• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    3 другога боку, Мілошавіч быў першым у рэгіёне аўтарытарным лідарам, які стаўся ахвярай электаральнай рэвалюцыі. Ен не меў узору-папярэджання, як аўтакрат прайграе выбары і страчвае ўладу пад ціскам волі народа. Узмацняючы рэпрэсіі, ён бяздзейнічаў у той сферы, якая ў канчатковым выніку мела найбольшае значэнне: не зрабіў неабходных крокаў, каб цалкам паставіць пад свой кантроль выбарчы працэс і падлік галасоў. Апазіцыя атрымала па адным месцы ў кожнай камісіі, што хоць і аўтаматычна не гарантавала ад фальсіфікацый, але, бясспрэчна, значна спрасціла паралельны падлік галасоў і дало апазіцыі магчымасць заявіць пра сваю нерамогу29.
    Але яшчэ большая праблема для Мілошавіча палягада ў тым, што ягоная машына выбарчых махінацый ніколі раней не сутыкалася з пераканаўчай перамогай апазіцыі. У выніку ў Мілоіпавіча не было плана дзеянняў на 24 верасня, і зыход газасавання выклікаў шок у ягонага атачэння30. Ён страціў час, вьграпіаючы, што рабіць, між тым як
    27 Немагчыма паверыць, наколькі вялікую прастору пакідаў рэжым для грамадскай актыўнасці і мабілізацыі тым групам, на якія найбольш нападаў, як, напрыклад, “Отпор!” — яго офіс зачынілі ўсяго за некалькі тыдняў да галасавання.
    2S Rozen Laura. Milosevic’s fizzling opposition // Salon. 05.06.2000. http://www.salon. com/2000/06/05/opposition/.
    29 Да таго ж, хоць страта кантролю над Косавам значна зменшыла магчымасці для фальсіфікацый у гэтым рэгіёне, але не ліквідавала іх увогуле. Галасаванне арганізавалі ў раёнах пражывання сербаў, і афіцыйныя асобы ААН выразна заявілі, што не будуць умешвацца ў выбарчы працэс, бо гэта ўнутраная справа Сербіі.
    30 Ягоная жонка назвала палярэднія вынікі “змовай ЦРУ з дапамогай унутраных здраднікаў”. Гл.: Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P 148—149.
    Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і паразаў электаральных рэвалюцыяў 235 апазіцыя ўжо абвясціла перамогу і актыўна рыхтавалася да вулічнай фазы рэвалюцыі31.
    Калі дэзарганізаванасць улады можа быць істотным, нават вырашальным, але ўсё ж не дастатковым фактарам поспеху электаральнай рэвалюцыі, дык інстытуцыйная знітаванасць кансалідаванай аўтакратыі амаль з поўнай пэўнасцю выключае магчымасць падобнага сцэнарыя.
    Для беларускай апазіцыі былі зачыненыя дзверыў інстытутыўлады, яна не мела ніякага прадстаўніцтва ў парламенце і іншых выбарных органах, хоць усё роўна іх роля ў лукашэнкаўскай сістэме ўлады — нулявая. Яна не мела амаль ніякага доступу да электронных СМІ32, а друкаваныя выданні былі неаператыўнымі і, бадай, ніяк не маглі канкураваць з машынай дзяржаўнай прапаганды. Прадстаўніцтва апазіцыі ў выбарчых камісіях раўнялася нулю. Калі сербская апазіцыя магла разлічваць на некаторыя шчыліны ў сістэме ўлады Мілошавіча, каб змагацца з ёй, дык беларуская была цалкам адрэзаная ад амаль што непрыступнай крэпасці аўтарытарызму, якую збудаваў Лукашэнка.
    Адрозна ад Мілошавіча, Лукашэнка ў 2001 г. па-ранейшаму зыходзіў з таго, што захаванне ўлады для яго не гарантаванае, нават калі падтрымка насельніцтва ў спалучэнні з наяўным патэнцыялам рэпрэсіўнага апарату абяцалі спакой і ўпэўненасць. Больш за тое, ён ужо меў магчымасць назіраць электаральную рэвалюцыю звонку. У яго былі хутчэй асабістыя прычыны для хвалявання: ён быў сябрам Мілошавіча, хваліўся гэтым сяброўствам, дэманстратыўна кідаючы выклік Захаду, і слушна пралічыў, што першай выпрабавальнай пляцоўкай, каб паўтараць эксперымент з электаральнай рэвалюцыяй, будзе ягоная краіна33.
