Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
46 Loder Dusko, Branson Louise. Milosevic: Portrait of a Tyrant. New York: The Free Press, 1999. P 33.
47 Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. P 54.
48 Генерал Кадыевіч, міністр абароны Югаславіі і ачольнік ваеннага штаба рэспублікі ў 1989—1992 гг., у сваёй кнізе сцвярджае, што рэфарматары ва ўладзе ў сацыялістычных краінах былі часгкай стратэгіі ЗІПА, як перамагчы камунізм. Гэтых “рэфарматараў” рыхтавалі нашмат гадоў раней, “каб здавалася, нібы начале нрацэсу разбурэння сіетэмы шляхам рэформаў стаяць унутрыпартыйныя сілы”. Гл.: Kadijevic Veljko. Moje videnje raspada: vojska bez drzave. Belgrad: Politika, 1993. P 13.
Па-чацвёртае, хоць Мілошавіч ніколі не прымаў рэлігію і не збліжаўся з царквой так, як шмат хто з ягоньгх калег-камуністаў у былым Савецкім Саюзе, праваслаўная царква падпала пад агульнае ачмурэнне пад уздзеяннем ідэі Вялікай Сербіі і перспектыў вярнуць сабе духоўную радзіму ў Косаве.
I нарэшце, Мілошавіч напоўніцу выкарыстаў нацыяналістычна настроеную інтэлігенцыю. У Сербіі антыдэмакратычная альтэрнатыва мела беспрэцэдэнтную падтрымку сярод краін Усходняй Еўропы, дзе інтэлігенцыя звычайна ўяўляла сабой асноўную сілу ў адстойванні дэмакратычных перамен. Сербскія інтэлектуалы, у тым ліку і аўтары Мемарандуму, разумелі, што аддалі ініцыятыву сілам, якія яны de facto ўратавалі ад палітычнага нябыту. Але, калі вялося пра вырашэнне сербскага пытання ў сфармуляваным імі выглядзе49, Мілошавіч выглядаў найбольш бяспройгрышным варыянтам. Таму інтэлектуалынацыяналісты і не зважалі на захоп улады Мілошавічам. Больш за тое, яны яго актыўна апраўдвалі як неабходны крок, каб вырашыць нацыянальнае пытанне, і адзіны спосаб не дапусціць “аднаўлення генацыду”60. Са свайго боку, Мілошавіч, прапанаваўшы інтэлектуалам высокага ўзроўню прывілеі прыналежнасці да кола абраных, стварыў групоўку зацікаўленых асоб, якія аказвалі рэжыму прапагандысцкія паслугі.
Шлюб па разліку паміж Мілошавічам і інтэлектуаламі быў скасаваны, калі новаму лідару зрабіліся больш непатрэбнымі іхныя прапагандысцкія паслугі. Ен бесцырымонна здымаў і выкідаў шмат каго са сваіх былых “завадатараў натоўпу”. Тады ім ггрыйшлося паглядзець у твар рэчаіснасці: увайшоўшы ў хаўрус з новым правадыром, яны падтрымалі рэжым і палітыку, якія нішчылі іх зыходныя мэты — дэмакратыю і нацыянальнае адзінства. Іншыя расчараваліся, пабачыўшы, што Мілошавіч не ў стане праводзіць паслядоўную, па-сапраўднаму нацыяналістычную палітыку. У выніку пэўныя часткі абедзвюх груп ператварыліся ў найболып палымяных праціўнікаў Мілошавіча. Але яны вярнуліся ў апазіцьпо маргіналамі, запляміўшы сваю рэпутацыю і змарнаваўшы на Мілошавіча сваю харызматыную энергію.
Пабудова рэжыму ў кабінетах і на вуліцах
Урэшце гэтая тактыка забяспечыла Мілошавічу моцную базу падтрымкі ў структурах улады, так што супрацьстаяць яму было ўжо немагчыма. У 1987 г. ён разгарнуў кампанію па чыстцы партыйнага і дзяржаўнага апарату, пазбаўляючыся ад сваіх старых апекуноў
49 “Між сабой яны разважалі, пгго 40 гадоў Югаславіяй кіраваў харват, дык чаму б наступныя 40 гадоў не кіраваць сербу? Больш за тое, і абаронцы сістэмы, і іх праціўнікі прымалі як нешта само сабой зразумелае, што адзіная магчымая форма ўладыўЮгаславіі — гэтадыктатура”. Гл.: Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. P 27—28.
60 Dragovic-Soso Jasna. ‘Saviours of the Nation’: Serbia’s Intellectual Opposition and the Revival of Nationalism. London: Hurst and Co., 2002. P 224.
