• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    Лёгка пацяглі валы, так што яшчэ браты самі селі на воз. Едуць яны, едуць і пад’язджаюць да вялікай рэчкі. Шукалі, шукалі, нідзе не знайшлі плыткага месца, каб пераехаць уброд. А тут усхадзілася вялікая бура. Лес раве, бы звер. Вецер ломіць дзераўлякі, бы баба кастрыцу, дый кідае на зямлю і ў раку. Плыве па вадзе дзерава, бы плыты.
    Зірнуў на тое малодшы брат ды і здагадаўся, як перабрацца цераз раку. От давай яны з братам лавіць на рацэ дзерава, звязваць яго разам і рабіць плыт.
    Сунялася бура, падагналі яны той плыт шчыльна да берага, запрэглі валоў і ўзвезлі воз на плыт. Стаяць на плыце, кіруюць доўгімі жэрдкамі, а плыт сам і плыве
    з вадою.
    Аднесла плыт далёка, але вось ён і прыстаў да другога берага. ІТабачыла гаўяда, іпто валы паплылі па рацэ на другі бок, кінулася яно ў ваду ды і пераплыло цераз раку,
    Паехалі браты далей і забраліся ў такі лес, што і канца яму нямашака. He могуць далей ехаць — лес не дае. Пачалі яны церабіць дарогу ды масціць грэблі. Але дзе там: чым далей, тым лес гусцее, а ў ім такая тхлань і нетры, піто 1 выбрацца нельга.
    От і кажа большы брат:
    — Астануся я тут, не магу выбрацца з лесу.
    I застаўся ён сярод таго лесу. I назвалі яго і дзяцей яго палешукамі.
    Малодшы ж брат настойліва працярэбліваў дарогу, масціў грэблі, клаў кладкі і ехаў усё далей. Можа, і цяпер на Палессі яшчэ ёсць тыя ітрасекі ды грэблі, што нарабіў той упарты чалавек. Ці доўга яны ехалі на сваім возе, як убачылі, што лее пачаў радзець, пачалі трапляцца прагаліны, палянкі ды палі; яны спыніліся там і сталі разрабляць поле. Затым-то і назва* ліся яны палевікамі.
    Потым размножыліся і палешукі, і палевікі, занялі пусты лес дый пачалі жыць адны каля другіх побач.
    Праз немалы час у палешукоў і палевікоў развялося шмат гаўяда, дый усялякага звяр’я ў іх лясах было больш, чым у тым месцы, дзе засталіся тыя дзесяць братоў. От гэтыя дзесяцера братоў пашкадавалі, што пусцілі сюды меншых і што далі ім шмат гаўяда, пашкадавалі дый уздумалі адабраць назад. ДаведалІся палешукі і палевікі, што тыя падходзяць да іх з разбоем, нарабілі ў лесе завалаў, накапалі глыбокіх ямаў дый на* крылі іх мохам, а самі пахаваліся ў гушчэчы і цікуюць, што будзе далей.
    Вось ладышлі тыя разбойнікі дый пачалі падаць у ямы, а ў іх была вада. Адны патапіліся, а другія заблыталіся ў засеках дый пагінулі ў нетрах без яды. От адагналі апошніх разбойнікаў палешукі і палевікі дый давай выхваляцца адны перад другімі. Палешукі кажуць, што гэта яны сваімі засекамі ў лесе загубілі разбойнікаў, а палевікі — што разбойнікі пагінулі ў ямах, што палевікі выкапалі.
    Пайшлі яны выхваляцца ды спрачацца. Спрачаліся, спрачаліся — ды за чубы, ды за калы... I пайшла тут такая перапалка, што горш як ад разбойнікаў.
    Б’юода палешукі з палевікамі, паляць вёскі, нішчаць дабро ды парываюцца спрэс загубіць адны другіх, горш як самыя лютыя ворагі. Доўга біліся яны, але не могуць адолець адны другіх> толькі што далей, то ўсё больш слабеюць як тыя, так і гэтыя.
    Дачуліся ворагі, што палешукі і палевікі калоцяцца паміж сабою, што яны не бароняць свае рубяжы, от яны зноў сабралі вялікае войска дый пайшлі паліць вескі ды забіваць як палешукоў, так і палевікоў, Ачомаліся палешукі і палевікі, годзе калаціцца самі з сабою, давай біода з ворагам. Біліся яны, біліся, можа, палавіна іх палягло, а нічога не зробяць, бо ворагі лезуць усё новыя і новыя. Шмат палягло Bopa­ra ў у чыстым полі, шмат заблудзілася ў лесе, у балотах і там загінула ад голаду, ад холаду ці патапілася ў гразі, але яшчэ шмат засталося. Лезуць яны, як свінні ў агарод, лезуць ды забіраюць палешукоў і палевікоў у палон, забіраюць іх зямлю, гаўяда і ўсё дабро, а старых і малых забіваюць ці цкуюць сабакамі. Забілі яны ў калодкі ўсіх палешукоў і палевікоў дый загадалі сабе служыць. Нічога на парадзіш.
