Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
85 У 2004 г. выявілася, што большасць беларусаў аддае перавагу “нацыяналістычным” версіям беларускай гісторыі — мяркуе, што першай беларускай дзяржавай было або Вялікае Княства Літоўскае (35% апытаных), або ўтвораная ў 1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка (15%). Пры гэтым за “савецкую”, БССР-аўскую, версію выказаліся толькі 18% апытаных. I 17% падтрымалі меркаванне, што да 1991 г. беларускай дзяржавы не існавалаўвогуле. Гл.: Родом нз ВКЛ. http://iiseps.org/old/0304-ll.html. Падобны падзел грамадскай думкі выявіўся іўсацыялагічным апытанні, праведзеным у 1999 г.: у адказ на пытанне, ці беларусы ўяўляюць сабой асобную нацыю або складаюць частку ўсходнеславянскага трыадзінства, 49% рэспандэнтаў абралі першы варыянт адказу, 42% — другі. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.)
86 Гл.: Way Lucan A. Authoritarian State Building and the Sources of Regime Competitiveness in the Fourth Wave: the cases of Belarus, Moldova, Russia, and Ukraine // World Politics. Vol. 57. January 2005. P 231—261.
87 У далейшым памочнік Лукашэнкі заявіў, што словамі “беларускі” і “нацыянальны” могуць карыстацца толькі тыя, хто “гэтага заслугоўвае”.
кіраўніка — яшчэ адной постаці, якую большасць беларусаў уважае за героя. Магчыма, Лукашэнка пакрыўдзіўся, што дачка Машэрава зрабілася ягонай палымянай праціўніцай, але агулам, здаецца, яму непрыемныя любыя постаці — апроч уласнай, — якія глыбока шануе грамадства. У сваім жаданні паставіць сябе ў цэнтр беларускай светабудовы Лукашэнка ўрэшце нават да савецкай беларускасці пачаў ставіцца як да піведскага стала, з якога ён можа браць тое, што захоча.
III.
Пасткі ў барацьбе за дэмакратыю
Раздзел 5.
Апазіцыя ў Сербіі: навучанне шляхам спроб і памылак
Кантэкст
Дэмакратычная апазіцыя ў Сербіі выйшла на палітычную сцэну, калі ўжо трывалаўсталявалася гегемонія Мілошавіча. Яе аб’ядноўвала толькі адно — антыкамунізм, таму яна ўяўляла сабой стракатую сумесь партый. Іх узначальвалі амбітныя, але зболыпага недасведчаныя лідары, яны кіраваліся няяснымі ўяўленнямі і рознымі праграмамі супрацьстаяння паноўнаму рэжыму. На фоне паўставання напрыканцы 1980-х гг. аднароднай нацыяналістычнай большасці першыя спробы арганізаваць альтэрнатыўны палітычны рух больш нагадвалі імкненне палітычных аўтсайдараў ускочыць у апошні вагон цягніка Мілошавіча. Першая гэткая незалежная групоўка, Сербскае народнае абнаўленне, узнікла ў студзені 1990 г. і абвясціла сябе прыхільніцай “радыкальнага нацыяналістычнага дыскурсу” — праграмы, якая ўключала дэ-цітаізацыю Сербіі, адмову ад камунізму, рэстаўрацыю манархіі і аднаўленне вялікай Сербіі1.
Калі ўсяго праз два месяцы пасля заснавання СНА адбыўся яго раскол, у выніку зліцця Сербскага нацыянальнага руху Ваіслава Шэшаля (будучага лідара СРП) і фракцыі СНА на чале з Вукам Драшкавічам утварылася новая групоўка — Сербскі рух абнаўлення. Неўзабаве Шэшаль зышоў, каб утварыць уласны Сербскі рух чэтнікаў, але калі ўлады адмовіліся зарэгістраваць партыю з гэткай назвай, яе перайменавалі ў Сербскую радыкальную партыю. Вызнаючы ідэю “вялікай Сербіі”, Сербскі рух абнаўлення скіроўваў сваю дзейнасць на пераважна населеныя сербамі раёны Босніі і Харватыі. Як казаў адзін з заснавальнікаў партыі, першапачаткова СРА была “ўвасабленнем энергіі, што прарвалася ў Косаве ў 1987 г., а ініцыятар гэтага працэсу быў адзін — Слабадан Мілошавіч”2. Напачатку апазіцыя СРА Мілошавічу грунтавалася на тым, што камуністычны апаратчык, як сцвярджаў СРА, не выклікаў даверу ў ролі лідара нацыяналізму.
