Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
68 Адкідаючы крытыку Захадам прэзідэнцкіх выбараў 2001 г., Лукаіпэнка выбухнуў гневам на цырымоніі інаўгурацыі: “Нельга не паважаць вялікі беларускі народ, які зрабіў свой выбар і які не так даўно, усяго паўстагоддзя таму, разам з рускімі салдатамі і іншымі суайчыннікамі з былога Савецкага Саюза падараваў свету Вялікую Перамогу”. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.')
т “Відавочна, што нашы людзі жывуць не так добра, як яны таго заслугоўваюць. Аднак не забывайцеся, што цяперашні ўзровень жыцця — гэта вынік адмоўнага ўплыву вонкавых фактараў, развалу СССР, бяздумнай шокавай тэрапіі”. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.)
70 “Давайце паглядзім праўдзе ў твар: распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік быў найвялікшай геапалітычнай катастрофай XX ст. Гэта была катастрофа,
мальнагажыцця, распаўсюджваючы пэўныя міфы, напрыклад, што ён адзіны з дэпутатаў Вярхоўнага Савета XII склікання прагаласаваў супраць Белавежскіх пагадненняў, а значыць, і супраць распаду Савецкага Саюза. Ён таксама распавядае жахалкі, маўляў, “нацыяналісты” пры ўладзе рыхтаваліся дэпартаваць з Беларусі ўсіх рускіх, пакуль яго не абралі прэзідэнтам71.
Па-чацвёртае, беларускі савецкі патрыятызм — важны інструмент легітымацыі Лукашэнкавага праекта інтэграцыі з Расіяй і адначасова гарантавання яму палітычнай бяспекі. Лукашэнка мусіў дамагчыся сталага прытоку эканамічных датацый, а таксама палітычнай падтрымкі Расіі і пры гэтым не дапусціць, каб інтэграцыя зайшла так далёка, што скончылася б інкарпарацыяй Беларусі ў склад Расіі, а значыць, для Лукашэнкі — стратай улады. Дзіўна, як надзвычай дзейсна ён адначасова звяртаўся да настальгічных пачуццяў у Расіі і да беларускага савецкага нацыянальнага гонару ў Беларусі, калі яму даводзілася супрацьстаяць палітычнаму і эканамічнаму ціску Крамля.
Напрыклад, калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у 2002 г. прапанаваў, каб Беларусь увайшла ў склад Расійскай Федэрацыі, калі хоча захаваць эканамічныя льготы, Лукашэнка катэгарычна адмовіўся, заявіўшы, што “нават Сталін не наважыўся скасаваць суверэнітэт Беларусі”, і такім чынам апраўдаўшы фактычную адмову ад палітычнага саюза з Расіяй у вачах тых ягоных прыхільнікаў у Беларусі (асабліва сярод старэйшага пакалення і ветэранаў вайны), для якіх само сабой было зразумела, што асноўная мэта пачітыкі Лукашэнкі — аб’яднанне з Расіяй. Пазней у тым самым годзе, калі расійскія нафта-газавыя манаполіі пагражалі падвысіць для Беларусі цэны на энерганосьбіты, Лукашэнка ўзняў супраць іх грамадскую думку, заявіўшы, што гэтыя грошы прыйдзецца адняць “у людзей, якія гнілі разам з расейцамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны”72. Такім чынам ён распальваў тое ж самае грамадскае абурэнне за нанадкі на Лукашэнку (а значыць, і на Беларусь) і ў дачыненні да Расіі, а не толькі да Захаду.
Адначасова, узяўшы на ўзбраенне панславісцкую рыторыку, Лукашэнка сцвярджаўся як лідар палітычных і інтэлектуальных сіл, якія
наступствы якой будзем адчуваць не толькі мы, але і, баюся, нашы дзеці і ўнукі. Усе мы бачылі, як пасля 1991 г. разваліліся прамысловыя прадпрыемствы. Некаторыя з іх дасюль не адноўленыя... Адзіная сістэма эканамічных еувязяў, якая будавалася і наладжваліся дзесяцігоддзямі, была раптам разбураная да самых асноў. Пачалася актыўная крыміналізацыя эканомікі і палітыкі. У жыцці грамадства запанавала анархія і безуладдзе... Як прэзідэнт Беларусі я ганаруся тым, што нашарэспубліка— адна з нешматлікіх, якія не ступілі на заганны шлях палітычнага, эканамічнага і грамадскага хаосу, хоць гэты шлях не быў закрыты”. Гл.: Беларусь нмеет шанс стать полноправным членом европейской семьн народов // Советская Белоруссня. 03.07.1999.
