Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Перш за ўсё, стаўка на наменклатуру была катастрафічным пралікам. Лукашэнка атрымаў старэйшага за сябе, больш стомленага, менш красамоўнага і прывабнага канкурэнта. У дадатак да таго, што грамадства было не ў захапленні ад гэткага кандыдата, перад Лукашэнкам адкрываліся новыя прапагандысцкія магчымасці: ён вярнуўся да таго, з чаго пачаў, і выявіў былых апаратчыкаў карупцыянерамі16. Нарэшце, просты выбар былога апаратчыка ў якасці канкурэнта Лукашэнку ніякім чынам не гарантаваў, што дзейныя бюракраты яго падтрымаюць. Насамрэч вельмі мала хто з дзяржслужбоўцаў, занятых у выбарчых камісіях, супрацьдзейнічаў фальсіфікацыям ці супрацоўнічаў з апазіцыяй і незалежнымі назіральнікамі. Адно з магчымых тлумачэнняў іх паводзін у тым, што, каб не падпарадкоўвацца загадам рэжыму, трэба мець пэўную ступень гарантый бяспекі, а гэтага апазіцыя даць не магла. Між тым Лукашэнка публічна пагражаў зняць мясцовых чыноўнікаў, калі яны не забяспечаць патрэбныя лічбы на сваіх тэрыторыях.
Страх узмацняўся масавым адчуваннем, што Лукашэнка ўсё роўна пераможа і супрацьстаяць парушэнням будзе бессэнсоўна16. Такім чы-
15 “Я глыбока перакананы: уся гэтая валтузня вакол былой наменклатуры мае адну мэту — накрасці больш грошай... Яны ўсе прадажныя. Што добрага яны зрабілі для народа? Нічога! Іх выкінулі з урада. I цяпер яны галоўныя абаронцы народа?”. Гл.: Прямым текстом: На полнтнческой кухне не все котелкн варят // Советская Белоруссня. 01.08.2000.
16 Паводле вынікаў праведзенага НІСЭПД апьітання эліты (асобна — наменклатурнай і апазіцыйнайі, толькі 3% дзяржаўныхчыноўнікаў прызналі, што прагаласавалі за Лукашэнку, між тым як 50% прагаласавалі за Ганчарыка і 28% адмовіліся адказваць. 53% палічылі выбары несвабоднымі і несправядлівымі, і толькі 14% меркавалі іначай. 46% апытаных чыноўнікаў адзначылі, што афіцыйным вынікам выбараў нельга давяраць, і толькі 25% выказалі супрацьлеглую думку. Аднак 61% з іх меркаваў, што парушэнні не паўплывалі на вынікі выбараў. Сапраўды, хоць наменклатура і нрагаласавала за Ганчарыка, але не змагла зрабіць яго прэзідэнтам з увагі на супраціў і Лукашэнкі, і электарату.
нам, у Беларусі было разарванае першае звяно прычынна-выніковага ланцужка, які не даў Мілошавічу скрасці галасы ці сілай захаваць пасаду. Hi сабатаж фальсіфікацый, ні адмова разганяць акцыі пратэсту не маглі стацца рэальнасцю, калі апазіцыя не змагла прадэманстраваць сваю сілу спачатку на выбарчых участках, а затым на вуліцах. 3 той жа прычыны не паўстала ніякіх сур’ёзных вулічных акцый у абарону сумленных выбараў. На мітынг, арганізаваны праз некалькі гадзін пасля закрыцця выбарчых участкаў, прыйшло ўсяго некалькі тысяч чалавек, і назаўтра ён ціха скончыўся.
Але маўчанне наменклатуры мела яшчэ адну, нават глыбейшую, прычыну. Апазіцыя ў сваіх разліках відавочна не ўлічыла пэўных палітычных змен, што ахапіла краіну за папярэднія гады.
Па-першае, адрозна ад пачатку 90-х гг., калі ўсёмагутная наменклатура была самастойным палітычным гульцом, а апазіцыя малявала яе чорнымі фарбамі, да канца дзесяцігоддзя, калі апазіцыя пачала разлічваць на наменклатуру як на сваю апошнюю надзею, тая ўжо цалкам страціла сваю самастойнасць і ўладу.
