• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    Прыбіла іх да берага ліўскага, і ўгледзеў іх сам ліўскі цар, ён на той час якраз рыбу лавіў. Хацеў ён паклікаць народ свой, каб забраць дзяўчат у палон, ды як зірнуў на царэўну, дык аж самлеў, ані з месца, стаіць, разявіўшы рот, і вачэй не зводзіць з яе. А царэўна на яго паглядзела дый кажа:
    — Хто ты ёсць, чалавек?
    А ён маўчыць, не можа слова сказаць, замерла ягонае сэрца ад радасці, што ўбачыў такую прыгажунюдзяўчыну. Пачакаўшы трохі, яна зноў давай пытаць у яго, а сама тым часам глядзіць яму ў вочы з ласкаю і ўсміхаецца, бо сваім сэрцам яна адразу згадала, што дужа спадабалася яму. Ад ласкавых слоў ды ад усмешкі яе свет цару змяніўся, а як прыйшоў ён да памяці, дык і кажа ёй:
    — Я ліўскага народа цар Ліграй, хачу забраць вас, дзяўчат, у палон.— А сам смяецца і не ведае, што рабіць, дае ёй рыбу.
    Узяла царэўна тую рыбу дай кажа:
    — Што ж ты не пытаешся, хто я такая ёець і адкуль тут з’явілася?
    	 Нетрэба,— кажа цар,— здагадваюся. Ты, мусіць, свеўская царэўна Рожа, з сяброўкамі гуляеш. Пра цябе я ўжо даўно шмат добрага чуў, што ты і разумніца, прыгожая, ды, прызнацца, не думаў, што такая есць. Застанься,— кажа,— тут, будзь мне за жонку.
    — He, не магу,— адказала царэўна,— трэба перш у таткі спытацца, калі ён дасць дазваленне, дык з усёі душой рада за цябе пайсці, бо ты мне прыйшоўся nt сэрцы.
    Пакуль тое ды сёе, хмара перайшла, вецер сціх, зноў сонейка пачало свяціць і грэць. Развіталася царэў на з ліўскім царом і, вярнуўшыся дамоў, уеё расказа ла свайму роднаму татку. Пачала яна прасіць дазвален ня выйсці замуж за цара Ліграя. Цар і рад бы, але, па куль дачка гуляла па возеры, прыбыў да яго нямецк. рыцар Ліхдзей, які прывёз з сабою нейкі незразу мелы народ з пікамі ды з мушкетамі, прывёз на коняз тпмят золата і серабра, самацветных каменняў і па прасіў аддаць за яго царэўну, пагражаючы, што, кал
    цар адмовіць яму, то ён, Ліхдзей, забярэ ў палон цара разам з народам яго і дачку ўсё роўна возьме за сябе.
    Hi са скуры, ні з твару не спадабаўся Ліхдзей цару. Але што тут рабіць! I павёў цар дачку ў пакой, дзе быў тым часам Ліхдзей. Паглядзела царэўна на Ліхдзея і жахнулася: доўгі, худьі, тонкі, як трэска, ногі быццам з палак выструганыя, абцягнутыя вузкімі штанамі з гузікамі і абутыя ў жоўтыя чаравікі з бліскучымі спражкамі; надзета на ім нешта такое куртатае, а зверху накрыта не то хусткай, не то абрэзкам якім; каля шыі пушчаныя белыя кругі, адзін на адзін пакладзеныя, як бліны, з краёў зморшчаныя. Мабыць, з той прычыны, што шыя дужа доўгая, як у чаплі. Рыжы, з твару вузкі, бародка падобная на казліную, вусы пушчаныя стрэлкамі. Языком лапоча, вачамі так і шнырыць па ўсіх кутах, а голас скрыпіць, як нямазаныя колы. Народ ягоны — такі ж, як ён. Убачыў Ліхдзей царэўну Рожу ды і закруціўся каля яе, бы чорт перад ютранню, давай да яе пад’язджаць. Падарункі ёй совае ў рукі, языком так і лапоча, лапоча няведама што, абяцае і тое, і сёе, а сам у вочы не гляне, мусіць, чыстыя дзявочыя вочы яму страшныя былі.
    Паглядзела, паглядзела на яго царэўна і, слова не сказаўшы, пайшла да сябе ў пакой і татку з сабою павяла.
    ~ Ну>— кажа,— гэты чалавек загубіць нас. He аддавай ты мяне за яго, бо будзе ліха і мне, і табе. Скажы Ліхдзею, што даўно маеш крыўду на ліўскага цара і, пакуль за тую крыўду не адплоціш яму, ні пра што думаць не можаш. I яшчэ скажы ты яму, каб ён за адну ноч праз возера мост каменны пабудаваў, тады аддасі мяне за яго, а калі не зробіць моста, дык ён ніхто, а толькі хвалько. Смела скажы яму так, бо я маю надзею на падмогу ліўскага цара.