    Служаць палешукі і палевікі тым ворагам, бо не свая воля, служаць год, служаць два, а можа, і больш.
    Працуюць яны на ворагаў бы чорны вол і ніякае палёгкі не маюць, працуюць, гаруюць ды праклінаюць сваё жыццё.
    А ворагі пануюць ды здзекуюцца з простых людэей, а тыя рады, што хоць засталіся жывыя.
    Бачаць паны — простыя людзі змірыліся, от і скінулі з іх калодкі.
    Рады простыя людзі, дзякуюць богу і за тое. I пачалі яны працаваць на паноў так шчыра, як самі сабе. А панам тое толькі і трэба. Працуюць простыя людзі, а паны адно падганяюць ды падганяюць. I адвучыліся паны ад усялякае работы, ды так адвучыліся, што без простых людзей не могуць і жыць, бы тая птушка, як яе выпусцяць з клеткі на волю.
    Бачаць тое простыя людзі ды толькі смяюцца з паноў. Яны смяюцца, а паны — хоць бы што, балююць сабе ды яшчэ больш прыбаўляюць народу работы.
    — Бо яны,— кажуць,— рагочуць, бы жарабцы, затым, што мала дзела,
    Яшчэ горш стала, і пачалі людзі рабіць панам помсту: то свіран спаляць ці гумно, то кароў загоняць у
    такую тхлань, што яны там і пагінуць, то свіней патопяць, але ад таго і самі не маюць чаго есці, бо, ведама, жывуць па ардынар'і: пана чорт не бярэ — ён у суседа дастане, а людзі падыхаюць ды пухнуць з голаду. Што тут рабіць, што парадзіць? Hi з якога боку нельга пазбавіцца ад тых паноў.
    Але вось прыходзіць якісь старэнькі дзядок дый кажа:
    — Людзі, людзі, вас шмат, а паноў жменя, і гэтая жменя здзекуецца ды едзіць у вас на карку. Ці гэта ж вы людзі, а не авечкі?
    Пагаманіў ён гэтак у адным месцы, у другім, от і схамянуліся людзі і пачалі варушыцца.
    Знайшліся ўдалыя хлопцы, сабралі сабе добрых малойцаў ды і пайшлі пярэсціць ды мясіць тых паноў. Бачаць тыя, што гэта не пярэліўкі, ды і кінуліся наўцекача: хто ў лес, а хто ў чужыя краі.
    ВЕКАВЕЧНАЯ МЯЖА
    Жыў калісь у нашай зямлі князь Радар, які спярша кавалём быў, а пасля ж яго выбралі ў князі. А ў Ляцкай старане жыў кароль Лях, у якога быў Змей Крагавей. Панадзіўся Змей Крагавей у нашу старану хадзіць: прыйдзе, людзей паядае, а што не з’есць — пабівае. Думаў-думаў Радар: што рабіць? I пачаў ён лемяшы каваць ды дубы ламаць; задумаў велізарную саху зрабіць. Кожны лемех па пяцьсот пудоў, а паліцы са старога дубу, а лейцы з найбольпіых сосен, якія былі ў пушчы, Зрабіўшы саху, занёс Радар у поле, палажыў яе пад лесам, а сам давай камяні цягаць ды вежу мураваць. Замураваўся ў каменнай вежы, запёрся на трое жалезных дзвярэй, а дружыну схаваў пры сабе. Прыбягае Змей, а Радар яму:
    — Стой, Змей, не чапай людзей, а вось, калі ты пралізнеш гэтыя трое дзвярэй, то я табе сам сяду на язык
    і ты мяне з’ясі,— тады рабі што хочаш у маёй старане.
    — Добра,— кажа Змей.
    I ён раз лізнуў, другі раз лізнуў і пралізаў трое дзвярэй. Тады Радар цап яго за язык кляшчамі ды давай гваздзіць яго па галаве стопудовым молатам, a дружына чым барзджэй упрагаць Змея ў саху.
    Змей вярцеўся, круціўся, а ўрэшце скарыўся:
    — Давай,— кажа,— будзем мірыцца!
    — Добра,— кажа Радар,— давай мірыцца. А каб нам назаўсёды ведаць, дзе чыё, то валачы саху, правядзём граніцу.
