Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
I загадала сваім служкам прывязаці сябе да скрыні і кінуць у студню дужа глыбокую і поўную вады, што ў тым гарадзішчы на двары была. Загудзела, зараўла навальніца з неба з громам, з градам, з перунамі ды маланкамі, а прайпіла навальніца, і краснай княжны не стала... Кінулі яе верныя служкі ў студню глыбокую, і апусцела зараз тое гарадзішча, а после і саўсім яго не стала. Толькі гара з валам ды студняй, поўнай каменкя, тое месца азначае. Скора вораг люты сюды найшоў, людзей павыразаў, хаты з зямлёю зраўнаваў, а тое месца, дзе места было, людзі Рэзанамі празвалі.
Каму ж з таго месца бог судзіў жывым астацца, тыя трохі аддаль на гары, над крыніцамі, пабудаваліся насупроціў таго ж гарадзішча і Студзянца і празвалі свае новае селішча Навасадамі.
ВІДАГОРШЧ
Вакол Відагоршч і цяпер лясоў няма — адны ўзгоркі. Дарога так і «куляецца»: за пад’ёмам — спуск, а за епускам — пад’ём. Такое чаргаванне ўзгоркаў і далін тут называюць калыскамі. ВельмІ цяжка араць, урабляць гэтую зямлю. За прыгонам сюды прыганял5
мужыкоў і прымушалі працаваць не разгінаючы спіны, ад цямна да цямна. Бывала, вол стоміцца, прыстане, a цівун, нядоўга думаючы, мужыкоў у ярмо запражэ. Ваду на панскую кухню таксама на людзях вазілі...
Каб было адкуль пільна сачыць за прыгоннымі, якія працавалі на палях, у парку, на гародах, пан і загадаў прыбудаваць да палаца высокую мураваную вежу, дзе ўвесь час сядзеў з падзорнай трубою галоўны аканом. Прыпыніўся араты дзе-небудзь на далёкай гары, каб дух перавесці, а галоўны аканом з вежы бачыць і на заметку бярэ. Бачыць, і як скаціна, адбіўшыся ад статка, у шкоду пайшла, і хто ў садзе яблык у кішэнь паклаў... Так за дзень набіралася шмат парушальнікаў, якіх увечары чакалі розныя пакаранні: адных вячэры ці сняданка пазбаўлялі, а іншых бязлітасна секлі бізунамі на стайні... Дык вось месца, дзе стаяў палац з той праклятай вежай, адкуль усё наваколле відаць было — палеткі і даліны, горы і ўзгоркі,— празвалі людзі Віжгорамі. Пазней ужо — Відагоршч...
ПРА ЎРОЧЫШЧА ГАЛОДНЫЯ МОГІЛКІ
Непадалёку ад урочыпіча Ладзейніца стаяць колькі старых соснаў. Гэтае месца называюць Галоднымі Могілкамі.
Расказваюць, што болып як дзвесце гадоў назад тут хавалі людзей, якія паўміралі ад вялікага голаду.
КУРАШ
Было гэта за панамі, калі яны прадавалі мужыкоў, як гавяду. Майго дзеда паны таксама прадалі сюды, каб дабываў руду. А яе тут шмат было раней. Вунь і цяпер яшчэ курганы тамака захаваліся, дзе руду выкідалі. Цяжка жылося людзям, яны ўцякалі ад паноў у лес і хаваліся. А лес той быў —шапка валіцца. Там яны рабілі курані і жылі. Вось і называецца наша ўрочышча Курані.
УРОЧЫШЧА КРЫЧАЎ
За ракою ёсць высокі курган: гэта магіла пабітых татараў; з гэтага ж боку ракі месца, дзе татараў разбілі, называецца Крычаў, таму што калі іх тураўцы прыціснулі да ракі, татары паднялі страшэняы крык. Хто паспеў пераплысці раку, таго кончылі на тым баку. Над імі і насыпаны курган.
УРОЧЫШЧА АКОПЫ
За адну вярсту ад мястэчка Лыскова Ваўкавыскага павета ёсць урочышча Акопы. У даўнія часы тут быў багаты панскі палац, у якім жыла знатная пані Бэня. Палац быў акапаны высокім земляным валам, заўсёды поўным вады. Калі была вайна рускіх з палякамі, палац разбурылі. Ледзьве ўратавалася ад палону і гібелі пані і пракляла не толькі тых, хто ваяваў, але і тое месца, дзе быў яе палац і якое дасталася ворагу. 3 таго часу тут можна чуць плач кожную ноч; часамі паказваецца на кароткі час агонь, які, калі чалавек падыходзіць, адразу тухне.
