Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
38 "People vs. Milosevic; Part 4: Epic corruption Ц CNN Special Report. 17.12.2001. http://archives.cnn.eom/2001/WORLD/europe/12/13/people.vs.milosevic.4/index.html.
39 Кілеры сакрэтных службаў забілі шэраг злачынцаў, якія спрабавалі скласці канкурэнцыю СДВу наркагандлі. У 90-я гт. мытнікі часта канфіскоўвалі наркотыкі ў кантрабандыстаў, асабліва на балгарска-сербскай мяжы, але не знішчалі іх, a перадавалі СДБ. Яе агенты прадавалі іх на ўнутраным рынку або кантрабандна пастаўлялі з Сербіі ў ініпыя краіны. Мяркуюць, што гэткага паходжання былі і больш за 600 кг гераіну 93-адсоткавай ачысткі, знойдзенага паліцыяй неўзабаве пасля падзення рэжыму Мілошавічаў арандаваным СДБ сейфе аднаго з бялградскіх банкаў. Гл.: Traynor Ian. Milosevic Ally Linked to Heroin Stash // The Guardian. 16.03.2001. http://www.guardian.co.uk/world/2001/mar/16/balkans.internationalcrime.
Яшчэ адной крыніцай даходаў рэжыму быў кантроль над банкаўскім сектарам і спекуляванне на гіперінфляцыі40. Механізм быў да неверагоднасці просты: калі інфляцыі галапавала і болыпасць грамадзян спрабавала свае заробкі ў дынарах канвертаваць у цвёрдую валюту, перш чым вартасць грошай упадзе ніжэй кошту паперы, на якой яны друкаваліся, прывілеяванае вузкае кола магло набываць валюту ў банках па заніжаным курсе, часта праз крэдыты, выдадзеныя гэтымі ж банкамі. Тыя, хто атрымліваў падобныя крэдыты, маглі адразу ж абмяняць набытае на дынары на чорным рынку і імгненна атрымаць прыбытак. Паводле слоў апазіцыі, пасля змены ўлады ў 2000 г., магчыма, гэткім чынам зарабляліся мільярды долараў41.
Банкі ў вялікай ступені знаходзіліся пад асабістым патранажам Мілошавіча. Асаблівую ролю адыгрываў Бялградскі банк — калісьці яго ўзначальваў сам Мілошавіч. Бялградскі банк завалодаў 27-ю сербскімі банкамі з дапамогай цёмнай аферы кансалідавання банкаў, і, паводле некаторьіх звестак, у ім захоўвалася вялікая доля мытных і кантрабандных прыбыткаў, у далейшым перавезеных (часцяком у мяхах) у пункты прызначэння ў Заходняй Еўропе, на Кіпры і ажно ў Кітаі. Калі грошы апыналіся ў замежных банках, яны лічыліся чыстымі і іх можна было пераводзіць па ўсім свеце. Адмоўнае сальда замежнага гандлю — амаль 1 млрд долараў на год, нягледзячы на санкцыі, — зболыпага фінансавалася з замежных рахункаў вышэйшых палітычных колаў і з фондаў шматлікіх афіцыйна незарэгістраваных дзяржаўных арганізацый42. Але значная частка гэтых грошай заставалася на замежных банкаўскіх рахунках.
Яшчэ адзін прыклад таго, як банкаўскі сектар выкарыстоўваўся для перапампоўвання грошай ад насельніцтва рэжыму, — прыватныя ашчадныя банкі. Два з іх, якія належалі Ездзіміру Васілевічу і Дафіне Міланавіч, пад аховай улад дзейнічалі як буйныя фінансавыя піраміды, прыцягваючы сотні тысяч кліентаў абяцаннем велізарных працэнтаў. Грошы, атрыманыя гэтымі пірамідамі, часткова накіроўваліся партыі ўлады і ўладным колам або пакрывалі перадвыбарныя выдаткі, як, прыкладам, падвышэнне заробкаў43. Калі банк Міланавіч пачаў ісці на дно, гэтая эмацыйна няўстойлівая асоба, якую праўладныя СМІ
40 Урад звыкла ўскладаў віну за калапс грашовай сістэмы на санкцыі і загадкавы “манапалізм”, якіўздымаўцэны. Але, як выяўляецца, насамрэч інфляцыйная спіраль раскручвалася ледзь не наўмысна: друкаваннем грошай займалася некалькі прыватных друкарняў паўсёй Сербй, непадкантрольных фінансавым органам. Гл.: Bergam Olivera. Partisans Instead of Experts //Vreme News Digest Agency. № 76. 08.03.1993. 41 http://www.globalpolicy.org/nations/corrupt/governmt/1022yu.litni. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
42 http://lists.econ.utah.edu/pipermail/a-list/2001-April/016340.html. (Спасылка не працуе. —Заў. рэдактара.) .
