Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Спрэчкі наконт стратэгіі і тактыкі перараслі ў кампанію ўзаемных нападаў і абвінавачванняў, што цалкам прадказальна прывяло да пераканаўчай перамоН лукашэнкаўскіх кандыдатаў. На выбарах, якія байкатавала большасць апазіцыйных партый, на полі апазіцыі выступалі толькі некалькі кандыдатаў ад БСДП (НГ) і незалежных кандыдатаў, большасць з якіх усё роўна знялі з выбарчай гонкі на этапе рэгістрацыі. У новай Палаце прадстаўнікоў атрымалі месцы ўсяго тры кандыдаты, якіх да галасавання можна было прыблізна аднесці да апазіцыі (двое з іх пазней перайшлі на бок Лукашэнкі). У новым складзе дэпутатаў усё ж утварылася апазіцыйная фракцыя — група “Рэспубліка” з дзесяці дэпутатаў, — аднак у яе ўвайшлі парламентарыі, якія праходзілі на выбарах як прадстаўнікі ўлады, але ў далейшым змянілі сваю пазіцыю.
Еўрапейскія інстытуты не прызналі выбары свабоднымі і справядлівымі на падставе хібнасці выбарчага кодэкса і масавых маніпуляцый з боку ўлад14. Міжнародная супольнасць не накіравала ў Беларусь паўнавартасную місію назіральнікаў, абмежаваўшы сваю прысутнасць невялікай колькасцю назіральнікаў пад эгідай трохбаковай парламенцкай групы. Разам з арганізаванай сеткай незалежных беларускіх назіральнікаў яны здолелі зладзіць рэальнае назіранне: у 70-ці акругах са 110-ці знаходзіліся шэсць тысяч назіральнікаў. У выніку было заяўлена — але не пацверджана Цэнтральнай выбарчай камісіяй, — што ў болып як траціне выбарчых акруг удзел выбарцаў не дасягнуў 50% ад зарэгістраванага ліку, як таго патрабуе заканадаўства. Прыхільнікі байкоту заявілі пра сваю перамогу — яны сцвярджалі, што ў першым туры гграгаласавала толькі 45% выбарцаў, якія мелі пра-
14 Final Report by Technical Assessment Mission on Parliamentary Elections in Belarus,
15 and 29 October 2000. http://www.osce.org/odihr/elections/14377.
ва голасу. Некаторыя нават абвясцілі “электаральную рэвалюцыю”, відавочна, залічыўшы тых, хто не галасаваў, у прыхільнікі апазіцыі.
Радасць была відавочна заўчаснай: з аднаго боку, не было дастатковых доказаў настолькі нізкага ўдзелу ў галасаванні16. Хоць, магчыма, уладзе давялося б прызнаць, што выбары не адбыліся ў 30—40 акругах, калі б яна ў дзень галасавання не скараціла спісы выбарцаў16, большасць з гэтых акруг месцілася ў буйных гарадах, дзе яўка выбарцаў традыцыйна нізкая. Іронія ў тым, што цяпер апазіцыя мусіла ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у яшчэ больш неспрыяльных умовах, чым на парламенцкіх выбарах, якія яна байкатавала.
Надалей абвастрыліся дзве самыя балючыя для апазіцыі праблемы: адсутнасць адзінства і слабасць грамадскай падтрымкі. Узімку 2001 г., перш чым пачалася прэзідэнцкая выбарчая кампанія, КРДС канчаткова распалася, калі за ўдзел у парламенцкіх выбарах з яе выключылі лідара БСДП (НГ). Астатнія сацыял-дэмакратычныя партыі, якія падазравалі, што правыя — БНФ і АГП — спрабуюць узурпаваць кіраўніцтва Радай, адна за адной з яе выйшлі. У ліпені 2001 г. яны ўтварылі ўласную кааліцыю “За сацыяльныя змены”. У выніку да чэрвеня 2001 г., калі былі прызначаныя прэзідэнцкія выбары, не існавала механізма вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі. Спатрэбіліся тытанічныя высілкі, перадусім з боку заходніх спонсараў і міжнародных арганізацый, каб змусіць апазіцыю падчас выбарчай кампаніі зноў аб’яднацца. Аднак апазіцыя дасягнула адзінства толькі тады, калі ўжо de facto прайграла выбары17.
