Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
Галосіць, млее княгіня... Засумаваў князь, зачыніўся ў пакоях, тры дні нікога да сябе не дапускаў. Пасля загадаў:
— Рабіць князёўнам каменныя дамавіны. У камені перадаваць прыгажосць іх!..
Аднекуль, з Оўруча, здалёк, прывозілі прыгожы камень. Шэсць тыдняў рабілі майстры з каменя дамавіны. Князеўны, палітыя змяіным ядам, ляжалі ў палацы як жывыя.
Неўзабаве, калі каменныя дамавіны былі зроблены, князёвен пахавалі па хрысціянскім звычаі ў скляпенні пад храмам. Удалы Базыль, падгаварыўты малойцаў, збег ад князя на Дняпро, дзе заснаваў казацкую вольніцу.
Хутка княгіня, а за ёй і князь памерлі. Сыны пачалі паміж сабой ваяваць за спадчыну. Княства аслабела і страділа былую славу...
У НОЧ НА КУПАЛУ
...Гадоў сто, а можа, і дзвесце назад у ноч на Купалу ведзьмы і лесуны абралі пад свае скокі самы стары на Лысай Гары ясень. 3-пад яго густой кроны разносіліся па наваколлі смех, свіст, нейкая бязладная гаворка. Лысагорцы, пачуўшы вядзьмарскае ўлюлюканне, пахаваліся ў сваіх хацінах. Адзін толькі малады каваль, асілак Янка, не спалохаўся. Ен шпацыраваў са сваёй дзяўчынкай Марыйкай і нізвання не зважаў на ўвесь гэты д’ябальскі вэрхал. Але раптам з ніжняй ясеневай галіны працягнулася белая як снег рука, і салодкі голас паклікаў:
— Хадзі, Марыйка, хадзі да нас у карагод!..
Марыйка ладала руку і як у пастку трапіла. Пацягнула яе невядомая сіла ўгору, на ясень. Добра яшчэ, што Янка паспеў ухапіцца за яе. Расставіў ногі, упёрся магутнымі плячамі ў дрэва і не пускае. А зверху рагочуць ды прыгаворваюць:
— Позна, Янка позна. Марыйка сама згадзілася, не твая яна ўжо, а наша. Пусці, пакуль дабром просім...
Раззлаваўся асілак-каваль, мацнейшы ў сем разоў зрабіўся. Паднапяўся ды так ірвануў з учэпістых пальцаў сваю каханую, што разам з ёю сцягнуў з ясеня цэлы тузін звязаных адной вяроўкай ведзьмакоў страшыдлаў. Адразу сціх рогат, пачалі ведзьмакі плакацьрыдаць, прасіць Янку, каб падсадзіў іх на ясень. Золата, брыльянты абяцалі. Янка загадаў Марыйцы заплютпчыць вочы, а сам ухапіў за чупрыну першага лесуна, пацягяуў увесь іх паганы карагод да гнілой сажалкі, што была каля падножжа Лысай Гары, і спіхнуў у дрыгву. Закіпеў бруд балотны, і ў адно імгненне выпарылася, высахла тая сажалка.
3 таго часу на старым лысагорскім ясені, названым у гонар смелага каваля-асілка Янкавым, ніколі болып
у ноч на Купалу аніякай нечысці не з'яўляецца. Нават калі дзьме моцны вецер, калі трымцяць, гудзяць усе суседнія дрэвы, Янкаў ясень стаіць і не варухнецца...
РУСАЛЧЫН ВОСТРАУ
Мая маці з Палесся. (Палессе — гэта туды, пад Тонеж.) У яе сясцёр і братоў там багата было, мо дзесяцера. Меншы брат Ян зваўся. Ен за лесніка з маладых год быў. To вот што з гэтым маім дзядзькам адзін год прычынілася. Пайшоў ён на Івана Купалу з ружжом у лес, думаў, якую дзічыну забіць — мо кабана, мо лася, а мо мядзведзя. Пайшоў рана, яшчэ сонейка не ўставала. Ціхенька ідзе па лесе, звера цікуе. Выйшаў к Сіверскаму балоту, ідзе паўз яго памалу. I на балоце, і ў лесе ціха. Ідзе-ідзе, аж раптам нешта яму зрабілася. Хоча ісці далей, да не можа, як бы дзеравянее. Нешта не пускае яго далей ісці, на балота заварочвае ды цягне. He хоча ісці, баіцца, дрыжыкі бяруць, а ідзе. 3 купіны на купіну ступае, скача. Да ўсё хутчэй, як бы завод які ў ім стаў, усе далей на балота. Балота тое вялікае. Пасярод яго возера, ёсць пасярод возера — востраў з купін, на востраве — куст адзін каля вады рос. Выйшаў дзядзька к таму возеру. Раненька яшчэ было, як бы туман возера аблягаў. Бачыць ён цераз туман той востраў. А на востраве — русалкі, з крыламі, без сарочак, голыя, косы русыя па пояс. Пабраліся ў круг ды танцуюць з падскокамі. А адна сядзіць пад кустом каля самае вады, у ваду глядзіцца ды косы расчэсвае. Косм расчэсвае ды пазірае ў дзядзькаў бок. I здалося яму, што яна вабіць яго, да сябе кліча. Страхоцце на дзядзьку найшло, выбраўся ён з балота, а як — не помніць. Спужаўся моцна. Цяпер русалак там ніхто не бачыў. Ці то яны ёсць, ды не паказваюцца людзям, ці то звяліся. Мабыць, звяліся.
