Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Нарэшце, існавала праблема платы за перадвыбарныя і перадрэвалюцыйныя абяцанні і выканання кампрамісных дамоўленасцей з прадстаўнікамі “старога рэжыму”. Самыя сур’ёзныя яе аспекты датычылі карупцыі і ваенных злачынстваў. Імунітэт ад пераследу і заплюшчванне вачэй на незаконна заробленыя капіталы стаўленікаў і памагатых Мілошавіча пагражалі спыненнем дэмакратычнага працэсу, перакрываннем жыццёва неабходнай замежнай дапамогі, замаруджваннем інтэграцыі ў сусветную супольнасць і ў выніку тармажэннем працэсу ўваходжання ў Еўропу. Парушэнне абяцанняў пагражала адраджэннем аўтарытарна настроенай болыпасці ў пытаннях нацыяналізму і, больш за тое, стварала асабістую небяспеку для новых лідараў. Такім чынам, новая ўлада апынулася заціснутай паміж мінулым і будучыняй.
Перамога дэмакратычнай апазіцыі спарадзіла ў грамадстве чаканні, спраўдзіць якія новаму ўраду было цяжка. Зыход Мілошавіча гарантаваў мір, хоць праблема Косава яшчэ на доўгія гады засталася мінай запаволенага дзеяння, і канец міжнароднай ізаляцыі, але не хуткае паляпшэнне штодзённага жыцця шараговых грамадзян. Новаму ўраду дасталася ў спадчыну разбураная эканамічная інфраструктура, фінансавая і банкаўская сістэма намяжы банкруцтва, уздым інфляцыі, падзенне заробкаў — у 2000 г. яны скараціліся да менш як 40 долараў на месяц — і спустошаны паплечнікамі Мілошавіча ў апошнія дні ягонай улады дзяржаўны скарб. Якім бы высокім ні быў крэдыт народнага даверу да новай улады ў першыя дні і месяцы пасля падзення Мілошавіча, ён непазбежна мусіў хутка скончыцца.
Разлад Каштуніцы з Джынджычам
Праз два месяцы пасля зрынання Мілошавіча ДАС de facto ператварылася ў кааліцыю дзвюх партый — ДП і ДПС, а меншыя арганізацыі па сутнасці залежалі ад гэтых двух кааліцыйных волатаў. Лёс кааліцыі вызначаўся гатовасцю супрацоўнічаць дзвюх фігур,
якім падпарадкоўваліся самыя моцныя партыі, — Джынджыча і Каштуніцы. Калі галоўная мэта — скінуць рэжым Мілошавіча — была дасягнутая, паміж двума лідарамі адрадзіліся старыя ідэалагічныя супярэчнасці і асабістыя крыўды, якія заклалі падмурак для будучых канфліктаў і сварак.
Насамрэч Каштуніца і Джынджыч не толькі мелі абсалютна розныя характары і памкненні3, але і разыходзіліся ледзь не па ўсіх асноватворных пытаннях, якія мусіла вырашаць новая ўлада, — сярод іх супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю і Гаагскім трыбуналам па ваенных злачынствах, тэмпы эканамічных рэформаў, лёс федэрацыі з Чарнагорыяй і канстытуцыйныя змены ў самой Сербіі.
Япгчэ да выбараў у снежні 2000 г. захаванне ДАС было пад пытаннем. Яго знялі пасля доўгіх перамоў, якія скончыліся тым, што Каштуніца згадзіўся некаторы час падтрымліваць жыццядзейнасць альянсу і прымірыўся з тым, што Джынджыч атрымае пасаду прэм’ерміністра Сербіі ў абмен на некаторыя саступкі, у тым ліку ўдзел федэральных улад у перамовах паміж Сербіяй і Чарнагорыяй аб будучыні федэрацыі і скасаванне “назіральных камітэтаў”, створаных пасля 5 кастрычніка на буйных прадпрыемствах. Каштуніца падазраваў, што гэтыя камітэты былі інструментам, з дапамогай якога Джынджыч спадзяваўся ўсталяваць аднаасобны кантроль над сербскай эканомікай.
Парламенцкія выбары скончыліся бліскучай перамогай ДАС, якая атрымала 60% галасоў у параўнанні з 13% у СПС і 7% у СРП. СРА Драшкавіча не пераадолеў 5-адсоткавы бар’ер і не прайшоў у Скупйічыну. Падчас падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў у заканадаўства ўнеслі папраўкі: выбары цяпер праводзіліся па адзіным партыйным спісе, а не па рэгіянальных, як было ад 1992 г. за Мілошавічам. Змены забяспечвалі больш адпаведнае прадстаўніцтва і прапарцыйнае размеркаванне месцаў у парламенце згодна з колькасцю атрыманых галасоў, але таксама ўзмацнялі ролю кіраўніцтва партый і кааліцый у кантролі над заканадаўчай уладай.
