Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
свайго шчасця і пры Савецкай уладзе яго знайшоў.
На асушаным балоце вышэй чалавечага росту была піпаніца... А капуста расла, капуста — ледзь падымеш галоўку; здаецца,' ужо і не вельмі што каб вялікая, але цвёрдая, як камень. На выстаўку ў Маскву пасылалі. He налюбуюцца вучоныя!...
Пачалася вайна. Падняўся народ, пайшоў у паход. Мяркую і так, і гэтак. Чалавек я стары, чужога ніколі не браў, нікому ніякаў шкоды не зрабіў, буду сабе паціху жыць... Аднак жа, нягледзячы на маю старасць, дабраліся фашысты і да мяне. Бачу, з гэтым гадаўём у адной хаце яельга: абдзяруць як ліпку і па свеце з торбамі пусцяць. У немца сумлення — кот наплакаў. Фашыст, як той асёл: усё пад нагамі месіць. Ен думаў страхам мяне ўзяць, але не тое было — палешука і не зломіш, і не сагнеш. Сцяною ўсталі беларусы супраць немцаў. А іхні гэты Гебельс брэша, як мой сабака, выхваляе «новыя парадкі». А тыя «новыя парадкі» — шыбеніца ды падаткі.
Слыхам зямля поўніцца. Дачуваюся — таго забілі, таго расстралялі, таго павесілі. 3 прыходам фашыстаў у Беларусь гаспадыняй пайшла гуляць смерць. Але ж паміраць чалавеку не час. Я вось пражыў дзевяноста дзевяць год і то яшчэ не збіраюся пакідаць белага свету, хочацца ведаць, што будзе з гэтае вайны. Дачуваюся, як хлопцы б’юць немца: добра б’юць, але ж можна яшчэ мацней біць. Іду і я ў партызаны. Мяркую так: я ўжо на свеце палюдскаваў, трэба, каб і ўнукі пажылі, для іх адстаяць свабоду. Падаюся ў пушчу. Тут мне кожная сцежка знаёма, лес для мяне — родны дом...
Чырвоны воін! Прыкладзі вуха дадолу — і ты пачуеш плач беларускай зямлі; прыслухайся да вятроў — яны нясуць з сабою стогны людзей; прыгледзься да рэчак — ты ўбачыш слёзы і кроў спакутаванага беларуса. Спяшайся на захад, ратуй народ!
А вы, хлопцы, якія цяпер у леее, елухайце мяне, старога, на глум не скажу. Забіць гітлераўца — не грэх, а святая справа. Трзба, браткі, так зрабіць, каб ні адзін фашыст з Беларусі не выйшаў жывы. Ці ж мала рознага шведа і іншай погані параць косці ў нашай зямельцы? Дык уложым жа навекі праклятага фашыста...
КАМАНДЗІР ДЗЕМІН
Гэта было ў Чашніцкім раёне. Выйшаў аднойчы на дарогу Дзёмін, камандзір партызанскага атрада, а там якраз рухаліся ўласаўцы.
Дзёмін быў адзін, а іх — дваццаць сем конных. Наган, праўда, у Дзёміна меўся, але ім не паказваў, a сказаў проста:
— Хлопцы, калі ў вас узнікае якое непаразуменне, усе будзеце перабіты. Едзьце за мной.
Уласаўцы думалі, што трапілі ў засаду, і паехалі. Дзёмін вёў іх кіламетраў чатыры-пяць, а яны думалі, што ўсё засада.
Тады маладыя і старыя ў атрадзе смяяліся, як гэта так — адзін дваццаць сем прывёў.
ЯК ЗАСЛОНАУ У РАЗВЕДКУ ХАДЗІУ
Апрануўся Заслонаў у форму нямецкага генерала і паехаў у Сянно глядзець варожыя ўмацаванні. Заходзіць ён да ваеннага каменданта горада:
— Прашу паказаць размяшчэнні ваіпых войскаў...
Ну, вядома, камендант выцягнуўся ў струнку, рад выканаць загад вышэйшага начальства.
Павёў, паказвае дзоты, умацаванні, інтэрнаты нямецкіх салдат і паліцаяў, а Заслонаў ходзіць з ім і ўсё гэта бярэ на заметку. Ад’ютант жа яго ў кабінеце камен-
данта пакінуў запіску: «Заслонаў знайшоў вашы ўмацаванні слабымі. Дзякуй за азнаямленне ад дзядзькі Косці, хутка прыйдзем да вас у госці».
Заслонаў агледзеў усё і паехаў да партызан. А камендант, прыйшоўшы ў кабінет, убачыў гэту запіску — аж збялеў і не ведае, што тут рабіць. Кінуліся даганяць, але дзе там дагоніш!
А ноччу прыйшоў Заслонаў са сваімі партызанамі і разграміў увесь гарнізон.
