Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
21 У той жа час грамадзянская супольнасць адыграла нашмат больш значную ролю ў рэвалюцыйнай мабілізацыі мас у менш жорсткім аўгарытарным асяродку. Яркі прыклад — “памаранчавая рэвалюцыя” ва Украіне.
22 Antonie Slobodan. Rizican prelazak u sultanizm // Danas. 03.10.2000. Іронія ў тым, што гэткую ж ролю адыгралі памагатыя галоўнага канкурэнта Лукашэнкі на першых выбарах, у 1994 г., калі пільнасць Кебіча закалыхалі кіраўнік ягонага штаба і прэс-сакратар. Абодва атрымалі ад Лукашэнкі новыя пасады. Гл.: Натчык Пётра. Беларуская наменклатура і лініі расколу ў яе асяроддзі // Булгакаў Валер (рэд.). Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнцкія выбары 2001 году. Варшава: IDEE, 2001, С. 143—161.
23 Гл.: Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5’h Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 100.
Генерал Момыла Перышыч, былы міністр абароны Мілошавіча, зняты ў 1998 г., прызнаўся, што, калі знаходзіўся на пасадзе, задумляў дзяржаўны пераварот. Аднак ён устрымаўся ад гэткага радыкальнага кроку, бо не меў пэўнасці ў палітычнай падтрымцы, прызнанні на міжнародным узроўні і ў тым, што армія здолее дамагчыся арганізаваных дзеянняў розных іульцоў, падтрымка якіх ці, прынамсі, адсутнасць супраціву сілавым дзеянням мела надзвычайную значнасць для поспеху. У нечым нерашучасць і бяздзейнасць Перышыча падкрэслівала, што армія адыгрывала адносна неістотную ролю як “вартаўнік” рэжыму Мілошавіча.
Апарат бяспекі, паліцыя і “прэтарыянская гвардыя” выконвалі значна болып важкія функцыі ў абароне рэжыму. Каб забяспечыць пераход улады і зрабіць яго мірным і негвалтоўным, надзвычай важна было дамагчыся сабатажу загаду Мілошавіча разагнаць пратэстоўцаў. Як паказала гісторыя, сербская апазіцыя паспяхова выканала гэтую задачу. Яна не толькі нейтралізавала ў нядаўнім мінулым велізарны і жудасны рэпрэсіўны апарат, але і дасягнула мэты без праліцця крыві. Адзінай ахвярай рэвалюцыі была жанчына, якая загінула 5 кастрычніка 2000 г. у аварыі на вуліцы Бялграда.
Магчыма, дзеянні сіл бяспекі ў такія крытычныя моманты, як, прыкладам, у Сербіі 5 кастрычніка, можна зразумець, калі памятаць, што афіцэры паліцыі і службаў бяспекі — таксама грамадзяне і суайчыннікі тых, каго яны мусяць разганяць. Зацікаўленыя ў захаванні рэжыму Мілошавіча цягам амаль усяго часу яго існавання, яны ўрэшце зрабіліся закладнікамі ягонай бязглуздай палітыкі. Параза ў Косаве і цяжкія страты элітных падраздзяленняў сталіся, відаць, апошняй кропляй як для шарагоўцаў, гэтак і афіцэраў ды камандавання. Больш за тое, гэтыя людзі — таксама выбарцы. Як і ў болыпасці паліцэйскіх дзяржаў, вайскоўцы і падраздзяленні сіл бяспекі галасуюць асобна. Пры падліку галасоў пасля выбараў 24 верасня выявілася, што 83% паліцэйскіх прагаласавалі за Каштуніцу. Афіцэры ведалі настроі сваіх падначаленых. А падначаленыя ведалі, які выбар зрабіў народ. Прызнанне аднаго паліцэйскага, накіраванага 5 кастрычніка на разгон акцый пратэсту, адлюстроўвала агульны настрой у сілах бяспекі:
Пасля выбараў паліцэйскія ўсвядомілі, што Мілошавіч прайграў... Сорак дзевяць з нечым адсоткаў ці пяцьдзясят адсоткаў — для гэтых людзей было неістотна. Неаспрэчна тое, што Каштуніца набраў нашмат больш галасоў заМілошавіча... Перад гэтымі людзьмі стаялапытанне, бараніць гэтыадзін адсотак ці адну дзясятую адсотку24.
Упэўненасць у паразе Мілошавіча на выбарах мела яіпчэ адно наступства: яна выклікала крызіс легітымнасці загадаў улады, асабліва тых, што прадугледжвалі ўжыванне зброі і ў выніку праліццё крыві.
