• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    — Сцяпан, пашый мне жупан!
    I раніцаю атрымлівалі гатовую адзежыну.
    Доўга так шыў камень, і яго назвалі «краўцом». Але аднойчы нейкая п’яная жанчына надумалася насмяяцца з каменя. Прынесла вечарам сукно, паклала на камень і сказала:
    — Сцяпан, сшый мне ні тое ні сёе!
    Калі яна раніцай прыйшла за адзежаю, дык аказалася піто тая сапсаваная: адзін рукаў прыіпыты там, дзе трэба, а другі прышыты да падолу, унізе... 3 таго часу кравец і пакінуў шыць.
    КАМЕНЬ-ШАВЕЦ
    Невялікае мястэчка Камень названае так ад вялікага каменя, які ляжыць непадалёку на вельмі відным месцы. Пра той камеяь расказваюць такую гісторыю. У ім, у камені, жыў шавец. Дзвярэй у яго хаце не было, а было толькі адно акенца, хоць цяпер ад гэтага акенца і слядоў няма. Усякаму, каму трэба былі боты, варта было падысці да акенца, сказаць, што яму трэба, назначыць час і пакласці грошы, колькі — невядома, а вядома толькі, што лііпку выкідалі праз акенца, і абутак быў гатовы ў свой час. Боты былі цудадзейныя: іх можна было насіць пятнаццаць гадоў і чым часцей хадзіць у іх на ігрышчы, тым лепей, але толькі з умоваю не хадзіць у царкву, там яны адразу распаўзаліся. Святары, угледзеўшы ў гэтым шаўцы злога духа, стварылі заклён над каменем, і з таго часу спыніўся выраб цудадзейных ботаў. Самога шаўца ніхто не бачыў, ніхто з ім не гаварыў, і хто ён такі — дагэтуль таямніца.
    
    ЦУДАДЗЕЙНЫ КАМЕНЬ
    У Ашмянскім павеце, за мястэчкам Смаргоні, пры Мінскай паштовай дарозе, на лузе ляжыць камень даўжынёй пяць аршын, шырынёй — чатыры. Далей, за Смаргонямі, ёсць камень яшчэ большы за гэты... Ад яго і бліжняе мястэчка завецца Камень... Пра гэты большы камень расказвалі, што нібы ў даўнія часы, калі хто пакладзе на яго два злотых, дык, вярнуўшыся дадому, знаходзіў боты, якія невядома адкуль узяліся.
    ПРА КАМЕНЬ У ВАЛІЛАХ
    Было гэта даўным-даўно, калі людзей тут яшчэ зусім не было. Вакол цягнуліся непраходныя пушчылясы ды вілася сярод іх вось гэтая рэчачка. У балотнай твані сядзеў д’ябал. Бачыце, калісьці нячысты толькі ў такіх месцах і вадзіўся, Гэта цяпер адно стаў ён па гарадах шляцца. Сядзеў ён так ды з нуды корпаўся ў балоце, ажно бачыць: берагам рэчкі ідзе чалавек. Здалёку, відаць, небарака вандраваў: схуднелы ды абдзёрты ўвесь. Убачыў рэчку, прысеў на купіну. а свае змораныя ногі ў ваду апусціў ды пабоўтвае імі, каб хутчэй стому з іх сагнаць. А д’ябла ад злосці аж чорт носіць: «Бач ты, маўляў, мала таго, што па маім беразе валочыцца, то яшчэ і мяне сваім боўтаннем непакоіць уздумаў! Чаго добрага — возьме і назаўсёды тут жыць астанецца. Ну, тут-то я цябе і звяду са свету».
    Выкалупаў нячысты з багны каменьчык, бы зярня бобу са^струка, папляваў на яго, перакінуў разы са тры з адной сваёй калматай лапы ў другую, і тут увачччу маленькі камушок у аграмадны валун абярнуўся. Па-
    чау размахвацца д ябал з тое ўзяў ды паслізнуўся ў лавека бухнула на скрай чым тут пахне,— лахі пад цін. А валун так і астаўся чорт уваліў тут валун, 1
    усяе моцы, але ж як на топелі, і глыба замест чалугу. Убачыў вандроўнік, пахі ды ходу з гэтых мясляжаць тут. Ад таго, што павялася назва — Валілы.
    ЛІТОЎСКІ КАМЕНЬ
    На паўдарозе паміж Жодзішкамі і Тупальшчынай дно Віліі завалена каменнем. Расказваюць, што калі езуіты задумалі пабудаваць у Жодзішках касцёл і ім не хапала на падмурак камення, яны пачалі прывозіць яго з ваколіц. Аднак чорт, якому касцёл быў вельмі не даспадобы, сабраў сваіх сяброў-чарцей, і рашылі яны пажартаваць: пазакідвалі камяні ў воду. Некаторыя камяні нават аж на другі бераг паперакідвалі. Шчыравалі ўсю ноч, а перад самым світаннем, калі чорт нёс апошні вялікі камень,— відаць, хацеў зусім заваліць рэчку,— пачало днець, заспяваў певень, І чорт упусціў сваю ношу... на правым беразе Віліі. Камень гэты каля трох локцяў шырыні, пяць з паловаю вышыні і па кругу локцяў пятнаццаць.
