• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Яшчэ горш тое, што асобныя гульцы наполі апазіцыі немаглі дакладна сфармуляваць сваё бачанне перспектывы і даць адказы на пастаўленыя пытанні без высвятлення адносін з патэнцыйнымі партнёрамі. Ад самага свайго нараджэння апазіцыя “з першага дня пачала бяздумную барацьбу з рэжымам. Ніхто сур’ёзна не абмяркоўваў, што здарылася з намі як нацыяй, грамадствам, што здарылася з ідэямі дэмакратыі, што азначае ў Сербіі дух і выхаванне самакіравання, наколькі моцны быў рэжым у 1990 г., як можна перамагчы яго спадкаемцаў, гэтак званых “сацыялістаў” і, дасягнуўшы паразумення, пачаць рэформы”11. За некалькімі выняткамі, кожная апазіцыйная партыя першапачаткова імкнулася спалучыць дэмакратычныя праграмы з рэверансамі ў бок радыкальнага нацыяналізму, навязанага ўладамі. На самым пачатку свайго існавання апазіцьія спрабавала прыцягнуць уваіу грамадства, “пераўзышоўшы ў сербскасці” Мілошавіча: яна на ўвесь голас
    10 Nenadovic Aleksandar. The Borba Verdict // Vreme News Digest Agency. № 171. 09.01.1995.
    11 Tosic Desimir. Цыт. паводле: Milosevic Milan. The Power of the President // Vreme News Digest Agency. № 23. 26.03.1996.
    падтрымлівала войны з былымі рэспублікамі Югаславіі і абвінавачвала прэзідэнта, што той недастаткова дбае пра сербаў у Босніі і Харватыі. Гэтыя спробы часткова сведчылі пра “дэфіцыт аўтарытэту” ў сербскай апазіцыі — урэпіце, нацыяналізм пры падтрымцы афіцыйнай прапаганды і распальванні войнаў захоўваў моцныя пазіцыі, і апазіцыі здавалася, што галоўная прычына яе параз на паяатку 1990-х гг. — недастатковая ўвага да нацыянальных пытанняў12.
    Але такая палітыка сведчыла і пра недальнабачнасць апанентаў Мілошавіча — яны проста не маглі канкураваць з рэжымам у ягонай улюбёнай гульні13. Апазіцыя не толькі не змагла выпрацаваць узгодненую пазіцыю па пытаннях вайны, санкцый, стасункаў з замежнымі краінамі, але яе асобныя “часткі” былі закладнікамі кан’юнктурных палітычных манеўраў лідараў. Напрыклад, на выбарах 1990 г. СРА выступаў пад ультранацыяналістычнымі лозунгамі, стараючыся канкураваць з кампаніяй Мілошавіча за “вялікую Сербію”; СПС жа заставалася перацягваць на свой бок “балота” праз пазітыўную, памяркоўную, арыентаваную на канкрэтныя праблемы праграму, якую абрала на той час партыя ўлады. Да 1992 г. Драшкавіч з ультранацыяналіста ўзору 1990 г. ператварыўся ў “голуба”: ён заклікаў тэрмінова спыніць вайну і прыняць мірныя прапановы міжнароднай супольнасці.
    I наадварот, ДП, якая ў 1990 г. утварылася як ліберальная партыя еўрапейскага тыпу, у 1993 г. зрабілакруты разварот: Джынджыч пачаў крытыкаваць Мілошавіча з пазіцый радыкальнага нацыяналізму за тое, што той быў гатовы прыняць план Вэнса—Оўэна, і актыўна дамагаўся падтрымкі лідараў баснійскіх сербаў — у СМІ шмат казалі пра тое, як Джынджыч аднойчы засмажыў кабанчыка разам з Радаванам Караджычам. Аднак адразу пасля выбараў Джынджыч прыняў заляцанні Мілошавіча ў спадзеве на крэсла прэм’ер-міністра Сербіі. Калі гульня зацягнулася настолькі, што перспектыва аб’яднання парламенцкай апазіцыі знікла, а СПС пасля выбараў у снежні 1993 г. не магла самастойна сфармаваць урад, Джынджыча бесцырымонна кінулі, знайшоўшы яму замену ў выглядзе дробнай партыі “Новая дэмакратыя”, якая ўвайшлаў кааліцыю з СПС. У 1995 г. Драшкавіч сам збіраўся ўскочыць у цягнік Мілошавіча пад сцягам “урада нацыяналь-
