• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Лукашэнка нарадзіўся ў няпоўнай сям’і ў самым усходнім рэгіёне Беларусі, рос у поўным цяжкасцей, варожым свеце, да таго ж без бацькі ў традыцыйным вясковым грамадстве. Надзвычай амбітны чалавек, які сам зрабіў сабе кар’еру, будучы прэзідэнт адвучыўся ў ВНУ, атрымаўшы дыпломы настаўніка і агранома, і ў маладыя гады пачаў падымацца па бюракратычнай лесвіцы. На той час, як Лукашэнку ў 33-гадовым узросце прызначылі дырэктарам саўгаса пад Шкловам, ён ужо змяніў некалькі месцаў працы, у тым ліку быў партыйным сакратаром калгаса, лектарам таварыства “Веды” (арганізацыі, якая за савецкім часам займалася адукацыяй — ці прамыўкай мазгоў — дарослага насельніцтва) і, як сцвярджаюць праціўнікі, турэмным наглядчыкам.
    26 Паводле вынікаў праведзенагаў 1997 г. алытання, у Беларусі 50% беларускамоўных рэспандэнтаў і толькі 23% рускамоўных падтрымлівалі аб’яднанне Расіі і Беларусі ў адну дзяржаву. За поўную незалежнасць (г.зн. без варыянта саюза дзвюх незалежных дзяржаў) выказалася адпаведна 19% і 40% рэспандэнтаў гэтых катэгорыяў. Гл.: Дракохруст Юрнй. Белорусскнй нацноналнзм говорнт по-русскн // БДГ. 19.01.1998. Гл. таксама: Манаев Олег. ЭлекторатАлександраЛукашенко//Фурман Дміітрнй (ред.). Белоруссня н Россня: обіцестван государства. Москва: Правачеловека, 1998. С. 281.
    27 Напрыклад, БНФ прыняў праграму, згодна з якой правы асобы і правы нацыі павінны быць роўнымі. Набяду БНФ, саматоеснасць “нацыі” ў 1994—1996 гг. сталася несумяшчальнай з ідэалогіяй Фронту. Пазней апазіцыі прыйшлося абаранявда ад навязанай Лукашэнкам ру сіфікацыі, спасылаючыся на права асобы абіраць мову зносін і навучання.
    28 Напрыклад, у траўні 1995 г., за некалькі дзён да парламенцкіх выбараў, дзяржаўнае тэлебачанне паказала прапагандысцкі фільм, у якім БНФ і яго лідар звязваліся з былымі нацысцкімі калабарантамі сярод беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах. Партыя, якая перад галасаваннем займала першыя пазіцыі ў сацыялагічных апытаннях, засталася не прадстаўленай у парламенце.
    Былыя калегі і сябры на ранніх этапах ягонай кар’еры заўважылі некаторыя асаблівасці характару Лукашэнкі, якія ў будучыні зробяцца яго адметнымі рысамі: падазронасць, канфрантацыйнасць, абвостранае адчуванне несправядлівасці, схільнасць крытыкаваць начальства. Калі ў 1987 г. Лукашэнку прызначылі дырэктарам саўгаса, ён праславіўся сваімі моцнымі кулакамі, чьш, аднак, заваяваў пэўную сімпатыю, калі абараняў свой саўгас і падначаленых перад вышэйшым кіраўніцтвам. Калі падчас гарбачоўскай перабудовы ягоная кар’ера пайшла ўгору, Лукашэнка хацеў быць на пярэднім краі новай палітыкі. Ён быў сярод першых кіраўнікоў калгасаў у Беларусі, якія пачалі эксперымент з прыватным фермерствам. Спроба аказалася надзвычай паспяховай — за першыя два гады кіравання Лукашэнкі эфектыўнасць вытворчасці ў ягоным саўгасе падвоілася29. Дзякуючы гэтаму ён нават атрымаў запрашэнне на канферэнцыю па аграрнай рэформе пад старшынствам Гарбачова — пазней Лукашэнка падаваў гэта так, нібы яго выклікаў Гарбачоў, каб параіцца з ім наконт сельскай гаспадаркі.
    Больш за тое, ідучы за тагачаснай палітычнай модай, Лукашэнка хутка прыцягнуў да сябе ўвагу як жорсткі крытык наменклатуры. У гэтай якасці ён балатаваўся на першых (і апошніх) плюралістычных выбарах народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1989 г. Паводле неверагоднай іроніі лёсу, ягоным канкурэнтам быў Вячаслаў Кебіч, на той час старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта Беларусі. Кебіч з вялікай цяжкасцю перамог у тым першым двубоі, атрымаўшы 51% галасоў супраць 46% у канкурэнта, але для палітычнага навічка Лукашэнкі гэта быў бліскучы вынік. Праз год на рэспубліканскіх выбарах у Вярхоўны Савет ён у першым туры лёгка адолеў трох канкурэнтаў.
