Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Аднак межы распаўсюду “віруса дэмакратыі” выявіліся хутка, прычым досыць непрыемным чынам. Беларусь, дзе ў верасні 2001 г. — год пасля падзення Мілошавіча — меліся адбыцца прэзідэнцкія выбары, была першай краінай, дзе кааліцыя мясцовых і замежных зацікаўленых гульцоў зрабіла спробу паўтарыць электаральную рэвалюцыю.
Пераход Сербіі да дэмакратыі наўпрост паўплываў на беларускую апазіцыю. Па-першае, пасля байкоту мясцовых 1999 г. і парламенцкіх 2000 г. выбараў досвед Сербіі вярнуў у шэрагі апазіцыі цікавасць да выбараў як магчымай крыніцы палітычных змен. Па-другое, ён спарадзіў новую надзею, якая ўвасобілася ў абвешчаным апазіцыяй напрыканцы 2000 г. лозуніу: “Слабадан ужо гатовы, Саша будзь гатовы!” На сумневы апазіцыі, ці варта ўдзельнічаць у арганізаваных рэжымам выбарах, здавалася, знойдзены адказ: апазіцыя атрымала (ці, дакладней, паверыла, нібы атрымала) план дзеянняў, які лёгка магла падтрымаць і прафінансаваць міжнародная супольнасць спрыяння дэмакратыі, што ўсё яшчэ смакавала свой поспех у Сербіі і была гатовая рухацца далей.
Аднак цяжка ўявіць што-кольвек больш непадобнае да ўзнёсласці і ўздыму сербскай рэвалюцыі, чым канчатковы вынік прэзідэнцкай
гонкі ў Беларусі. Хоць апазіцыя, здавалася, ледзь не даслоўна паўтарыла сербскі сцэнарый, у тым ліку вылучэнне адзінага кандыдата, стварэнне кааліцыі грамадзянскай супольнасці, якая займалася мабілізацыяй выбарцаў і вядзеннем негатыўнай агітацыйнай кампаніі, навучанне назіральнікаў на выбарах і падрыхтоўку да паслявыбарчых акцый пратэсту, яе дзеянні не перашкодзілі “элегантнай перамозе” Лукашэнкі, як ён сам яе назваў. Лукашэнка бясспрэчна перамог адзінага кандыдата ад апазіцыі Уладзіміра Ганчарыка9, і хоць мала хто паверыў у афіцыйныя лічбы, згодна з якімі Лукашэнка атрымаў 75,65% галасоў, а Ганчарык — толькі 15,65%, склалася пашыранае меркаванне, якое падзялялі незалежныя сацыёлагі, прэса і нават шмат хто з апазіцыянераў, якія ўдзельнічалі ў назіранні, што Лукашэнка перамог бы і без фальсіфікацый і махінацый10.
Яшчэ большым канфузам для апазіцыі стаўся поўны правал рэвалюцыйнага сцэнарыя. Абяцаная і шырокарэкламаваная “рэвалюцыя” выявілася невялічкім сходам у ноч пасля галасавання некалькіх соцень актывістаў апазіцыі, які ўлады нават не патурбаваліся разагнаць. Больш за тое, услед за паразай у шэрагах апазіцыі здарыўся глыбокі крызіс, справакаваны ўзаемнымі абвінавачваннямі ў неналежным ужыванні замежнай дапамогі, якія вылезлі на свет у дзень галасавання. Яна не магла яго пераадолець цягам некалькіх гадоў.
Ужо сам факт, што няўдалая спроба рэвалюцыі ў Беларусі ўяўляла сабой відавочныя, нават дэманстратыўныя намаганні скапіяваць поспех прарыву да дэмакратыі ў Сербіі, дае ідэальную магчымасць параўнаць і асэнсаваць глыбінныя чыннікі, якія прадвызначаюць поспех ці, наадварот, паразу электаральнай мадэлі пераходу да дэмакратыі. Такое параўнанне найперш даказвае, што “поспех распаўсюду замежнага досведу заўсёды залежыць ад успрымальнасці да яго ў самой краіне”11. Аднак успрымальнасць не зводзіцца толькі да прысутнасці або адсутнасці структурных перадумоў для рэвалюцыйных палітычных змен.
