• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Асноўныя апазіцыйныя партыі de facto адышлі ад удзелу ў выбарчай кампаніі, калі ў снежні 2000 г. Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл прапанавала тры магчымыя кандыдатуры: Домаша, Ганчарыка і Чыгіра — кожны з іх быў выхадцам з былой наменклатуры. Такім чынам, вядучыя апазіцыйныя партыі, за выключэннем камуністаў, устрымаліся ад вылучэння ўласных кандыдатаў, сцвярджаючы, што электарат не прагаласуе за партыйнага кандыдата. Афіцыйная пазіцыя апазіцыйных партый зводзілася да таго, што іх сябры мелі права самастойна выбіраць, кампанію якога кандыдата падтрымліваць. Яны таксама вырашылі не заяўляць пра падтрымку ніводнага з дэмакратычных прэтэндэнтаў, хоць шараговых актывістаў заахвочвалі далучацца да ініцыятыўных груп любога з вышэйназваных кандыдатаў (БНФ і АГП мелі, аднак, засцярогі наконт падтрымкі Калякіну). Насамрэч большасць актывістаў апазіцыі апынулася ў лагерах двух кандыдатаў.
    Шмат хто з чальцоў партый, якія ўваходзілі ў КРДС, аб’яднаўся вакол Домаша. Кандыдатуру Д омаша моцна падтрымлівала і прасоўвала сетка НДА, аб’яднаных вакол рэгіянальных рэсурсных цэнтраў, ці “парасонавых” арганізацый, якія каардынавалі развіццё рэгіянальных нізавых ініцыятыў і спрыялі яму. 3 увагі на своеасаблівыя дачыненні паміж НДА і палітычнымі арганізацыямі ў Беларусі гэта давала Домашу, прынамсі, арганізацыйны патэнцыял, якога не было ў шмат каго з іншых кандыдатаў.
    Апазіцыйныя партыі і НДА, якія адмовіліся байкатаваць парламенцкія выбары 2000 г., далучыліся да кампаніі Ганчарыка.
    1 Паводле беларускага заканадаўства, для рэгістрацыі кандыдатам неабходна сабраць сто тысяч сапраўдных подпісаў.
    Ганчарык скарыстаўся інфраструктурай Федэрацыі прафсаюзаў, якую на той час узначальваў, хоць ён так і не змог заахвоціць шараговых чальцоў прафсаюзаў удзельнічаць у сваёй кампаніі. Яго падтрымалі некалькі палітычных арганізацый, якія разышліся з КРДС датычна пытання ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2000 г.
    Паколькі ўдзел у выбарчай кампаніі быў асабістай справай шараговых актывістаў, шмат хто з іх далучыўся да камандаў іншых кандыдатаў, асабліва былога кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Леаніда Сініцына і былога старшыні Мінскага гарвыканкама, амбасадара Беларусі ў Латвіі Міхаіла Марыніча, які нечакана зышоў з дыпламатычнай службы, каб кінуць выклік Лукашэнку.
    Аднак найбольш цікавай з усіх прэтэндэнтаў на пачатковым этапе была Наталля Машэрава — дачка кіраўніка рэспублікі за савецкім часам, якая хутка прыцягнула грамадскую ўвагу проста дзякуючы свайму імю. Але яна нядоўга была прэтэндэнтам на вылучэнне. Пад ціскам улад — у СМІ нават былі паведамленні пра пагрозы ейным сямейнікам — Машэрава зняла сваю кандыдатуру.
    Збор подпісаў аказаўся бруднай справай, бо асобныя штабы адкрыта супернічалі за актывістаў, часам ужываючы недапушчальныя прыёмы. Адны і тыя ж людзі, бывала, цярпелі нашэсці да тузіна актывістаў, якія часта паклёпнічалі адзін на друтога. Шмат хто адмаўляўся падпісвацца хоць за каго. У выніку, толькі два апазіцыйныя кандыдаты — Домаш і Ганчарык — пераадолелі стотысячны бар’ер. Дзеля параўнання: ДАС сабрала за Каштуніцу ў Сербіі цэлых паўтара мільёна подпісаў пры блізкай агульнай колькасці выбарцаў2.
    Некаторыя іншыя кандыдаты, у прыватнасці, Марыніч, Сініцын і Чыгір сцвярджалі, што яны сабралі неабходную колькасць подпісаў, але іх падпісныя аркушы скралі. Множыліся абвінавачванні ў бок улад у несумленнай гульні, але яны так і не пацвердзіліся: гэтаксама магчыма, што кандыдаты, якіх напаткала няўдача, спрабавалі знайсці ёй апраўданне. Выявілася, што з апазіцыйных кандыдатаў змаглі пераадолець самы першы бар’ер тыя два, каго падтрымлівалі партыйныя арганізацыі.