Па-другое, прадстаўнікоў старой эліты, якіх ужо выправілі на лаўку запасных і якія мелі мінімальны ўплыў на дзейную дзяржаўную бюракратыю, памылкова прынялі за тых, хто цяпер рэальна трымае ніткі ўздзеяння на бюракратыю і апарат бяспекі. Сярод апошніх шмат хто ўзняўся з трэцяга-чацвёртага эшалона наменклатуры і быў абавязаны сваёй імклівай кар’ерай Лукашэнку. Таму яны не збіраліся вітаць старых гаспадароў, якія ўрываліся ў дом, заняты новымі ўладальнікамі17.
17 Шмат хто з новых дзяржслужбоўцаў паходзіў з Магілёўскай вобласці, таму нядзіўна, што яны з недаверам паставіліся да спробы кінуць выклік Лукаіпэнку, на чале якой стаяў тандэм Ганчарык — Лявонаў, былыя другі і першы сакратары партыі ў гэтым рэгіёне ў 1980-х гг.
V Працяг шляху: хісткія крокі да дэмакратыі ці паглыбленне аўтарытарызму
Раздзел 10.
Пераход да дэмакратыі ў Сербіі: “амерыканскія горкі” па выбоістай дарозе
Выбары 24 верасня і вулічная рэвалюцыя 5 кастрычніка 2000 г. адкрылі перад Сербіяй дзверы ў новую дэмакратычную эпоху. За некалькі тыдняў краіна1 пераадолела міжнародную ізаляцыю, вызвалілася ад санкцый, аднавіла дыпламатычныя стасункі з дзяржавамі Захаду, перапыненыя з пачаткам бамбаванняў Косава ў 1999 г., атрымала сяброўства ў такіх міжнародных арганізацыях, як ААН і АБСЕ і ўрэшце стала на шлях далучэння да Еўразвяза. Змена рэжыму зрабіла свой уплыў далёка за межамі Сербіі. Сцэнар электаральнай рэвалюцыі — перамога апазіцыі на праведзеных “старым рэжымам” выбарах і наступныя вулічныя пратэсты, што зрынаюць рэжым, калі ён адмаўляецца прызнаць гэтую перамогу, — у далейшым набыў папулярнасць на постсавецкай прасторы і шмат у чым задаў мадэль вызвалення ад посткамуністычнага аўтарытарызму.
Электаральная рэвалюцыя ў Сербіі амаль што стварыла новую парадыгму пераходу да дэмакратыі, паказала і тэарэтыкам, і практыкам “навігацыйную мапу” з распрацаваным маршрутам да змены дыктатарскіх рэжымаў, якія спалучаюць наўпроставыя рэпрэсіі з маніпуляваннем выбарамі. ДАС прадэманстравала ўзор паспяховага аб’яднання апазіцыі; дэмакраты, якія імкнуліся да ўлады ў краінах былога Савецкага Саюза, шукалі сваіх Каштуніцаў; паўсюдна раслі копіі “Отпор!” — часам з дапамогай і пры парадах арыгінала. Сербія распаўсюдзіла “вірус дэмакратыі”, які, бясспрэчна, паўплываў на далейшыя змены рэжыму ў іншых краінах, у тым ліку на “рэвалюцыю ружаў” у Грузіі, “памаранчавую рэвалюцыю” ва Украіне і нават на “рэвалюцыю цюльпанаў” у Кыргызстане.
Пры ўсёй сваёй рэвалюцыйнасці пераход да дэмакратыі ў Сербіі трапіў у рамкі парадыгмы залежнасці ад траекторыі папярэдняга развіцця, зададзеныя самой логікай здзейсненага ў верасні— кастрычніку 2000 г. прарыву. Праблему, якую стварае гэтая парадыгма, можна акрэсліць ггростай формулай: прычыны для змены рэжыму неабавязкова тыя ж, што і прычыны для кансалідацыі дэмакратыі.
Электаральная рэвалюцыя была сутнасна дваістым працэсам, у якім спалучыліся патрабаванні закона і рэвалюцыйная мэтазгоднасць. Прававы аспект меў велізарную значнасць: супраціў рэпрэсіўнага апарату хутка разваліўся, калі правіцель, якога той меўся абараняць, не
1 Тут я маю на ўвазе ФРЮ, якая на той час прадстаўляла Сербію на міжнароднай арэне.
змог пацвердзіць мандат народа на ўладу. Удалося не дапусціць вакууму ўлады, аднавіўся парадак, бо і пратэстоўцы, і рэшткі старога рэжыму прызналі адну і тую ж новую ўладу і падпарадкоўваліся ёй. Важна адзначыць, што яна ўсталявалася ў рамках інстытутаў старога рэжыму, у якіх апазіцыя сцвердзіла сваю легітымнасць. I, нарэшце, рэвалюцыя была надзвычай мірнай, нягледзячы на віраванне жарсцей і асобныя выпадкі ўжывання сілы падчас акцый пратэсту, і бяскроўнай.
