Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
— Хто такая?
— Каваля Тодара дачка,— адказвае той,— у нядзелю вяселле яе з Васільком.
Нічога не сказаў тады Оштарп.
А ў нядзелю наляцелі на вясельны поезд гайдукі конныя, схапілі Фроську, памчалі ў палац да пана.
Назаўтра сядзеў Оштарп у сваім улюбёным крэсле. Стаяла такая спёка, і задрамаў гвалтаўнік, забыўшыся на Фроську. Бярэ тады дзяўчына кухонны нож, лаціху падкрадаецца да пана і заносіць над ім руку. Ды закукавала зязюля ў заморскім гадзінніку. Уздрыганулася Фроська, стукнуў аб каменныя пліты нож. Падхапіўся Оштарп, закрычаў нема.
На стайні ў сцяне была шша. I па загаду Оштарпа замуравалі туды Фроську жывую.
Васілёк сабраў сяброў, і, калі Оштарп вяртаўся з Мінска, падпілавалі хлопцы мост. Шаснаццаць коней цягнулі панскую карэту, што важыла дзвесце пудоў. I рынула яна разам з Оштарпам у Свіслач.
ПРА ПАНЕ КАХАНКУ
Адзін з самых уладарных і багатых князеў Радзівілаў быў Караль Радзівіл. Сярод польскіх паноў яго звалі Круль Нясвіжа. А празвалі яго яшчэ Лане Каханку, бо гэта былі ўлюбёныя князевы словы. Нават да няшчаснага, засуджанага князем на смерць за якуюсь правіну, князь усё роўна ісазаў «Пане Каханку...».
Караль Радзівіл, кажуць, нідзе не вучыўся, жыў разгульна, характар меў жорсткі і непадступны. Некаторыя знатныя сучаснікі сцвярджалі, што ў князя нораў, як у дзіка. Караль Радзівіл меў трох жонак, не прамінаў карыстацца правам «першай ночы» ў сваіх прыгонных, якіх меў вельмі шмат. Балі, якія наладжваў Пане Каханку, былі сапраўды каралеўскія па раскошы, а паляванні на звяроў здзіўлялі сваёй жорсткасцю.
На паляванне князь разам са сваімі гасцямі і чэляддзю выязджаў за Нясвіж у свой Альбянскі парк з паблізным лесам. Парк быў прарэзаны васьмю каналамі, якія сыходзіліся да вострава. Паляўнічыя, размясціўшыся там, на востраве, маглі без усялякай перашкоды расстрэльваць зацкаваных звяркоў, якія кружылі ўздоўж вострава. Пане Каханку забіваў па 27 ласёў і дзікоў зараз. У Альбянскі замак запрашалі і польскага караля Станіслава Панятоўскага. У часе адной з забаў Пане Каханку польскі кароль, убачыўшы, як мядзведзі рвуць ласіху, не вытрымаў жорсткага відовішча і стрэліў у мядзведзя. На гэта Пане Каханку ўсміхнуўся і сказаў: «Баба ты, а не кароль!»
Пужаючы народ, забаўляўся Пане Каханку і яздою ў санках у мядзведжай запрэжцы шасцерыком па летняй дарозе, высыпанай соллю. Соль у тую пару была дарагая. Два з паловаю фунты каштавалі якраз столькі, колькі дванаццацігадовая прыгожая дзяўчына.
ПРА ЧОРНУЮ ДАМУ
Князі Радзівілы, што валодалі Нясвіжскім замкам, належалі да вельмі старажытнага і знатнага роду. Многа пакаленняў гэтага роду каля пяцісот гадоў былі ўладарамі шматлікіх маёнткаў на Беларусі. Тое, што расказваюць, адбылося каля 50-х гадоў XVI ст.