РУСАЛКІ
Русалкі цераз мяжу не могуць перайсці, праз гэта і звяліся: бачыш, цяпер зямля ўся перамераная. А раней, як зямля была не мераная, іх было шмат. Бывала, выйсці нельга — зашчыкочуць. А ў лесе, дык ноччу толькі і чутна: гу! гу! гу! Аж сумна. Даўно калісьці, дзяды казалі, дзвюх прыводзілі і да нас у вёску. Дык у іх жаноцкае ўсё, толькі грудзі вялікія ды валасы доўгія. I нічога не гавораць, толькі плачуць і плачуць, ракой слёзы ліюцца, пакуль пусцяць. А як пусцяць якую,— тагды запяе, зайграе ды ў лес. Шмат было. Ну і нядзеля Граная, што яны на гэтай нядзелі каталіся, гралі ў лесе: гутата-гуляля, гутата-гуляля! Толькі, бывала, і чутна.
* * *
A то так вот, мой бацька працаваў на полі ля лесу, на Гранай. I паставіў барану ў бярэзніку. Дык яна злезла з бярэзіны ды з бараной стала гуляць. Гуляла-гуляла, дый ушчамілася, Цягае барану. Прыходзіць бацька, а яна ўжо і сядзіць. Ну, дык ён яе да двору прывёз. Яна яму цэлы год служыла. I што яна ела? Як гаршкі выставяць з печы, дык яна пары нахапаеццанахапаецца ротам, аб тым і сыта. I ўсё чыста рабіла. Раз толькі пакажы ёй, болып ужо не трэба. I прала, і ткала, і скаціну даглядала, хату цяпліла. Тады, як год адслужыла, як зноў прыйшла Граная, яна і гаворыць:
— Ну, мне пара, госці мае ўжо прыехалі.
Зайграла, заскакала і ў лес. Цэлы год нічога не гаварыла. Толькі гэта і сказала.
НАЧНІЦЫ
Начніцы болып за ўсё гуляюць па лету, як лес добра ўбярэцца ў лісце, як па паплавах зацвітуць кветкі, на палях выкаласіцца жыта да ўсюды стане так гожа, так запахне, што, здаецца, толысі б сядзеў дзе-небудзь сярод зялёнага, пахучага лісту ці паміж красак да ўсё б нюхаў тыя пахі, што напаўняюць і поле, і поплаў, і лес. Але поўнага ніколі няма дабра: калі вакол так гожа, такі пах, так радасна на сэрцы, то пэўна якаясь бяда ўжо зусім блізка. Вот толькі за лес схаваецца еонейка, як гушчэча загамоніць усялякімі галасамі. Там рагочуць русалкі, гойдаючыся на ветках, там ломяць дзеравякі лесавікі да трашчыць усялякая нечысць, а там ціхенька вылазіць з лазовых кустоў цэлая чарада начніц. Яны толькі тое і робяць, што пужаюць добрых людзей.
Вот раз я з Данілам Грудавых якраз гэтак каля сёмухі хацеў налавіць уюноў. Узялі мы сачкі дый папхаліся ў возера. Там, бачыце, не вада, а толькі адна гразь, а ўюноў, хоць ты шуфлем шуфлюй. Налавілі мы паўчоўна, Болып не можна, бо чэрпае воду, Ледзь прыпхаліся мы да берага, выйшлі на грудок дый заначавалі пад вярбою. Толькі мы закурылі люлькі, як вось у алешніку штось заверашчала, запішчала ды пачало так рагатаць, што аж лес разлягаецца. Сядзім мы аж нежывыя. Што тут рабіць! Яшчэ добра было б, каб мы наклалі агню. Ведама, агню баіцца ўсялякая нечысць. А тут бяда — на тым грудку няма нічога сухога, ніякага лому. Сядзім мы дый толькі зубамі ляскаем са страху. А тут яшчэ была хмурная ноч: чуць-чуць толькі відаць якісь прасвет праз густыя веткі алешніку. Пачалі мы прыглядацца, аж і бачым, што на самым возеры стаіць густы туман, а ў тым тумане штось мітусіцца, быццам гурт дзевак махае хвартухамі. Здагадаліся мы, што начніцы скачуць ды спраўляюць сваё ігрышча. Так мучыліся мы чуць не ўсю ноч, пакуль не пачало сві-
таць. Леглі мы тагды, каб трохі заснуць, але не маглі, бо піск, рогат не сунімаліся. Няма чаго рабіць, падняліся мы дый пайшлі да paid. Толькі мы пралезлі праз лазу, бачым аж там голыя начніцы выскачылі з кустоў, падбеглі да ракі ды плюх, плюх у ваду. Толькі мы іх і бачылі.