    У парламенце Лукашэнка спярша пазіцыянаваў сябе дэмакратам, крытыкаваў партыйнае кіраўніцтва за няздольнасць праводзіць палітычныя і эканамічныя рэформы і напачатку падтрымліваў шчыльныя сувязі з апазіцыяй. Ён належаў да Дэмакратычнага клуба, які нядоўга праіснаваў (паводле сведчанняў відавочцаў, нават дамагаўся таго, каб стацца яго лідарам), актыўна падтрымліваў кандыдатуру Шупікевіча падчас абрання старшыні Вярхоўнага Савета, а калі ў траўні 1991 г. Кебіч паспрабаваў пашырыць паўнамоцтвы ўрада, Лукашэнка рэзка выступіў з папярэджаннем, што на Беларусь насоўваецца дыктатура80.
    У нейкі момант Лукашэнка нават паспрабаваў стварыць раскол у беларускай кампартыі, утварыўшы ў парламенце фракцыю “Камуністы Беларусі за дэмакратыю”. Ён пераймаў манеўр, які забяспечыў палітычную трываласць Барысу Ельцыну, на той час
    29 Карбалевнч Валернй. Путь Лукашенко к властн Ц Фурман Дмнтрнй (ред.). Белоруссня н Россня: обшества н государства. Москва: Правачеловека, 1998. С. 227.
    30 Лукашенко Александр. Днктатура: белорусскнй варнант? // Народная газета. 25.05.1991. Цыт. паводле: ФедутаАлександр. Лукашенко: Полнтнческая бііографня. Москва: Референдум, 2005. С. 169.
    старшыні Вярхоўнага Савета Расіі, з дапамогай Аляксандра Руцкога, віцэ-прэзідэнта, а ў далейшым галоўнага ворага Ельцына. Але рост незадаволенасціў грамадстве палітычнымі зменамі пасля жніўня 1991 г. прымусіў Лукашэнку хутка заняць іншую пазіцыю. Ен перайшоў на бок праўрадавай большасці, зрабіўся адкрытым праціўнікам рэформаў і падтрымліваў палітыку Кебіча па стварэнні ваеннага і грашовага саюзу з Расіяй. Улетку 1993 г. Лукашэнка прыязджаў у Маскву, каб прадэманстраваць падтрымку апазіцыі Ельцыну ў расійскім парламеііце. Аднак некаторы час ён заставаўся выскачкам-дэмагогам, ад якога за ягоныя амбіцыі і скандальныя паводзіны адварочваліся абодва бакі палітычнага спектра.
    Але самога Лукашэнку менш за ўсё турбавала, як яго ўспрымаюць калегі. Для яго мела значэнне толькі грамадская думка, і кожны раз, як яна вагалася, ён змяняў сваю пазіцыю ўслед за ёю. Нельга з пэўнасцю вызначыць, калі Лукашэнка ўпершыню адчуў смак улады, але паслядоўнасць ягоных дзеянняў не пакідае сумневу: гэта адбылося нашмат раней, чым ягоныя амбіцыі заўважылі іншыя. Тым не менш, да галавакружнага ўзлёту кар’еры Лукашэнкі самае наўпроставае дачыненне мела гістарычная выпадковасць. На авансцэну беларускай палітыкі Лукашэнку выштурхнула тэма карупцыі. Сама яна сталася прадметам гарачых палітычных спрэчак у 1993 г., калі пачалі набываць галоснасць факты наменклатурнай прыватызацыі, перапампоўвання актываў дзяржаўных прадпрыемстваў у прыватныя фірмы, створаныя ўрадавымі чыноўнікамі, будаўніцтва катэджаў чыноўнікамі, заробак якіх за месяц складаў 50 долараў.
