• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    
    дый бачыць, аж збоку ідзе Гараська Каваль. Абрадаваліся мы ды бягом да яго насустрач.
    — Родненькі,— кажам,— ратуй. Чуць не загрызлі нас ваўкі.
    — Якія там ваўкі? — пытае ён.
    Мы ўзахапы пачалі яму расказваць, як на нас набегла цэлая чарада ваўкоў.
    Паслухаў ён дый кажа:
    — Якія гэта вам ваўкі! Гэта ж ваўкалакі. Яны былі такія ж людзі, як і мы, толькі, мабыць, іх нейкі чараўнік абярнуў у ваўкоў. Ён кажа, што болып за ўсё чараўнікі абарачаюць у ваўкоў людзей на вяселлі.
    Мы даўно чулі, што бываюць ваўкалакі, але ніколі самі не бачылі, якія яны. А тут і давялося ўбачыць іх на свае вочы. Вот і пачаў нае Гараська вучыць, каб мы другі раз працягнулі па зямлі пояс: як ваўкалакі пераскочылі б праз яго, то й сталі б зноў людзьмі. Пашкадавалі мы, што дурныя, не ведалі, як памагчы бедным людзям, але па смерці няма пакаяння.
    РАСАМАХА
    Старыя людзі кажуць, што калісьці тут у лесе вадзіліся звяры расамахі, але гэта, мабыць, няпраўда, бо я сам з дзецюкамі бачыў расамаху, дык яна была ў постаці жанчыны з распушчанымі косамі. Гэта не звер, а якаясь нечысць. У нас людзі кажуць, што расамахаю робіцца жанчына, як яна знішчыць сваё дзіця дый сама ўтопіцца. Неяк раз я з дзецюкамі касіў сена каля ракі. Выбралі гэты мы грудок, палажылі там свае торбачкі з абедам дый пайшлі касіць. Ведама, раненька з расою трава мяккая. Мы такі шмат выкасілі, пакуль сонейка паднялося ўгору. Пайшоў я на грудок узяць біклагу з квасам, аж бачу, хтось пачапаў нашы торбы, а біклагу павесіў на алепіыну. Каб гэта быў сабака, то б ён не чапаў біклагі. Пачаў я прыгля-
    дацца ды прыслухоўвацца, аж чую, плача дзіця вот зусім блізка ў лазе. Я туды — яно далей. Я далей за лазу, а яно ў алешнік. Я за ім — яно к самай рацэ. Думаю — што гэта за ліха? Забыўся я і пра квас, хочацца мне пераканацца, якое гэта ліха. Вот я нібыта пайшоў назад, а тым часам ціхенька, на пальчыках давай падкрадвацца праз алешнік к рацэ. Зірнуў я, аж каля ракі на бабровай хаце сядзіць голая жанчына з распушчанаю касою, а на руках трымае маленькае дзіцятка. Гэта, мабыць, яно і плакала, думаю сабе. Тым часам яна палажыла дзіця побач ды давай шчупаковым грэбнем расчэсваць валасы, а я стаю ды дзіўлюся, хто б яна была такая і чаго яяа сядзіць тут на бабровай хаце? Толькі я тое падумаў, як зноў лачало плакаць дзіця. Яна давай яго хістаць, палажыўшы на ногу. Тым часам мае дзецюкі з другога боку пачулі, што ў лешніку плача дзіця, дый падышлі туды. Як толькі тая расамаха прыкмеціла, што праз алешнік ідуць людзі, усхапілася сама, схапіла сваё дзіця дый шабултых у воду, толькі шчурачкі пайшлі. Падбеглі дзецюкі, сустрэлі мяне дый пытаюць, ці не бачыў я якога дзіцяці. А мне няма чаго і казаць, бо яны не павераць. Вярнуліся мы на сенажаць дый пайшлі палуднаваць. ГЕрыходзім на грудок, аж там зноў хтось пачапаў нашы торбы. Здагадаўся я, які гэта злодзей, здагадаўся, што пачапала расамаха, але прамаўчаў.