ВАЎКАЛАКІ
Ды вот я, што гаварыць далёка, сустрэўся з адным чалавекам, які ваўкалакам быў. Гэта было гадоў, можа, пяць таму. Іду я лесам да Неўклі Гарадніцкага павета Чарнігаўскай губерні. А насупраць ідзе чалавек, страшны-прастрашны, і вочы яму пакасіла, і выгляд нездаровы. Я пытаю:
— ПІто гэта ты, чалавеча, такі пакалечаны?
А ён адказвае:
— Так, брат, будзеш пакалечаны, як ваўком колькі год пабегаеш.
— Дык няўжо ты ваўкалакам быў?
— Так быў жа!
— А, брат, раскажы, як гэта было.
Ну, зайшлі мы ў шынок, выпілі па васьмушцы, вот ён мне і расказаў.
— Пасварыўся,— кажа, я з суседкай. Крыў я гумно сваё і скінуў неяк салому, колькі там снапоў, на яе каноплі. Яна кажа: ты мне паламаў каноплі. А я кажу: хіба ж я хацеў? Хоць, кажу, і на суд падасі, дак і суд нічога мне не зробіць. А яна кажа: «Добра, будзеш ты ведаць суд: я цябе сама рассуджу». Ну, пагаварылі мы так, дый усё. Праз тыдзень паехаў я з кумам у млын. Пабылі ў млыне, едзем назад. I сталі мы коней падпасаваць. I мне стала так на сэрцы моташна, так нудна; і захацелася мне вот абавязкова праз хамут пралезці. Як я пралез, так і стаў ваўком, і пабег. I бегаў, браток ты мой, я тры гады без ваўкоў, адзін, а на чацверты яны ўжо прынялі мяне ў гурт да сябе. I бегаў я з імі
разам і асобна. Раз Юры наказаў нам рабога каня з’есці. Дык ен нам пах за сто вёрст. З’елі мы таго каня і цэлы тыдзень есці не хацелі. Другі раз захацелі мы есці, дык ваўкі паслалі мяне ў статак. Я прыбег, парася ўзяў. А пастух кажа: «Эй, ты, што ж ты ўзяў без дазволу?» Дык я стаў і — ні з месца. Павярнуўся, дык кругом яма. Ваўкі крычаць: «Кідай ды ўцякай!» А мне няма куды ўцякаць. I стаю я, пакуль пастух прыйшоў ды сказаў: «Кінь!» Тады я кінуў, а пастух узяў пугу і хвастануў па мне дванаццаць разоў. I так, што на мне шкура аб’ехала воўчая. Я і зрабіўся чалавекам, толькі крыху пакалечаны.
* * л
Выпала нейкае свята, вот нашы мужчыны і кажуць:
— Жанкі, о жанкі, чаго сядзіце дома?
— Сягоння ж свята,— кажам мы.
— Святу святая справа. Няхай бы вы схадзілі ў лес да назбіралі хоць якіх казлякоў.
Праўду кажуць, што не так воўк баіцца сабакі, як яго звягу не любіць. Так і мы. Хоць і не баімся мужчын, але што ж з імі рабіць. Абулі мы з Хвядораю лапці, закінулі за плечы кашолкі дый пабеглі ў лог шукаць грыбоў, Лёталі мы, лёталі, абегалі ўвесь лог — няма нічога. Хвядора знайшла, можа, якіх з пяток бабак ды сыраежак, а я, апрача лісічак, нічога не знайшла. Падышлі мы да гушчарні дый завярнулі да кругловіны. Мы хацелі ўжо вярнуцца дадому, як вось раптам супыніліся дый етаім бы ўкопаныя: з гушчарні выскачыла цэлая чарада ваўкоў ды так проета на нас і садзіць. Хацелі мы крычаць, але толькі зяхаем — голасу няма. Стаім мы, бы самі сябе аддаем ваўкам у зубы, а тыя цялюх дый пабеглі міма нас проста ў гушчэчу. Спалохаліся мы, аж не палічылі, колькі там было ваўкоў, але, пэўна, з дванаццаць. Ачухаліся гэта мы ды як сунулі дадому, дык толькі пяткі мітусяцца. Але вось развязалася ў мяне абора, дый зачапілася я за патырчаку. Рванулася я дый схапіла Хвядору за плечы. Як грымнуліся мы абедзве з усіх ног дый качаемся па верасе. Хацела я ўстаць, але чую, што нага прывязаная. Тут толькі ўбачыла я, што абора закруцілася. Пакуль я завязвала аборы, Хвядора аглянулася назад