    12 Milosevic Milan. Who Will Finish This Race? // Vreme News Digest Agency. № 102. 06.09.1993.
    13 “Па-першае, адчасунараджэнняўкраінепарламенцкайдэмакратыіў 1990г. Апазіцыя была спаралізаваная ўласным шавінізмам. Прэзідэнт Мілошавіч трымаецца на піку хвалі нацыяналізму, якую сам і ўзняў. Апазіцыя спрабавала “пераўзысці яго ў сербскасці”, але спазнілася: Мілошавіч меў фору ў тры гады, ён меў рэальную ўладу. У 1990 г. апазіцыя атрымала апошні шанец скінуць Мілошавіча Той абраў вайну, нягледзячы на перадвыбарныя абяцанні міру і бяспекі, і абвінаваціў апазіцыю ў распальванні вайны. На жаль, ён меў рацыю. Ягоныя збітыя з панталыку апаненты высіупалі за вайну, але супраць Мілошавіча, не разумеючы, што гэта ягоная вайна Лепшага падарунка Мілошавічу зрабіць было немагчыма: вайна легітымаваная, умацаваны ягоны іміда дэмакратычнага лідара”. Гл.: Vasic Milos. Letter from Belgrade Ц Transitions Online. 15.03.1995.
    Раздзел 5. Апазіцыя ў Сербіі: навучанне шляхам спробаў і памылак 197 нага адзінства” — Мілошавіч ухапіўся за гэтую ідэю, каб перакласці на апазіцыю частку адказнасці за жахлівыя наступствы баснійскіх войнаў. Аднак у чарговым раўндзе гульні “падзяляй і валадар” ідэю ўрада нацыянальнага адзінства адкінулі, калі ДП і ДПС амаль што заключылі тактычны альянс з СПС, каб пазлаваць Драшкавіча.
    Такім чынам, унутраныя канфлікты вялі да таго, што партыйныя лідары паддаваліся спакусе калабаранцтва з рэжымам Мілошавіча, каб забяспечыць сабе палітычную перавагу над ідэалагічна найбліжэйшымі партнёрамі. У сваю чаргу, Мілошавіч заўсёды без ваганняў карыстаўся тактыкай “падзяляй і валадар”, каб калоць апазіцыю. Спакусы палітычнага апартунізму пазбеглі ўсяго некалькі лідараў — у іх ліку паслядоўны нацыяналіст Каштуніца і паслядоўная прыхільніца лібералізму, лідар “Грамадзянскага саюза” Весна Пешыч. Яны праз усё дзесяцігоддзе няўхільна трымаліся сваіх праграм і не давалі рэжыму паглынуць сябе.
    Яшчэ болып ускладняла сітуацыю тое, што ў СРА і ДП, як і ў драбнейшых апазіцыйных партыях, узнікалі свае ўнутраныя канфлікты, выкліканыя або ідэалагічнымі разыходжаннямі, або незадавальненнем “дыктатурай” партыйных лідараў14. Разлады ў партыях яшчэ болып падрывалі шанцы апазіцыі ўтварыць эфектыўны палітычны альянс. Варта адзначыць, што пасля таго, як у выніку снежаньскіх выбараў 1993 г. Мілошавіч страціў абсалютную большасць у парламенце і застаўся без непасрэднага партнёра па кааліцыі, ва ўсіх апазіцыйных партыях, якія мелі месцы ў парламенце, за выключэннем ДПС, адбьіліся расколы і крызісы кіравання.
    Звычайна апазіцыя кампенсавала адсутнасць паслядоўнасці крытыкай уладатрымальніка. Гэта задавала такі тып паводзін, што апазіцыя часта “адмаўлялася ад любых прынцыпаў, палітычнай праграмы, ідэі, a галоўным аб’ектам яе палітычнай дзейнасці быў Слабадан Мілошавіч... Яе галоўным прынцыпам было «быць супраць, нават калі гэта патрабавала змянення партыйнай праграмы, расколу ў партыі ці кампрамісу з партыяй вайны ў Пале (сталіцы сербскіх паўстанцаў у Босніі ■— В. С.)»”15. Але падобная тактыка рабіла апазіцыйныя партыі і іх лідараў лёгкай здабычай афіцыйнай прапаганды. Гледзячы на разбіты на аскепкі апазіцыйны ландшафт, Мілошавіч пры неабходнасці мог назваць дзвюма скрайнасцямі палітычнага спектра, у параўнанні з якімі ён сам — меншае зло, не толькі “замежныя элементы” ў ліберальных партыях (гэта ён заўсёды рабіў), але і “ўльтранацыяналістаў” з CPA, а пазней і з СРП і нават ДП, калі Джынджыч рабіў авансы лідарам баснійскіх сербаў16.