    Сказаў свеўскі цар Ліхдзею, як навучыла яго дачка, каб ён за адну ноч мост праз усё возера пабудаваў, а без таго, кажа дачкі табе не аддам.
    Паморшчыўся Ліхдзей і адказаў:
    — Цяжкую ты мне работу даў, ды я не баюся яе.
    I пайшоў языком лапатаць.
    Так ды сяк і дзень прайшоў, настала ноч. Падняліся на возеры гул, гоман ад безлічы галасоў, быццам з цэлага свету сабраліся сюды людзі на ігрышча — крычаць, рагочуць, смяюцца, свішчуць і няведама што лапо-
    чуць. Па возеры нібыта вецер ходзіць, такі шум, якога не бывае і восенню ў ветраныя дні. Вада так і плёскае, валы пайшлі, а кругом возера ўсё ціха, ні вятрынкі, ні шаляецінкі, чутно толькі, што на возеры бултыхаецца вада, стукаюць камяні адзін аб другі, бразгае жалеза.
    Ад гэтага шуму, гулу ды бразгату прабудзіўся свеўскі цар. Прабудзіўся дый думае: авой, ліханька, што ж гэта значыць, кругом ціха, а на возеры людзі пасабіраліся? Ды як успомніў: можа, ліўскі цар даведаўся, што ён дачку сваю абяцаў аддаць рыцару Ліхдзею ды плыве па возеры да яго з вайною,— так пераналохаўся, што ледзьве знайшоў свае боты. Неяк сабраўся, выскачыў з хаты і пабег на возера паглядзець, што там такое дзеецца.
    Прыбег да берага, бачыць — людзей не відаць, a шум, гул, рагатанне, бразгат, боўтанне — страх якія: ён прыжмурыўся дьг як прыгледзеўся добра, дык і ўбачыў, што па небе самі лётаюць камяні і кідаюцца ў возера. Ужо нават зазначыўся каменны мост, болып як на тры чвэрці, праз усё возера.
    He пужлівы быў свеўскі цар, умеў пастаяць за сябе на вайне ў чыстым полі, нікога з ворагаў сваіх ніколі не баяўся, а тут так перапалохаўся, што і ножанькі крэпкія падагнуліся, і ручанькі дужыя затрэсліся і не рухаюода. Здагадаўся свеўсці цар, чыя гэта работа. У тую самую хвіліну са страшэнным гулам праляцеў і з трэскам чмякнуўся вялізны, сажні на два, калі не большы, камень, блізенечка ад яго; цар адхінуўся і ледзьледзь на нагах устояў, бо зямля кругом закалыхалася, вада ад берега адкацілася, і зашумеў ад ветру лес. Пасля на возеры ўсё сціхла, быццам і не было нічога. Паглядзеў цар на ваду — стаіць,як шкло: рыба гуляе, вакол лясы, быццам заснулі, ніякага шуму, у небе ціхія, ясныя зоры гараць так роўна ды спакойна, як царэў* ніны вочкі. I ўспомніў тут цар пра дачку сваю, і хутчэй пабег дамоў, бо баяўся, каб Ліхдзей не ўкраў яе. Паглядзеў — аж дачка спіць спакойна. Прылёг і ён крыху адпачыць.
    Раніцай выйшаў цар з дачкою і з народам на возера і вачам веры не дае; дзівяцца ўсе: з камення пабудаваны ледзь не праз усё возера, вярсты на паўтары, здаецца, мост. I калі б яшчэ трошкі, то ўпёрся б у іхні бераг, а на беразе, супроць моста, ляжыць камень з невялікую гару, раней тут ніколі яго не было. Рыцар
    жа Ліхдзей са сваім войскам прапаў, быццам скрозь зямлю праваліўся. I не засталося аб ім нават погаласу.
    Царэўна радавалася, што цяпер можна праз мост да ліваў хадзіць. Але ліўлянам не спадабалася гэта, яны думалі, што свяўляне знарок пабудавалі мост, каб на іх вайною пайсці. Таму яны пакінулі сваё гарадзішча і пайшлі да сіняга мора, там яны абралі сабе новае месца, аселі на ім, набудавалі дамоў і назвалі новае гарадзішча Лівоніяй.
