• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Кантроль над грамадствам і зоны аўтаноміі
    Яшчэ адной асаблівасцю адносна ліберальнага варыянта аўтарытарнага праўлення ў Сербіі было досыць шматграннае, паводле мерак падкантрольнага збяднелага грамадства, развіццё незалежнага грамадскага жыцця. Вядома, аўтарытарны асяродак накладаў свае абмежаванні на яго маштаб, ахоп і разнастайнасць: усё ж у большасці выпадкаў магчымасць мець працу залежала ад лаяльнасці рэжыму, a чысткі ў палітычна значных структурах — універсітэтах, шпіталях, газетах, культурных установах — былі звыклай з’явай52. Аднак у большасці выпадкаў за развод з дзяржавай не даводзілася расплачвацца надта дарагой цаной, прынамсі, да пазнейшага перыяду кіравання Мілошавіча, калі рэпрэсіўнасць рэжыму істотна ўзрасла.
    Ад “ліберальнай” камуністычнай Югаславіі краіна атрымала ў спадчыну намінальна разгалінаваную сетку грамадскіх арганізацый — пераважна спартыўных, фальклорных і мастацкіх гурткоў, клубаў і асацыяцый па зацікаўленнях. Болыпасць з іх можна было б прыблізна ахарактарызаваць як “арганізаваныя ўрадам няўрадавыя арганізацыі” (у сярэдзіне 1990-х гг. іх было каля 18.000). У 1990—1995 гг. на федэральным узроўні было зарэгістравана блізу 700 арганізацый — большасць з іх у Сербіі, прычым амаль палова — у Бялградзе53. Аднак жыццё “трэцяга сектара” толькі фармальна было багатым і разнастайным, бо ўсяго з тузін бялградскіх НДА мелі “дакладна вызначаную місію, трывалую рэпутацыю, надзейных спонсараў і акрэсленае кола дзейнасці”64. У гэтую асноўную групу ўваходзілі перадусім праваабарончыя, антываенныя і жаночыя НДА.
    Хоць патрабаванні заканадаўства для рэгістрацыі НДА на федэраль-
    61 Zoran Todorovic—Kundak (1959—1997) // Free Serbia Feuilloton. 09.04.2000. http:// www.xs4all.nl/—freeserb/feuilleton/assasinations/e-todorovic.html.
    52 Гл.: Milosevic Milan. Socialists Locked in Embrace with Radicals //Vreme News Digest Agency. №72. 08.02.1993.	"
    63 Karatnycky Adrian, Motylv, Piano Aili (eds.). Nations in Transit 1999-2000: Civil Society, Democracy and Markets in East Central Europe and Newly Independent States. Freedom House, 2001. P 725. http://pdf.usaid.gov/pdf_docs/PNACN550.pdf.
    64 Тамсама. P 726.
    ным узроўні былі адносна мяккімі, тыя з іх, што займаліся палітычнай дзейнасцю, сутыкаліся з рознымі формамі пераследу з боку ўлады. Урадавыя чыноўнікі, якіх атаясамлівалі з рэжымам, увогуле ставіліся да НДА, асабліва тых, якія мелі міжнародныя сувязі, як да здраднікаў ці замежных наймітаў. He на карысць НДА ішло і тое, што яны не былі традыцыйнай формай грамадскай дзейнасці, а значыць, мясцовае насельніцтва часта бачылаў іх “запраданцаў”, якія працуюць наінтарэсы замежжа66.
    Пасля пэўных палітычньіх узрушэнняў, асабліва перамогі апазіцыі на мясцовых выбарах 1996 г. і наступных масавых акцый пратэсту ў яе абарону, у буйных гарадах, акрамя Бялграда, цягам 1990-х гг. фармавалася новае пакаленне НДА. Гэта была абсалютна іншая фармацыя няўрадавых арганізацый. Калі ранейшыя НДА з’явіліся як форма дзейнасці, альтэрнатыўная і рэжыму, і апазіцыі (часта схільнай інкарпаравацца ва ўладу), а таму збольшага былі падкрэслена апалітычныя, новыя НДА мелі выразную палітычную праграму і былі падкрэслена антымілошавічаўскімі. Шмат якія з іх у далейшым адыгралі вызначальную ролю ў адхіленні Мілошавіча ад улады ў 2000 г.
    Адной з самых адметных і парадаксальных рыс сербскай некансалідаванай аўтакратыі была параўнальная разнастайнасць медыйнага рынку і наяўнасць досыць буйных непадкантрольных рэжыму альтэрнатыўных крыніц інфармацыі. Паводле асобных падлікаў, у 1997 г. існавала 300 прыватных радыёстанцый і 100 прыватных тэлеканалаў. Праўда, большасць з іх былі выключна камерцыйнымі СМІ, якія спецыялізаваліся на рэтрансляцыі пірацкіх відэафільмаў і не мелі навіновых праграм.