    14 Milosevic Milan, Grujic Dragoslav. An Incurable Disease // Vreme News Digest Agency.
    № 121. 17.01.1994.
    16 Stojanovic Dubravka. Tb.e Traumatic Circle of Serbia’s Opposition // Popov Nebojsa, Gojkovic Drinka. The Road to War in Serbia: Trauma and Catharsis. Budapest: Central European University Press, 2000. P 469.
    16 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 34.
    Вулічная палітыка: межы пазаінстытуцыйнага выкліку ўладзе
    Паколькі выбары служылі амаль выключна для легітымацыі неаспрэчанай улады Мілошавіча і СПС, першы сур’ёзны ўдар ёй нанеслі вулічныя акцыі. 9 сакавіка 1991 г. у Бялградзе адбылася першая масавая дэманстрацыя апазіцыі, у якой удзельнічала больш за 40.000 чалавек — пераважна студэнтаў. Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі Мілошавіча, лібералізацыі СМІ і недапушчэння вайны, пагроза якой лунала над усёй Югаславіяй. Акцыю арганізаваў СРА на чале з Драшкавічам у адказ на абвінавачванні афіцыйных СМІ, што Драшкавіч звязаны з харвацкім урадам і дзейнічае на яго загад. Пасля гвалтоўнага разгону дэманстрацыі, калі сутычкі паміж удзельнікамі акцыі і паліцыяй скончыліся ахвярамі (па адной з кожнага боку), у цэнтр Бялграда ўвялі войскі. Аднак спантанныя студэнцкія дэманстрацыі доўжыліся пяць дзён. Гэтая акцыя пратэсту сталася першай значнай спробай дэмістыфікаваць рэжым Мілошавіча.
    Па-першае, яна выявіла, што сярод маладога пакалення наспела незадаволенасць і абурэнне ўсім тым, што адбывалася ў сербскім палітычным жыцці папярэднія чатыры гады, і на нейкі момант прывяла Мілошавіча ў шок — урэшце, вулічныя акцыі былі ягонай галоўнай палітычнай зброяй.
    Па-другое, дэманстрацыя паказала межы мабілізацыі мас на нацыяналістычнай аснове, раскрыўшы глыбіню ўнутрыэтнічных расколаў у сербскім грамадстве, якія нельга пераадолець заклікамі аб’яднацца супраць вонкавых ворагаў.
    Па-трэцяе, акцыі пратэсту мелі адметны сімвалічны сэнс: яны прапанавалі альтэрнатыву агрэсіўнаму нацыянал-камунізму і ксенафобіі Мілошавіча — “ліберальны нацыяналізм”. Дэманстранты ішлі пад традыцыйнымі сербскімі сцягамі і спявалі традыцыйныя песні, рабілі трыма пальцамі знак чэтнікаў і пры гэтым неслі сімвалы міру, спявалі “Дайце міру шанец” і выпускалі ў паветра белых галубоў17.
    Па-чацвёртае, акцыі пратэсту выявілі першыя прыкметы разладу паміж Мілошавічам і Сербскай праваслаўнай царквой: патрыярх адкрыта служыў памінальную службу па абедзвюх ахвярах сутычак: студэнце і паліцэйскім, у той час як афіцыйная прапаганда катэгарычна адмаўляла, што загінуў і студэнт. Мілошавіч паспрабаваў скарьістацца сітуацыяй, каб абвясціць ваўсёй Югаславіі надзвычайнае становішча. Калі калектыўнае кіраўніцтва не ўхваліла ўвядзенне надзвычайнага становішча, гэта падштурхнула Мілошавіча да рашэння скасаваць федэрацыю.
    17 Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. P 134—135.
    Сакавіцкія акцыі пратэсту 1991 г. разбурылі міф пра ўсеаіульную і безумоўную падтрымку рэжыму ўсім насельніцтвам. Аднак у выніку спалучэння некалькіх чыннікаў: жорсткіх дзеянняў паліцыі, высілкаў прапаганды, якая, вядома, выяўляла дэманстрантаў замежнымі агентамі і марыянеткамі ўсташоў і албанскіх сепаратыстаў, і адсутнасці дакладнага плана і мэты ў пратэстоўцаў і іх лідараў — гэтыя акцыі ні дачаго не прывялі. Студэнты здолелі ненадоўга заняць цэнтр Бялграда, але без шырокай грамадскай падтрымкі іх дзеянням была наканавана параза. Асэнсаваную мэту вулічным пратэстам урэшце нададуць перамогі на выбарах у 1996 г. і ў 2000 г. Пакуль што канфрантацыя без дзейснага змагання за сэрцы і розумы людзей выявілася бясплённай.