    Царэўна як спярша радавалася мосту, так пасля, як пайшлі да мора ліўляне, глядзець на яго не магла. Зірне, бывала, на мост і на возера ды як укінецца ў слёзы, што аж сэрца замрэ глядзець, як яна заліваевда. I з твару змянілася, і схуднела, і вочы смутныя сталі. Сяброўкі колькі ні суцяшалі яе, нічога зрабіць не маглі. Яна ім не гаварыла пра сваю любоў да ліўскага цара, не гаварыла і таго, што ліўскі цар знарок адышоў ад сіняга мора, каб не ваяваць са свеўскім царом. Зналі пра гэта толькі яна сама ды яе бацька. Кажуць, што блізка года прайшло з таго часу, як ліўляне адышлі ад мора, а царэўна ўсё плакала ды гаравала і ні на якіх жаніхоў глядзець не хацела.
    Прайшлі восень і зіма, надышла вясна другога года, а царэўна ўсё спадзявалася ўбачыць свайго мілага Ліграя.
    Пайшла гэта яна адзін раз з сяброўкамі на ліўскую старану паглядзець на тыя месцы, дзе жыў-быў яе мілы цар Ліграй, мусіць, ёй хацелася сваю душаньку адвесці, успомніць, як бачыла яна яго першы і апошні раз у сваім жыцці. Прыйшлі яны на тое месца, куды ветрам прыгнала іх некалі, зірк, аж цар Ліграй ловіць рыбу.
    Убачыў ён царэўну Рожу, кінуў нерат — і да яе. Яна так і кінулася яму на шыю, як раненая галубка. I радыя ж былі яны! Хапіла тут усяго: і плакалі, і смяяліся, і цалаваліся, і расказвалі, перабіваючы, адно аднаму пра сваё жыццё, пра сваё гаротніцтва, ад шйасця не ведалі, што рабіць.
    Ну і вяселле было ў свеўскага цара, тыдні тры балявалі! Як ужо ажаніўся Ліграй з царэўнаю Рожай дык і народы іх і два царствы зліліся ў адно на векі вечныя, і возера з таго часу таксама на-новаму завецца — Свеўліў.
    Цяпер гэта возера людзі называюць розна: адны — Свібло, другія — Свеўла, а іншыя — Свеўліўскім...
    Пра ўсё гэта нам расказалі нашы дзяды і прадзеды, якія жылі тут спакон веку.
    ДЗЯДЫ РАСКАЗВАЛІ
    А былі ў Пагосце і туркі, даўно-даўно. Нам пра іх дзяды расказвалі, а ім — іхнія дзяды. Глуміліся туркі над нашымі людзьмі. Людзі хаваліся ад іх па зарэччы, у лесе, дзе прыходзілася. У полі і ў далінах хаваліся, дзе капялюшніку багата. Залезе чалавек у даліну, галаву з вады высуне, каб дыхаць можна было, а галавы не бачна, бо капялюшына зверху прыкрывае.
    Вот адзін раз паўцякалі людзі ад туркаў з сяла, хаваюцца дзе хто. Некаторыя — у Дзедавай даліне, што каля панскага поля, пад капялюшнік пахаваліся. Сядзяць ды чакаюць, пакуль туркі з сяла пойдуць. Аж некі чалавек ідзе паўз бераг да па-нашаму нашых людзей гукае:
    — Куліна-а-а, Марына-а-а, хадзі пайшлі-і-і!
    А ў вадзе якраз нека Куліна і сядзела. Паверыла, на гэты голас вылезла да таго чалавека. Мокрая ўся. Падышла, аж бачыць, што гэта турак — чорны, з вусамі, з піабляю, толькі ў наша адзенне пераадзеты. Уцякаць — не пабегла — дагоніць да яшчэ засячэ. Загадаў ён ёй у сяло ісці да свае хаты.
    Зайшлі ў яе хату, дык ён загадаў яду яму згатовіць ды вады багата нагрэць, каб яму памыцца. Запаліла яна печ, прыставіла там нешта, мо бульбу, мо крышаны, мо боршч, бог яго ведае, і вады яшчэ ў вялікім чыгуне прыставіла, як турак і загадаў.
    Агонь у печы гарыць, у чыгунах да гаршках вада кіпіць, пешта варыцца, а Куліна каля печы стаіць. А турак сеў на парозе, сцеражэ яе. Ды бачыць яна, што галава яго набок пахілілася, вочы зліпліся. Задрамаў турак. А вада ў вялікім чыгуне парыць моцна. Куліна гэты чыгун вілкамі з печы выцягнула, абматала шматкаю, узя-
    ла дзвюма рукамі ды як лінула кіпень на галаву! Апарыла яго, дьгк ён і кончыўся. Вот так Куліна турка накарміла і сама жыва засталася.