    Хоць Калякін, Казлоўскі, Домаш, Чыгір і Ганчарык падпісалі ў красавіку пагадненне вылучыць адзінага кандыдата з пяці, працэс аб’яднання заняў шмат часу, так што ў апазіцыі яго фактьічна амаль не засталося на саму кампанію. Пры няўдзеле апазіцыйных партый, без ясных механізмаў вырашэння ўнутраных спрэчак і без дакладных крытэрыяў вылучэння выбар адзінага кандыдата ператварыўся ў пошук кампрамісу паміж кандыдатамі.
    Выбар прыпаў на Ганчарыка, які стаўся адзіным кандыдатам па выніках сустрэчы “пяцёркі” 21 ліпеня 2001 г. Яго абралі пераважна з двух прычын. Па-першае, Ганчарык здолеў забяспечыць сабе падтрымку трох астатніх удзельнікаў “пяцёркі”. Па-другое, кандыдатуру
    2 Serbia: Elections Unlikely to be Free or Fair Ц A Human Rights Watch Press Backg­rounder. www.hrw.org/backgrounder/eca/serbia0915.htm.
    Ганчарыка навязвалі апазіцыі звонку. Напраўду сцэнарый з вылучэннем Ганчарьіка адзіным кандыдатам ніколі б не матэрыялізаваўся, калі б не пазіцыя заходніх спонсараў і Кансультацыйна-назіральнай групе АБСЕ ў Мінску. Яна адыграла ролю пасярэдніка і ледзь не свацці, бо сама апазіцыя не магла аб’яднацца самастойна. Ганчарыка падтрымалі таму, што ён лічыўся болып цэнтрысцкім кандыдатам і, як меркавачася, болып прымальным для выбарцаў.
    Прыхільнікі Ганчарыкатаксама называлі перавагі ягонай кавдыдатуры: цэнтрысцкая пазіцыя, дзякуючы якой ён аказваўся пасярэдзіне спектра апазіцыйных сіл, паміж нацыяналістамі і лібераламі, з аднаго боку, і камуністамі і сацыял-дэмакратамі, з другога; няўдзел у самагубнай палітыцы апазіцыі на пачатку і ў сярэдзіне 1990-х гг.; шырокія сувязі сярод дзяржаўнага апарату, якія ён выкарыстае для таго, каб пераканаць наменклатуру адмовіцца падтрымліваць Лукашэнку; сувязі ў маскоўскіх уладных колах, якія маглі дапамагчы яму знайсці палітычную і фінансавую падтрымку ў Расіі — тая была галоўнай вонкавай сілай у беларускай палітыцы.
    Аднак відавочныя недахопы кандыдатуры Ганчарыка пераўзыходзілі сумнеўныя перавагі. Шасцідзесяцідвухгадовы ўзрост і адсутнасць асабістай харызмы неспрыяльным чынам кантраставалі з маладосцю і энергіяй Лукаіпэнкі. Наменклатурнае мінулае не давала падстаў сумнявацца, што ад ягонай кандыдатуры будзе не ў захапленні пераважна радыкальна настроенае ядро маладых актывістаў выбарчай кампаніі. Разам з тым таго, што Ганчарык асацыяваўся з мінулым, было недастаткова, каб прыцягнуць апанаваную настальгіяй, кансерватыўную частку электарату, бо Лукашэнка праз увесь час свайго прэзідэнцтва, не шкадуючы высілкаў, ганьбіў чыноўнікаў часу перабудовы, называў іх здраднікамі, якія далі разваліць СССР, і злодзеямі, якія дапусцілі разгул карупцыі на пачатку 1990-х гг. Больш за тое, хоць ад 1996 г. Ганчарык паслядоўна выступаў у памяркоўнай апазіцыі да Лукашэнкі3, у яго не было выразнай палітычнай ідэі і праграмы. Цэнтрысцкая пазіцыя сярод раз’яднанай, палярызаванай і залішне самаўпэўненай беларускай апазіцыі абяцала больш нападаў з розных бакоў крохкага альянсу, чым супрацы і адзінства розных фракцый.