Князёўна Барбара Радзівіл — сястра грознага князя Мікалая Чорнага — рана пайшла замуж, але ўжо ў 22 гады заўдавела. Муж яе — князь — быў забіты на вайне. Маладая ўдава-княгіня жыла ў Вільні ў доме нябожчьіка мужа. Барбара была вельмі прыгожая, разумная і адукаваная жанчына. У той самы час у Вільні жыў княжыч, пляменнік вялікага князя Літоўскага — Жыгімонт. Аднойчы юнак убачыў Барбару і закахаўся ў яе. Яны пачалі патаемна сустракацца, Малады княжыч быў наследнікам вялікага князя. Барбара была старэйшая за юнака на трычатыры гады. Можа, яна таксама шчыра кахала яго. А можа, разумная і хітрая княгіня проста хацела зрабіцца жонкаю будучага караля,
I вось аднойчы, калі ў месячную салаўіную ноч закаханы пералез праз высокую каменную сцяну ў сад да сваёй любай, яго схапілі. Ен мусіў ажаніцца з княгіняй, і іх таемна звянчалі ў касцёле ў Вільні. Неўзабаве ён стаў польскім каралём Зыгмундам Аўгустам II. Але польскі сейм і духавенства не хацелі прызнаваць Барбару Радзівіл каралевай. Яны хацелі, каб польскай каралевай стала багатая прынцэса, якая папоўніла б каралеўскі скарб. Але кароль Сігізмунд дабіўся, што яго жонка была прызнаная каралевай. Барбара была бяздзетная, і спадкаемца прастолу не было. А праз год пасля каранацыі яна памерла. Кажуць, што яе пад выглядам лекаў атруцілі. Пасля смерці Барбары кароль вельмі засумаваў і пакінуў цікавіцца дзяржаўнымі справамі. ЖанІцца ён больш не хацеў, бо
моцна кахаў Барбару. Прыдворныя і духоўнікі запрасілі з Англіі чарнакніжніка, каб той вызваў дух Барбары, які загадаў бы каралю жаніцца. I вось аднойчы ў цёмную залу, дзе сядзелі кароль і яго світа, увайшла дама, апранутая ва ўсё чорнае. Кароль кінуўся да яе і са словамі: «Басенька, мая Басенька» схапіў яе за рукі. Але адразу пачуўся выбух, і пакой запоўніўся трупным пахам. Гавораць, што дух Барбары ў вобразе Чорнай Дамы пасяліўся ў Нясвіжскім замку. Ходзіць сярод людзей і такое, што апоўначы месячнай ноччу ў замку з’яўляецца Чорная Дама. Яна нібы спрыяе закаханым і заступаецца за бяздзетных жанчын. Таму, на каго яна паглядзіць, выпадае шчасце.
* * *
Вось кажуць пра гэтую Чорную Даму людзі страхі нейкія: нібыта здань яе з’яўляецца па начах у былым замку князя Радзівіла. А хто запозніцца часам і ўначы ідзе каля замка ці ў яго двор, то, калі закалышацца галіна якая на дрэве, ці куст, або нешта затрашчыць, ці які другі таямнічы гук пойдзе, кажуць, вось Чорная Дама ходзіць па замку. Але каб бачыць, дык яе ніхто не бачыў. Гэтая Дама ніколі не хадзіла, нават як жывая была, бо хварэла моцна, і ад той хваробьі не магла ні хадзіць, ні нават ляжаць. Казалі, што небарака і памерла седзячы. I пахавалі яе так, нібыта і ў труне яна сядзіць. Недзе гадоў за трыццаць таму (добра не памятаю) прыязджалі да нас нейкія людзі, казалі, вучоныя. Аглядалі радзівілаўскія пахаванні ў склепах Нясвіжскага касцёла. Адчынялі некаторыя мармуровыя княжыя труны. Цікавіліся і Чорнай Дамаю. Знайшлі яны ў склепе мармуровую труну з высокім^накшталт конуса, векам. Калі ж ускрылі, то ўбачылі, што пад гэтым высокім векам — звычайная труна, а пасярод яе стаяла прыгожая пазалочаная ваза з вянком кветак — вельмі тонкай работы рэч. Адчыніўшы труну Чорнай Дамы, угледзелі забальзамаваную жанчыну, адзетую ва ўсё чорнае. 3 таго часу ўжо болей не вераць у Чорную Даму, у тое, што ходзіць яна па радзівілаўскім замку. Ляжыць яна сабе, як і ўсе нябожчыкі там, дзе яе некалі пахавалі. Праўда, калі людзі хочуць каго напалохаць ці выпрабаваць яго смеласць, то і цяпер кажуць, што Чорная Дама па начах Нясвіжскі замак наведвае.
ДУБ I САСНА
Па дарозе ў НясвІж растуць, абняўшыся, два дрэвы — дуб і сасна. Кажуць, было гэта яшчэ за князем Радзівілам, У князя была прыгожая дачка, і пакахала яна пастуха. I пастух яе таксама кахаў. Але пажаніцца яны не маглі, князь пра такое і слухаць не хацеў. I вось яны рашылі ўцячы з замка. Даведаўшыся пра гэта, князь разгневаўся, кіламетраў за шэсць дагнаў іх са сваёю світаю. He пашкадаваў князь ні дачкі, ні пастуха: там і пакончыў іх жыццё. На тым месцы выраслі дуб і сасна, якія і цяпер растуць, навекі абняўшыся.