Важна адзначыць, што электаральныя рэвалюцыі — гэта пераломныя моманты, і хоць яны ў нейкай ступені ўзнікаюць у выніку збояў у
9 Уладзімір Ганчарык узначальваў Федэрацыю прафсаюзаў, атрэці кандыдат Сяргей Гайдукевіч быў лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі — беларускага клона ЛДПР Жырыноўскага, якога рэжым выкарыстоўваў, з аднаго боку, каб узмацніць пралагандысцкія атакі на апазіцыю, а з другога — каб стварыць ілюзію плюралізму і палітычнай канкурэнцыі, калі апазіцыя вырашыць байкатаваць выбары або яе не дапусцяць да выбарчай гонкі.
10 Незалежныя сацыялагічныя апытанні НІСЭПД аддавалі Лукашэнку 48% галасоў супраць 21% у Ганчарыка Гэтыя лічбы адлюстроўвалі размеркаванне галасоў усяго электарату, і пры 83-адсоткавай яўцы выбарцаў ператвараліся ў 56% за Лукашэнку і 25% за Ганчарыка. Гл.: Новостн НЙСЭПЙ. № 3 (21). 2001. http://iiseps.org/old/ bullet01-3.html.
11 Bunce Valerie, Wolchik Sharon. International Diffusion and Postcommunist Electoral Revolutions // Communist and Postcommunist Studies. Vol. 39. № 3. September 2006. P 283—304.
Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і паразаў электаральных рэвалюцыяў 229 механізме старога рэжыму, дзе супярэчнасці і слабіны запраграмаваныя з прычыны ўласцівасцей самой яе канструкцыі, але іх вынік вызначаецца палітьгчнымі і грамадскімі гульцамі, і таму ён няўстойлівы і няпэўны.
3 прычыны самой прыроды электаральнага аўтарытарызму, незалежна ад таго, канкурэтны ён ці не, можна чакаць, што найбольшая верагоднасць узнікнення пераломных момантаў з’яўляецца падчас выбараў. Ці ператворацца яны ў паваротныя пункты або застануцца чарговым элементам звыклай завядзёнкі, залежыць ад мноства чыннікаў, у тым ліку ад сілы і слабасці дзейнай улады і апазіцыі. Але ператвараюць завядзёнку ў пераломны момант гульцы: і рэжым, які сваімі самагубнымі пралікамі дае шанец на перамены, і апазіцыя, чыя нечаканая моц застае знянацку дзейную ўлады. Параўнанне структурных і інстытуцыйных перадумоў дапамагае зразумець, чаму ў Беларусі 2001 г., адрозна ад Сербіі 2000 г. змена рэжыму была надзвычай малаверагоднай. I ўсё ж не што іншае, як аналіз паводзін, дзеянняў і стратэгіі палітычных гульцоў дае ўяўленне, што неабходна, каб канвертаваць палітычны шанец у выніковую перамоіу. Важна адзначыць, што падобны аналіз мусіць браць у разлік паводзіны і рашэнні гульцоў па абодва бакі барыкад.
Як найчасцей бывае ў большасці пераломных момантаў, з увагі на тое, што вьібары ў электаральных аўтакратыях, як правіла, нагадваюць рэферэндумы аб даверы аўтакратам12, аналіз перадумоў для электаральнай рэвалюцыі патрабуе ацэнкі, наколькі раскладка сіл у грамадстве дае шанец на палітычныя змены. Сапраўды, з перспектывы выбараў 2000 г. параза ў Косаве вясной—летам 1999 г. аслабіларэжым Мілошавіча ў двух аспектах.
Па-першае, грамадская незадаволенасць набліжалася да пункта кіпення, бо да абурэння і адчаю, выкліканых дзесяцігоддзем галечы, сацыяльнай несправядлівасці, карупцыі і цынізму ўлады, дадаліся катастрафічныя наступствы нядаўняй вайны. Важна адзначыць, што ў Мілошавіча амаль не заставалася магчымасцей, каб знайсці новых ахвярных казлоў і зноў выкарыстаць нацыянальную карту, каб адцягнуць увагу грамадства ад уласных правалаў. Хоць напачатку прапагандысцкая машына Мілошавіча па-майстэрску скарыстала ваенную аперацыю, каб пераканаць сербаў, што “ўвесь свет супраць іх”13, прапагандысцкі эфект, як і натуральны ўздым духу супраціву падчас авіяўдараў, хутка прайшоў і неўзабаве змяніўся працверазеннем і роспаччу, не ў апошнюю чаргу таму, што ўпершыню за апошнія дзесяць гадоў вайна прыйшла на зямлю самой Сербіі.