    Ягонай першай задачай было дыскрэдытаваць саму мадэль электаральнай рэвалюцыі як такую. Задоўга да выбараў мабілізавалася афіцыйная прапаганда — яна палохала людзей, што спроба апазіцыі змяніць рэжым будзе не чым іншым, як змовай Захаду, каб скінуць прэзідэнта, захапіць кантроль над уласнасцю ў краіне і ў канчатковым
    31 “...прэс-сакратарсацыялістаўіюгаслаўскіх левых спачатку абвясціў, што Мілошавіч перамог, а яго прыхільнікі атрымалі парламенцкую большасць. Калі Мілошавіч зразумеў, што не зможа скрасці столькі галасоў, дык загадаў свайму прэс-сакратару заявіць, што ён ідзе на першым месцы і адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Урэшце, зразумеўшы маштаб сваёй паразы, Мілошавіч прызнаў — зноў праз сваіх прадстаўнікоў, — штоКаштуніцаатрымаўболыпасцьгаласоў”. Гл.: Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York — London: Palgrave Macmillan, 2003. P 20.
    32 Беларуская служба Радыё “Свабода” транслявала свае перадачы пару гадзін на дзень на кароткіх хвалях. Напраўду знайсці прыймачы для гэтага дыяпазону робіцца ўсё цяжэй і цяжэй, бо сучасная электроніка, як правіла, не разлічаная на гэтыя хвалі.
    33 Падобных асабістых сувязяў не мелі іншыя аўтарытарныя рэжымы былога Савецкага Саюза, якія ўрэіпце паўтаралі памылку Мілошавіча — паводзіліся залішне самазаспакоена, — ажно пакуль “памаранчавая рэвалюцыя” ва Украіне не паднесла тым, хто яшчэ заставаўся, урок, на які немагчыма было не звярнуць увагі.
    выніку падзяліць яе. Людзям таксама даводзілі, што электаральная рэвалюцыя — гэта механізм крадзяжу галасоў на выбарах апазіцыяй, а не спроба прадухіліць фальсіфікацыі з боку рэжыму. Падобная прапаганда была скіраваная на тое, каб апраўдаць поўнае недапушчэнне назірання на выбарах, што і адбылося падчас галасавання. Рэжым таксама распрацаваў болып тонкія і напэўныя механізмы маніпуляцый34.
    Больш за тое, Лукашэнка з надзвычайнай падазронасцю ставіўся да свайго атачэння: у пэўны момант ён адкрыта заявіў, што ведае пра закулісныя інтрыгі ў верхнім эшалоне дзяржаўнага апарату, і паабяцаў імгненна здушыць усялякую спробу палацавага перавароту або сабатажу. Ен наўпрост даў зразумець унутранаму колу набліжаных: “Я выйграю прэзідэнцкія выбары. Я хачу выйграць іх разам з вамі, але зраблю гэта і без вас”35. I ён выканаў-такі сваё абяцанне: некаторых чыноўнікаў, якія адкрыта выступалі супраць прэзідэнта падчас выбарчай кампаніі, арыштавалі і абвінавацілі ў карупцыі.
    Калі ўлічыць, якімі вартымі жалю былі спробы апазіцыі паўтарыць сербскі сцэнарый, прэвентыўны ўдар Лукашэнкі, каб не дапусціць рэвалюцыі, выглядаў на празмерную рэакцыю. Аднак у гэтым і палягае стыль паводзін Лукашэнкі, што падкрэслівае адну з ягоных самых моцных рыс: уменне адчуць і ліквідаваць небяспеку ў зародкавым стане. Ен і надалей трымаўся гэтай самай мадэлі, калі новыя ўдалыя электаральныя рэвалюцыі ў краінах былога Савецкага Саюза падштурхнулі яго да ўзмацнення прэвентыўных удараў.
    Адсутнасць моцнай, ідэйнай, добра арганізаванай апазіцыі можна было б і не лічыць вырашальным фактарам, які пазбавіў Беларусь шанцу на змену рэжыму з улікам відавочнай моцы — як з гледзішча папулярнасці, так і патэнцыялу рэпрэсіўнага апарату — дзейнага рэжыму. Аднак прыклад Сербіі паказвае, што ключавы чыннік аслаблення рэжыму — моц апазіцыі. Памылкі апазіцыі, яе самаразбуральныя паводзіны былі асноўнай прычынай захавання рэжыму Мілошавіча. Яе нечаканая, не знішчаная прэвентыўнымі ўдарамі моц змяніла ўвесь расклад.
