• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    He менш драматычным чынам адбілася практычная ідэалогія савецкай беларускасці і панславізму на адукацыі. Лукашэнка ўпершыню звярнуў увагу на падручнікі часу незалежнасці ў 1995 г., загадаўшы замяніць іх на старыя савецкія, бо яны “скажаюць гісторыю”. Звычайны набор абвінавачванняў улучаў: імкненне падарваць расійскабеларускае сяброўства; адмаўленне агульных каранёў усходніх славян; наданне залішняй увагі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; адкрытыя размовы пра войны з Масковіяй у XV— XVIII стст., якія спрычыніліся да страт насельніцтва, параўнальных са стратамі ў Друтой сусветнай вайне, і, вядома, праўдзівае апісанне сталінскага генацыду і альянсу Савецкага Саюза з нацысцкай Нямеччынай у 1939 г. Лукашэнка даручыў перапісаць падручнікі па гісторьіі свайму былому ўніверсітэцкаму прафесару, і той зрабіў сваю працу — вярнуў у адукацыю дыскурс савецкай эпохі. Лукашэнка ніколі не хаваў, што гэта была палітычная замова, і спасылаўся на параду таго самага прафесара, якому ўрэшце даверыў выправіць усе беларускія падручнікі па гісторыі: “Калі хочаце хутка... нешта стварыць і пераламаць сітуацыю, трэба асабіста ўзяць на кантроль напісанне падручнікаў”78.
    Гэткая палітыка загнала беларускамоўную культуру ў асяродак апазіцыйна настроеных інтэлектуалаў. 3 выключнай трываласцю і настойлівасцю нацыянальна свядомыя актывісты адраджалі і ператваралі старыя фальклорныя традыцыі, надаючы ім сучасныя формы. З’яўленне напрыканцы 1990-х гг. этна-рока і рухаў сярэднявечнай музыкі было выбітнай з’явай, якая, бясспрэчна, удыхнула новае жыццё ў беларускую мову. Яшчэ адзін прыклад непакорлівасці культуры перад уладай — рост руху гістарьгчнай рэканструкцыі і рыцарскіх клубаў, які на мяжы стагоддзяў стаўся адным з найбуйнейшых у сваім родзе ва Усходняй Еўропе, калі на фестывалі і рыцарскія турніры з’язджаліся дзясяткі тысяч гледачоў79.
    Адраджэнню фальклорнага і сярэднявечнага мастацтва і культуры, звязаных са спадчынай Вялікага Княства Літоўскага, у нечым спры-
    78 Цыт. паводле: ФедутаАлександр. Лукашенко: Полвтнческая бнографня. Москва: Референдум, 2005. С. 391.
    ™ Напрыклад, рыцарскія фестывалі «Белы замак», «Рубон», турніры ў Мірскім і
    Лідскім замках. — Заў. рэдактара.
    яла стрыманае стаўленне улад да міфалогіі ВКЛ. Хоць афіцыйны дыскурс і не прымаў яе публічна, але і не адрынаў, а часам нават ухваляў — адрозна ад сучаснага руху нацыянальнага адраджэння, які малявалі выключна ў фашысцкіх колерах. Магчыма, гэтая стрыманасць тлумачыцца тым, што ўлады не бачылі ў міфалогіі ВКЛ магутнага ідэалагічнага канкурэнта савецкай беларускасці і панславізму, а ставіліся да яе прыкладна як да антьгчных міфаў. 3 другога боку, сваю ролю адыграла і інстынктыўнае разуменне, што савецкая беларускасць — занадта плыткая аснова для легітымацыі дзяржавы, з якой звязвала сябе новая ўладная эліта і найперш сам Лукашэнка.
    Але агулам беларускамоўную культуру ўспрымалі з падазронасцю і заціскалі. Дзяржаўныя друкарні нязменна адмаўлялі ў выданні кніг Васілю Быкаву, якога адзін высокі чыноўнік прэзідэнцкай адміністрацыі назваў “літаратурным паліцаем”. У 1998 г. Быкаў з’ехаў за мяжу на запрашэнне спачатку фінскіх, затым чэшскіх улад, каб працягваць пісаць у вольным ад рэпрэсій асяродка. Ен вярнуўся ў Беларусь у 2003 г. усяго за дзесяць дзён да смерці. На пахаванне прыйшлі дзясяткі тысяч чалавек, яно ператварылася ў самую буйную за дзесяць год маніфестацыю беларускіх нацыянальных сіл.