Па-другое, да эканамічнай катастрофы дадалася сімвалічная параза ў Косаве: страта аўтаноміі прадэманстравала, што Мілошавіч
12 McFaul Michael. Transitions from Post-Communism П Journal of Democracy. Vol. 16. № 3. July 2005. R 5—19.
13 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999.
не адпавядае той самай мэце, дзякуючы якой на пачатку 1990-х гг. ён узняўся на вяршыню ўлады. Вострае расчараванне перажьівалі нават перакананыя нацыяналісты — яны адмовілі яму ў падтрьшцы “не за тое, што абараняў Косава, а за тое, што не здолеў абараніць”14. Сербы ў абсалютнай большасці перасталі прымаць ідэю, што рэжым Мілошавіча звязаны з выжываннем нацыі і незалежнасцю краіны16. Гэта азначала не столькі дэнацыяналізацыю грамадскай свядомасці, колькі яе “дэнацыфіксацыю”16, як выказаўся адзін сербскі навукоўца.
Аднак ёсць адзін факт, які прымушае зрабіць сур’ёзную агаворку наконт надзвычай істотнай ролі сацыяльнай апазіцыі як вызначальнага чынніка электаральнай рэвалюцыі. Несумненна, гэта неабходны фактар. Калі б Мілошавіч захаваў дастатковую папулярнасць, апазіцыя мала што змагла б зрабіць, каб яго зрынуць. Аднак цягам 1990-х гг. ён паспяхова праходзіў выпрабаванні выбарамі, калі ўзровень грамадскай падтрымкі быў не нашмат вышэйшы, чым ў 2000 г. Насамрэч колькасць галасоў, аддадзеных за Мілошавіча ў 2000 г., была нават большай, чым у болыпасці выбараў, у якіх ад 1992 г. удзельнічаў Мілошавіч або ягоная партыя, а страта даверу да рэжыму, здавалася, больш адбівалася на яго хаўрусніку па кааліцыі — СРП, — чым на самім Мілошавічу і ягонай партыі.
Рэжым жа Лукашэнкі ў Беларусі, калі набліжалася выпрабаванне выбарамі 2001 г., відавочна, не быў аслаблены ніякімі эканамічнымі ці сацыяльнымі катастрофамі. Наадварот, адносная сацыяльнаэканамічная стабільнасць, якой дасягнуў рэжым, зразумела, дапамагала Лукашэнку захаваць лаяльнасць свайго электарату. Здзіўляе, аднак, тое, што ступень запатрабаванасці грамадствам дэмакратычных змен у Сербіі і Беларусі не так істотна адрознівалася, як гэта магло б падавацца на падставе эканамічных чыннікаў і вынікаў выбараў. Фактычна, згодна з вынікамі незалежных сацыялагічных даследаванняў, узровень грамадскай падтрымкі Лукашэнкі быў не нашмат выпіэйшы, чым у Мілошавіча на момант падзення рэжыму апошняга. Ідэю палітычных змен падтрьшлівала большасць грамадства ў абедзвюх краінах: у Сербіі — пераважная (72% рэспандэнтаў выказваліся за змену ўлады і толькі 18% — супраць), у Беларусі — не такая шматлікая, але, тым не менш, значная (50—54% апытаных былі гатовыя падтрымаць кандыдата, які абяцаў бы кардынальны разрыў з палітыкай
14 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder:
Westview Press, 2000.
16 Агляд змены грамадскіх настрояў датьгчна нацыяналізму гл. у: Mihailovic Srecko. Political Formulae for the Perseverance and Change of the Regime in Serbia // Spasic Ivana, Subotic Milan (eds.). R/Evolution and Order: Serbia After October 2000. Belgrade: Institute for Philosophy and Social Theory, 2001. P 59—72. http://instifdt.bg.ac.rs/ tekstovi/knjige/Revolution_and_Order.pdf.
16 Gredelj Stejpan. War Crimes, Guilt, Sanctions // Spasic Ivana, Subotic Milan (eds.). R/Evolution and Order: Serbia After October 2000. Belgrade: Institute for Philosophy and Social Theory, 2001. P 241—262.