і набіраючы з шэрагаў эліты новых хаўруснікаў. У верасні 1987 г. Мілошавіч дамогся адхілення ад пасады Драгішы Паўловіча, кіраўніка Бялградскага камітэта партыі і яшчэ аднаго пратэжэ Стамболіча. Паўловіч адважыўся выступіць супраць усё глыбейшага навяртання Мілошавічаў нацыяналісты папрыездзе ў красавіку з Косава, all верасня ён публічна назваў выказванні Мілошавіча “антыалбанскімі”, поўнымі “неталерантнасці і нянавісці”. Мілошавіч успрыняў гэтую заяву як сведчанне недаверу што да здольнасці партыі вырашыць канфлікт. Ен публічна назваў Паўловіча “антыцітаістам” і, што вельмі паказальна для ягонай дэмагогіі, адначасова “антысербскім дзеячам”51. Зняцце Паўловіча было крокам да таго, каб пазбавіцца ад Стамболіча. Забыўшыся пра старое сяброўства, Мілошавіч скарыстаў сваю новаздабытую ўладу на палітычнай арэне, каб у снежні 1987 г. змусіць свайго былога патрона да ганебнай адстаўкі за “страту сувязі з простьші грамадзянамі”. У зняцці Паўловічаі Стамболіча падтрымалі Мілошавіча, так бы мовіць, “шарагоўцы” ў Цэнтральным камітэце. Паводле слоў сведкі, “Мілошавіч перамог, бо ён быў малады. Шмат каго не задавальняла, што старая гвардыя забірае ўсё сабе, і яны ўскладалі вялікія надзеі на Мілошавіча”52.
Падзенне Паўловіча і Стамболіча — гэта першы выпадак, калі ў вырашэнні зыходу барацьбы за ўладу на карысць Мілошавіча ключавую ролю адыгралі СМІ. Замоўленая кампанія па дыскрэдытацыі абодвух дзеячаў настроіла грамадскую думку супраць іх, а пасяджэнні Цэнтральнага камітэта трансляваліся па нацыянальным тэлебачанні ў жывым эфіры. Іх прыхільнікі ў партыйных камітэтах былі вымушаныя пісаць пакаяльныя лісты і прызнавацца, што на іх “ціснулі”, каб яны выступалі супраць Мілошавіча.
Затым Мілошавіч заняўся кіраўніцтвам абласцей Сербіі. Яго зброяй сталі дбайна зладжаныя масавыя акцыі пратэсту супраць ворагаў сербскай справы, вядомыя пад назвай “народныя гулянні”, якія суправаджаліся увядзеннем паліцэйскіх сіл па разгоне маніфестацый і вайсковых падраздзяленняў. Гэтая тактыка ў кастрычніку 1988 г. змусіла сысці ў адстаўку ўрад Ваяводзіны, узяты ў аблогу прыхільнікамі Мілошавіча. Наступнай мэтай была Чарнагорыя. Там таксама ў кастрычніку 1988 г. паводле таго ж сцэнарыя, што і ў Ваяводзіне, да ўлады прыйшлі хаўруснікі Мілошавіча, “маладыя ваўкі” з партыйнай эліты — Момір Булатавіч і Міла Джуканавіч. У чэрвені 1989 г. Скупшчына Косава прагаласавала за самароспуск. Адхіленне ад улады кіраўніцтва абласцей і Чарнагорыі ўяўляла сабой частку кампаніі па мабілізацыі мас 1987—1989 гг. і было прыладай унутранай вайны ў рамках аднапартыйнай дзяржавы, а не рэакцыяй на выклік звонку.
3 1987 г. да вясны 1989 г. прыхільнікі Мілошавіча здолелі правесці па ўсёй Сербіі каля ста маніфестацый — агульны лік іх удзельнікаў
51 Loder Dusko, Branson Louise. Milosevic: Portrait of a Tyrant. New York: The Free Press, 1999. P 47—49..
52 Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. E 95.
дасягнуў паўтара мільёна чалавек. Лозунгі маніфестантаў нагадвалі пра былую славу бацькаўшчыны і ўслаўлялі раней забароненыя нацыянальныя сімвалы, культ якіх цяпер аднавіўся. Ідэя стварэння Вялікай Сербіі сталася паноўным настроем “народных гулянняў”. Значная роля ў іх адводзілася косаўскім сербам, якіх рэгулярна прывозілі на гэтыя акцыі, дзе тых радасна вітаў натоўп. Яшчэ адным знакам разрыву з цітаўскім мінулым была арганізаваная прысутнасць на мітынгах праваслаўных святароў, якія меліся бласлаўляць новую сербскую справу.