* * *
Расказваюць, што Заслонаў загіяуў у Купаваці, але гэта няпраўда, ён жывы. Калі яго ранілі, ён схаваўся ў Купавацкім лесе. Ішоў ён там доўга, сем дзён, і выйшаў каля вёскі Леўкава. Падышоў цёмнай ноччу да крайняй хаткі, стукае і пытаецца:
— Ці ёсць тут хто жывы?
Выходзіць з хаты дзядок сівы і кажа:
— А ты хто такі будзеш?
— Я Заслонаў.
Вынес тут дзядок з хаты старадаўні меч, вывеў каня, дае Заслонаву і кажа:
— Будзеш ты пераможцам! Едзь на захад і гані ворага з нашай зямлі.
Сеў Заслонаў на каня і памчаўся з мячом у руцэ:
— Рубанём ворагаў, хлопцы!
I дзе ён толькі не з’яўляўся — бягуць ад яго ворагі.
Сячэ Заслонаў іх мячом, страляе з аўтамата. Доўга ён біўся разам з нашымі войскамі. А калі ачысцілася беларуская зямля ад фашысцкай погані і стала зноў вольна жыць народу. Заслонаў разам з другімі народ’ нымі героямі, са сваімі сябрамі па баі пры Купаваці стаў жыць на высокай гары бессмяротнасці. I зараз там жыве.
ДРЭВА КАХАННЯ
Прыгажун гінкго жыў у гомельскім парку з даўніх часін. Даспадобы прыйшлася яму беларуская зямля. Год ад году гінкго набіраўся моцы, сталеў. Людзі шанавалі дрэва, песцілі яго. Асабліва цеіпыліся яго падобнымі на сэрца лісткамі юнакі і дзяўчаты, бо лічылі, што таму, хто мае лісток, пашанцуе ў каханні. Колькі лісткоў даў гінкго на шчасце закаханым, колькі зычыў удач! u
Але вось загрукатаў гром вайны. Зажурыўся добры гінкго, трывожна загаманілі яго паплечнікі — дубы і клёны, бярозкі і ясені. Той гоман — што загад да барацьбы, што заклік да зброі. I людзі браліся за вінтоўкі ды аўтаматы.
Кажуць, нібы часта да гінкго прыходзілі па параду партызаны і падпольшчыкі. Пастаяць яны са сваім надзейным сябрам, пакураць — і зноў за сваё — жорсткае і бязлітаснае змаганне з ворагам.
Неяк даведаліся пра гінкго акупанты, і закарцела ім вывезці цуда-дрэва ў нямеччыну. Сталі яны пытацьдапытвацца, дзе расце гінкго. Але ніхто не паказваў да яго дарогі. Тады акупанты пусціліся на хітрыкі. Яны паабяцалі ладны куш таму, хто пакажа дрэва. Але ніхто не здрадзіў дружбе з гінкго, не паквапіўся на фашысцкую прынаду.
Рабаўнікі, аднак, не адмаўляліся ад спакусы захапіць у палон гінкго. Доўга цікавалі яны, доўга прыглядаліся, калі людзі пойдуць на спатканне са сваім сябрам. I аднойчы — гэта было ў пачатку зімы — акупантам удалося ўсё ж высачыць сваю ахвяру. НІбы тыя груганы, падляцелі яны да дрэва.
— Гут, гінкго, караіпо,— радаваліся вылюдкі.
Нецярплівыя налягалі, каб як мага хутчэй вывезці дрэва. Іншыя ворагі даводзілі, што варта пачакаць вясны. _
Засумаваў палонны гінкго. Заспяваў журботную пес-
ню. Нібы развітваючыся са сваімі сябрамі-паплечнікамі, ён павольна махаў галінкамі, з якіх на дол сыпаліся слёзы-сняжынкі. Акупанты насцярожана назіралі наўкола. Нават варту паставілі ля гінкго. А як узялося на мароз, расклалі пад дрэвам вогнішча. I зашугаў агонь чырвонымі языкамі, прыпёк спрасаваную зямлю. He стала пад дрэвам пульхнага снежнага дывана, перасталі падаць слёзы гінкго.
А тым часам набліжалася вясна. Акупанты рыхтаваліся да вывазкі палонніка. Яны нават паклікалі спецыяліста па перасадцы дрэў. Прыйшоў той знахар, ляпнуў нечым па ствале, і неспадзявана адваліўся кавалак кары.
— Капут гінкго,— засведчыў знахар.
Добры гінкго загінуў і гэтым выказаў сваё супраціўленне.
Вестка аб смерці дрэва кахання хутка абляцела наваколле. I загойсалі сцюдзёныя вятры, зашумелі дрэвы, уздыбіўся крыгамі стары Сож. I паплылі тыя крыгі ў далёкі шлях, несучы з сабой крыўду зычлівага гінкго.
