• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Нават пры тым, што ў Домаша былі звязаныя рукі, Ганчарыку давялося перад выбарамі доўга дамаўляцца са сваёй камандай, а таксама з партыйнымі лідарамі, якія вырашылі далучыцца да гульні і пачалі патрабаваць палітычных гарантый у абмен на падтрымку кандыдатуры Ганчарыка. Перамовы скончыліся ўсяго за тры тыдні да галасавання, 13 жніўня, калі Ганчарык паабяцаў прызначыць Домаша прэм’ерміністрам і падпісаў пагадненне з апазіцыйнымі партыямі аб агульнай праграме палітычных і эканамічных рэформаў, якая ўлучала новыя парламенцкія выбары, унясенне змен у Канстытуцыю і правядзенне прыватызацыі.
    Домаш зняў сваю кандыдатуру толькі праз дзесяць дзён. Пачаўся наступны раўнд палітычнага гандлю, цяпер на мясцовым узроўні — яго прадметам пераважна было месца партыйных лідараў у выбарчым штабе. Ен завяршыўся толькі напрыканцы жніўня, так што на вядзенне самой выбарчай кампаніі ў апазіцыі засталося па сутнасці два тыдні.
    Больш за тое, правацэнтрысцкая і “трэцясектарная” частка “шырокай партыйнай кааліцьіі” ніколі не ўспрымала Ганчарыка як свайго і дэманстравала падкрэсленую абыякавасць да ягонай кандыдатуры6. У выніку, ад таго часу, як Ганчарыка ў ліпені ўпершыню назвалі адзіным кандыдатам, доля ягонай падтрымкі амаль не павялічылася. Таму ягоная каманда была вымушаная марнаваць бясцэнны час на тое, каб кансалідаваць аснову дэмакратычнага электарату, замест таго, каб заваёўваць прыхільнасць “балота”. Увогуле “адзінства” дэмакратьгчнай апазіцыі напярэдадні выбараў 2001 г. было механістычным і ў вялікай ступені ілюзорным, бо не ператварылася ў супольныя дзеянні.
    Пасланне кампаніі — а ці было яно?
    Прэзідэнцкая кампанія апазіцыі ў 2001 г. не гграпаноўвала выбарцам яснага паслання, бачання будучыні і паслядоўнага тлумачэння, што адбудзецца пасля перамогі дэмакратаў. Хоць сам Ганчарык шматкроць абяцаў захаваць сацыяльна-палітычную стабільнасць, “змены без закалотаў”, гэтыя заявьі недастаткова абгрунтоўваліся. Выбарчая праграма складалася ўсяго з некалькіх старонак і прысвячалася агульным праблемам: вяршэнству закона, эканамічнай рэформе і пераадо-
    6 Калі выбары скончыліся, некаторыя партыйныя лідары не палічылі патрэбным гэта хаваць. Напрыклад.. намеснік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч пацвердзіў: “Цяжка арганізаваць людзей на масавую акцыю ў абарону ідэй, у якія яны не вераць. Цяжка прымусіць сябраў БНФ выйсці на плошчу і стаць разам з людзьмі, якія нясуць чырвоныя і сінія сцягі”. Гл.: Отдельные мухн на полнтнческой кухне Ц Белорусская деловая газета. 30.10.2001.
    Раздзел 9. Няўдалая імітацыя: фіяска дэмакратычнай апазіцыі...263 ленню міжнароднай ізаляцыі. Яго станоўча прымалі там, дзе чыталі. Але ідэю пачулі занадта позна і ў занадта вузкіх колах. Малалікасць перакананага дэмакратычнага электарату прымушала Ганчарыка шукаць падтрымкі “балота”. У ягонай праграме было поўнадвухсэнсоўных абяцанняў: рынкавых рэформаў ггры захаванні сацыяльных гарантый савецкага часу; роўнасці прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў замест ггрыватызацыі; павелічэння выдаткаў на адукацыю і ахову здароўя пры зніжэнні падаткаў і ўмацавання суверэнітэту Беларусі без разрыву саюзных сувязяў з Расіяй.
    Гэта, аднак, была дэмагогія ў стылі Лукашэнкі, якой той таксама карыстаўся напоўніцу, так што эканамічная і сацыяльная частка ягонай выбарчай праграмы амаль не рознілася ад прапанаванай Ганчарыкам. Іх праграмы кардынальна разыходзіліся толькі ў палітычных пытаннях. У вачах дрэнна інфармаванага насельніцтва гэта дадавала пераканаўчасці заявам Лукашэнкі, што адзіная мэта апазіцыі — гэта ўлада. Афіцыйная прапаганда, не шкадуючы намаганняў, даводзіла людзям, што перамога апазіцыі прывядзе да гвалту і грамадзянскай вайны7.