Адным з найболып балесных наступстваў парламенцкіх выбараў 2000 г. для апазіцыі сталася страта легітымнасці рэшты Вярхоўнага Савета на міжнародным узроўні — ён распаўся пасля выбараў (як і з прычыны эміграцыі Шарэцкага і знікнення Ганчара) і не мог болып разлічваць на ранейшае манапольнае права прадстаўляць Беларусь у міжнародных і еўрапейскіх інстытутах. Напраўду распад рэшты парламента быў непасрэдным наступствам расчаравання вонкавых гульцоў і структур у магчымасці дасягнуць рэальнага прагрэсу ў дэмакратызацыі Беларусі праз інстытуты паралельнага грамадства.
Мабыць, галоўная прычына чарговай паразы апазіцыі падчас парламенцкіх выбараў палягала ў тым, што апазіцыя апынулася ў загадзя пройгрыпінай сітуацыі. Тыя, хто выступаў за байкот, мелі ра-
16 Паводле апытання НІСЭПД, праведзенага праз месяц пасля выбараў, каля 58% рэспандэнтаў прызналі, што ўдзельнічалі ў выбарах, і толькі 7,5% з тых, хто не галасаваў, заявілі, што байкатавалі выбары. Тое ж апытанне засведчыла падвышэнне рэйтынга Лукашэнкі з 31% да 36%, між тым як сумарны рэйтынг усіх дэмакратычных партый упаў з 13% да 9%. Гл.: Новостн ННСЭПЙ. № 4 (18). 2000. http://iiseps. or^old/bulletOO^.html.
16 Гэта, як напраўду, быў вельмі асцярожны метад маніпуляцыі ў параўнанні з больш нахабнымі, як, прыкладам, закідванне бюлетэняў у урны. Відавочна, улады яшчэ спрабавалі дамагчыся міжнароднага прызнання выбараў.
17 Гл. тлумачэнні далей у раздзеле 12.
цыю, штоўдзел у выбарах амаль бессэнсоўны з гледзішча праходжання ў парламент. Нават калі б апазіцыя і ўдзельнічала ў кампаніі і здолела б, прынамсі, зрабіць станоўчае ўражанне на грамадства сваімі ідэямі, несумненна, што ўлада, памятаючы пра набліжэнне прэзідэнцкіх выбараў, нанесла б удар у адказ па актывістах апазіцыі, незалежных СМІ і аб’яднаннях грамадзянскай супольнасці.
Урэшце, калі апазіцыя не магла паспяхова супрацьстаяць рэжыму, прычынай была не толькі яе недальнабачнасць і недзеяздольнасць, але і ў яшчэ большай ступені — уменне Лукашэнкі імгненна рэагаваць на кожнае дзеянне яго апанентаў, якое патэнцыйна магло ставіць пад пагрозу асновы ягонай улады і ягоны поўны кантроль над дзяржаўнымі рэсурсамі і рэпрэсіўным апаратам, што забяспечвала надзейную ліквідацыю гэтай пагрозы ў будучыні.
Апаненты байкоту таксама мелі рацыю ў тым, што калі нават не спрабаваць удзельнічаць у выбарах, гэта яіпчэ больш павялічыць адрыў апазіцыі ад грамадства. Дзейнасць паралельнага грамадства ў вялікай ступені абмяжоўвалася гарадамі, таму апазіцыя не магла данесці свае ідэі туды, дзе Лукашэнка па-ранейшаму карыстаўся моцнай падтрымкай грамадства. Спробы стымуляваць пратэстныя настроі ў гарадах зболыпага рабіліся з дапамогай негатыўных кампаній, якія засяроджваліся на другасных ці нязначных для грамадства пытаннях.
Няўдзел апазіцыі ў арганізаваных рэжымам палітычных кампаніях прывёў да таго, што да яе страцілі цікавасць сацыяльныя групы, якія ў лепшыя часы, пры нашмат болып ліберальнай палітычнай атмасферы, забяспечвалі яе нізавую падтрымку. 3 аднаго боку, за пераход у падполле ці ўдзел у пазаінстытуцыйных дзеяннях традыцыйных прыхільнікаў дэмакратыі сярод студэнтаў, інтэлігенцыі, бізнесоўцаў дзеянні і палітыка ўлад цяпер змушалі недапупгчальна дорага расплачвацца. Але, з друтога боку, яшчэ да таго, як пасля 2001 г. рэзка ўзмацніўся кантроль над грамадствам, апаненты прэзідэнта не давяралі амаль усім апазіцыйным інстытутам нават больш, чым яго прыхільнікі. Гэта паказвала, як далёка дэмакратычная эліта адарвалася ад дэмакратычнай грамадскасці.
