай улады не давалі Расіі магчымасці прасоўваць у Беларусі сваіх уласных палітычных стаўленікаў, якія маглі б кінуць выклік Лукашэнку, і замяніць яго на больш паслухмянага прарасійскага лідара. Насамрэч палітыкі і чыноўнікі, заўважаныя ці нават падазраваныя ў сувязях з Масквой, рабіліся першымі аб’ектамі нападу ў Мінску. Болып за тое, Лукашэнка здолеў так сфармаваць стаўленне грамадства ў Беларусі да Расіі, што ў ім даўняя агульная прыязнасць да ўсходняга суседа спалучалася з агідай і падазронасцю да яго драпежнай эліты. У выніку прарасійская пазіцыя любога палітыка, за выняткам Лукашэнкі, не заваявала б яму сімпатый публікі ні сярод прыхільнікаў прэзідэнта, ні ў лагеры апазіцыі, а тыя, хто яе займаў, па абодва бакі апынуліся наўзбочыне.