• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Яшчэ адной сферай, якую рэжым спачатку не здолеў паставіць пад свой кантроль, быў прафсаюзньі рух. Пераемніца падпарадкаванага камуністычнай уладзе Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў, Федэрацыя прафсаюзаў Беларуская (ФПБ) некалькі год існавала як незалежная арганізацыя, якая крытычна ставілася да сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўрада і нават спачувала апазіцыі. У вялікай ступені непакорлівасць ФПБ тлумачылася пазіцыяй яе шматгадовага старшыні Уладзіміра Ганчарыка, які адкрыта крытыкаваў намеры Лукашэнкі правесці рэферэндум 1996 г. ФПБ арганізоўвала акцыі пратэсту працоўных з патрабаваннямі падвысіць заробкі і сацыяльныя выплаты. У 1997—2001 гг. у прафсаюзных мітынгах удзельнічала да 20.000 чалавек, а ў папераджальных страйках — да 200.000 чалавек. Сур’ёзныя спробы падпарадкаваць ФПБ пачаліся толькі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г., на якіх старшыня федэрацыі Уладзімір Ганчарык выступіў кандыдатам ад апазіцыі. Улады спынілі аўтаматычнае штомесячнае пералічэнне прафсаюзных складак з заробкаў працоўных і разам з тым ладзілі шматлікія праверкі фінансавай дзейнасці прафсаюзаў, а на самых буйных прамысловых прадпрыемствах арганізоўвалі “жоўтыя” прафсаюзы.
    Калі ўлічыць, што ў першыя гады лукашэнкаўскай улады найбольш бескампраміснай апазіцыяй рэжыму Лукашэнкі паказача сябе моладзь, кантроль над адукацыйнай сістэмай меў вызначальную ролю для ягонага доўтатэрміновага палітьгчнага выжывання. Да таго ж Лукапіэнку непакоіла, як адбіліся некалькі год беларусізацыі на змесце навучальных праграм і падручнікаў, асабліва па гісторыі і грамадскіх навуках. Падпарадкаваць сабе адукацыю Лукашэнку зноў жа дапамагло ягонае інстытуцыйнае становішча — ён атрымаў права прызначаць і здымаць рэктараў універсітэтаў (да 1994 г. іх абіралі). Новыя рэктары, па сутнасці ўзяўшы на сябе ролю палітычных камісараў, якія сачылі за правядзеннем прэзідэнцкай палітыкі ў адукацыі,
    10 http://www.hrw.org/reports/1999/belarus/Belrus99-06.htm#TopOfPage.
    адказвалі за чысткі ўніверсітэтаў ад апазіцыйна настроенай моладзі і выкладчыкаў-іншадумцаў: ад пачатку 2000-х гг. студэнтаў ВНУ пачалі караць за апазіцыйную дзейнасць адлічэннем.
    Аднак татальнага кантролю над адукацыйнай сістэмай не ўдалося дасягнуць з трох прычын. Па-першае, рэжым доўгі час не мог сфармуляваць ідэалогію, неабходную для таго, каб задаць дакладныя прынцыпы індактрынацыі і чыстак сярод выкладчыкаў-іншадумцаў. Па-другое, у Беларусі пашыралася сістэма недзяржаўнай вышэйшай адукацьіі: да 2004 г. з 57-мі інстытутаў і ўніверсітэтаў 13 былі прыватныя, у іх навучалася 15 з 65-ці тысяч студэнтаў. Гэта стварала пэўнае выйсце для студэнтаў і выкладчыкаў, непажаданых у дзяржаўнай сістэме. Па-трэцяе, некаторыя чыноўнікі ад адукацыі паціху сабатавалі закручванне гаек, бо яшчэ не страцілі надзеі на рэформы і імкнуліся інтэграваць сістэму вышэйшай адукацыі ў еўрапейскую культурнаадукацыйную прастору.
    Сам Лукашэнка прызнаваў, што ён доўгі час быў “апантаны” ідэяй палітычнага кантролю над сістэмай адукацыі, але толькі ў 2003 г., калі міністрам адукацыі быў прызначаны рэктар універсітэта з ягонага роднага Магілёва, ён змог прыйсці да поўнага паразумення з чыноўнікамі ад адукацыі наконт неабходнасці індактрынацьіі і ідэалагічнай працы. Напрыклад, калі ў 1995 г. урад забараніў усе падручнікі, надрукаваныя зчасу прыняцця незалежнасці, і загадаў вярнуцца да старых, савецкіх, пакуль не напішуць новыя, аўтары новых падручнікаў па гісторыі агулам трымаліся старой “нацыяналістычнай” лініі. Так было да 2002 г., калі Лукашэнка замовіў свайму ўласнаму ўніверсітэцкаму прафесару Якаву Трашчанку “правільныя” падручнікі.