24 Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th
Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 34.
Да таго ж паліцэйскі або “прэтарыянец” — таксама чалавек, які дбае пра ўласную бяспеку. У “нармальны” будзённы дзень жыцця аўтакратычнай дзяржавы разагнаць невялікі ці нават сярэдняга памеру натоўп людзей можна амаль без аніякай рызыкі, а адмова выконваць загад улады будзе дорага каштаваць. Аднак калі людзей збіраецца столькі, што іх лік нашмат пераўзыходзіць рэпрэсіўныя здольнасці паліцыі, разлік кардынальным чынам змяняецца.
Яшчэ да 5 кастрычніка было зразумела, што разгортваецца агульнанацыянальны супраціў беспрэцэдэнтнага маштаба. Мабыць, найбольшы шок выклікаў страйк на шахце ў Калубары26. 3 аднаго боку, ён выразна паказаў, што пратэст сугграць рэжыму Мілошавіча выйшаў далёка за межы традыцыйнага кола прыхільнікаў апазіцыі — гараджанаў, моладзі і інтэлігенцыі. 3 другога, здушыць “працоўны клас”, бясспрэчна, нашмат цяжэй.
Паводле адной з найболып папулярных тэорый, чаму сталася магчымай рэвалюцыя 5 кастрычніка, сапраўдная рэвалюцыя адбылася на дзень (дакладней, на ноч) раней, калі Джынджыч сустрэўся з камандзірам “Чырвоньгх берэтаў” Міларадам Улемекам на мянушку “Легіянер” і дамовіўся пра неўмяшанне “прэтарыянскай гвардыі” падчас акцый пратэсту. Аднак адметна тое, што сустрэча адбылася з ініцыятывы “Легіянера” — ён звязаўся з Джынджычам і сказаў, што атрымаў скрайне жорсткі загад, ад якога яму не па сабе. Ён прапанаваў дамову: “Чьгрвоныя берэты” не будуць умешвацца, калі дэманстранты не будуць нападаць на спецпадраздзяленні паліцыі26. Паводле розных версій, Джынджыч і Улемек таксама заключылі негалосную здзелку аб непераследзе “Чырвоных берэтаў” за мінулыя ваенныя злачынствы і мафіёзную дзейнасць.
Але яшчэ да гэтай вызначальнай ночы лідары апазіцыі, паводле іх уласных прызнанняў, падтрымлівалі кантакты з сіламі бяспекі і абменьваліся інфармацыяй. Болып за тое, прысутнасць у апазіцыі былых прадстаўнікоў рэжыму Мілоіпавіча, яго арміі і паліцыі, такіх як Перышыч, генерал Вук Абрадавіч, мэр Чачака Велімір Іліч і былы мэр Бялграда Нябойша Човіч, бясспрэчна, спрыяла ўсталяванню мінімальнага ўзроўню даверу, неабходнага для заключэння падобных дамоў.
У вырашальны дзень 5 кастрычніка самазаспакоенасць і дыстанцыяванасць рэжыму ў нечым спрыяла бяздзейнасці паліцыі і сіл бяспекі. Раней улада заўсёды прымяншала маштаб акцый пратэсту апазіцыі, каб пераканаць грамадства, што гэта проста бунтарыць дробная кліка адрынутых. Урэшце дэзынфармацыя ператварылася ў самападман, бо, рыхтуючыся да апошняга бою, прыведзены ў баявы парадак рэжым проста пралічыўся ў колькасці сіл, неабходных для таго, каб спыніць пратэсты. Дэманстранты з лёгкасцю прарвалі паліцэйскія кардоны
26 Тамсама. Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October
6th Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 35—46.
28 Тамсама. P 51—57.
вакол Бялграда, а пры штурме Федэральнай Скупшчыны Югаславіі амаль не сутыкнуліся з супрацівам.
Праз усе гэтыя чыннікі апарат бяспекі апынуўся ў абсалютна новым становішчы ў дачыненні да апазіцыі. Калі 5 кастрычніка пратэстоўцы запоўнілі вуліцы і плошчы Бялграда, яны паўтаралі адзін другому: “Або мы, або яны”, — маючы наўвазе, што ніякая нічыя ці кампраміс у супрацьстаянні з Мілошавічам немагчымыя. А падначаленыя рэжыму абралі адступленне ад загадаў і несупраціўленне пратэстоўцам; гэты варыянт выявіўся выйгрышным для ўсіх — вядома, пры ўмове масавага выхаду апазіцыі на вуліцы, што ўрэшце і атрымалася. Нізы рэпрэсіўнай піраміды, афіцэры і салдаты на вуліцах Бялграда, здаліся хутка і амаль без ужывання сілы.