    Аднак немагчыма аднесці раптоўны рост моцы сербскай апазіцыі толькі на конт чыста сітуацыйных чыннікаў. Шмат у чым яна зрабілася моцнай, таму што раней была слабай і кволай.
    Яшчэ адзін фактар быў у тым, што апазіцыя традыцыйна дзейнічала ў публічнай прасторы, прысутнічала напалітычнай арэне, і таму яе ве-
    34 Папярэдняе галасаванне, калі грамадзянам дазваляецца прагаласаваць на працягу пяці дзён да дня галасавання без тлумачэння прычын, цалкам ператварылася ў галоўны
    механізм атрымання патрэбных вынікаў. (Як кажуць незалежныя назіральнікі, папярэдняе галасаваняе зрабілася de facto абавязковым для супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў. 3 цягам часу значна ўзрасла доля тых, хто прагаласаваў датэрмінова: на парламенцкіх выбарах 2000 г. —10% выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання, аў 2001 г. гэтая лічба вырасла да 17%. На прэзідэнцкіх выбарах 2006 і 2010 гадоў працэнт датэрміновага галасавання быў роўны адпаведна 31% і 27,9%. —Заў. рэдактара.')
    36 http://www.president.gov.by/rus/president/Speech/vertic.shtml.
    Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і паразаў электаральных рэвалюцыяў 237 дала грамадства. Дзякуючы гэтаму яна змагла хутка скарыстацца падзеннем падтрымкі Мілошавіча. Напрыклад, сацыялагічныя апытанні сведчылі, што ўжо за год да прэзідэнцкіх выбараў у верасні 2000 г. апазіцыя магла перамагчы на парламенцкіх выбарах, калі б дасягнула адзінства36.
    У выпадку Сербіі можна казаць пра спалучэнне чатырох чыннікаў:
    •	незадаволенасць рэжымам і яго дэсакралізацыя;
    •	уздым грамадскай актыўнасці, не прывязаны да выбараў;
    •	нечаканая здольнасць апазіцыі сабрацца з сіламі і дзейнічаць разумна;
    •	з’яўленне кандыдата, які рэальна прэтэндаваў на абранне, мог быць падтрыманы выбарцамі, і гэта давала надзею.
    Усё гэта прывяло да таго, што грамадства стала жыць надзеяй. Часткова надзею стваралі стратэгія і пасланне, але надзея была шырэйшай, бо з’явілася святло ў канцы тунэля. Узнікла адчуванне неадкладнасці і разуменне наступстваў магчымай паразы.
    Такога адчування неадкладнасці не было ў Беларусі. Хоць у 2001 г. рэйтынг грамадскай падтрымкі Лукашэнкі знаходзіўся на адной з самых нізкіх адзнак з таго часу, як ён прыйшоў да ўлады37, але апазіцыя ў Беларусі толькі рабіла першую спробу выйсці з грамадскапалітычнай ізаляцыі і напярэдадні выбарчай кампаніі карысталася падтрымкай усяго адной дзясятай электарату. Наступствы нізкай грамадскай падтрымкі былі простыя: каб дамагчыся поспеху, беларуская апазіцыя падчас усёй выбарчай кампаніі мусіла наноў знаёміцца з выбарцамі і пераконваць іх падтрымаць яе. У выніку фактычна не засталося ні часу, ні рэсурсаў на саму рэвалюцыю, нават калі б апазіцыя і дала рады заваяваць сэрцы і розумы людзей (а насамрэч яна гэтага не здолела).
    Беларуская апазіцыя рознілася ад Дэмакратычнай апазіцыі Сербіі не толькі арганізацыйнай слабасцю і нізкай папулярнасцю ў грамадстве, алеітым,штонезмаглавыйсціз “вежысаслановайкосці”ўласных памылковых уяўленняў пра рэальны стан рэжыму, грамадства і сваё становішча. Яна па-ранейшаму цвёрда верыла, што можа лёгка перамагчы Лукашэнку ў выбарчым бліц-турніры і імкнулася кампенсаваць усе свае ўнутраныя хібы простай імітацыяй удалага сербскага сцэнарыя ў марным спадзеве, што магічная формула перамогі спрацуе сама за сябе. Спроба капіявання толькі пагоршыла і без таго катастрафічнае становішча беларускіх дэмакратаў. Апазіцыя дзейнічала паводле рэцэпту, а не абапіралася на досвед, і таму на розных этапах кампаніі болып засяроджвалася на тым, каб не адысці ад рэцэпту, а не на тым,