Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
На руку Лукашэнку было і тое, што ў самой Расіі за Пуціным адбыўся адкат да аўтарытарызму, таму Расіі не заставалася прычын саромецца свайго аўтарытарнага суседа. А пуцінская эліта “сілавікоў” у самім Крамлі, якая мела шчыльныя сувязі са значнымі фігурамі ў найбліжэйшым атачэнні самога Лукашэнкі, зацугляла амбіцыі
эканамічнай алігархіі, якая дамагалася больш надзейных стасункаў з беларускім правіцелем у бізнесе. У выніку Пуцін de facto падтрымаў Лукашэнку і на перавыбарах у 2001 г., і на рэферэндуме 2004 г., які зняў абмежаванні па тэрмінах прэзідэнцтва і тым самым даў беларускаму кіраўніку шанец на пажыццёвае валадаранне.
Маючы падтрымку Расіі, Лукашэнка мог спакойна не зважаць на ізаляцыю і крытыку з боку Захаду. Апошні ніколі па-буйному не прысутнічаў у Беларусі. Краіна перадусім не была эканамічна інтэграваная з Захадам: гандлёвы зварот заставаўся мінімальным, a інвестыцый і даўгоў амаль не было наогул. Палітычнае ўзаемадзеянне, нават у гады большай дэмакратычнасці ўлад, таксама не развілося на значным узроўні: напрыклад, Беларусь нават не прынялі ў Раду Еўропы, і ў 1996 г. яна толькі і страціла, што статус назіральніка. У 1995 г. было падпісанае пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве з Еўразвязам, але яго замарозілі яшчэ да ратыфікацыі. 3 таго часу, як у краіне адбыўся адкат да аўтарытарызму, прысутнасць Захаду звялася да мінімуму.
У 1997 г. урад Злучаных Штатаў абраў у дачыненні да Беларусі палітыку выбарнага ўзаемадзеяння. Яна прадугледжвала скарачэнне кантактаў з уладай і дзяржаўным сектарам да неабходнага мінімуму, ажыццяўленне ціску на беларускія ўлады, каб змусіць іх лібералізаваць палітычную сістэму, і падтрымку дэмакратычнай апазіцыі і недзяржаўнага сектара ў надзеі паспрыяць дэмакратычным зменам знізу пры спыненні ўсялякай наўпроставай дапамогі дзяржаўнаму сектара. Праводзячы гэтую палітыку, ЗША сталіся галоўным спонсарам “трэцяга сектара” ў Беларусі. Штогадовы бюджэт USAID у 1997—2001 гг. складаў 7—11 млн долараў і прызначаўся на падтрымку праграм, якія мелі на мэце “больш актыўны ўдзел грамадзян пры лепшай іх інфармаванасці ў грамадскай і прыватнай эканамічнай дзейнасці”54 і на пералічэнні донарскім установам. Палітыка выбарнага ўзаемадзеяння сапраўды паспрыяла развіццю ў Беларусі грамадзянскай супольнасці, але, як паказала будучыня, адміністрацыйныя захады рэжыму змаглі павярнуць гэты працэс назад. Разам з тым з прычын, якія аналізуюцца ў наступных раздзелах, палітыка выбарнага ўзаемадзеяння не змагла прывесці да стварэння палітычнага ціску на ўладу: урэпіце, яна павінна была праводзіцца праз дэмакратычную апазіцыю, а тая выявілася няздольнай дзейнічаць эфектыўна.
Прысутнасць Еўразвяза была яіпчэ меншай — толькі ў 1999 г. ён нарэшце абвясціў сваю стратэгію ў дачыненні да Беларусі. Яна грунтавалася на пакрокавым падыходзе — развіцці сувязяў з Беларуссю ў адказ на практычныя крокі улад у кірунку палітычнай лібералізацыі і паляпшэння становішча з правамі чалавека. Гэтая палітыка прадутледжвала пазбаўленне або, наадварот, наданне Лукашэнку прывілеяў, якія ён, меркавалася, імкнуўся атрымаць ці баяўся страціць. Але беларускага кіраўніка цікавілі не замежныя пазыкі, нават не візіты ў заходнія
64 Гл. Справаздачу USAID за 2001 г.: USAID/BELARUS FY 2001 Results Review and Resource Request (R4). http://pdf.usaid.gov/pdf_docs/Pdabr269.pdf.