Пры падзеле месцаў у новай Скупшчыне Сербіі ДПС і ДП атрымалі па 45 мандатаў (52% ад агульнай долі ДАС), а астатняе падзялілі меншыя партыі. He маючы шанцаў на самастойнае палітычнае выжыванне, меншыя партыі залежалі ад ДАС, а значыць, ад Джынджыча.
3 “Джынджыч — хутчэй якабінец, хоць з таго часу, як зрабіўся прэм'ер-міністрам Сербіі, пачаў падкрэсліваць надзвычайную важнасць выканання належных нрацэдур і вяршэнства закона. Джынджыча, кемлівага і разумнага практыка ў палітыцы, не цікавіць улада сама па сабе, як і не цікавяць магчымасці асабістага ўзбагачэння. Ён замест гэтага хочаўвайсці ў гісторыю як эфектыўны менеджар, як чалавек, які вывеў Сербію з дзесяцігадовага эканамічнага заняпаду. Каштуніца — хутчэй жырандыст. Тымаці Гартан Эш ахарактарызаваў яго як сціплага і “вельмі сур’ёзнага” чалавека. Грунтоўны. Паслядоўны. Глыбокаабазнаны і здольны разгарнуць складаную разумную аргументацыю. Таксама прынцыповы. Але ніяк не зорка. Пазбаўлены харызмы, занудны”. Гл.: De Krnjevic-Miskovic Damjan. Serbia’s Prudent Revolution // Journal of Democracy. Vol. 12. № 3. July 2001. P. 96—110.
Больш за тое, больш ліберальная і радыкальна рэфармісцкая ДП была ім ідэалагічна бліжэйшай за нацыяналістычную і кансерватыўную партыю Каіптуніцы. Гэта забяспечвала Джынджычу кантроль над кааліцыяй і перавагу над Каштуніцам у наступных палітычных супрацьстаяннях. Разам з малодшымі партнёрамі па кааліцыі ён мог сфармаваць урад нават без удзелу ДПС.
Двухузроўневая інстытуцыйная сістэма ФРЮ страціла сэнс пасля адстаўкі Мілошавіча, а тым болей калі Чарнагорыя практычна дыстанцыявалася ад de jure партнёра па федэрацыі. Аднак гэтая сістэма фармальна існавала, і яе вышэйшы, федэральны, узровень забяспечыў легітымнасць пераходу ўлады да апазіцыі. Але кіроўная партыя Чарнагорыі байкатавала федэральныя структуры, таму адзіным цалкам легітымным інстытутам федэральнай улады застаўся прэзідэнт. Між тым прэзідэнт Сербіі Мілан Мілуцінавіч апынуўся ў абсалютна маргінальным становішчы, бо быў звязаны з СПС і Мілошавічам, і фактычна перастаў выконваць свае функцыі, застаючыся галавой дзяржавы толькі намінальна. Насамрэч, з кастрычніка 2000 г. Капітуніца БЫУ прэзідэнтам Сербіі, прынамсі, менавіта там прызнавалася ягоная ўлада, але ён не меў фармальных інструментаў уздзеяння на інстытуцыйную сістэму Сербіі, калі не лічыць таго, што ён быў галоўнакамандуючым і прадстаўляў ФРЮ на міжнароднай арэне. Гэтаксама сербскі ўрад і парламенцкая болыпасць HE падпарадкоўваліся de facto прэзідэнту Каштуніцу. Такім чынам, канфлікту поглядаў на будучыню, амбіцый і задач у паслямілошавічаўскай Сербіі “паспрыяла” дзіўная інстытуцыйная спадчына рэжыму Мілошавіча і логіка змены ўлады ў кастрычніку 2000 г.
Хоць міжнародная супольнасць і вітала вяртанне Сербіі ў яе структуры і арганізацыі, новы ўрад алынуўся пад няспынным ціскам: ад яго патрабавалі экстрадыцыі падазраваных у ваенных злачынствах, перадусім — Слабадана Мілошавіча ў Гаагу. Умовай атрымання замежнай дапамогі ў памеры 1,2 млрд долараў была поўная супраца Сербіі і ФРЮ з трыбуналам. Гэта стала гарачай палітычнай тэмай у краіне. Для пераможаных галоўных дзеячаў старога рэжыму экстрадыцыя мела глыбокі сімвалічны сэнс — пацвярджаліся іх заявы, што Сербія цяпер апынулася пад замежным панаваннем. Асабліва чуйна ўспрымалі гэтыя заявы прыхільнікі СПС і СРП, але і шмат хто з электарату ДАС таксама бачыў у экстрадыцыі абразу нацыянальнага гонару. Большасць тых, хто хацеў бачыць Мілошавіча ў турме, меркавала, што яго трэба судзіць у Сербіі за ўнутраныя злачынствы. Праблема мела і юрыдычны аспект: Канстытуцыяй ФРЮ забаранялася выдаваць яе грамадзян іншым дзяржавам, але ў ёй нічога не гаварылася пра міжнародныя суды і трыбуналы.