У лютым 1990 г. утварылася яшчэ адна значная апазіцыйная групоўка — Дэмакратычная партыя (ДП). Яна пазіцыянавала сябе грамадзянскай партыяй цэнтрысцкага кірунку і выступала за пабудову дэмакратычнай плюралістычнай дзяржавы, рынкавай эканомікі і за інтэграцыю Сербіі ў еўрапейскія інстытуты. Дэмакратычная партыя
1 Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 53.
2 Тамсама. P 57.
падтрымлівала ідэю федэратыўнай Югаславіі, структура якой мусіла вызначыцца на агульнаюгаслаўскіх выбарах, а таксама культурную, але не тэрытарыяльную аўтаномію абласцей у складзе Сербіі. Аднак Дэмакратычнай партыі бракавала ідэалагічнай еднасці. У яе ўваходзілі былое рэфармаванае крыло камуністычнай партыі, якое звязвалі з г.зв. групай “Праксіс” — дысідэнтамі эпохі Ціты; антыкамуністычная фракцыя з болып моцнымі нацыяналістычнымі памкненнямі і нацыянал-рамантычная фракцыя, якая падтрымлівала ідэю “вялікай Сербіі”. ДП прыцягнула “вяршкі” сербскай культурнай і навуковай эліты, але пры гэтым выявілася схільнай да ўнутраных разладаў і расколаў, бо яе кіраўніцтва трымалася надта адрозных ідэалагічных плыней. Першае выпрабаванне адзінства ДП адбылося ў снежні 1990 г., калі ў адказ на прапанову вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Сербіі ад ДП пляменніка апошняга караля Югаславіі пачаліся выхады з партыі. Пазней, у 1993 г., у Дэмакратычнай партыі здарыліся міжасабовыя разборкі “лібералаў” з “нацыяналістамі”: заснавальніка партыі Драгалюба Мічунавіча абвінаваціла ў “абыякавасці да нацыянальнай справы” маладзейшае пакаленне прагматыкаў на чале з Зоранам Джынджычам. Той урэшце і перахапіў у “старой гвардыі” кантроль над партыяй3.
Апазіцыйныя партыі паўсталі пасля 1989 г. як клубы інтэлектуалаў, таму ідэалагічныя размежаванні паміж імі былі ў лепшым выпадку туманныя. Гэтаксама не назіралася істотнай розніцы ў складзе іх электаратаў (гл. табліцу ў раздзеле 1). Такім чынам, прастора апазіцыі акрэслівалася ўяўленнямі і амбіцыямі партыйных лідараў, а партыйныя арганізацыі, як заўважыў адзін назіральнік, былі “бясформнымі масамі, дзе існуе толькі лідар”4.
Да канца 1990-х гг. у антымілошавічаўскім лагеры вялі рэй дзве асобы. Лідар СНА Вук Драшкавіч за камуністычным часам быў буйным пісьменнікам, потым і дысідэнтам. У сваіх раманах ён закранаў забароненыя тэмы пакут сербаў і міжэтнічных канфліктаў на тэрыторыі Югаславіі. Нацыянал-традыцыяналіст у духу Чосіча, Драіпкавіч прапаноўваў рамантьгчную ідэю аб’яднання ўсіх сербаў у адной дзяржаве, якая ўключала б Македонію і Чарнагорыю. Аднак ён верыў, што гэтай мэты можна дасягнуць мірнымі сродкамі. Драіпкавіч быў таксама цвёрда перакананы, што панацэяй ад хвароб бальшавізму ў Югаславіі
3 Між тым прыхільнікі Мічунавіча абвінавацілі Джынджычаў тым, што ён прадаўся Мілошавічу. Гл.: Milosevic Milan, Grujic Dragoslav. An Incurable Disease // Vreme News Digest Agency. № 121. 17.01.1994.
4 "Партыі пачалі развіваццаў Сербіі ў 1990 г. Паступоваяны зніклі, г.зн. папросту ператварыліся ў арганізацыі, якія мелі на мэце захаваць уладу, і арганізацыі, якія мелі на мэце захапіць уладу. 3 ідэалагічнага гледзішча нашы партыі не выказвалі ніякіх новых ідэй — пагатоў, ніякіх ідэй увогуле. Але яшчэ горш тое, што ў партыях не вялося ніякай працы. Неўзабаве знікла ўнутраная дэмакратыя, і цяпер, у 1996 г., партыі ў параўнанні з 1990 г. знявечаныя”. Гл.: Tosic Desimir. Цыт. у: Milosevic Milan. The Power of the President // Vreme News Digest Agency. № 23. 26.03.1996.