71 “Нам няпроста было на пачатку 1990—х павярнуць краіну назад, калі кожны рускі чалавек сядзеў на валізках”. Гл., напрыклад: http://www.president.gov.by/pressl0150. html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
72 http://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/da4e89c9cb4aa5f2.html.
выступалі супраць вестэрнізацыі і капіталізму ў Расіі. Тыя болып чым ахвотна забяспечвалі Лукашэнку гэткую ступень легітымацыі. Ён выкарыстоўваў выступы ў Дзяржаўнай Думе Расіі і візіты да губернатараў цэнтральных расійскіх рэгіёнаў для ўсё болып і болып гучных нападак на рэфарматараў у кабінеце Ельцына, на Захад, на ліберальных палітыкаў, якія замест таго, каб бараніць інтарэсы Расіі, схіляюцца перад “гэтымі злодзеямі з МВФ”73.
Панславісцкая рыторыка таксама дапамагла Лукашэнку атрьшаць блаславенне Рускай праваслаўнай царквы (якая заяўляе, што да яе належаць 80% вернікаў у Беларусі) і зрабіць яе важным правадніком сваіх інтарэсаў. Самаабвешчаны “праваслаўны атэіст”74, Лукашэнка скарыстаўся з вяртання рэлігіі ў грамадскае жыццё і ў Беларусі, і ў Расіі пасля распаду камуністычнай сістэмы, што павялічыла ролю царквы ў легітымацыі ўлады. Пры гэтым Лукашэнка меў магчымасць атрымаць дывідэнды ад занепакоенасці царкоўнай іерархіі стратай ейнай “кананічнай тэрыторыі”, асабліва пасля адасаблення ўкраінскай царквы. Лукашэнка па-майстэрску ўжыў сабе на карысць змяненне ролі царквы і яе страхі, надаўшы праваслаўнай царкве ў Беларусі беспрэцэдэнтныя фінансавыя прывілеі75, спрыяючы пабудове дзясяткаў новых праваслаўных цэркваў і правёўшы новы закон аб рэлігіі, які жорстка абмежаваў дзейнасць неправаслаўных (найперш пратэстанцкіх) канфесій. У адказ і расійскі патрыярх Алексій II, і галава Беларускага экзархата РПЦ мітрапаліт Філарэт ператварыліся ў агітатараў за Лукашэнку — яны падтрымлівалі яго на рэферэндумах і выбарах: суправаджалі Лукашэнку падчас выбарчай кампаніі, давалі блаславенні на цырымоніях інаўгурацыі і падпісання Канстытуцыі, узнагароджвалі ягоных памагатых царкоўнымі ордэнамі. У 2005 г. патрыярхат РПЦ спрычыніўся да самага абуральнага акта прыкрыцця Лукашэнкі ў вачах грамадскай думкі: камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання МУС Дзмітрый Паўлічэнка, якога міжнароднае следства абвінавачвае ў арганізацыі выкраданняў Ганчара і Захаранкі ў 1999 г., атрымаў царкоўны ордэн “за пашырэнне праваслаўнай веры” ў сілах бяспекі.
Менавіта імкненне разрэкламаваць сябе як лідара славян змусіла Лукашэнку ўмяшацца ў косаўскі канфлікт у 1998—1999 гг. і прывяло да кантактаў і сяброўства Лукашэнкі з Мілошавічам. Кульмінацыяй
73 Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.
74 Гэтае дзівацкае азначэнне насамрэч па-майстэрску трапна прыдуманае: большасць
насельніцтва аддае даніну рэлігіі чыста рытуальна: шануе традыцыі, накшталт царкоўных свят, ане вызнае веру як такую; яны фактьгчна “праваслаўныя атэісты”, з якімі атаясамлівае сябе Лукашэнка. Адметна, што падчас візіту папы Яна Паўла II ва Украіну ў 2001 г. расійскі патрыярх Алексій II вырашыў прыехаць у Беларусь, каб асудзіць пранікненне каталіцызму на землі, якія Руская праваслаўная царква па-ранейшаму лічыць сваёй кананічнай тэрыторыяй.
76 Яна мела вельмі адчувальную выгаду: як і ў Расіі, праваслаўная царква ў Беларусі атрымала падатковыя і мытныя льготы на імпарт алкагольнай і тытунёвай прадукцыі.