    ТУРАУСКІЯ САРКАФАГІ
    Меў тураўскі князь трох сыноў і пяцёра дачок, Падраслі сыны, князь вырашыў раздаць ім у спадчыну княства. Старэйшаму — Тураў з землямі, сярэдняму — Пінск, маладзейшаму — Дубравіцу. А што рабіць з дочкамі? Сватаюцца князі розныя: полацкі, менскі, чарнігаўскі, наваградскі, смаленскі, віленскі, магілёўскі...
    Склікаў князь баярскую раду.
    — За каго аддаваць дачок? — пытаецца.— Аддам дачок замуж — пасаг патрэбны з княства... Параднюся з аднымі князямі, а іншыя на нашыя землі будуць вока мець.
    Модна задумалася рада. Пасля вынесла прысуд: заставацца князёўнам у дзеўках, а каб вельмі не сумавалі, аддаць іх у манастыр.
    Князёўны, нічога пра гэта не ведаючы, сваволілі пад наглядам служак у лесе. Старэйшай — Паланеі — было дваццаць гадоў. Маладзейшай — Луцэі — чатырнаццаць. Былі ўсе князёўны прыгожыя, чарнабровыя і стройныя. Дзівіліся людзі мясцовыя і лрыезджыя на прыгажосць небывалую тураўскіх князёвен.
    У гаі князёўны вянкі плялі, надзявалі адна адной ды ў люстэрка вады глядзеліся. Карагоды з дваровымі дзеўкамі вадзілі. Іх галасы разносілі далёка за раку гукі песень напеўных. Сюды ў гай прыйшоў князь з делаахоўнікамі і паведаміў князёўнам волю баярскай рады. He пярэчачы, выслухалі яны прысуд і ціха ў нямым паклоне схіліліся. А як князь пайшоў, горка заплакалі, кідаючы вянкі ў Прыпяць.
    Сціхлі гоман, песні і смех сясцёр. Шмат дзён яны плакалі і радзіліся, пасля вырашылі на Купалле піукаць папараць-кветку. На Купалле, калі ўсе паснулі і ля палаца засталася толькі варта з алебардамі, князёўны паціху пракраліся з палаца і пайіплі на бераг Прыпяці.
    На чоўне пераплылі Прыпяць і ў балотны хмыз-
    няк падаліся. Чым далей ідуць, тым горш робіцца. Праводзяць іх у цемры вочы драпежнікаў, чуюцца стогны, галёканне. А як да багны падышлі, тут і зусім блага стала: з купін зрываюцца, у багну правальваюцца. Але ўпарта наперад ідуць. Зайшлі ў такую глушэчу, дзе яшчэ не хадзіла нага чалавечая, дзе толькі совы крычаць, вадзяныя гады малако з балотных гарлачыкаў п’юць ды вадзянік барадой багну калыша. I тут самай малодшай з іх зрабілася страшна. Схапіла яна сясцёр за рукі, і тым зрабілася боязна.
    Але ўбачылі яны наперадзе ззянне. Уздымалася яно над наваколлем. Тады наперад падаліся. Падышлі да кургана вялікага. А на кургане тым асілак з дружынай стаіць, святлом нязнаным свеціцца.
    Дзівяцца князёўны. Воіны з кургана сышлі, князёвен акружылі, на курган запрашаюць. Падняліся на курган князёўны, а там баль вялікі — з залатых кубкаў мёд і брагу п’юць. Князёўнам кубкі паднеслі. Тыя выпілі, смаку мядовага не адчулі, але чым далей, тым п’янеюць больш, Пайшлі ў скокі з воінамі. Музыка грыміць, зброя бразгоча, крыкі на балоце чутны...
    Доўга ці не тыя скокі цягнуліся, толькі неяк прайшоў хмель у Луцэі. Дзівіцца яна, што трымае воіна за рукі, адчувае сцюжу рукавіц яго жалезных. А вакол — з кургана бачыць — на ўсім балоце вочы звяроў блішчаць. Пазбіраліся яны да кургана, морды пазадзіралі — выюць. А далей за імі нехта ў багне рагоча...
    Паглядзела Луцэя на сясцёр, а тыя сабе скачуць, толькі вочы пазаплюшчвалі.
    Вырвалася Луцэя ад свайго кавалера, сясцёр за рукі хапае, па імёнах кліча. Сёстры апрытомнелі, да Луцэі збегліся.