будзе канстытуцыйная манархія. Прыйшоўшы ў палітыку, Драшкавіч дзякуючы свайму выдатнаму майстэрству прамоўцы і адвазе зрабіўся бясспрэчным лідарам масавых акцый пратэсту. Але з гэтай прычыны ён стаўся галоўным аб’ектам нападаў дзяржаўнай прапаганды, а ягоныя вузкапалітычныя і манархісцкія погляды выклікалі недавер сярод як прыхільнікаў, гэтак і праціўнікаў Мілошавіча.
Другой значнай фііурай сярод апазіцыі ў 1990-х гг. быў Зоран Джынджыч, які пазней узначаліў Дэмакратычную партыю. У мінулым Джынджыч пацярпеў ад камуністычнай улады: у 1970-я гг. яго выключылі з Бялградскага ўніверсітэта за спробу стварыць незалежную студэнцкую арганізацыю. Ен прадоўжыў адукацыю на Захадзе — напісаў дысертацыю пад кіраўніцтвам нямецкага філосафа Юргена Габермаса. Джынджыч вярнуўся ў Сербію напрьгканцы 1980х гг. і заняўся палітыкай, выступаючы як палітык новага пакалення, прагматык, які адмаўляе рамантызм. Аднак у болыпасці выпадкаў “прагматызм” Джынджыча служыў кодавай назвай палітычнага апартунізму. Паколькі ён доўга жыў на Захадзе, афіцыйная прапаганда не ўпускала магчымасці абвінаваціць яго ва ўдзеле ва ўсялякіх змовах — у гэтым Джынджыч саступаў, мабыць, толькі Мілану Панічу, які нядоўга пратрымаўся на пасадзе прэм’ер-міністра ФРЮ. Ад 1994 г. Драпікавіч і Джынджыч заставаліся дзвюма ключавымі дзейнымі фігурамі апазіцыі. У абодвух быў моцны характар і далёкасяжныя амбіцыі, і іх барацьба за лідарства часта паралізоўвала апазіцыю і ставіла яе на мяжу самазнішчэння. Між тым з розных прычын ніводны з іх не быў здатны выступіць рэальнай альтэрнатывай Мілошавічу.
Электаральная палітыка
Пачынаючы ад першых шматпартыйных выбараў у 1990 г. уладзе і апазіцыі даводзілася ўвесь час праходзіць выпрабаванне выбарамі на рэспубліканскім, федэральнымімясцовымузроўнях. Непрафесіяналізм апазіцыі, адсутнасць палітычнага досведу, пыха і амбіцыі яе лідараў, а таксама здольнасць рэжыму кантраляваць выбарчы працэс і фармуляваць актуальныя палітычныя праблемы вялі да таго, што кожны раз, калі прызначаліся выбары, апазіцыя апыналася ў становішчы пабітага сабакі. Яна раз за разам не давала рады правесці кампанію на аснове пазітыўнай праграмы, засяроджваючыся замест гэтага на негатыўнай кампаніі, скіраванай на крытыку і знінгчэнне апанентаў, а не на акцэнтаванне станоўчых прапаноў5. Адрозна ад Мілошавіча, апазіцыя амаль на ўсіх выбарах разгортвала агітацыю ў апошнюю хвіліну, у тым ліку і таму, што ў некаторых выпадках галасаванне абвяпічалася знянацку. Замест таго каб выпрацоўваць доўгатэрміновую стратэгію і рыхтавацца да кожнага выбарчага раўнда, апазіцыя за-
5 Slavujevic Zoran Dj. Election Campaigns Ц Goati Vladimir (ed.). Challenges of Parliamentarism: The Case of Serbia in the Early Nineties. Belgrade: Institute of Social Science, 1995. P 159—182.
звычай абмяркоўвала, браць ці не браць удзел у выбарах, выстаўляла ўладзе ўльтыматумы, пагражаючы байкотам выбараў, калі не будуць задаволеныя яе патрабаванні, як правіла, сутыкалася з адмовай і тады ўрэшце вырашала ўсё ж ісці на выбары. Гэтак марнаваўся час, неабходны для падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі. Кожны раз пасля паразы6 кола замыкалася адным і тым жа: аспрэчваннем законнасці выбарчых працэдур і разважаннямі, ці варта ўвогуле займацца электаральнай палітыкай і ці не адмовіцца ад яе на карысць пазаінстытуцыйных формаў барацьбы ды “грамадзянскага супраціву”7.