іх “рамана” стаўся аднадзённы візіт Лукашэнкі ў Бялград у красавіку 1999 г., калі адбываліся маштабныя авіяўдары паСербіі. Ен настаяў, каб прадстаўнікоў урада Мілошавіча рэгулярна запрашалі на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Саюза Беларусі і Расіі, і ў 1998—1999 гг. абмяркоўвалася ідэя прыняць Югаславію ў саюз дзвюх дзяржаў. У спіс высокіх югаслаўскіх саноўнікаў, якія ўганаравалі сваёй прысутнасцю гэтыя пасяджэнні, уваходзілі брат Мілошавіча — на той час амбасадар у Маскве — і Ваіслаў Шэшаль. Хоць сяброўства Лукашэнкі і Мілошавіча было адносна кароткім, яно пакінула па сабе доўгі след, які прадвызначыў трансфармаванне рэжыму Лукашэнкі: ён прыняў блізка да сэрца падзенне Мілошавіча ў 2000 г. і вынес з яго непасрэдныя ўрокі, яшчэ болып удасканаліўшы свой і без таго бездакорны прэвентыўны спосаб дзеяння.
Таму Лукашэнка дбае, каб не дапускаць публічных дэбатаў ці дыялогу — за выключэннем тых выпадкаў, калі ведае, што разаб’е апанента. I ў шырэйшым сэнсе ён хутка зразумеў, што найлепшы спосаб перамагчы моцных праціўнікаў — гэта не дапусціць іх з’яўлення. Неабходная ўмова трываласці практычнай ідэалогіі Лукашэнкі — яе ўсюдыіснасць, каб яна займала ледзь не ўсю грамадскую, палітычную, эканамічную і інфармацыйную прастору грамадства, аўсялякая альтэрнатыва пры гэтым выціскаецца ў падполле і нават аб’яўляецца па-за законам.
Савецкія і панславісцкія складнікі практычнай ідэалогіі Лукаіпэнкі глыбокаўкаранілісяў сферы адукацыі, мастацтва, культуры і індустрыі забаў. Пасля рэферэндуму 1995 г. ён актыўна прасоўваў моўную русіфікацыю і зноў паставіў беларускую мову на мяжу знікнення. Як і большасць палітычных крокаў Лукашэнкі, адмова ад беларусізацыі мела практычны сэнс: вяртанне на пачатку 1990-х гг. беларускай мовы ў грамадскае жыццё і сферу адукацыі не карысталася шырокай папулярнасцю. Але Лукашэнка пайшоў нашмат далей — ён па сутнасці звёў мову да прылады апазіцыі, нацыяналістаў, што аўтаматычна азначае фашыстаў. Звычайна Лукашэнка прамаўляе па-беларуску вельмі рэдка: толькі падчас афіцыйных урачыстасцей, як, прыкладам, 3 ліпеня, ці на прэзідэнцкіх інаўгурацыях, але ён узяў за звычку ўстаўляць беларускія фразы, калі гаворыць па-руску (з моцным акцэнтам, што само па сабе аб’ядноўвае Лукашэнку з ягонымі адданымі прыхільнікамі, большасць з якіх размаўляе на “трасянцы”) пра сваіх ворагаў, апазіцыю ці Захад.
Падобную манеру хутка падхапіў дзяржаўны апарат, і беларуская мова пачала хутка знікаць са сфер адукацыі, грамадскага жыцця, СМІ і ў вялікай ступені — нават культуры76. Гэтую палітыку ўхваліў сам Лукашэнка — ён заявіў, што руская — другая родная мова для беларусаў, “кніжная” мова “адукаваных, людзей”77. Занядбанне беларускамоўнай
76 Гл. мой артыкул: Сіліцкі Віталь. Гістарычны выбар Лукашэнкі // ARCHE. № 2 (31) — 2004. С. 5—15.
77 Нсторнческнй выбор Беларусн. Лекцня в БГУ. 14.03.2003. http://president.gov.by/ ru/news_ru/viewdektsija-istoricheskij-vybor-respubliki-belarus-v-bgu-5819/.
культуры, натуральна, прывяло да таго, што пустату ў культурназабаўляльнай сферы запоўніла руская мова (і рускія). Самым яскравым прыкладам гэтай палітыкі быў “Славянскі базар” — штогадовы поп-фестьіваль у Віцебску, які атрымліваў велізарныя ўліванні бюджэтных грошай. На гэты і іншыя гала-канцэрты ды святы песні (звычайна яны ладзяцца ў сярэдніх перыферыйных гарадах) з’язджаліся плоймы расійскіх поп-зорак, якія не саромеліся ўслаўляць Лукашэнку як аб’яднальнікаўсходніх славян. А ў адкрытай у 2000 г. найвялікшай у краіне канцэртнай зале — Палацы Рэспублікі — да 2003 г. не адбылося ніводнага сольнага канцэрта беларускага іурта ці выканаўцы.