    Воіны ўжо князёвен не бачаць: загарэліся ў іх вочы, як у звяроў пад курганам, выхапілі яны мячы і біцца пачалі.
    Збеглі князёўны ўніз з кургана, а на курган з усяго балота звяры рынуліся. Воіны іх мячамі сякуць. Звя* ры курган усыпалі і адзін аднаго разрываць пачалі. Такія тут крыкі і енк пайшлі, што ў князёвен валасы дыбам сталі. Кінуліся яны наўцёкі. Доўга праз балоты прабіраліся, у багне вязлі, адзенне аб хмызняк на шматкі раздзіралі, у рэчках балотных купаліся. Нарэшце выбіліся на палянку, на бераг возера.
    На паляне той русалкі, за рукі ўзяўшыся, карагод
    водзяць. У святле месяца іх мокрыя целы блішчаць, з валасоў доўгіх кроплямі вада сцякае.
    — Сёстры нашы прыйшлі! — закрычалі русалкі.
    Да князёвен падбеглі, іх распранулі і ў карагодзе закружылі. Пасля ў возера пацягнулі. Скочылі князёўны ў возера, а вада сцюдзёная... Маўчаць князёўны, а русалкі рагочуць, пад ваду ныраць клічуць. Падплыў стары з барадой, мохам аброслай, пытаецца:
    — Вы да нас жыць прыйшлі? Ці што шукаеце?
    — Папараць-кветку шукаем,— кажуць князёўны.
    — Дайце ім кветку,— адказаў вадзянік, зарагатаў і пад вадою знік.
    Возера захвалявалася, князёвен і русалак хвалі на бераг выкінулі.
    Зноў у карагодзе кружаць сёстры. Цяпер іх ад русалак не адрозніць.
    Перанеслі русалкі князёвен цераз возера і па такім зыбуне павялі, што тыя нічога пад нагамі не чуюць.
    Убачылі яны на балоце кветкі агністыя і давай іх ірваць. Сарвуць кветку, а з яе кораня масла нейкае чорнае цячэ. Засмуціліся русалкі, плачуць: «Нашу прыгажосць нішчыцеЬ
    Цякуць слезы ў русалак, зліваюцца ў струмень, і вось утварылася ўжо крынічка на балоце. Князёўны нічога не чуюць і не бачаць, толькі папараць-кветкі рвуць.
    Праспяваў балотны певень: «Ку-ка-рэ-ку!» Зніклі русалкі, пабляклі кветкі ў руках у сясцёр. Ужо не здаюцца яны самацветамі. Белым колерам квітнее звычайная папараць. Толькі на самым версе каменьчыкі блішчаць.
    Агледзеліся князёўны: балота наўкол, непадалёк азерца масла чорнага, крынічка цячэ, а самі яны голыя... Сцюдзёна зрабілася. Ступіла маладзейшая князёўна ў маслянае азерца ногі пагрэць і — чуе шэпт:
    — Уцякай хутчэй!..
    — Пабеглі,— кажа Луцэя.
    Уцякаюць князёўны. Адшчыкнула каменьчык з кветкі сястра старэйшая — пацямнела адразу, хмары надышлі, бліснула маланка, пярун ударыў, лівень лінуў, і папаўзлі з балота гады шэрыя да князёвен.
    Гарыць каменьчык. Бягуць сёстры...
    Згубіла каменьчык Паланея — стала зусім цёмна, не відаць, куды бегчы.
    Адшчыкваюць сёстры ад кветак каменьчыкі, сабе шлях асвятляюць. Паабрывалі пагублялі ўсе каменьчыкі з папараць-кветак. Тут ім гады ногі абвілі: не могуць князёўны далей бегчы. Толькі Луцэя бяжыць. Пачуўшы крыкі сясцёр, спынілася і да іх вярнулася. А тых, скручаных па руках і нагах гадзюкамі, багна паглынае.
    Доўга бегала вакол сясцёр Луцэя, плакала і галасіла, аж пакуль нейкі гад шэры з купіны ёй на грудзі не скочыў і кругом стана не абвіўся. Павалілася тады і Луцэя, скруцілі і яе гадзюкі балотныя...
    Апоўдні спахапіліся ў княжацкім палацы. Сталі ўсюды князёвен шукаць і — не знайіплі... Толькі праз тыдзень удалы дружыннік Базыль, закаханы ў старэйшую князёўну, дабраўшыся ў глухамань балот, знайшоў у багне маладзейшую князёўну. Выцягнуць яе з багны не здолеў і вярнуўся ў лалац да князя. Дружыннікі з князем вырвалі ў твані князёвен. Балотныя гадзюкі павыпівалі ў іх кроў. Целы князёвен у палац перанеслі.