• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    36 Агульны пазітыўны рэйтынг вядучых апазіцыйных партый дасягаў 38% ад усяго электарату, а трохпартыйная кааліцыя Мілошавіча, якая кіравала краінай ад 1997 г., атрымлівала менш зачвэрць галасоў. Гл.: Partner opinion poll, 1999. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.)
    37 Ад 33% да 41%, а апазіцыі прадказвалі ўсяго ад 1/10 да 1/7 галасоў ад агульнай колькасці насельніцтва. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактараЗ
    ці маюць яе дзеянні і рашэнні (выбар кандыдата і лозунгаў кампаніі, мабілізацыя мас і навучанне выбарцаў, падрыхтоўка да паслявыбарчых акцый пратэсту) хоць які сэнс у рэальным кантэксце. Спробы імітацыі прывялі да непрадуктыўных і неадэкватных рашэнняў ды дзеянняў, якія не запальвалі народ натхненнем перад набліжэннем рэвалюцыі, а толькі даносілі да людзей той факт, што апазіцыя слабая і адарваная ад жыцця.
    Вынікі дзейнасці сербскай і беларускай апазіцыі дэманструюць ролю і абмежаванасць уздзеяння яшчэ аднаго чынніка пераходу да дэмакратыі шляхам электаральнай рэвалюцыі — вонкавай дапамогі ў змене рэжыму. Заўважная, гучна абвешчаная і паспяховая дапамога апазіцыі ў Сербіі прыцягнула міжнародную ўвагу і выклікала гарачую палеміку. Яна дала падставы для абвінавачванняў у “закуліснай змене рэжыму” і кожны раз пасля чарговай удалай электаральнай рэвалюцыі спараджала падазрэнні, што гэта не што іншае, як арганізаваны звонку дзяржаўны пераварот.
    Нашмат менш увагі надавалася няўдалым спробам паспрыяць змене рэжыму, як, напрыклад, у Беларусі ў 2001 г. Замежныя донары сапраўды спрабавалі паўтарыць у Беларусі свой поспех, фінансуючы падобныя праграмы, накіраваныя на ўзмацненне апазіцыйных партый, арганізацыю паралельнага падліку галасоў і падтрымку кампаніі мабілізацыі выбарцаў. Прасоўваліся нібыта ўзятыя з таго ж сцэнарыя ініцыятывы: сеткі незалежных назіральнікаў, мабілізацыя выбарцаў і ўнутранае назіранне; сербскі рух “Отпор!” у Беларусі атрымаў свайго клона пад назвай “Зубр”; чыніўся моцны ціск на апазіцыю, каб тая вылучыла адзінага кандыдата. Аднак усе гэтыя высілкі, як і самі выбарчыя кампаніі апазіцыі, ггрывялі да дыяметральна супрацьлеглых вынікаў.
    Даследчык, які ўважліва сачыў за падзеямі ў Сербіі, ацэньваючы поспех міжнароднай супольнасці спрыяння дэмакратыі ў зрынанні Мілошавіча, заўважыў: “Іх праца вымагала ўмацавання ўжо наяўных у палітычным жыцці Югаславіі рыс”38. У гэтым, напэўна, палягае самая істотная розніца паміж спробамі падтрымаць дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі. Хоць замежныя спонсары ў Сербіі паўтаралі захады па падтрымцы кампаній апазіцыі супраць менш аўтарытарных уладароў (у тым ліку і Уладзіміра Мечыяра ў Славакіі), але яны спрыялі апазіцыі, якая ўжо трывала ўкаранілася ў грамадстве і здолела да пачатку выбарчай кампаніі забяспечыць сабе падтрымку большасці насельніцтва. Тое ж датьгчыла і падтрымкі грамадзянскай супольнасці: самыя ўдалыя, наватарскія ініцыятывы, у тым ліку “Отіюр!” і “G-17+”39, паўсталі самастойна з нізавога ўзроўню.
    38 Carothers Thomas. Ousting Foreign Strongman: Lessons from Serbia // CIPE Policy Brief. Vol. 1. № 5. May 2001. P 3.
    39 Асяродак інтэлектуалаў, чыя дзейсная праца як “фабрыкі думкі” для апазіцыйных партый і кансультантаў міжнароднай супольнасці спрыяння дэмакратыі давала каштоўнае аналітычнае забеспячэнне ўсёй працы па будаванні дэмакратыі.