43 Boarov Dimitrije. Jezdimir Vasiljevic “Dafina-tely” Gone” II Vreme News Digest Agency. № 77.15.03.1993. Падрабязна пра піраміды гл.: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999; асабліва раздзел “The Destruction of Economic Alternatives, Economics of Destruction”.
разрэкламавалі як выратавальніцу нацыі, паспрабавала абвінаваціць у сваіх няшчасцях “здраднікаў” і “вонкавых ворагаў”44. Расследаванне банкруцтва ейнага банка вялося так млява, што фактычна зводзілася да сабатажу46.
Яіпчэ адным механізмам карумпавання дзяржаўнай эліты і забеспячэння яе адданасці была наменклатурная прыватызацыя. Спыненне гіперінфляцыі на пачатку 1994 г. дзівосным чынам супала з запускам новага пакета “эканамічных рэформаў”, ухваленых Мілошавічам. Сярод прапанаваных ім захадаў быў Акт перадачы і пераацэнкі маёмасці. Згодна з новым законам, права ўласнасці на шмат якія прадпрыемствы перадавалася іх найбуйнейшым крэдыторам, якімі звычайнабылі дзяржаўныя банкі. Такім чынам, банкаўскіх дырэктараў і менеджараў увялі ў рады дырэктараў большасці найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. Але як банкіры найчасцей былі прыхільнікамі СПС, рэжым Мілошавіча насамрэч даў рады з дапамогай гэтай “рэформы” ўзмацніць кантроль над эканомікай. Фактьгчна грошы, заробленыя спекуляваннем на гіперінфляцыі і абыходам санкцый, пераводзіліся ў маёмасць. Наменклатурная прыватызацыя сталася метадам допуску да багацця шырэйшай групоўкі з межаў “вузкага кола набліжаных”46.
Грошы мафіі не толькі дапамагалі трымаць пад кантролем уладнае кола — яны таксама ішлі на подкуп і карумпаванне апазіцыі. Праз усе 1990-я гг. шматкроць выказваліся падазрэнні, што некаторыя лідары апазіцыі, у тым ліку Джынджыч і Драшкавіч, маюць дачыненне да схем абыходу санкцый. Магчыма, самы яскравы ўдалы пераход з блізкага атачэння Мілошавічаў апазіцыю здзейсніў прэм’ер-міністр Чарнагорыі Міла Джуканавіч, які ад 1996 г. пачаў рэзка адмоўна ставіцца да палітыкі Мілошавіча і праз год прайшоў надзвычай складаны шлях да перамогі на прэзідэнцкіх выбарах над сваім колішнім хаўруснікам Момірам Булатавічам. Хоць Джуканавіч і выступаў на гэтых выбарах як праеўрапейскі дэмакрат, некаторыя аналітыкі меркавалі, што да гэткага ператварэння спрычынілася спрэчка наконт размеркавання прыбыткаў ад кантрабанды (у пэўны час яны складалі палову ВУП Чарнагорыі) паміж Бялградам і Чарнагорыяй47.
44 Boarov Dmitrije. Ma Daflna Needs To Be Rescued? // Vreme News Digest Agency. №80.05.04.1993. '
45 Dulovic Jovan. Police Protection for Dafina // Vreme News Digest Agency. № 136. 02.05.1994.
46 Як казаў адзін назіральнік: “Рэжым абраў каля 10.000 лаяльных яму людзей і дазволіў ім за кароткі час імкліва ўзбагаціцца. Паўстаў надзвычай багаты новы экаяамічны клас... Мілошавіч з жонкай глядзелі на дзяржаўную прамысловасць і ўрадавыя канцэсіі як на крыніцу шчодрых падарункаў для сваіх прьгхільнікаў”. Цыт. паводле: Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. P 112.
47 Hajdinjak Marko. Smuggling in Southeast Europe: The Yugoslav Wars and the Development of Regional Criminal Networks in the Balkans. Sofia: Center for the Study of Democracy, 2002; Foster Nicholas, Husic Sead. Probe into Montenegro’s Role at Illegal Cigarette Trade // The Financial Times. 09.08.2001.