краіны, каб яго кармілі ды паілі сусветныя лідары, а ўлада і кантроль. Як гэта ні парадаксальна, пакрокавы падыход быў найлепшым спосабам даць Лукашэнку акурат тое, што яму і патрабавалася, каб мінімізаваць вонкавы ўплыў на рэжым: каб сабатаваць гэтую палітыку і звесці да мінімуму ўздзеянне Еўразвяза, афіцыйны Мінск мусіў рабіць толькі адно — нічога не рабіць. Больш за тое, на крокі ў адваротны бок могуць ісці толькі беларускія ўлады, і таму Еўразвяз скарачае сваю прысутнасць у Беларусі. Такім чынам, гэтая палітыка робіцца контрпрадуктыўнай і спрыяе ўмацаванню ў Беларусі аўтарытарных тэндэнцый.
Публічны дыскурс і практычная ідэалогія
Афіцыйны дыскурс рэжыму Лукашэнкі ўнік раздвоенасці паміж “нарматыўнай” і “практычнай” ідэалогіяй, што зазвычай назіраецца ў болыпасці канкурэнтных аўтарытарных рэжымаў, якія дамагаюцца легітымацыі дэмакратычнымі працэдурамі, алеўся іх павагаданормаў дэмакратыі амаль ніколі не сягае далей за стварэнне плюралістычнага інстытуцыйнага фасада. У лукашэнкаўскай Беларусі мала элементаў дэмакратычнагафасада, праякія можнавесці гаворку. Самым істотным з іх быў сам факт абрання Лукашэнкі прэзідэнтам падчас канкурэнтных і досыць дэмакратычных выбараў, але ўрэшце ён ператварыўся ў своеасаблівы “міф заснавання” ў ягонай практычнай ідэалогіі, які інтэрпрэтаваўся і падносіўся грамадству як “зыходны пункт” ухваленага ім “вяртання да нормы”66. Насельніцтву тлумачылі, што на гэтых “заснавальных” выбарах беларусы абралі кірунак развіцця, — паводле афіцыйнай версіі, раз і назаўсёды. Менавіта на гэтым першапачатковым выбары, як сцвярджалася, асвечаным і зробленым назаўжды, a не на працэсе палітычнай канкурэнцыі, які паўтараецца зноў і зноў, палягалі прэтэнзіі Лукашэнкі на легітымнасць. Ягоны рэжым усё ж захаваў фармальна канкурэнтныя шматпартыйныя выбары, але іх галоўнае прызначэнне было ў тым, каб давесці грамадству, што рэальнай апазіцыі няма і што абсалютная болыпасць застаецца вернай “першапачатковаму выбару”. У сваю чаргу, гэта дапамагала апраўдваць абсалютызм прэзідэнцкай улады ў грамадскай свядомасці.
Такім чынам, Лукашэнка дамогся, каб пры кансалідаванай аўтакратычнай уладзе грамадства адначасова прызнавала яго дэмакратычна абраным, законным кіраўніком, — перадусім з дапамогай стратэгіі прэвентыўных удараў. Арганізаваўшы ў 1996 г. канстытуцыйны рэферэндум, ён замацаваў у грамадскай свядомасці ўяўленне, што не толькі сам кіраўнік, але і абвешчаныя ім прынцыпы дзяржаўнага кіравання ўхваленыя воляй народа56. У шырэйшым сэнсе, Лукашэн-
66 Міфалагізацыя падзей, як, напрыклад, спроба забойства, фальсіфікацыі, што нібыта мелі месца ў першым туры.
56 Хоць насамрэч, як казалася раней, рэферэндум быў па сутнасці плебісцытам не аб Канстытуцыі, а аб даверы Лукашэнку, бо саму Канстытуцыю амаль ніхто з тых, хто за яе галасаваў, не чытаў.
ка, здолеўшы паставіць крыж на фармаванні сур’ёзных палітычных і ідэалагічных альтэрнатыў, калі карыстаўся высокай папулярнасцю ў грамадстве, мог выяўляць сваё абсалютнае палітычнае дамінаванне не як наступства аўтарытарнага стылю кіравання, а як натуральную з’яву, нармальны вынік дэмакратыі ў дзеянні.
Палітычная эфектыўнасць практычнай ідэалогіі Лукашэнкі абумоўлівалася тым, што яна была простая і зразумелая, бо і сам Лукашэнка, і ягоная прапагандысцкая машына “карысталіся той жа мовай і тымі ж рэаліямі, што панавалі ў асяродку звычайных простых грамадзян”57. Лукашэнка разумее жаданні і патрэбы сваёй аўдыторыі, якой бы яна ні была: калгаснікі, студэнты, службоўцы або нават акадэмікі — і звязвае іх з уласнай палітычнай праграмай, тлумачыць яе мовай, зразумелай масам.