    Нарэшце, як паказаў досвед прэзідэнцкай кампаніі ў Сербіі, міжнародная супольнасць падтрымала паспяховую выбарчую стратэгію, распрацаваную самой апазіцыяй. Узаемадзеянне паміж спонсарамі і апазіцыяй не было простым і беспраблемным40. Апазіцыі даводзілася прымаць рашэнні, якія былі не даспадобы супольнасці спрыяння дэмакратыі: напрыклад, апошняя не вітала рашэнне адмовіцца ад спроб аб’яднацца з СРА. Аднак Д эмакратычная апазіцыя Сербіі змагла настаяць на тым, што гэта адзінае слутпнае рашэнне41. Болып за тое, сербская апазіцыя творча і рэалістычна падыходзіла да таго, што трэба зрабіць, каб зрынуць Мілошавіча. Калі б яна проста капіявала, напрыклад, дзеянні славацкіх дэмакратаў, яе высілкі прапалі б марна. Паслявыбарчыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый і ў абарону перамогі, якія і ператварылі выбары ў рэвалюцыю, відавочна былі плёнам гэтага творчага падыходу, за што ДАС і яе прыхільнікам і трэба аддаць належнае.
    Зусім іншы вынік ажыццяўлення падобнай стратэгіі ў Беларусі нельга патлумачыць толькі недастатковым фінансаваннем, хоць агульная сума падтрымкі была, бясспрэчна, меншая, чым у Сербіі42. Адрозна ад Сербіі, у Беларусі дапамога ад міжнароднай супольнасці спрыяння дэмакратыі хутчэй рэанімавала, чым узмацняла апазіцыю. Горш за тое, супольнасць спрыяння дэмакратыі падзяляла наіўную веру беларускай апазіцыі ў магічную формулу перамогі, прычым апошняя засяродзіла свае намаганні на капіяванні, а не на “дастасаванні да ўнутраных варункаў” электаральнай мадэлі рэвалюцыі.
    Аднак ні ўнутраныя, ні замежныя кланавальнікі не ўлічвалі прыроды палітычнага рэжыму, крыніц яго трываласці і стабільнасці і ўнутраную слабасць, якія рабілі немагчымай паспяховую арганізацыю апазіцыі. У выніку замежная дапамога магла (і змагла) пераканаць апазіцыю аб’яднацца, але сама па сабе не магла пераадолець унутраных разборак, якія, пакуль не пачалася прэзідэнцкая кампанія, з радасцю распальвала сама апазіцыя. Адпаведна, фінансавыя стымулы не маглі замяніць добрай волі і гатовасці абмежаваць уласныя амбіцыі, а значыць, не маглі прымусіць актывістаў нізавога звяна аддана працаваць на адзінага кандыдата, які пры любым зыходзе вылучэння так ці іначай быў бы кампраміснай фігурай.
    Дапамога міжнароднай супольнасці спрыяла кампаніі апазіцыі там, дзе яна развівалася, але не магла стварыць усплёску энтузіязму
    40 Як казаў Джынджыч, “яны не пыталіся, якой падтрымкі мы б хацелі. Хутчэй яны казалі: “Мы ведаем, што вам трэба”. Гл.: In His Own Words: Zoran Djindjic//Interview with Steve York. Belgrade. 01.12.2000 for the film “A Force more Powerful”. http://www. aforcemorepowerful.org'films/bdd/story/hif/zoran-djindjic.php.
    41 “Мы сказалі: не, гэта немагчыма. Калі вы хочаце нам дапамагчы — добра. Калі не — таксама добра. Але мы не можам прыняць падобных умоў”. Тамсама.
    42 Найвышэйшую лічбу магчымай дапамогі ад ЗПІА — 24 млн долараў — прыводзіць Скот Пітэрсан, гл.: Peterson Scott. US spends millions to bolster Belarus opposition // Christian Science Monitor. 10.09.2001.
    i палітычнай актыўнасці там, дзе апазіцыя не змагла стварыць сваю нізавую базу. Замежная супольнасць спрыяння дэмакратыі дапамагала арганізоўваць назіранне і мабілізоўваць людзей, але не змагла ацаніць эфектыўнасці кланаванай кампаніі (у выпадку з мабілізацыяй) і стрымаць канкурэнцыю за гранты (як атрымалася з назіраннем)43.
    43 Падрабязна гл.: Vitali Silitski, “The Change is Yet to Come: Opposition Strategies and Western Efforts to Promote Democracy in Belarus”, in Ann Lewis (ed.). The EU & Belarus: Between Moscow & Brussels. London: Federal Trust, 2002. P 351—374.
    Раздзел 8.