    ПРА СТРАЛЬЦА I ЗМЕЯ
    Аднойчы адзін стралец ішоў па еваім абрубе, прыглядаўся ды прыслухоўваўся, ці дзе які лень-злодзей лесу не сячэ. Позняй вясной гэта было. На палянах трава ды квецце ў калена, а вакол птушыны рознагалосы хор. Ідзе так ён, ідзе і раптам чуе: недзе далёка ў глыбі абруба нехта свіснуў. Стралец затрымаўся, пры-
    слухоўваецца: ажно зноў чуе свіст. Западозрыўшы, што гэта нейкі злодзей падае знак свайму сябру, стралец таксама свіснуў. «Ану ж,— падумаў ён,— зладзюга сам да мяне ў пастку прыйдзе*. I пачалі яны так перасвіствацца: свісне той у абрубе, і стралец яму ў адказ свісціць. I стаў стралец заўважаць, што свіст усё бліжэй і бліжэй у яго бок падыходзіць. Схаваўся ён за камель тоўстай елкі, наставіў стрэльбу, але на кожны той свіст сваім свістам адказвае, I тут чуе, што свіст зусім блізка, бадай, у яловым маладняку, які ля далінкі кусціцца. Выглянуў стралец з-за камля — аж выпаўзае з гушчару аграмадны змей, вочы бліскучыя ў яго, а на галаве залатая карона, і свішча. Атрупянеў стралец, мурашкі па спіне забегалі ў яго, ды шапка на валасах узнялася. Але ўсё ж крыцэліўся ён між змяіных вачэй і націснуў спуск. Гукнуў стрэл, Змей роспачна свіснуў, скруціўся ў аграмадную пружыну і пачаў вобзем біцца. Дзе ні ўдарыць — іскры з яго цела сыплюцца і сыры лес загараецца. Кінуўся стралец наўцёкі. Доўгі час здалёк абыходзіў тое месца. Толькі назазімку, калі чорная стопа пасля замаразкаў надобра стала, рашыўся туды заглянуць. Зайшоў, а там ні ельніку густога, ні алешніку, ні нават тае тоўстай елкі — адно пні абгарэлыя навокал. I след гга змею таксама прапаў.
    БЯЗДОННАЕ БАГАЦЦЕ
    У Тураве жыў калісьці князь Яраслаў. Быў ён багаты і мудры і людзей каля сябе збіраў усё разумных ды моцных.
    Неяк князь з гаецямі сваімі паехаў на ўловы біць цяцераў і дзікіх вепраў. Многа было ўжо набіта ўсялякай дзічыны, але Яраслаў, якраз калі хацеў даць загад трубіць на збор, убачыў вялізнага старога тура і пагнаўся за ім. Некалькі гартоўных княжых стрэл упілося ўжо ў цела тура, але звер з падвоенай сілай уцякаў
    ад лаўца. Тады князь пачаў паганяць свайго каня, каб дагнаць тура.
    Раптам тур спыніўся і павярнуўся ў бок князя. Конь з разгону наскочыў на тура і зваліўся, прабіты рагамі, прыціскаючы сабою седака. Яшчэ момант, і князь паплаціўся б жыццём. Але на гэтую хвіліну падаспеў загоншчык Ранцэвіч. Ен зняў з сябе світку і накінуў яе туру на вочы ды хутка нажом ударыў звера ў самае сэрца. Тур нежывы рынуў на землю. Князь выбавіўся з-пад каня і, дзякуючы загоншчыку, сказаў, каб той прыйшоў у абоз па ўзнагароду.
    Калі загоншчык прыйшоў у княжы абоз, Яраслаў паетавіў перад ім скрынку з золатам і сказаў:
    — Бачыш, многа тут золата, але жыццё даражэй золата, бяры, колькі хочаш.
    Загоншчык быў чалавек мудры. Ен узяў кіёк, разгарнуў чырвонцы, каб кіёк упёрся ў дно, і сказаў:
    — Праўда, князю, тут многа золата, але ўсё ж такі дно можна дастаць, дык, мабыць, гэта тваё залатое багацце не вечнае, калі-небудзь прыйдзе канец яму. Дый золата болып патрэбна князю, як простаму чалавеку. Дай ты мне, княжа, гэткі дар, каб я ў ім дна знайсці не мог.
    Князь задумаўся і кажа:
    — Каб я сабраў усё сваё багацце, то і тады дно яму знойдзеш.
    Засмяяўся загоншчык:
    — Пойдзем, князь, я табе пакажу бяздоннае багацце.— і выйшаў на двор, узяў лавецкі меч і ўвесь усунуў у зямлю.— Вось тваё, княжа, багацце, у якім дна няма: яно ратару больш вартае, чым тыя чырвонцы. Грошы могуць украсці, а гэтае ніхто не ўкрадзе.
    Засмяяўся князь, спадабалася яму загоншчыкава мудрасць, і ён кажа:
    	 Праўду гаворыш, дам табе зямлі на дзесятае пакаленне.	„
    I, зайшоўшы ў шацёр, напісаў князь Яраслаў дарчую грамату мудраму загоншчыку Ранцэвічу на ўсю ваколіцу Вялемічы.