Мабыць, самы асноўны прынцып практычнай ідэалогіі Лукашэнкі, які адлюстроўваў аіульнапрыняты светапогляд і чаканні ягонай сацыяльнай базы, — гэта ідэя “моцнай дзяржавы”. Яе прысутнасць у грамадскай свядомасці легітымавала прысваенне ўлады Лукашэнкам68 і надалей выкарыстоўвалася ім для таго, каб забяспечыць падпарадкаванне ягонай абсалютнай уладзе.
Уяўленне пра “моцную дзяржаву” адлюстроўвала пашыраныя ў беларускім грамадстве патэрналісцкія чаканні і ўскосна сведчыла пра тэндэнцьпо судзіць правіцеля паводле дасягнутых вынікаў, а не ўжываных метадаў, ігнаруючы такія тонкасці, як падзел улады, законныя працэдуры і правы асобы. Такім чынам, у філасофіі “моцнай дзяржавы” адбілася ўяўленне грамадства пра ўласную слабасць. Яно ўмацоўваецца афіцыйным дыскурсам, які прапаноўвае спрошчанае, “калгаснае” бачанне “ідэальнага” грамадства як адзінага спосабу абараніць людзей ад “анархіі”69. Лукашэнка маншуляваў гэтым уяўленнем мас пра сваю слабасць і неабароненасць, часта называючы Беларусь або “маленькай дзяўчынкай”60, якую ён нясе на руках, або
67 Гансэн Імке. Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элемэнты //Булгакаў Валер (рэд.). Геапалітычнае месцаБеларусі ў Эўропе і сьвеце. Варшава: Wyzsza Szkola Handlu і Prawa im. Ryszarda Lazarskiego w Warszawie, 2006. C. 121—133.
68 Лукашэнка атрымаў палітычныя дывідэнды са свайго вядомага выказвання: “Як я магу паважаць законы, калі мне трэба ратаваць краіну!”
59 Як выказаўся сам Лукашэнка ў адной са сваіх самых скандальна вядомых фраз: “Нам не трэба гэтай дэмакратыі з гвалтам. Нам трэба такая дэмакратыя, каб чалавек на свае невялікія гропхы мог купіць хлеба, смятаны, часам кавалак мяса, каб накарміць дзіця. Дзіця іпмат не з’есць. Проста не піце гарэлку ды не паліце”. Гл.: Умысел замыслу не товарлш // Аргументы н факты. 28.03.1998 г. I таксама: “Ці буду я паважаць некаторыя законы, калі бачу, як побач пакутуе чалавек?”. Інтэрв’ю расійскім журналістам (Белорусскнй рынок. 15.05.1998).
60 Выбарчая кампанія 2001 г., калі перадвыбарная праграма Лукашэнкі ў газеце “Советская Белоруссня” суправаджалася ягоным здымкам на трыбуне з малой дзяўчынкай на руках.
“крохкім сасудам”61, за які ён нясе адказнасць.
У дыскурсе Лукашэнкі ідэя “моцнай дзяржавы” непарыўна звязаная з ідэяй моцнага кіраўніка Лукашэнка выдатна разумее, што “моц” кіраўніка — гэта найперш імідж, які ён стварае сваімі публічнымі выступамі і прамовамі, імідж уладара, моцнага, жорсткага, але і здольнага да суперажывання. Таму ён паўсюль прысутны ў дзяржаўных СМІ: вось ён у простым адзенні гутарыць з вясковым людам, а вось у гарнітуры ад куцюр’е вядзе размовы з зоркамі. Заўзяты спартовец, ён стварыў уласную хакейную каманду, якую дзяржаўныя СМІ абвясцілі “найлепшай аматарскай камандай у свеце”, і бегае паперадзе натоўпу тлустьіх чыноўнікаў у лыжных эстафетах ды гонках на ролікавых лыжах. Ен санкцыянуе гіганцкія будоўлі: лядовых палацаў, новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі па скрайне завышаным кошце, падземных гандлёвых цэнтраў — хоць гэта і не самы рацыянальны спосаб выдаткоўваць грошы, але ж помнік на вякі ў камянях і метале ягонаму клопату пра дабрабыт народу.