АД ЧАГО ВЫСАХЛА РЭЧКА
На канцы вёскі Дзеракі, каля самага лесу, стаяла старая маленькая хатка з адным акенцам ад ляснога боку. Побач з гэтай хаткай бегла невялікая рэчка. Выцякала яна з Лаўцова балотца. Шмат было ў ёй рыбы ўсялякай і іншага жывога міру. КупалІся ў рацэ дзеці цёплаю парой.
А ў той хаце, з адным акенцам, што стаяла на беразе рэчкі, жыла жанчына-чарадзейка, год пад сорак, жыла адна са сваім сынам. Мар'ян быў добры плывец: плаваў ён надзіва хутка, проста па вадзе каціўся, не было роўнага яму плыўца ва ўсёй ваколіцы.
У адзін летні дзень, калі на небе з’явілася чорная хмара і загрымеў гром, захацелася Мар’яну пакупац-
ца і паказаць сваю ўдаласць сябрам. Доўга ён плаваў, пакуль не трапіў у вір. Хлопец знік. Так і не дачакаліся, каб ен выплыў.
Даведаўшыся аб смерці сына, маці пракляла гэтую рэчку. 3 таго часу рэчка пачала мялець, а праз два ці тры гады і зусім высахла.
Тое месца, дзе была рэчка, пакрытае цяпер спрэс высокай травой, і называецца Мар’янавым лугам.
ЯК ЗРАБІЛАСЯ БАЛОТА КАЛЯ КЛЕНІКАУ
Здарылася гэта тады, калі яшчэ ў Кленіках жыў пан, за панскім прыгонам. Была ў гэтага пана дачкапрыгажуня, слаўная з прыгожасці на ўсю аколіцу. Каля панскае сялібы бегла невялічкая рэчка. Дачкапрыгажуня вельмі любіла сядзець на беразе гэтай рэчкі. Вада ў ёй была чыстая, як люстэрка. Прыгажуня часта ўглядалася на сваё адлюстраванне ў вадзе і захаплялася сабою. Але вось аднойчы дачка-прыгажуня загінула. На другі дзень сяляне вылавілі яе цела з рэчкі. У панскай сям’і вялікае няшчасце. Маці прыгажуні не магла дараваць гэтай рэчцы, яна ў злосці закляла яе. Кінула ў чыстую ваду авечае руна, кажучы:
— Згінь, рэчка! He будзе цябе столькі гадоў, колькі ёсць валасоў воўны на авечым руне.
Так і сталася. Рэчка прапала. На яе месцы паявіліся дрыгва і балота, паросшае лазой...
ЯК УЗНІКЛА КАБЫЛІЧЧА БАЛОТА
Вось гэтае балота (гаварылі мне пра балота, што называецца Кабыліччым, пад самым горадам Гомелем, па дарозе на сяло Краснае і Уваравічы), было калісьці возерам.
Жыла-была маці-чарадзейка з адзіным сынам, які і патануў у гэтым возеры. Маці засмуцілася і закляла тое месца: зрабілася возера балотам. А раней па возеру таму караблі плылі; месцамі трапляюцца мачты, аскабалкі караблёў: цяпер дрыгва такая, што ідзеш, a зямля супраць цябе ўздымаецца.
Завязала чараўніца возера ў балота такім замком: няхай знойдзецца дзяціна сямі год, праедзе па балоту на кабыле трох год і адшукае тое месца, дзе патануў сын. На месцы тым выраслі тры чараціны (тры кусты чароту), трэба іх таму дзяціне вырваць і, не азіраючыся, увезці прэч — зробіцца тады балота ізноў возерам. Але як гэта зрабіць? Дзе такі асілак сямі год? Як яму праехаць па зыбучай дрыгве, як яму знайсцІ ў чаротавых зарасніках тыя самыя тры чараціньі?
АЛЬХІМКІНА БАЛОТА
Жыла ў тых мясцінах яшчэ пры паншчыне дзяўчына. Звалі яе Альхімія, а папросту — Альхімка. I любіла Альхімка аднаго хлопца, марыла выйсці за яго замуж. Але прыглянулася прыгажуня свайму пану.
Пан зняславіў дзяўчыну. Яна, бедная, з гора ўтапілася ў балоце. 3 таго часу людзі і празвалі балота Альхімкіным.
СКАРБ У БАЛОЦЕ
Даўным-даўно, калі, кажуць, яшчэ і Шнска не было, нейкі багаты пан закапаў, паміраючы, скарб — шмат золата і розных дарагіх рэчаў, нарабаваных у народа. Пачалі шукаць людзі той скарб.