    Непаслядоўнасць і па сутнасці пустата выбарчых лозунгаў Ганчарыка не проста адлюстроўвалі бездапаможнасць кандыдата і ягоных паплечнікаў. Ганчарык спрабаваў унікнуць атаясамлівання са зганьбаванай ідэяй нацыяналізму, з якой дзякуючы афіцыйнай прапагандзе асацыявалася ўся апазіцыя. Як не стараўся Ганчарык, ён і сам не пазбегнуў гэткага ж лёсу. Ен таксама ведаў, што ўлады вядуць кампанію па распальванні страху, каб запужаць людзей змрочнымі карцінамі непазбежнага эканамічнага крызісу, беспрацоўя, скасавання сістэмы сацыяльнай бяспекі. Аднак Ганчарык не змог прапанаваць нічога, што б не паўтарала праграму БНФ і разам з тым давала выбарцам ясны выбар паміж ім і Лукашэнкам. Тут адлюстравалася шырэйшая праблема — няздатнасць забяспечыць контргегемонію, альтэрнатыўнае разуменне добрага і благога, якое б маральна дыскрэдытавала заклятага ворага апазіцыі і прыцягнула б на яе бок грамадскую думку.
    Апазіцыя зноў наткнулася на старую дылему: у сітуацыі слабай нацыянальнай свядомасці нацыяналізм ніяк не можа канкураваць з лукашэнкаўскім беларускім савецкім дыскурсам як крыніцай легітымацыі ягоных прэтэнзій на ўладу і мабілізацыі грамадскай падтрымкі. Аднак, адмовіўшыся ад нацыяналізму, апазіцыя ці, прынамсі, выбарчая кампанія Ганчарыка па сутнасці прымала пазіцыю Лукашэнкі і заставалася без хоць якой маральнай асновы. Да таго ж, нацыянальна нейтральная кампанія пазбаўляла апазіцыю мабілізацыйнага патэнцыялу: людзі, якіх прывабіла сацыяльнаэканамічная праграма кандыдата ад апазіцыі, маглі за яго прагаласа-
    7 Узята з: Вместе — за снльную, процветаюгцую Беларусь! Ц Советская Белоруссня. 21.08.2001; інфармацыйны сайт: http://www.hancharyk.org. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
    ваць, але не мелі асаблівай матывацыі і адчування маральнага абавязку бараніць свой выбар, выходзячы на вуліцы.
    На нейкім этапе Ганчарык паспрабаваў знайсці маральнае абгрунтаванне супрацьстаянню Лукашэнку, зрабіўшы галоўнай тэмай сваёй кампаніі знікненне ў 1999 г. вядучых апазіцыйных палітыкаў. У ліпені 2001 г. ён апублікаваў дакументы і сведчанні некаторых афіцэраў праваахоўных органаў, якія пацвярджалі распаўсюджаныя чуткі, што да знікнення і забойства палітычных апанентаў мелі дачыненне сілы бяспекі, якія дзейнічалі на загад з найвышэйшых эшалонаў улады. Але гэтая тэма не выклікала ў насельніцтва вялікай цікавасці. Яна была актуальнай адно для тых, хто і так не давяраў Лукаіпэнку, яшчэ больш адвярнула ад апазіцыі прыхільнікаў прэзідэнта і пакінула абыякавым “балота”. Зрабіўшы знікненні палітычных апанентаў цэнтральнай тэмай сваёй кампаніі, кандыдат ад апазіцыі не змог засяродзіццанатым, што найбольш хвалявала электарат: сацыяльна-эканамічныя ўмовы і штодзённыя праблемы.