    Аднак тыя ж хібы былі ўласцівыя і астатнім чальцам “пяцёркі”, што пляжыла перспектывы іх абрання. Над Чыгіром і Казлоўскім віселі абвінавачванні ў карупцыі, і хоць яны ніколі не пацвердзіліся, але заплямілі іх рэпутацыю ў вачах дэзынфармаванага грамадства. Домаша ўспрымалі як залішне партыйную фігуру; тое, што ён атаясамліваўся з больш радыкальнай часткай апазіцыі і паходзіў з самай празаходняй Гарадзенскай вобласці, не магло выклікаць сімпатыі
    3 На “Усебеларускім народным сходзе” 1996 г., скліканым Лукашэнкам, кабухваліць ягоны праект Канстытуцыі, Ганчарык адзіны з афіцыйных асоб адмовіўся яго падтрымаць. Пазней ён адхіліў прапанову ўвайсці ў склад Палаты прадстаўнікоў, створанай замест Вярхоўнага Савета, і вёў Федэрацыю прафсаюзаў курсам памяркоўнай, але паслядоўнай апазіцыі да ўлад.
    ў сярэдняга выбарца Нарэшце, камуністычная ідэалогія Калякіна не дзейнічала на электарат, скрадзены ў ягонай партыі Лукашэнкам, і адштурхоўвала ад яго астатнюю пераважна антыкамуністычную апазіцыю. Але найвялікшай праблемай была адсутнасць перакананых прыхільнікаў, арганізаваных апазіцыяй і гатовых галасаваць за кожнага кандыдата, якога пагодзяцца вылучыць вядучыя партыі4.
    Табліца рэйтынгаў Ганчарыка і Домаша ў параўнанні з Лукашэнкам
    
    Красавік 2001
    Чэрвень 2001
    Гіпатэтычныя выбары "Лукашэнка Домаш’
    
    
    За Лукашэнку
    38,3
    43,2
    ЗаДрмаша
    11.6
    14,8
    Гіпатэтычныя выбары “Лукашэнка Ганчарык"
    
    
    За Лукашэнку
    38,4
    44,3
    За Ганчарыка
    14,1
    13,1
    Крыніца-. Новостн НЙСЭПЙ, № 2 (20), 2001. С. 51. http://iiseps.org/old/buIlet01-2. html.
    Поспех Ганчарыка на этапе вылучэння стаўся Піравай перамогай. Цягам усяго пачатковага этапу кампаніі лагер Домаша дзейнічаў, зыходзячы з таго, што менавітаяго вылучаць адзіным кандыдатам. Урэпіце, Домаша падтрымлівала болып моцная сетка актывістаў апазіцыі, і ён сабраў прыкладна на 40.000 подпісаў больш за Ганчарыка. Рашэнне вылучыць Ганчарыка адзіным кандыдатам ггрыйіплося як снег на галаву актывістам Домаша і адразу выклікала ўзрушэнне ў ягонай камандзе. Прыхільнікі Домаша казалі пра несумленную гульню, бо Ганчарыка вылучыла “пяцёрка”, у якой тры астатнія прэтэндэнты на наступны дзень пасля вылучэння сьпплі з дыстанцыі, бо не здолелі сабраць неабходнай колькасці подпісаў. Некаторыя заклікалі Домаша праігнараваць рашэнне і працягваць выбарчую кампанію, бо ў яго быў вышэйшы, чьгм у Ганчарыка, рэйтынг (хоць розніца складала 1—3%), ён сабраў больш подпісаў і меў мацнейшы “мабілізацыйны патэнцыял” для вядзення кампаніі5. Іншыя меркавалі, што патрэбная новая дамоўленасць аб аб’яднанні, цяпер толькі паміж двума кандыдатамі. Некалькі дзён Домаш і Ганчарык, а таксама ўдзельнікі іх камандаў
    4 Каментуючы вынікі сацыялагічнага апытання, якія паказвалі, што колькасць жорсткіх праціўнікаў Лукашэнкі вырасла і склала 30% насельніцтва, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што “30% насельніцтва прагаласуюць хоць за ліхтарны слуп, калі на ім будзе ўлётка з дэмакратычнымі лозунгамі”. Гл.: Альтернатнвныефамнлнн//Белорусская деловая газета 09.06.2000. Насамрэч апытанне НІСЭПД 2001 г. засведчыла, што тых, хто гатовы галасаваць за любогадэмакратычнагакандыдата, які будзе супрацьстаяць Лукашэнку, усяго 4,6%. Гл.: Новостн НЙСЭПЙ. № 2 (20). 2001. С. 51. http://iiseps.org/old/bullet01-2.html.
    5 Гл.: Ці ёсць Ганчарыку што сказаць беларускаму народу? Ц Пагоня. 02.08.2001.
    публічна абменьваліся ўдарамі ў СМІ, на пасяджэннях апазіцыі і ў інтэрнэце. Аднак Домаш не мог працягваць кампанію без пагаднення кааліцыі, бо арганізацыі, якія яго падтрымлівалі, цалкам залежалі ад заходніх спонсараў, якія паставілі на Ганчарыка.