Але за раскошу рэвалюцыі ў прававых межах давялося заплаціць.
Па-першае, адназначна прызнавалася легітымнасць інстытутаў, але не метадаў дзейнасці старога рэжыму, якія пасля 5 кастрычніка 2000 г. надавалі легітымнасць прыходу апазіцыі да ўлады. Фактычна гэтыя інстытуты і зрабілі рэвалюцыю магчымай: хоць яны і служылі шырмай для рэпрэсій і злоўжывання ўладай, але стваралі адметную прастору для палітычнага плюралізму, арганізацыі апазіцыі і выбарчай канкурэнцыі. Павярнуць рэжым Мілошавіча супраць яго самога было не толькі пытаннем зручнасці, але і неабходнасцю: апазіцыя ўваходзіла ў расклад палітычнай гульні, у якой цэлае дзесяцігоддзе вёў рэй былы дыктатар, і не магла проста выйсці з яе, спаслаўшыся на несправядлівыя правілы. Калі яна ў 1997 г. так і зрабіла, вынік быў катастрафічны. Да таго ж ёй бракавала рэсурсаў — і сімвалічных, і палітычных, — каб начыста вымесці і старую эліту, і старыя інстытуты, як, напрыклад, падчас “аксамітнай рэвалюцыі” ў Чэхаславаччыне. Рэжым Мілошавіча меў даволі распрацаваны дэмакратычны фасад, і таму рэфармаваць яго не было пільнай патрэбы. У выніку, новыя ўлады маглі ўрэшце апынуцца ў пастцы гэтых інстытутаў, паступова ператварыўшыся ў закладнікаў іх хібаў і заган. Адзін сербскі даследчык трапна назваў гэты аспект змены рэжыму “самаабмежавальнай рэвалюцыяй”2.
Па-другое, электаральная рэвалюцыя паводле вызначэння не знііпчыла “стары рэжым” дазвання — замест гэтага ён аўтаматычна пераўтварыўся ў цалкам інстытуцыялізаваную апазіцыю, у якой ад мінулага засталіся велізарныя палітьгчныя, фінансавыя і сацыяльныя рэсурсы. У верасні 2000 г. больш за траціну сербскіх грамадзян прагаласавала за Мілошавіча, таму ў палітычных сіл “старога рэжыму” заставалася вялікая сацыяльная база. Выгнанне самога Мілошавіча з палітычнай сцэны азначала толькі тое, што гэтым электаратам могуць завалодаць іншыя, часам яшчэ больш жорсткія і экстрэмісцкія палітычныя плыні, як, напрыклад, СРП.
Да таго ж пасля перамогі апазіцыі давялося выконваць узятыя забавязанні, каб пракласці шлях дазмены рэжыму наэтапе як выбараў, гэтак і рэвалюцыі. Перамога Каштуніцы сталася магчымай дзякуючы ягонай асобе, пазіцыі і прыцягалыіасці. Акурат такі супернік быў патрэбны, каб разбіць Мілошавіча, бо ён знаходзіў кантакт з той част-
2 Stojanovic Svetozar. Democratic Revolution in Serbia // Spasic Ivana, Subotic Milan (eds.). R/Evolution and Order: Serbia After October 2000. Belgrade: Institute for Philosophy and Social Theory, 2001. P 25—34.
кай электарату, якая іначай не прагаласавала б за апазіцыю. Але, калі браць пад увагу погляды і перакананні Каіптуніцы, ён ніяк не мог быць найбольш адпаведным лідарам для таго, каб даць рады складаным праблемам, што паўсталі перад Сербіяй падчас палітычных і эканамічных пераўтварэнняў.
Пасля рэвалюцыі кааліцыя ДАС, створаная дзеля аб’яднання апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, страціла сваё прызначэнне і стала на шлях, які вёў да распаду. Ен быў непазбежным з прычыны ідэалагічных разыходжанняў, стаўлення да ключавых для паслямілошавічаўскай Сербіі пытанняў, як, прыкладам, лёс федэрацыі і супраца з Гаагскім Міжнародным трыбуналам па ваенных злачынствах, а таксама аднаўленне асабістага суперніцтва паміж ключавымі палітычнымі фігурамі, перадусім паміж Каштуніцам і Джынджычам.