Аднак для вярхушкі апарату бяспекі разлік быў больш складаны. Яго вярхі ўдзельнічалі ва ўсіх брудных справах рэжыму Мілошавіча, улучна з мафіёзнай дзейнасцю, этнічнымі чысткамі і забойствамі. Ім былі патрэбныя пэўныя гарантыі бяспекі за новай уладай. I калі б яны вырашылі выканаць загад Мілошавіча, гэта перадусім магло б прывесці да фатальных наступстваў для лідараў апазіцыі, не кажучы пра дэманстрантаў на вуліцах.
Тое, што лідары аназіцыі здолелі ў апошнюю хвіліну дамовіцца з вярхоўнымі чынамі паліцыі, апарату бяспекі і “прэтарыянскай гвардыі”, у канчатковым выніку зрушыла баланс сіл на карысць лагера Каштуніцы. Перамовы былі надзвычай рызыкоўныя, бо прадстаўнікі апазіцыі не мелі пэўнасці, што вернуцца цэлымі. Каб пайсці на іх у ноч 4 кастрычніка, ад Зорана Джынджыча спатрэбілася надзвычайная асабістая мужнасць і адвага. I, як паказалі далейшыя падзеі, нешта значна болыпае: Джынджыч, відавочна, угаварыў “Чырвоныя берэты” здрадзіць рэжыму, даўшы ім адназначныя гарантыі бяспекі і паабяцаўшы, што іх не будуць пераследаваць за ўсё, іпто яны ўчынілі за Мілошавічам.
Калі ў снежні 2000 г. Джынджыча абралі прэм’ер-міністрам, ён адступіўся ад свайго абяцання і разгарнуў буйнамаштабную антыкарупцыйную кампанію, у тым ліку і супраць тых, каму ён абяцаў бяспеку за новай дэмакратычнай уладай. Вынікам сталіся два фатальныя стрэлы 12 сакавіка 2003 г. перад будынкам урада ў Бялградзе, ад якіх загінуў Джынджыч. Адзін з галоўных фігурантаў справы аб забойстве — “Легіянер”, той самы Міларад Улемек, з якім Джынджыч вёў перамовы 4 кастрычніка.
Але да забойства Джынджыча заставалася яіпчэ два з паловай гады. У той дзень істотна было, што “Чьгрвоныя берэты” не стралялі, нават калі пратэстоўцы, не ведаючы пра дамоўленасць, адкрылі агонь па іх браняваных мапіынах. Гэтаксама іх камандзіры не выконвалі загадаў Мілошавіча — той не ведаў пра іх непадпарадкаванне да самай ночы 5 кастрычніка, калі Скупшчына Югаславіі была ўжо ў руках пратэстоўцаў, а цэнтр Бялграда запоўніла каля мільёна прыхільнікаў Каштуніцы.
Агулам ёсць падставы назваць падзеі 5 кастрычніка ў Бялградзе “пераваротам за адзін дзень”. Аднак гэты адзін дзень рыхтаваўся цягам амаль дзесяці гадоў няроўнай барацьбы за дэмакратыю, з усімі яе камянямі спатыкнення, расчараваннямі і безвыходнасцю. Больш за тое, пераварот не мог бы адбыцца, калі б яму не надала легітымнасці ціхая, мірная рэвалюцыя бюлетэняў, што здарылася 24 верасня і прывяла ў рух усе сілы, што ў канчатковым выніку сустрэліся разам на вуліцах Бялграда.
Раздзел 9.
Няўдалая імітацыя: фіяска дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі ў 2001 г.
Аб’яднанне апазіцыі: за працэсам згубілася мэта
Апроч Лукашэнкі, у выбарах, прызначаных на 9 верасня 2001 г., збіраўся ўдзельнічаць 21 прэтэндэнт. Яны падалі заявы аб рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты1. Сярод найболып значных апазіцыйных палітыкаў, якія мелі намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, былі Уладзімір Ганчарык, былы кіраўнік Гарадзенскай вобласці Сямён Домаш, першы прэм’ер-міністр Лукашэнкі Міхаіл Чыгір, былы міністр абароны ў кабінеце Кебіча Павел Казлоўскі і лідар ПКБ Сяргей Калякін.