Абмежаванасць паралельным грамадствам і слабасць каналаў камунікацыі з шырэйшымі коламі насельніцтва таксама пазбавілі апазіцыю магчымасці вызначыць рэалістычную палітычную стратэгію. Замест гэтага апазіцыя ўпарта капіявала прыклады болып удалых дзеянняў сваіх калег па рэгіёне, не звяртаючы належнай увагі на тое, ці ў тых канкрэтных абставінах, у якіх яна дзейнічае, магчыма паспяхова ўжываць запазычаную тактыку.
На пачатку 1990-х гг. апазіцыя выдыхнулася, спрабуючы імітаваць “спеўныя рэвалюцыі” ў дзяржавах Балтыі і недапушчальна нацыяналістычны дыскурс, не зважаючы на слабасць этнічных пачуццяў у беларускім грамадстве.
Ад 1996 г. яна спрабавала спалучыць тактыку вулічных пратэстаў, падказаную “аксамітнымі рэвалюцыямі” ў Цэнтральнай Еўропе, з
Табліца. Узровень даверу да асноўных інстытутаў грамадства ў залежнасці ад даверу да прэзідэнта Лукашэнкі
Інстытуты дзяржавы і грамадства
Давяраюць прэзідэнту
He давяраюць прэзідэнту
Установы адукацыі
+0.465
+0.144
Царква
+0.436
-0.121
Армія
+0.445
-0.289
Дзяржаўныя СМІ
+0.608
-0.581
Урад
+0.433
-0.699
Цантральная выбарчая камісія, прызначаная прэзідэнгам
+0.388
-0.712
Урадавыя даследчыя інстытуты
+0.252
-0.243
Няўрадавыя даследчыя інстьпугы
+0.102
+0.202
Канстытуцыйны суд
+0.237
-0.415
Генеральная пракуратура
+0.159
-0.481
Адвакатура
+0.122
-0.219
Суды
+0.160
-0.490
КДБ
+0.130
-0.503
Федэрацыя прафсаюзаў
+0.153
-0.538
Праваабарончыя арганізацыі
-0.016
-0.113
Мясцовыя ўлады
+0.043
■0.593
Міліцыя
■0.017
•0.654
Незалежныя прафсаюзы
-0.158
-0.149
Нацыянальны сход
+0.030
-0.726
Палітычныя партыі
-0.223
-0.423
Цэнтральная выбарчая камісія, прызначаная апазіцыяй
-0.187
-0.300
Вярхоўны Савет XIII склікання
-0.185
-0.465
Незалежныя СМІ
■0.335
+0.107
Бізнес-асацыяцыі
-0.227
■0.253
Банкі
-0.246
-0.504
Крыніца: агульнанацыянальнае апытанне НІСЭПД. Рэйтынг грамадскага даверу ад +1 да -1 разлічваеода як розніца паміж колькасцю рэспандэнтаў, якія выказалі давер да названых інстытутаў, і тых, якія выказалі недавер, адносна агульнай колькасці рэспандэнтаў. Адаптавана з: Belarus: Choices for the Future. National Human Development Report. Minsk: UNDP 2000. P 58.
імітацыяй дысідэнцкага pyxy камуністычнай эпохі. У гэтай сувязі асабліва адметным было заснаванне руху “Хартыя-97”, што спачатку ўзнік як праваабарончая ініцыятыва, створаная на ўзор знакамітай чэхаславацкай “Хартыі-77”. Але неўзабаве “Хартыя-97” уцягнулася ў партыйнае палітыканства.
Далей апазіцыя пераключылася на пошук “выйсця шляхам перамоў” з дапамогай ціску, не звяртаючы ўвагі на адсутнасць галоўных перадумоў, якія забяспечылі поспех “круглых сталоў” ваУсходняй Еўропе.
Урэшце, калі параза Мілошавіча ў 2000 г. стварыла прэцэдэнт
зняцця дыктатара з пасады праз выбары, тактыка байкоту перастала сустракаць разуменне на міжнародным узроўні. Апазіцыя паспрабавала паўтарыць сербскі сцэнарый і вырашыла ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Але атрымалася некрытычная, падобная на спробу апраўдацца імітацыя, якую Лукашэнка лёгка нейтралізаваў прэвентыўнымі захадамі. Пасля пяці год няўдзелу ў выбарах апазіцыя ўключылася ў кампанію 2001 г. у пазіцыі аўтсайдара, зноў спадзеючыся на цуд звонку — як будзе тлумачыцца далей, меркавалася, што новым “выратавальнікам” станецца былая наменклатура.