Экстрадыцыі Мілошавіча рашуча супраціўляўся Каштуніца, які даў перадвыбарнае абяцанне, што не дапусціць, каб Мілошавіча судзілі за мяжой. Ягоная партыя, ДПС, збольшага падзяляла меркаванне, што гэта азначала б “здачу” перад міжнароднай супольнасцю
Раздзел 10. Пераход да дэмакратыі ў Сербіі: “амерыканскія горкі”... 277 і акт дзяржаўнай капітуляцыі. Шлях Мілошавіча ў Гаагу пачаўся 1 красавіка, калі яго арыштавалі па падазрэнні ў злоўжыванні паўнамоцтвамі і карупцыі, якія ўключалі перанакіраванне бюджэтных сродкаў сабе і сваёй партыі, каб захаваць уладу. Калі пасля дня супрацьстаяння паміж паліцыяй і аховай Мілошавіча яго арыштавалі, прэзідэнты ФРЮ і Сербіі выступілі з адмысловай супольнай заявай, што былы прэзідэнт арыштаваны толькі па падазрэнні ва ўнутраных злачынствах і не для экстрадыцыі.
23 чэрвеня 2001 г. федэральны ўрад прыняў пастанову, якая рэгулявала механізм экстрадыцыі. У ёй вызначалася працэдура перадачы падазраваных Гаагскаму трыбуналу. Пастанова распаўсюджвалася на ўсіх асоб на тэрыторыі дзяржавы, незалежна ад грамадзянства. Адвакаты Мілошавіча звярнуліся ў Канстытуцыйны суд, спасылаючыся на тое, што экстрадыцыя забароненая Канстытуцыяй і пастанова прынятая ўрадам у няпоўным складзе, а значьіць, яна не мае юрыдычнай сілы. 28 чэрвеня Канстытуцыйны суд прыпыніў усе працэдуры экстрадыцыі да вынясення рашэння аб канстытуцыйнасці пастановы. Перад самым пачаткам разгляду справы старшыня Канстытуцыйнага суда Мілуцін Сердзіч (прызначэнец Мілошавіча) падаў заяву аб адстаўцы. Аднак Джынджыч, імкнучыся палепшыць стасункі з Захадам і размарозіць праграму замежнай дапамогі, вырашыў дзейнічаць самастойна. Сербскі ўрад і партыя Джынджыча адразу асудзілі “суддзяў, усеагульна вядомых тым, што за папярэдняй уладай яны ніяк не шанавалі Канстытуцыю”4. У той жа дзень урад Сербіі заявіў, што не прызнае рашэння суда, і выдаў ордэр на перадачу Мілопіавіча ў Гаагу, куды яго і даставілі япгчэ да апоўначы.
Аднабаковыя дзеянні сербскага ўрада выклікалі абурэнне федэральных улад. Каштуніца адразу выступіў па нацыянальным тэлебачанні і заявіў. што гэты крок — неканстытуцыйны і незаконны. Экстрадыцыя Мілошавіча падштурхнула Сацыялістычную народную партыю Чарнагорыі — партнёра ДАС па кааліцыі на федэратыўным узроўні — да выхаду з урада. Насамрэч гэта развязала рукі Джынджычу, бо федэральны ўрад зайшоў у тупік, і сербскі прэм’ер-міністр мог свабодна працягваць перамовы аб змяненні фармату саюза з лідарам Чарнагорыі Джуканавічам — сваім сябрам, які падзяляў ягонае імкненне выпітурхнуць Каштуніцу з палітычнай сцэны5.
Разам з тым Каштуніца меў выразную падтрымку грамадства, раззлаванага актам капітуляцыі, прынамсі, так гэта ўспрымалася ў шырокіх колах. Таму Каштуніца, думаючы пра наступньія выбары, пасунуўся далей да нацыяналістычнай і кансерватыўнай часткі палітьпінага спектра, de facto да былога электарату Мілошавіча і СПС. Сімвалічна, што ў жніўні 2001 г. ягоная партыя, ДПС, падпісала пагад-