    Між тым Лукашэнка пабудаваў сваё выбарчае пасланне на дасягненнях сямі гадоў свайго кіравання: захаванні сістэмы сацыяльнай бяспекі і роўнасці, недапушчэнні эканамічных рэформаў і масавага беспрацоўя, няспынным, паводле яго цверджанняў, эканамічным росце пачынаючы ад 1997 г. — і мэтанакіраваным распальванні страху перад апазіцыяй, Афіцьійныя СМІ сістэматычна малявалі змрочную карціну непазбежных звальненняў, росту цэн, распродажу дзяржаўнай маёмасці і іншых катастроф. Разам з тым трэба прызнаць, што Лукашэнка болып актыўна звяртаўся да штодзённых клопатаў болыпасці выбарцаў — ён вынес на першы план сацыяльна-эканамічныя пытанні: заробкі, цэны, сацыяльныя гарантыі і г.д. Ён таксама дамогся росту грамадскай падтрымкі, рэзка падвысіўшы заробкі ў дзяржаўным сектары: за першыя дзевяць месяцаў 2001 г. яны выраслі на 23%. Хоць гэтае павелічэнне звёў на нішто імклівы скачок цэн адразу пасля выбараў, але яно дапамагло Лукашэнку ў дзень галасавання схіліць на свой бок некаторых выбарцаў, якія не вызначыліся.
    У канчатковым выніку, кампанія Ганчарыка не змагла прыцягнуць на ягоны бок найвялікшую частку электарату — тых, хто не вызначыўся, г.зн. тых, хто меў сумневы наконт Лукашэнкі, але яшчэ не быў гатовы галасаваць за апазіцьпо. Некаторыя з іх, відаць, не ўдзельнічалі ў выбарах, а некаторыя прагаласавалі за Лукашэнку.
    Дом, дзе няма адзінства: арганізацыя кампаніі
    Прэзідэнцкая кампанія беларускай апазіцыі была хаатычная і неэфектыўная. Далося ў знакі паўдзесяцігоддзя самаізаляцыі: слабая арганізацыйная структура амаль не ахоплівала вёску і малыя гарады. Магчыма, гэта была самая істотная прычына, чаму вылучэнне Домаша магло б прынесці больш прадуктыўныя вынікі: ён, як ніякі іншы кандыдат, абапіраўся на адносна разгалінаваную сетку НДА, якая
    Раздзел 9. Няўдалая імітацыя: фіяска дэмакратычнай апазіцыі...265 ахоплівала шмат якія малыя правінцыйныя гарады і сельскія раёны. Таму кампанія 2001 г. вялася ў катастрафічных умовах — агульнанацыянальны рух супрацьстаяння Лукашэнку так і не матэрыялізаваўся. 3 6.000 добраахвотнікаў, якія працавалі на Ганчарыка пасля ягонага вылучэння адзіным кандыдатам, блізу 2.000 дзейнічалі толькі ў Мінску. Большасць сельскіх раёнаў — галоўнае апірышча Лукашэнкі — і нават малых гарадоў, дзе жыло пераважна “балота”, засталася амаль незакранутай. Праца валанцёраў, як і ўся кампанія, цярпела ад дрэннага кіравання і неэфектыўнага размеркавання рэсурсаў. Улёткі і інфармацыйныя матэрыялы ўвесь час паступалі са спазненнем — пасля выбараў у рэгіянальных штабах засталіся стосы нераздадзеных матэрыялаў.
    Адрозна ад Сербіі, дзе тры асобныя кампаніі вяліся ў шчыльнай каардынацьгі, спроба праводзіць некалькі кампаній разам — палітычную агітацыю за кандыдата, мабілізацыю выбарцаў і негатыўную кампанію — урэшце вырадзілася ў некалькі разрозненых міні-кампаній, якія праводзілі асобныя арганізацыі “трэцяга сектара”. У іх высілках не было ўзгодненасці, боамальусеНДАадмаўляліся каардынавацьсваюдзейнасць са штабам кандыдата. Гэта абярнулася фатальнымі наступствамі для ўсёй выбарчай кампаші. НДА, дзейнасць якіх, як правіла, фінансавалася праз міжнародную супольнасць спрыяння дэмакратьгі, адцягнулі шмат актывістаў ад палітычнай кампаніі кандыдата. Болыпасць рэсурсаў накіроўвалася на негатыўную кампанію і мабілізацыю выбарцаў, так што палітычная кампанія кандыдата фінансавалася паводле рэшткавага прынцыпу. Адпаведна, кампанія Ганчарьгка была самай бляклай сярод трох кандыдатаў. Папулярызацьпо станоўчай альтэрнатывы Лукашэнку амаль цалкам падмянілі негатыўнай кампаніяй, якая сама па сабе была малаэфектыўнай, пакуль невядомая пазітыўная альтэрнатыва8.
    Агулам беларуская апазіцыя займалася тым, што спрабавала непаслядоўна імітаваць сербскі сцэнарый, будуючы замак на пяску. У Беларусі не было важных перадумоў, якія забяспечылі поспех “патройнай кампаніі” ў Сербіі.