    I вось аралі яны лес, аралі луг, аралі поле і даара ліся да вялікай ракі; тут Радар крыкнуў Змею, кіруючы яго ў ваду:
    — Гайда, бух! — значыць, каб ён скакаў у раку.
    Змей скочыў з прыгорка, ледзь не ўтапіўся, але сахі пазбыўся: яна сарвалася з хамута і патанула рагачамі ўверх. Рады Змей, што жыў застаўся, не азіраецца, пыліць дамоў, у нару пад гарой, дзе жыў князь Лях. Як убачыў свайго князя Змей, то яшчэ ў страху тым здалёк крычыць яму:
    — Помні, Ляша, па Бух наша! — і як толькі дапаў сваёй нары, то і апрогся.
    3 гэтых часоў на векі вечныя тая разора, якую празвалі Бухам, ці Бугам, сталася граніцай паміж нашым і ляшскім краем. А вежа, якую будаваў тады Радар, і дагэтуль стаіць у мясцовасці, Камянцом званай. Доўга і тыя жалезныя лемяхі тырчэлі з ракі і цяпер, кажуць, ляжаць там на дне.
    ЧОРТАУ МОСТ
    Даўней не так было, як цяпер: людзі жылі па гара дах ды па месцах. Кожнае племя па сваім месцы пра зывалася. Вось і ў нашым баку над Свібельскім возе
    рам жылі даўней два народы, адзін народ па гэты бок, дзе цяпер Клюеўская воласць, і празываўся свевы, а па той бок — празываўся лівы, дзе цяпер і царква Ліўская ёсць... У кожнага народа быў свой цар, і яны часта хадзілі адзін на аднаго вайною, бо блізка жылі. Кажуць, што на тым месцы, дзе цяпер вёска Пешыўка, быў свеўскі горад і ў ім жыў іхні цар. Быў ён чалавек разумны, багаты і дужа сільны. Меў жонку, кажуць, дужа прыгожую, і празывалася яна Ягодай. Спарадзіла Ягода дачку, ды такую красуню — у тысячу разоў прыгажэй за сябе, а сама з тых родаў і памерла. Цар дужа гараваў, плакаў, нудзіўся, хацеў другую жонку ўзяць, але болып не знайшоў такой прыгожай і застаўся ўдаўцом. Гадуе ды мілуе сваю дачку, якую ён сам і людзі празвалі Рожай. Расла, гадавалася Рожа пры ўсякім дастатку. I вырасла на здзіўленне ўсяму свету, бо была такая прыгожая, такая пышная, як усход сонейка: белаліца, бы сняжынка, а вочы гарэлі, як зоркі нябесныя. I ДУша ейная была ад усіх людзей адменная, бо бацЬ’ ку свайго яна шанавала, паважала, народ свой любіла, як сваю душу, усякаму, хто што прасіў, аддавала, пра сябе забываючы; здарыцца няшчасце якое, яна і парадай, і справай дапаможа. Рожа была такая разумная, што другой такой тады і на свеце не было. I бацька ейны, свеўскі цар, дужа яе паважаў і заўсягды з ёй раіўся.
    Ад жаніхоў ёй не адбіцца было. Сваталі яе і свае, і суседскія жаніхі, прысылалі сватоў да яе з далёкіх бакоў царскія і княжыя сыны, нават аж з-за мора прыязджалі сватацца, ды яна ні за каго не хацела выходзіць; ніхто яшчэ па сэрцы не прыйшоўся ёй. Толькі ліўскі цар не сватаўся, бо не бачыў яе. Вось якая была свеўская царэўна.
    Адзін раз захацелася ёй па возеры пагуляць, села яна ў лодку з дзяўчатамі, і паплылі на Свібельскія астравы. Вось плывуць яны з вострава на востраў, гавораць, смяюцца, вядома, як і заўсёды, цешавда на волі дзяўчаты, а таго не бачаць, што на неба чорная хмара паднялася з іх роднага берага. Паднялася тая хмара ды як пусціць па возеры вецер у ліўскі бок; узяліся хвалі баранчыкамі, падхапілі лодку з дзяўчатамі, панеслі з шумам яе, кідаючы з боку ў бок і заліваючы дзяўчат пырскамі белымі, а дождж — зверху. Прапалі і жарты, і смех, перапужаліся ўсе, лямантуюць, адна
    толькі царэўна спакойна сядзіць ды ўсміхаецца, угаворвае сваіх сябровак не журыцца, а сама тым часам кіруе як след, быццам рулём, ды з такою сілай, што гожа б і добраму малойцу павучыцца.