    Логіка кансалідацыі абсалютнай улады падказвала Лукашэнку абсякаць усялякую незалежную эканамічную дзейнасць як магчымую крыніцу палітычнай апазіцыі. Рэгуляванне прыватнага прадпрымальніцтва ператварылася ў прыладу палітычнага кантролю — паводле слоў аднаго былога паплечніка Лукашэнкі, дзяржаўнаму апарату было загадана “знішчаць кожную прыватную кампанію, здольную самастойна фінансаваць кампанію апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах”41. На пачатку 90-х гг. было ўсяго некалькі паспяховых прыватных кампаній, якія фінансавалі апазіцыю. У першыя ж гады лукашэнкаўскай улады ўсіх іх ліквідавалі або захапілі дзяржаўныя структуры, а іх уласнікі мусілі эміграваць42. У траўні 1996 г. упершыню з’явіўся загад аб перарэгістрацыі ўсіх прыватных прадпрыемстваў. Перарэгістрацыя паўтаралася яшчэ
    41 Федута Александр. Болыпая жратва// Белорусская деловая газета. 14.06.1999.
    42 Самыя гучныя справы — Аляксандра Пупейкі і Наталлі Шаўко. Пупейка, менеджар прыватнай аўтагандлёвай кампаніі “Пушэ”, у 1994 г. фінансаваў прэзідэнцкую кампанію Шушкевіча. Яго абвінавацілі ў хабары, але не арыштавалі, бо ён змог уцячы ў Полыпчу. Былая ўладальніца мінскай інвестыцыйнай кампаніі “ФІКО” Наталля Шаўко таксама ў мінулым фінансавала апазіцыю. Пасля ўдзелу ў парламенцкіх выбараху 1996г., калі Шаўко абралі дэпутатам, але янане атрымаламесцаў парламенце, бо Лукашэнка ўвёў у дзеянне новую Канстытуцыю, Н. Шаўко ўцякла ў Чэхію.
    некалькі разоў — з інструмента юрыдычнага нагляду за прыватным сектарам яна праз вымагальніцтва з боку дзяржавы ператварылася ў крыніцу папаўнення скарбу. Далейшыя захады, калі, напрыклад, прыватным кампанія.м забаранілі весці дзейнасць не па сваім юрыдычным адрасе43, яшчэ больш звузілі і без таго мінімальную прастору для незалежнай прадггрымальніцкай дзейнасці.
    Іншыя інструменты ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над мізэрным прыватным сектарам уключалі рэнацыяналізацыю, пачынаючы ад 1996 г., найбуйнейшых прыватных банкаў і ўвядзенне ў 1998 г. на тых нешматлікіх буйных прадпрыемствах, дзе адбылася поўная ці частковая прыватызацыя, правіла дзяржаўнай “залатой акцыі”, якое мела зваротную сілу.
    Апроч частай перарэгістрацыі, малыя і сярэднія кампаніі мусілі вытрымліваць павелічэнне падатковага бярэмя, новыя перашкоды (часам проета абсурдныя, калі, напрыклад, прадпрымальнікаў абавязваюць купіць толькі такі шапік дзяржаўнага вытворцы — вядома, па завышаным кошце), а таксама нарастальны прэсінг з боку падатковых і разнастайных кантрольных органаў. Паводле падлікаў, сярэдняя прыватная фірма ў Беларусі правяралася тым ці іншым органам нагляду, прынамсі, раз на тыдзень. Пры гэтым у рэйтынгах Сусветнага банку Беларусь стала называлася найгоршай у свеце краінай з гледзішча аплаты падаткаў нраз складанасць працэдур і правілаў падаткаабкладання. Цяжкія, невыканальныя правілы спрыялі карупцыі і ўхіленню ад падаткаў, таму для выжывання прыватнага бізнесу адным з галоўных імператываў было не мець ніякага дачынення да палітыкі, бо падставы для пераследу заўсёды лёгка знаходзіліся.