    Алазіцыя актыўна прыцягвапа ўваіу да праблемы карупцыі, спадзеючыся, што пасля няўдачы з рэферэндумам гэтая карта будзе ёй свяціць у контрнаступе на партыю ўлады. Аднак БНФ не меў ніякіх шанцаў паставіць свайго дэпутата на чале створанай парламентам антыкарупцыйнай камісіі. Што яшчэ горш, дэмакраты даручылі гэтую працу Лукапіэнку. бчэрвеня 1993 г. Шушкевіч асабістапрапанаваў кандыдатуру Лукашэнкі на пасаду старшыні антыкарупцыйнай камісіі, хоць апошні быў сярод самых зацятых праціўнікаў спікера. Спярша прапанову Шушкевіча ў зале пасяджэнняў парламента сустрэлі выбухам рогату, але болыпасць хутка зразумела, што яе гэтая кандыдатура цалкам задавальняе. Урэшце, на момант свайго прызначэння Лукашэнка зацвердзіў сябе архікансерватарам і апантаным крытыкам і Шушкевіча, і БНФ. Ніхто не мог уявіць, што гэтай пасадай можна скарыстацца не толькі для таго, каб збэсціць апанентаў партыі ўлады. Дзейнасць у гэтай етруктуры ўзвяла Лукашэнку ў ранг “народнага героя”. Такім чынам, Лукашэнка атрымаў свой найвялікшы палітычны капітал: на палітычнай сцэне практычнаўсе яго недаацанілі і скінулі з рахункаў.
    ШтодафракцыіБНФ,янане падтрымлівалакандыдатуруЛукашэнкі, але і нічога не рабіла, каб адхіліць яго. Больш за тое, расследаванне карупцыі Лукашэнкам, здавалася, адпавядала стратэгіі апазіцыі. Дэ-
    Раздзел 2. Беларусь: шлях праз выбары да аўтарытарызму 93 путаты БНФ слушна разумелі, што камісія паспрабуе дыскрэдытаваць ІПушкевіча, каб адшукаць законную падставу адхіліць яго ад пасады. Апазіцыя думала, што ніякіх іішіых сур’ёзных абвінавачванняў не ўзнікне, і спадзявалася, што шараговы сябра камісіі ад БНФ дэпутат Сяргей Аптончык выступіць з альтэрнатыўным дакладам, у якім выкрые ўсё ўладнае кола. Але, як высветлілася, гэта быў грубы пралік.
    14 снежня 1993 г. на пасяджэнні Вярхоўнага Савета Лукашэнка выступіў з дакладам, у якім абвінаваціў у карупцыі фактычна кожнага чыноўніка высокага рангу і амаль кожнага вядомага лідара апазіцыі. Ён намаляваў вобраз краіны, што трапіла ў павуцінне злачыннасці і хлусні, з якімі змагаецца Робін Гуд у ягонай асобе. Дарэчы, тое, што выкрываў у сваім дакладзе Лукашэнка, было досыць трывіяльна. Большасць абвінавачванняў зводзілася да дробных фактаў карупцыі, такіх як атрыманне высокімі чыноўнікамі льготных крэдытаў на будаўніцтва катэджаў. Лукашэнка сапраўды нанёс удар Шушкевічу — абвінаваціў яго ў незаконным выкарыстанні паслуг урадавай будаўнічай кампаніі, што каштавала бюджэту каля 20 долараў. У канчатковым выніку амаль усе абвінавачванні не пацвердзіліся. Больш за тое, некаторыя з абвінавачаных Лукашэнкам у злоўжываннях урэшце атрымалі пасады ў ягонай адміністрацыі. Але былі два фактары, якія ператварылі даклад у палітычную бомбу. Па-першае, дэзарыентаванае грамадства хацела пачуць тлумачэнне, чаму ўсё гэтак рэзка сапсавалася, і Лукашэнка ахвотна яго даў31. Па-другое, увесь даклад у наўпроставым эфіры трансляваўся па тэлебачанні, і імя Лукашэнкі імгненна сталася пагалоскай.
    Калі партыяўладызаплюіпчвалавочынарасследаваннеЛукашэнкі, бо хацела знайсці зачэпку, каб зняць непакорлівага спікера, падобная стратэгія сябе апраўдала. Сапраўды, 27 студзеня 1994 г. ПІушкевіча адхілілі ад пасады, прычым адным з галоўных абвінавачванняў, вылучаных Вярхоўным Саветам, была “асабістая нясціпласць”32. Старшынёй парламента замест Шушкевіча стаўся шэры генерал міліцыі Мечыслаў Грыб — прыхільнік Кебіча, які пазней перайшоў у апазіцыю да Лукашэнкі.
    31 “У мяне ёсць глыбокае адчуванне, якое, думаю, падзяляе шмат хто з маіх суайчыннікаў. Усе мы закладнікі нейкай жахлівай, амаральнай, несправядлівай сістэмы махінацый і падману. Сістэмы, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца”. Гл.: Лукашенко Александр. Доклад Временной комнсснн Верховного Совета Республнкн Беларусь // Знамя юностн. 16.12.1993.