Дазнаўся пра гэта Бог і пабаяўся, што знойдуць бедныя людзі золата. Пан, які закапаў скарб, нібыта быў у вялікай ласцы ў Бога. I вось Бог, каб захаваць нябожчыкава багацце, ператварыў усе палі за вёскай у багністае балота, па якім нельга было ступіць. Гэтым самым ён перашкодзіў людзям шукаць скарб багацея. Тыя ж, хто пераступаў мяжу, за якой пачыналася балота, гінулі. Шмат, расказваюць, забрала яно людзей, а скарбу ніхто так і не знайшоў. I ўся бяда ў тым, што людзі ў адзіночку ішлі шукаць скарб.
А трэба было грамадой, усім народам.
СКАРБ-ПЯРЭВАРАЦЕНЬ
Два браты ведалі, што ёсць скарб: І бедны, і багаты.
Багаты пайшоў у здабычу, а бедны гаворыць:
— Сам скарб прыйдзе ка мне, калі спатрэбіцца.
Багаты скарбу не знайшоў і са злосці ў насмешку шпурнуў беднаму ў акно дохлага сабаку.
А той дыхлы сабака скінуўся беднаму вялікім скарбам.
ЯК СКАРБ 3-ПАД ПЕЧЫ ВЫХОДЗІУ
Адзін гаспадар пабудаваў новую хату, але ніхто не мог у ёй начаваць, бо абы ноч найшла, так вылазіць з-пад печы баран і ўсё кажа:
— Выйду! Выйду! Выйду!
Так гаспадары, няма рады, уцякаць.
Аднаго разу прыйшоў падарожны і просіцца:
— Гаспадарыку, прымі мяне нанач.
— Што ж я, кажа, табе параджу? Я сам у гумне начую, бо ў хаце нешта ўсё страшыць.
— To я там буду начаваць.
— Добра.
Пайпіоў той падарожны, запаліў лучыну, лёг на печы і ляжыць, ажно як лучына згарэла, так вылазіць нешта з-пад печы і кажа:
— Выйду! Выйду! Выйду!
Таму валасы ўжо дыбам сталі, ведама, адзін на цэлы дом. Але ўзяў кій І кажа:
— Ну, то выходзь!
Ажно лезе да яго баран, а ён як стукне яму кіем па лбе, так золата і рассыпалася. Падарожны нагарнуў сабе колькі хацеў, а рэшту гаспадарам аставіў дый пайшоў у свет вандраваць.
ЗАКЛЯТАЯ МАГІЛА ВОЛАТА
У ваколіцах Полацка, расказвалі, у даўнія часы бесперапынна ішлі войны. I засталося паданне, што частка нейкага разбітага войска, баючыся, каб яго нарабаванае багацце не трапіла ў рукі непрыяцеля, золата і серабро, якое мела пры сабе, закапала ў зямлю на ўзгорку, а наверх паклалі дзікі камень. Ен павінея быў паказваць тое месца, калі б хто-кольвек з іх вярнуўся, каб адшукаць схаваныя скарбы. Але прайшлі сотні гадоў, а камень ляжаў на тым самым месцы, а пад ім некранутыя скарбы.
Слухаючы такія размовы, колькі полацкіх хлопцаў дамовіліся пайсці ноччу на той узгорак, здабыць скарбы і падзяліць між сабой пароўну. Тады, калі ўсе спалі, узяўшы патрэбнае прыладдзе, выйшлі за горад.
Ноч была пагодная, неба ўсеяна зоркамі, а поўны месяц свяціў у вышыні. Ішлі ціха і асцярожна, каб іх ніхто не спаткаў на дарозе. Мінулі касцел святога Ксаверыя, дзе спачываюць прахі манахаў і тутэйшых лю дзей, чулі, як адгукаліся галасы вартаўнікоў у Спасе звярнулі з дарогі і пайшлі ўсцяж ракі аж да патрэбнага месца.
Узышлі на ўзгорак, знайшлі той дзікі камень. Па лова яго была ў зямлі, а верхняя частка пакрытая еухім мохам. Акапалі яго кругом, супольна вынялі з таго месца і глыбока ў зямлю ўваткнулі жалезную рапіру. I тады вострым канцом яна ўпёрлася нібы ў нейкую бляху. Тут напэўна скарб — і пачалі раскопваць зямлю.
Працавалі доўга, часта пробавалі ралірай,— скарб ляжаў неглыбока, але колькі ні капалі, зямля ізноў асыпалася з усіх бакоў і напаўняла яму. Нейкі час стаялі ў здзіўленні, ім здалося, што скарб закляты, засыпаецца пяском і не хоча дацца ім у рукі,
Калі параіліся між сабою, што рабіць далей, на ўсходзе з’явілася чорная хмара, якая закрыла ўсё неба,