    Выкараненне прыватнага бізнесу дапамагала прывязаць звычайнага грамадзяніна да працоўнага месца ў дзяржаўным сектары. Дарэчы, гэтую задачу істотна спрашчала адсутнасць рэальных рынкавых рэформаў і прыватызацыі як да, гэтак і пасля прыходу Лукашэнкі да ўлады. Урад істотна “лібералізаваў” правілы наймання, замяніўшы сталае працаўладкаванне кантрактнай сістэмай, пры якой ітрацоўны кожны год вымушаны разлічваць на літасць адміністрацьгі: падоўжыць яна або не падоўжыць ягоны кантракт? Хоць афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі было
    43 Згодна з беларускім заканадаўствам, юрыдычны адрас — гэта адрас, на які мусіць накіроўвацца ўся перапіска фірмы з дзяржаўнымі органамі. Шмат якія фірмы змяняюць офісы і таму пазначаюць іншы “юрыдычны” адрас падчас рэгістрацыі, каб не плаціць дадатковыя паборы кожны раз, калі яны мусяць мяняць дакументы аб юрыдычнай рэгістрацыі. Болып затое, Лукашэнка забараніў мець юрыдычны адрас у памяіпканнях жылога фонду — у Беларусі гэта быў папулярны варыянт, бо рынак офіснай нерухомасці неразвіты, і мала якія кампаніі маюць грошы, каб плапіць за якасныя офісныя памяшканні (калі яны ёсць). Такім чынам, Лукашэнка прымусіў прыватныя кампаніі арандаваць офісы ў будынках, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, прычым большасць з іх перададзеныя ў кіраванне Адміністрацыі прэзідэнта Карыстаючыся становішчам манапаліста, дзяржава здавала ў арэнду офісы па цэнах, якія значна перавышалі агульнабеларускія.
    мінімальным (2—4%), такая сітуацыя падтрымлівалася дзяржаўнымі датацыямі стратным прадпрыемствам. У выніку, а таксама таму, што магчымасці знайсці працу ў прыватным сектары былі вельмі абмежаваныя, стваралася мала працоўных месцаў, між тым як суадносіны тых, хто шукаў працу, і вакансій былі вельмі высокія, асабліва ў малых гарадах. Усё гэта ацбівала ахвоту пратэставаць супраць дзеянняў улады.
    Насуперак чаканням, эканамічная мадэль Лукашэнкі выявілася жыццяздольнай у той меры, у якой яна забяспечвала прымальны ўзровень жыцця ў абмен на лаяльнасць і пасіўнасць. У першыя два гады непрыхаванага аўтарытарызму — 1997 і 1998 гг. — у Беларусі адбыўся неверагодны рост эканомікі: адпаведна 11% і 8%. Ён замарудзіўся ў выніку фінансавага крызісу ў Расіі ў жніўні 1998 г., які моцна адбіўся на беларускай эканоміцы: у 2001 г. у Беларусі быў нават зафіксаваны самы нізкі сярод краін СНД рост ВУП. Эканамічны поспех выглядаў як мінімум сумнеўным, бо дасягаўся за кошт запуску лішніх магутнасцей дзяржаўных прадпрыемстваў, што азначала адмову ад структурных рэформаў, і макраэканамічнай стымуляцыяй, калі для падтрымкі дзяржаўных кампаній выкарыстоўваліся наўпроставыя пазыкі Нацыянальнага банка, што спрыяла інфляцыі.
    Практыкаваліся і іншьія элементы эканамічнага папулізму, напрыклад, рэіуляванне валютнай біржы праз множнасць абменных курсаў, каб падтрымаць сектары эканомікі і прадпрыемствы, якія ўрад прызначыў “лакаматывамі росту”. Аднак ад гэтай практыкі адмовіліся ў 2000 г., калі чорны рынак рос, як грыбы пасля дажджу, а дзяржава страчвала цвёрдую валюту. Амаль увесь гэты час кожнае трэцяе дзяржаўнае прадпрыемства працавала са стратамі. Кідалася ў вочы ледзь не поўная адсутнасць замежных інвестыцый, а ўнутраныя залежалі ад дзяржаўнага фінансавання, таму на шмат якіх прадпрыемствах проста зношваліся і старэлі вытворчыя фонды. Рост жа заробкаў у загадным парадку пачынаючы з 2001 г., калі Лукашэнка даў заданне падвысіць сярэдні заробак з 50-ці долараў у месяц у 2000 г. да 100 долараў праз год і да 250-ці — да 2006 г., не падмацоўваўся эканамічнымі вынікамі44.