Мінуў час. Скончылася вайна. А людзі не забылі пра дрэва кахання. Было вырашана паставіць яму своеасаблівы жывы помнік. Работнікі Гомельскага парку пасля доўгіх пошукаў раздабылі і пасадзілі некалькі маладых гінкго. Растуць яны, набіраюцца сілы. I людзі зноў зачасцілі да дрэўцаў і зноў вядуць з імі свае іпчырыя сяброўскія гутаркі.
ЗМЕСТ
Асілкі* 7
Палешукі і палевікі 8
Векавечная мяжа 12
Чортаў мост* 13
Даяды расказвалі* 19
Адкуль Рубеж 20
Капцы каля вёскі Сукрэмна* 20
Пра татарскія курганы* 21
Вітаўка 22
Бітва пад Лясной .23
Пра шведаў 24
Пявун-звон 24
Казацкі гаёк 25
Пакарамае 26
Месяц* 28
Вось як даўней старых бацькоў кідалі* ... 29
Адкуль сяляне і паны* 30
Пра пана Кошчыца* 31
ПрапанаОіптарпа. 33
Пра пане Каханку* 34
Пра Чорную Даму* 35
Дуб і сасна* 37
Легенда кахання 37
Помшк вернаму каханнто* 38
Марысін парк* 39
Пра бярозу Міцкевіча* 40
Пра князя Слуцкага і яго замак на Князь-возеры 40
Пра пана Карпінскага і Чортава вакко ... 41
Як ары панах жылося 42
Каменная труяа* 43
Прылукі 45
Чаму кажуць: у Падцацкіх жывымі хаваюць* 47
Адкуль зязюля ўзялася* 48
Пра зязюлю* 50
Як дзеці гадаваліся 50
Як мы вучыліся 51
Здарэнне з прыставам 52
Пан Багушэвіч вас слухае ....... 53
Дзлдзіна 54
Богамаленне* 55
Як Мікола і Пётр коней на Украіне куялялі* 56
Ілья і Пятро* 57
Чаму жанчыны працуюць не адпачываючы . 60
Правільны суддзя 61
Бутрымава ттрыгода 62
Чорт дурыць падарожных* 63
Пра чартоў 64
Нечысць заманьвае ў балота* 65
Чорт у віхры* 66
Дамавік ездзіць на конях* 68
Хут 69
Як чорта выганялі 70
Скрыпач і ваўкі 71
Нядзеля* ............ . 73
Серада і Пятніца* 74
Халера 40-га року 75
Чаму воўк з сабакам ды з кошкай і мышкай варагуюць 77
Чаму заяц, ліса ды воўк разам не сыходзяцца 78
Чым болей хто мае, тьгм болей жадае, або
Адкуль мядзведзі на свет узяліся .... 80
Адкуль узяўся мядзведзь* 81
Адкуль мядзведзь* 82
Адкуль пайшлі буслы* .83
Чаму конь ніколі не пад’есць* 84
Чарадзейнік замовіў стрэльбу* 84
Моцны чарадзей* 85
Удзеяна* 87
Прыгомсая Кінгі 88
Пра рэчку Арыштантка .90
Сож і Дняпро* 91
Паходжанне ракі Віліі* 92
Як нарадзіліся Нёман і Лоша* 94
Нёман і Лоша 95
Пра возера Свіцязь* 97
Чырвонае возера 99
Нарач 103
Вялічкаўскае возера 107
Возера Бяздонка 108
Возера Красны стаў* 108
Сіняе возера 109
Сіні калодзеж* 109
Паненчына бухта 111
Жывая вада 112
Паданне ыра заснаванне Менска* 113
Паданне пра Магілёў* 114
Паданне пра заснаванне Бярэсця .... 117
Адкуль Гомель* 118
Як паўстаў горад Браслаў 118
Валожьін 119
Пра Давыд-Гарадок 120
Адкуль Івянец* 120
Пра Кажая-Гарадок, Майдан і Відушаву гару 121
Адкуль Капыль* 122
Як узніклі Клімавічы 123
Лунінец 123
Адкуль Нясвіж* 124
Стоўбцы* 125
Адкуль Узда* 125
Адкуль Багатырэвічы 126
Бакшты 127
Вёска Варанілаўцы 128
Веска Дабёя 128
Дафарэнцыя 129
Сяло Дольск* 130
Заблудаў 131
Залатая Горка 131
Камень 133
Адкуль вёска Клепачы 133
Вёска Князева 134
Крайск 135
Крывазнакі 135
Адкуль назва вёскі Кукаўка* 136
Лазовы куст 136
Лебедзева 138
Пра Мястэчка Леніна 139
Ліпень 140