    Часткова гэтая адносная разнастайнасць медыйнага жыцця дасталася Сербіі ў спадчыну дзякуючы рэформам, праведзеным у апошнія месяцы існавання сацыялістычнай Югаславіі. У 1990 г. тагачасны югаслаўскі прэм’ер-міністр Антэ Маркавіч правёў закон, які даў магчымасць дзяржаўным медыйным структурам пераўтварацца ў акцыянерныя таварыствы і выходзіць з-пад дзяржаўнага кантролю. У далейшым рэжым Мілошавіча скрытыкаваў гэты закон і абвясціў праведзеныя ў адпаведнасці з ім рэарганізацыі СМІ незаконнымі, каб прымусіць замаўчаць апазіцыйныя СМІ.
    Эканамічны заняпад і рэзкае падзенне даходаў, бясспрэчна, абярнуліся для ўлады стратай папулярнасці. Гэта выразна засведчылі выбары 1992 г., на якіх Мілошавіч мусіў змагацца за сваё палітычнае выжыванне. Да эканамічнага крызісу, які апанаваў сацыялістычную Югаславію ў сярэдзіне 1980-х гг., тая мела сярэдні для еўрапейскай краіны ўзровень даходаў. У выніку вайны, санкцый, эканамічных памылак кіроўнай эліты Сербія дакацілася да стану другой найбяднейшай краіны ў Еўропе. У 1992—1993 гг. ВУП упаў на 47%. Інфляцыя сягала завоблачных вышынь: у 1992 г. яна склала 116 трыльёнаў адсоткаў,
    65 Karatnycky Adrian, Motylv, Piano Aili (eds.). Nations in Transit 1999-2000: Civil
    Society, Democracy and Markets in East Central Europe and Newly Independent States. Freedom House, 2001. P 727.
    а ў 1993 г. — 72 мільёны адсоткаў (ЕШ Serbia, 1996). На практыцы гэта азначала, што цэны раслі на некалькі працэнтных пунктаў кожную гадзіну. Наўпроставым наступствам гіперінфляцыі стаўся рост беднасці, затым галечы. Эканамічная дзейнасць практычна спынілася. Агулам каля 75% насельніцтва жыло за рысай беднасці, a 40% — ніжэй гэтак званага “пражыткавага мінімуму”66. У самыя горшыя гады войнаў і санкцый рэзка скарацілася спажыванне асноўных харчовых тавараў.
    Спажыванне асобных харчовых прадуктаў у Сербіі (кг на душу насельніцтва)
    
    1990
    1994
    змены,%
    Пшаніца
    167.7
    147.6
    -12.0
    Мяса
    56.4
    36.1
    -36.0
    Малочныя прадукты
    109.9
    78.3
    -28.1
    Гародніна
    105.7
    89.5
    -15.3
    Садавіна
    47.0
    30.8
    -34.5
    Крыніца: “Agra Europe, East Europe Agriculture and Food, November 1995”, EIU Serbia, 1996, 1-ы квартал.
    Аднак крызіс рэжыму не развіваўся з той жахуткасцю, з якой падалі даходы і ўзровень жыцця. Як гэта ні парадаксальна, эканамічная катастрофа часта спрацоўвала на ўмацаванне пазіцый Мілошавіча.
    Па-першае, цяжкасці спісваліся на вонкавыя сілы, якія ўчынілі змову, каб знішчыць Сербію, — насельніцтва ахвотна вялося на гэтую версію ў разгар збройных канфліктаў57. Па сутнасці, санкцыі адводзілі ўвагу грамадства ад бяздарнасці ўлады і нечуваных маштабаў карупцыі68. Выпадковыя акцыі пратэсту і страйкі асуджаліся як праявы адсутнасці патрыятызму. Улады шырока выкарыстоўвалі тактыку “падзяляй і валадар”, каб дыскрэдытаваць незадаволеных: маўляў, яны “зашмат патрабуюць” у цяжкі час69.
    56 Milosevic Milan. The Helmsman in Shadow// Vreme News Digest Agency. № 76.08.03.1993.
    57 Даследаванне Інстытута сацыяльных навук сведчаць, што ў кастрычніку 1992 г. 67,7% грамадзян Сербіі выяўлялі прыкметы ксенафобіі. У траўні 1993 г. Гэтая лічба склала 74% — г.зн. тры чвэрці насельніцтва. Гл.: Stefanovic Nenad. Lexicon of Stereotypes Ц Vreme News Digest Agency. № 136. 02.05.1994.