    У 2002 г. на некалькі месяцаў без тлумачэнняў былазнятая са сцэны самая знакамітаяп’есавыбітнагабеларускагатворцыЯнкіКупалы “Тутэйшыя”, у якой акрэсліваецца ідэалогія беларускага нацыяналізму, насуперак прэтэнзіям на панаванне з боку Расіі і Польшчы. У тым жа годзе ў пісьменнікаў-“нацыяналістаў” забралі галоўныя літаратурныя часопісы і перадалі іх у падпарадкаванне прэзідэнцкай уладзе, а новымі галоўнымі рэдактарамі прызначылі верных прыхільнікаў Лукашэнкі.
    Увоіуле за Лукашэнкам у сферу культуры паступова вярнулася цэнзура: забараняліся творы, прызнаныя “палітычна правакацыйнымі”, як, напрыклад, п’еса Бертольда Брэхта “Кар’ера Артура Уі”, выключаная з тэатральнага рэпертуару ў 1996 г., або тыя, што супярэчаць афіцыйнай ідэалагічнай лініі, напрыклад, зняты незалежным рэжысёрам фільм “Акупацыя: містэрыі”, дзе паказаныя хцівасць за ваенным часам і зверствы савецкіх партызанаў у дачыненні да насельніцтва, якое не адважвалася адмовіцца ад калабарацыі з нацыстамі.
    Аднак Лукашэнка пільна сачыў, каб не перабраць з панславісцкай рыторыкай, не дайсці да той мяжы, дзе яна адмаўляе легітымнасць беларускай дзяржаўнасці і аўтаматычна — ягоную прэзідэнцкую пасаду. Пры неабходнасці Лукашэнка перанастройваў сваю практычную ідэалогію на поўную падтрымку незалежнасці Беларусі, так што ягоныя апаненты часам нават глыбока задумляліся: а ці не трэба ім цяпер яго падтрымліваць?80 Паліттэхнолагі назвалі б гэта трыаніуляцыяй — у апанентаў перахопліваецца іх праграма, каб ім не засталося
    80 Гл., напрыклад: Фядута Ачяксадр. Краіна глухіх. Айчына ў небясьпецы // Наша Ніва. http://ww-w.nn.by/index.php?c=ar&i=2364. Гл. таксама працяг дыскусіі: http:// www.svaboda.org/content/transcript/771546.htnil. — Заў. рэдактара.
    з чым звяртацца да электарату81. Лукашэнка зрабіўся прыхільнікам незалежнасці, ніколі не прызнаўшы нацыянальнай ідэалогіі, больш за тое, ніколі не спыняючы яе знііпчэння ва ўсіх сферах грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця. Беларускі савецкі дыскурс забяспечыў яму магутны ідэалагічны рэсурс, каб забіць двух зайцоў адразу: і легітымаваць дзяржаўнасць, і падарваць нацыяналізм, які ўяўляў палітычную небяспеку. Прапаганда незалежнасці адпаведна гэтай формуле зводзілася да адстойвання манаполіі наяўнага палітычнага рэжыму на ўладу, на кантроль над тэрыторыяй краіны, эканамічнымі рэсурсамі, маёмасцю і СМІ82.
    Але логіка палітычнага кантролю патрабавала адначасова падтрымліваць наяўную посткаланіяльную ментальнасць і канструкты ідэнтычнасці, якія падкрэслівалі правінцыялізм, куль'іурную ніжэйшасць і па сутнасці разбуралі ідэю нацыі як такую83. У гэтым кантэксце супярэчлівыя, здавалася б, дзеянні рэжыму Лукашэнкі былі абсалютна лагічнымі. Напрыклад, у 2002—2003 гг., падчас слоўнай вайны Лукашэнкі з Крамлём, калі беларускія афіцыйныя СМІ абрынуліся са спапяляльнай крытыкай на прапанову расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, каб Беларусь увайшла ў склад Расіі, калі незалежніцкая рыторыка дзяржчынавенства дасягнула свайго піка, беларускую мову фактычна выгналі з афіцыйнага тэлебачання, у школах увялі новыя падручнікі па гісторыі, напісаныя з выразна прарасійскіх пазіцый, а ў Мінску зачынілі адзіны беларускамоўны ліцэй — Нацыянальны гуманітарны ліцэй ім. Коласа. У 2004 г., калі Лукашэнка абурыўся запаланеннем беларускіх FM-станцый рускай музыкай і загадаў увесці квоты для беларускіх выканаўцаў, на ўсіх FM-станцыях было забаронена пускаць у эфір найбольш папулярныя беларускамоўныя рок-гурты, бо яны ігралі на апазіцыйным мітынгу. Эфір FM-станцый урэшце запоўнілі рускамоўньші выканаўцамі беларускага паходжання, якія прапаноўвалі нізкаякасныя сурагаты расійскай папсы.