Гэтая кампанія адлюстроўвал а такі складнік у змаганні Мілошавіча за ўладу, як сацыяльны папулізм. Таму ўсе тыя падзеі пазней ахрысцілі “антыбюракратычнай рэвалюцыяй”, хоць па сутнасці гэта была барацьба бюракратыі за выжыванне. Мілошавіч звяртаў сваю крытыку пост-цітаўскага палітьгчнага і эканамічнага ладу не толькі супраць нібыта несправядлівага абыходжання з сербамі ў федэрацыі, але і супраць “старой гвардыі” ў партыі і ўрадзе. Неэфектыўнасць яе дзейнасці і стратасувязі з масамі сталіся асноўнымі тэмамі Мілошавіча падчасягонагапалітычнаганаступу. Сасваім сацыяльным папулізмам Мілошавіч шчодра раздаваў абяцанні будучага росквіту і дабрабыту. Ен сцвярджаў, што калі Сербія вырапіыць тэрытарыяльнае пытанне і праблему кіраўніцтва, з’явіцца магчымасць павысіць гадавы даход на душу насельніцтва да 10.000 долараў. Створаная на пачатку 1988 г. на замову Мілошавіча “праграма эканамічньгх рэформаў” (тая самая, дзякуючы якой ён ненадоўга заваяваў рэпутацыю “балканскага Гарбачова”) фактычна зводзілася да таго ж: замест сур’ёзных захадаў па лібералізацыі сербскай эканомікі Мілошавіч бадай абмежаваўся тым, што прапанаваў насельніцтву ілюзію хуткай заможнасці, як на Захадзе.
Кульмінацыяй “народных гулянняў” сталася адзначэнне 28 чэрвеня 1989 г. 600-годдзя Косаўскай бітвы. На яго сабраліся ад 500.000 да 1 мільёна сербаў з усёй Югаславіі. Гэта быў заключны акт папулісцкай кампаніі, якая перамяніла палітычную прастору і перафарматавала палітычны дыскурс краіны. Маніфестацыя сцвердзіла хаўрус камунізму і нацыяналізму, ці, дакладней, паглынанне першага другім, а Мілошавіч умацаваўся ў званні “сцяганосца сербскасці”53. Адзначаючы перамогу свайго хаўрусу беспрынцьшных апаратчыкаў, інтэлектуалаў-нацыяналістаў, праваслаўнага святарства і “народнай улады”, Мілошавіч папярэдзіў сваіх паслядоўнікаў, што трэба рыхтавацца да новай эпохі канфліктаў і канфрантацыі. Ен пераінтэрпрэтаваў міф Косава такім чынам, каб легітымаваць наступныя канфлікты з іншымі рэспублікамі федэрацыі, і назваў Косаўскую бітву пачаткам шляху, які ён прадоўжыў сваім крыжовым паходам за ўладу: “Праз шэсць стагоддзяў мы зноў уцягнутыя ў бітвы, нас чакаюць бітвы. Гэта бітвы не са зброяй у руках, хоць і іх нельга выключаць. Але якую б форму яны ні прынялі, у гэтых бітвах нельга перамагчы
53 Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 49.
без рашучасці, мужнасці і ахвярнасці, якія ў далёкім мінулым былі на Косаўскім полі”54.
Мілошавіч завяршыў кансалідацыю сваёй палітьгчнай базы стварэннем у 1990 г., пасля распаду Звязу камуністаў Югаславіі, Сацыялістычнай партыі Сербіі (СПС). Аб’яднаўшы Звяз камуністаў Сербіі з Сацыялістычным звязам працоўнага народу, “парасонавай” арганізацыяй Звязу камуністаў Югаславіі, якая ў эпоху Ціты аб’ядноўвала розныя сацыялістычныя асацыяцыі, Мілошавіч забяспечыў пераемнасць пасад для сербскай наменклатурнай эліты — большасць вышэйшых пастоў у новай партыі ўладьі занялі былыя партыйныя апаратчыкі. Ідэалагічна Мілошавіч паспрабаваў надаць СПС вобраз партыі, якія перайшла ад камунізму да сацыялізму; ён нават замяніў пяціканцовую зорку на ружу — сімвал еўрапейскай сацыял-дэмакратыі. Аднак у праграме пераважалі старыя сацыяльнаэканамічныя догмы66 — цяпер у спалучэнні з падкрэсліваннем “нацыянальных інтарэсаў Сербіі”. Партыя атрымалаў спадчыну фінансавыя рэсурсы і інфраструктуру сваіх папярэдніц і дзякуючы таму, што захавала сваю прысутнасць на ўсіх узроўнях дзяржаўнай бюракратыі, працягвала функцыянаваць як de facto кіроўная партыя.