    I дагэтуль у Мазырскім павеце, у вёсцы Вялемічы, жывуць Ранцэвічы ў вялікай пашане. У цынкавай трубцы перадаюць яны з роду ў род дарчую грамату князя Яраслава, а паказваючы яе, апавядаюць паданне пра свайго мудрага прашчура.
    ПРАМОВА
    Гэй, хлопцы, брацця мае, сыны Зямлі Беларускай, каторая раскінулася ад Гродні да места Смаленска і ад Прыпяці аж на другі бок ракі Дзвіны перакінулася, Кіньце ўвакол вокам, сабярыце харашэнька думкі і скажэце, ці павінна так быць, як цяпер ёсць? ТП справядліва гэта — усяго, што свае, чурацца: і мовы сваёй, і звычаю свайго, і апраткі сваёй? А ведаеце тое, што мова наша калісь слаўнай была і быў час, калі наша мова працвітала пры дварэ каралёў польскіх. Ведаеце, што спамеж вас болын, як спамеж другіх народаў славянскіх, слаўных людзей выходзіла даўней і цяпер выходзіць і розумам і ваеннымі заслугамі.
    Колькі-то вучоных людзей, колькі-то слаўных казакоў, ваявод і гетманаў наша зямліца выгадавала?
    Адно нядобра, што кожны славу прыносіць не сваёй старонцы, а ўсё чужым. Прымерам кажучы, як той Галубок, просты селянін зямлі Наваградскай, што са сваёю сотняю казакоў — ці мала славы прыдбаў палякам так, што і песні аб ім складалі. А ў нас? Ці ведае хто яго?
    I бяру я гэта ўсё на розум, і здаецца мне, што хутка саўсім загіне наіп народ, бо яшчэ за гадоў трыста таму, як паны, так і халопы свае мовы не саромеліся: і гаварылі, і пісалі ўсё па-свойму, Потым мала-памалу паны сталі сваіх звычаяў чурацца, сталі свае парадкі і мову сваю пакідаці ды польскую пераймаці і так, што далей — болей, аж саўсім палякамі сталі. На паноў гледзячы, пачалі і сяляне апратку сваю мяняць на нямецкую і мову калечыць. Нават сваіх спяванак пачынаюць саромецца, мужыцкімі называюць.
    Але не! Наш народ не загіне, а прыйдзе такая часіна, што прачнецца наш народ і скажа суседзям так: «Служылі мы вам — заплацеце вы нам! Нам грошай не трэба, бо свайго хопіць хлеба. А скажэце нам толькі: «Беларусы вы!» Вось толькі!»
    Дый красна ж бо наша зямліца, усе выгады мае: і скіба ўрадлівая, і лесу багата, і сена аж надта. I рэчак сплаўных многа, а па краёх, як бы ад ворага абгароджаная пяском, балотамі ды цёмнымі лясамі. Вось выйдзі толькі дзе-небудзь на гару, пад гай зялёны, ды азірніся на свет божы! Так душа твая і зарадуецца.
    Бач! Уніз ад рэчкі гара зараснікам пакрытая, уся арэшнікам, чаромхай, каліннікам ды маліннікам зарасла. А чаромха-то цвіце — няйначай хто пухам лябяжым укрыў, і пах за вёрсты ветрам нясе. А рэчка сама — моў стужка блакітная, між верб ды алыпын ветрам раскінутая. А за рэчкай лука аж зіхаціць кветкамі. А далей за лукай поле зелянее. А ўвакол усяго цёмны лес сінее. Глянь улева — панскі двор бялее і таполі тырчаць, моў на старожы стаяць; а ўправа сяло ціха лягло, паўз раку на беразе. У сады прыбрана яно, а ў сяле хлопцы, як дубкі, а дзяўчаты, як ягадкі. Пазіраеш на ўсё гэта, і штось за сэрца шчэміць і грудзі шырока раздымае, і ляцеў бы, здаецца, над палямі, над лугамі, па-над лесам сІнім...
    I на гэтай нашай зямлі, спрадвеку нашы дзядыпрадзеды жылі, каторыя не раз грэкамі, немцамі і рымлянамі траслі...
    СКАЗ МАЦІ ПАРТЫЗАНА
    — Сын мой Андрэй нарадзіўся ў горы і гадаваўся ў горы, пасвіў скаціну ў шляхты і ў кулакоў і браў па тры рублі эа лета. Як падрос, працаваў на млыне. Сам ён быў граматны, чытаў кніжкі розныя і хаваў і нам не паказваў. Бывала, піша што-небудзь, я падыду, а ён захінецца, каб я не чытала. Дык я кажу:
    — А каб ад цябе, мой сынку, дзеўкі захіналіся!
    Ен засмяецца і піша далей. Тады ён рабіў добрую справу для людзей.