Калі карупцыйныя магчымасці былі дзейсным сродкам забяспечваць адданасць блізкага атачэння, дык пазбаўленне гэтых магчымасцей служыла прыладай пакарання за іншадумства. Сербскі сацыёлаг Србобран Бранкавіч вылучыў чатыры “ступені” абыходжання з памочнікамі і стаўленікамі, якія з нейкіх прычын выпалі з фавору або здрадзілі рэжыму.
Першы, самы мяккі, варыянт ужываўся да тых, хто трапіў пад чысткі, але вырашыў актыўна не крытыкаваць улады і не дзейнічаць супраць іх. Гэтым былым чыноўнікам дазвалялася працягваць займацца сваім прыбытковым бізнесам, а раз-пораз іх нават пасля “перапрацоўкі” вярталі ў колаўлады, як, прыкладам, Вучэліча.
Другі варыянт ужываўся да тых былых супрацоўнікаў, якія пасля звальнення публічна крытыкавалі рэжым. Такіх, у тым ліку былога прэзідэнта СФРЮ Варысава Евіча, які ў 1995 г. апублікаваў кнігу, дзе крытыкаваў Мілошавіча за адыграную ім ролю ў распадзе Югаславіі, выключалі не толькі з уладных, але і з бізнесовых структур, але ў астатнім пакідалі ў спакоі.
Трэці варыянт датычыў чыноўнікаў, якія наўпрост пераходзілі ў апазіцыю. Гэтых былых удзельнікаў уладных колаў — сярод іх былы прэм’ер-міністр ФРЮ Мілан Паніч, колішні кіраўнік Нацыянальнага банка Драгаслаў Аўрамавіч і генерал Паніч — няспынна цкавалі ў прэсе, запалохвалі пагрозамі. Што да генерала Паніча, то скандал, у якім быў замешаны ягоны сын, змусіў яго адразу ж адмовіцца ад палітычнай дзейнасці.
Нарэшце, чацвёрты, самы жорсткі, варыянт пакарання ўжываўся супраць тых былых удзельнікаў уладных колаў, якія наўпрост кідалі выклік уладзе і фінансаваму кантролю рэжыму, прынёсшы ў палітыку ўласны капітал або раскрыўшы кампрамат. У такіх выпадках пакаранне магло даходзіць да фізічнай ліквідацыі48. Некаторых ключавых асоб рэжыму застрэлілі, як мяркуюць, у войнах за пераразмеркаванне сфер уплыву або з прычыны іх недастатковай адданасці. Напрыклад, Стоічыча “Байду” застрэлілі ў красавіку 1997 г., усяго праз некалькі месяцаў пасля таго, як ён пасварыўся з Маркавіч, бо адмовіўся ўжываць сілу супраць удзельнікаў дэманстрацый, якія выступалі за дэмакратыю ў лістападзе 1996 г. — ліпені 1997 г.49; Уладу Кавачавіча (Трэфа), вядомага тытунёвага кантрабандыста, у мінулым набліжанага да сям’і Мілошавіча, забілі 20 лютага 1997 г. — праз дваццаць чатыры гадзіны пасля публікацыі ягонага інтэрв’ю, у якім гаварылася пра ўдзел сына Мілошавіча ў ягоным бізнесе50.
Аднак мафіёзныя фінансавыя аперацыі і карупцыя набылі такі
48 Brankovic Srbobran. Serbia at War with Itself: Political Choice in Serbial990—1994. Belgrade: Sociological Society of Serbia, 1995. P 10.
49 “Radovan Stojicic Badza (1951—1997) II Free Serbia Feuilloton. 27.03.2000. http://
www.xs4all.nl/~freeserb/feuilleton/assasinations/e-stojicic.html.
60 “Vlada Kovacevic Tref (1958—1997) // Free Serbia Feuilloton. 30.04.2000. http://www.
xs4all.nl/~freeserb/feuilleton/assasinations/e-kovacevic.html.
Раздзел 3. Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецца...123 размах, што для рэжыму было нерэальна цалкам іх кантраляваць. У выніку характэрнай рысай сувязяў палітыкі і бізнесу ў Сербіі 1990-х гг. былі мафіёзныя войны і нерасследаваныя забойствы. У пэўны момант ахвярамі кілераў зрабіліся сябры Мілошавіча. Асабліва балючым для Мілоіпавіча і ягонай жонкі было забойства Зорана Тадоравіча (Кундака), аднаго з найбліжэйшых прыяцеляў Мілошавіча і гпчодрага спонсара АЮЛ праз кампанію “Беапетрал”, якую ён кантраляваў. Смерць Тадоравіча (Кундака) падкрэсліла, да якой ступені неабароненыя нават самыя галоўныя фііуры рэжыму перад сістэмай, якую яны стварылі51.