    81 Гл.: Dick Morris, http://www.dickmorris.com/.
    82 Адказваючы на пытанне, што азначае для яго незалежнасць, Лукашэнка пусціўся ў доўгія развагі, назваў краіну “лапікам зямлі”, які замежныя дзяржавы збіраюцца “зламаць, здушыць і расчляніць”, калі ён не будзе яе абараняць. На думку Лукашэнкі, беларуская незалежнасць патрэбная для таго, напрыклад, каб людзі “пошлн в лес свободно, ннкто нх не остановнл, как на Западе”. Гэта быў асабліва паспяховы крок, калі ўлічыць, што нацыянальна свядомая апазіцыя больш як дзесяцігоддзе спрабавала дамагчыся грамадскай падтрымкі, прапагандуючы гэткі ж самы нацыяналізм у эканоміцы і дзяржаўнай уладзе, крытыкуючы беларуска-расійскую інтэграцыю на той падставе, што расійскія алігархі за ламаны шэлег скупяць беларускую прамысловасць. Цяпер Лукашэнка атрымаў палітычныя дывідэнды на той жа рыторыцы, а апазіцыя страціла свой галоўны прапагандысцкі аргумент. Гл.: Снлнцкнй Внталнй. Лукашенко думает о собственной незавнснмостн. 11.07.2003. http://naviny.by/rubrics/politic/2003/07/ll/ic_articles_112_143220/.
    83 Гл. мой артыкул: Сіліцкі Віталь. Гістарычны выбар Лукашэнкі // ARCHE. № 2 (31) — 2004. С. 5—15.
    Яшчэ напрыканцы 1990-х гг. сфармавалася агульнанацыянальнае разуменне, што Беларусь павінна застацца незалежнай дзяржавай. Хоць каля паловы насельніцтва адначасова выступала за канфедэратыўны саюз з Расіяй, але поўнае аб’яднанне з усходнім суседам падтрымлівала зусім нешматлікая меншасць84. Адбыўся таксама значньі зрух у самаўсведамленні беларусаў, змена ў разуменні таго, што такое Беларусь86. Усё гэта выразна сведчыла пра паступовае фармаванне беларускай палітычнай нацыі — гэтаму працэсу спрыяў ужо сам факт існавання Беларусі як незалежнай дзяржавы. Практычная ідэалогія Лукашэнкі ўсё больш ператваралася ў дактрыну сацыяльнай меншасці. Аднак яна па-ранейшаму мела магутны практычны аспект прымусу.
    Выціснуўшызп'ублічнайпрасторыўсялякуюальтэрнатыву, найперш праз перапісванне падручнікаў, забарону п’ес і выданняў, падтрымку кітчаў культуры і правядзенне ўсёабдымнай русіфікацыі, рэжым усё ж здолеў не дапусціць, каб рост нацыянальнай свядомасці ператварыўся ў мабілізацыйнае “антыпрэзідэнцкае самаўсведамленне”86. 3 цягам часу гэтае ператварэнне даводзілася спыняць усё больш рэпрэсіўнымі метадамі. Гэтак, у 2005 г. Лукашэнка выдаў указ, якім недзяржаўным структурам, у т.л. НДА і газетам, забаранялася выкарыстоўваць у назвах словы “беларускі” 1 “нацыянальны”87. Месяцам раней Лукаілэнка перайменаваў галоўную вуліцу Мінска ў праспект Незалежнасці. Як гэта ні дзіўна, ён скасаваў ранейшую назву — праспект Скарыны, — нададзеную ў гонар беларускага першадрукара XVI ст., постаці, якую ўсе беларусы, незалежна ад палітычных поглядаў, прызнаюць нацыянальным сімвалам. Яшчэ болып адметна тое, што тым самым указам ён перайменаваў праспект Машэрава ў праспект Пераможцаў, адсунуўшы некуды на задворкі Мінска імя былога камуністычнага
    84 Гл., напрыклад, вынікі апытанняў НІСЭПД: так, у жніўні 2006 г., 78.5 выказаліся супраць варыянта інтэграцыі з Расіяй, пры якім Беларусь перастала б быць незалежнай, суверэннай краінай. Гл.: Новостн ННСЭПН. № 3 (41). 2006. С. 52. http:// iiseps.org/old/bullet06-3.html.