    Стварэнне ўзору: электаральная рэвалюцыя ў Сербіі
    Розум плюс надзея: аб’яднанне апазіцыі
    Хоць канчатковае рапіэнне вылучыць Ваіслава Каштуніцу адзіным кандыдатам, які будзе супрацьстаяць Мілошавічу на прэзідэнцкіх выбарах 2000 г., было прынятае менш як за два месяцы да галасавання1, але апазіцыя дасягнула прынцыповай дамоўленасці аб адзінстве на шмат месяцаў раней. У сакавіку амаль усе апазіцыйныя партыі аб’ядналіся ў Дэмакратычную апазіцыю Сербіі; усе яны мелі “цвёрдую волю змагацца і без агаворак падтрымліваць адзінага кандыдата, які будзе супрацьстаяць Мілошавічу”2.
    АдмоваДрашкавічаі СРАдалучыццадаальянсуўканчатковым выніку аказалася на карысць ДАС. Драшкавіч моцна дыскрэдытаваў сябе ў вачах настроенага супраць Мілошавіча электарату тым, што ў 1998 г. увайшоў у федэральны ўрад намеснікам прэм’ер-міністра, і яго ўсё больш успрымалі як складнік праўладнай часткі палітьічнагаўраўнення. ДАС было няцяжка прыцягнуць выбарцаў СРА, бо розныя групы апазіцыйнага электарату болып аб’ядноўвала агульнае жаданне дамагчыся палітычнага прарыву, чым падзяляла пытанне, хто павінен прыйсці на месца Мілошавіча і ў якім напрамку мусіць ісці Сербія пасля змены рэжыму.
    Да лета 2000 г. склалася ўсеагульная згода, што трэба вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Каштуніцу. Кацітуніца не быў ні навічком у палітыцы, які мог бы зрабіцца “цёмным конікам”, ні самым папулярным дзеячам апазіцыі ў Сербіі. Аднак ягоны асноўны палітычны капітал быў у тым, што яму найменш не давяралі. Каштуніца вылучаўся сярод астатняй палітычнай эліты Сербіі паслядоўнасцю перакананняў і дзеянняў цягам дзесяці гадоў рэзкіх хістанняў, калі ў палітыцы вёў рэй Мілошавіч, і нават раней. Каштуніца не быў найболып ліберальна настроеным лідарам апазіцыі, але ён ніколі не належаў да камуністычнай партыі. Ен быў нацыяналістам, рашуча падтрымліваў баснійскіх сербаў і выступаў рэзка супраць бамбаванняў НАТО. Аднак Каштуніца ніколі не запляміў сябе заляцаннямі да Караджыча і Младзіча і, адрозна ад Драшкавіча і Джынджыча, ніколі не супрацоўнічаў, адкрыта ці таемна, з Мілошавічам.
    1 Гэта нядзіўна, калі ўлічыць ліхаманкавае ўнясенне паправак у Канстыіуцыю ФРЮ і прызначэнне федэральным парламентам датэрміновых выбараў у ліпені.
    2 Kovac Zarko, 2002, неапублікаваны рукапіс. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.')
    Каштуніца належаў да нацыянальна-традыцыяналісцкай хвалі ў сербскай палітыцы, аднак пры гэтым ён быў і прызнаным даследчыкам дэмакратыі, які пераклаў на сербскую мову вядомы твор амерыканскай дэмакратыі — “Нататкі федэраліста”. Таму ягонае бачанне Сербіі і нацыянальнай, і дэмакратычнай дзяржавай, што паслядоўна адмаўляўся ў дыскурсе Мілошавіча, ніякім чынам не было мімікрыяй, прадыктаванай кароткатэрміновай палітычнай кан’юнктурай.
    Гэтае спалучэнне адпавядала палітычнай арыентацыі сярэдняга сербскага выбарца, які вызначаўся “моцным пачуццём нацыянальнай свядомасці, патрыятызмам, але без экспансіянісцкіх настрояў, без імкнення да палітычнай цэнтралізацыі Сербіі і гэтак званага “кітчпатрыятызму” 90-х гг., а з сімпатыяй да парламентарызму, грамадзянскай супольнасці і прыватнай ініцыятывы”3.
    Каштуніца пайшоў яшчэ далей — паспрабаваў пераадолець расколы, характэрныя для сербскай палітыкі 1990-х гг., прымірыць дэмас сербскай нацыі з дэмасам сербскай дзяржавы, актьіўна імкнучыся заваяваць папулярнасць у нацыянальных меншасцей і выступаючы за міжнацыянальную згоду, прымірэнне і талерантнасць. У адказ на пытанне пра ягонае стаўленне да нацыянальных меншасцей Каштуніца заявіў: “Мяне падтрымліваюць сербскія вугорцы і мусульмане. Можна быць нацыяналістам і пры гэтым не зневажаць іншыя народы”4.