    58 “Апроч таго, што грамадства зрабілася болып аднародным, [улады] цалкам здушылі ў
    людзях уменне зразумець, што да цяперашняга гаротнага стану нас давяла не міжнародная супольнасць — яна толькі паскорыла працэс, даўно распачаты нашымі ўладамі”. Гл.: Stefanovic Nenad. Abandon All Hope You... //Vreme News Digest Agency № 102.06.09.1993. 69 Напрыклад, страйк шахцёраў y Калубары ў 1994 г. суправаджаўся адключэннямі электрычнасці — яны здарыліся амаль адразу, як толькі пачаўся страйк, і таму ніяк не маглі быць выкліканыя спыненнем здабычы вугалю. СМІ падкрэслівалі, што шахцёры патрабавалі высокіх заробкаў, і пры гэтым “забываліся” пра праблемы бяспекі працы і недахопу абсталявання, якія ўздымалі шахцёры. Гл.: Todorovic Dragan. Accused of Sabotage//Vreme News Digest Agency. № 120. 10.01.1994.
    Хто нясе адказнасць за становішча ў краіне?
    60
    50
    40
    30
    20
    10
    0
    Мілошавіч
    Замежныя дзяржавы
    Крыніца: Srbobran Brankovic, «The Yugoslav Left Parties: Continuities of Communist Tradition in the Milosevic Era» // Andras Bozdki and John T. Ishiyama (eds.) The Communist Successor Parties of Central and Eastern Europe, John Ishiyama, ME Sharpe, 2002. P 221.
    Па-другое, калі становіпічазрабілася невыносным, дэмаралізаванае грамадства апанаваў крызіс каштоўнасцей. Крадзяжы і махлярства сталіся нормай жыцця. Толькі ў 1990—1992 гг. колькасць угонаў машын у Сербіі павялічылася ў чатыры разы, а забойстваў і рабаванняў — у тры60. Злачынствы нават услаўляліся як праявы гераізму. Санкцыямі апраўдваліся карупцыя і кантрабанда — маўляў, яны “неабходныя” для выжываняя Сербіі. Калапс банкаўскай сістэмы і крадзеж ашчаджэнняў у цвёрдай валюце насельніцтва прыняло з той жа самай пакорай лёсу і абыякавасцю: урэшце, не было ясна, хто за гэта адказвае, а вінаваціць улады ў часе змагання — непатрыятычна. Разбурэнне жыццёвых перспектыў суправаджалася ростам ціхіх самаіубстваў, а не палітычнымі пратэстамі.
    Па-трэцяе, рэзкае падзенне даходаў і развал інфраструктуры жыццезабеспячэння (напрыклад, перабоі з падачай цяпла і электраэнергіі насельніцтву) таксама выклікалі распад чалавечых сувязяў і зносін у грамадстве61. Калі даходы насельніцтва знізіліся да ўзроўню, які ледзь дазваляў элементарна выжываць, усё большую іх долю людзі
    60 Komlenovic Uros. The Dirty Cop Syndrome // Vreme News Digest Agency. № 74. 22.02.1993.
    61 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999.
    выдаткоўвалі на харчаванне: паводле вынікаў сацыялагічнага даследавання 1995 г., у большасці сем’яў толькі на ежу сыходзіла дзве траціны і больш ад заробленага62. Доступ да амаль усіх патэнцыйных заняткаў: паездак, пошуку інфармацыі, грамадскай дзейнасці і г.д. — быў адрэзаны. Амаль дзве траціны насельніцтва цалкам перасталі купляць штодзённыя газеты, наведваць публічныя ўстановы тыпу тэатраў, кавярняў і г.д.63 Зварот вялікай часткі гарадскога насельніцтва да натуральнай сельскай гаспадаркі толькі спрычыніўся да далейшага распаду сацыяльных сувязяў. У выніку галечы знізілася планка таго, што лічыцца прымальнай у грамадстве нормай, што ўспрымаецца як належны ўзровень жыцця64. Іронія лёсу ў тым, што гэта аблягчала рэжыму задачу захавання грамадскай стабільнасці: ён “даваў рады трымаць адну сацыяльную групу за другой у стане наркозу ад маленькіх перамог тыпу “нам на 56% падвысілі заробак — выдатна”66. Беднасць не толькі фізічна, але і псіхалагічна не дазваляла людзям праяўляць грамадска-палітычную актыўнасць: “Апынуўшыся ва ўмовах беднасці і бездапаможнасці ўлад, людзі пачалі ўспрымаць сябе беднымі і бездапаможнымі”66. Эканамічная катастрофа мела яшчэ адно спрыяльнае для рэжыму Мілошавіча наступства: маладзейшае пакаленне, квецень грамадства і аснова палітычнай сілы апазіцыі, у пошуках лепшага жыцця масава з’язджала з краіны67.