ЛЕГЕНДА КАХАННЯ
Дзесьці непадалёк сустрэліся юнак і дзяўчына. Суджана было ім спаткацца, моцна пакахаць адно аднаго, ды не выпаў лёс застацца на ўсё жыццё разам. Бяды не здарылася б, каб не краса дзяўчыны. Была яна гнуткага стану, з доўгай чорнаю касою і вабным, нібы раніца, тварам. Заўважыў красуню адзін мецэнат з радзівілаўскіх палацаў. I вырашыў забраць «пекную* дзяўчыну іграць у панскіх «балетах*.
Пахіліліся ў горы юнак і дзяўчына. Бязвоблачнае неба іх сонечных дзён зацягнулася чорнаю хмарай. Пра жаніцьбу нельга было і думаць. Набліжаўся дзень апошняй сустрэчы. Сэрцы, поўныя кахання,
напаўняліся вялікім жалем і смуткам. I вось аднойчы юнак і дзяўчына спаткаліся, каб разлучыцца назаўсёды. Ніхто не чуў і не ведае, колькі слоў было сказана ім, колькі слёз пралілося з яе вачэй. Толькі дуб і сасна, што раслі побач, былі сведкамі гэтай сустрэчы. Нават іх праняў пякучы боль чалавечых сэрцаў, апёк агонь нязведанага пачуцця. У жальбе і спачуванні людскому ropy дрэвы міжволі пахінуліся адно да аднаго, перапляліся стваламі ў цесным абдымку, нібыта шчаслівыя ад таго, што ім не пагражала пакутлівая гадзіна расстання. Так і засталіся стаяць, ператэптваючыся ў кронах, поўныя таямнічага пачуцця...
ПОМНІК ВЕРНАМУ КАХАННЮ
Было гэта вельмі-вельмі даўно ў маентку Алешкавічы. Суровы і хцівы пан быў у тыя часы. Многа слуг было ў гэтага пана. Жоретка распраўляўся пан са слугамі за кожную дробязь. He любіў ён простага люду. Асабліва маладога дворніка Янкі. Дужы быў Янка, прыгожы, не адна дзяўчына ў наваколлі паглядала на яго.
Аднойчы Янка, як заўсёды, падмятаў двор. У той час па надворку праходзіла маладая паненка — дачка старога пана. Яыа ўбачыла Янку і пакахала яго. Часта сустракаліся яны, а потым вырашылі пажаніцца. Аб гэтым дазнаўся стары пан. Каб не зганьбіць свайго роду, ён вырашыў пакараць дачку і парабка самым суровым законам. Хлопца загадаў забіць. А на дачку сваю загадаў выкапаць яму і на ваччу людзей жывую закапаў,
Прайшоў час, шкада было лану дачкі, і ён паставіў на тым месцы высокі помнік.
Ён і цяпер стаіць, разбураны крыху, ля вёскі Ятвеск як памяць аб верным каханні.
МАРЫСІН ПАРК
Навокал Нясвіжскага замка, які некалі належаў князям Радзівілам, раскінуўся на берагах возера стары дзіўна прыгожы парк. Тая яго частка, што на левым беразе возера, завецца Марысіным паркам. Вось што пра гэта расказваюць людзі.
Некалі ў князя Радзівіла была дачка Марыся, прыгожая і вяселая. Тады ёй было шаснаццаць гадоў. Выхоўвалі яе так, як і належала выхоўваць князёўну. Верхавой яздзе яе вучыў прыгожы, смелы і спрытны хлопец з князевай прыслугі. Здарылася так, што маладыя людзі моцна пакахалі адно аднаго. Колькі працягнулася шчасце закаханых — невядома, толькі вось Марысю ўсваталі за аўстрыйскага прынца. Прынц гэты, вельмі знатны і багаты, быў стары і пляшывы. Марыся моцна тужыла і плакала. Князь даведаўся аб усім і адразу загадаў прыбраць хлопца, што адважыўся кахаць князеву дачку. Хлопец прапаў. Кажуць, што яго забілі.
Пасля каляд прызначылі вяселле з прынцам, Бедная Марыся не захацела жыць без каханага. Вось пайшла яна за возера ў парк і засталася там на ўсю доўгую і лютую калядную ноч. Пахавалі яе ў парку на тым самым месцы, дзе яна і памерла.
Другія кажуць, што не замерзла Марыся, а кінулася ўніз з высокай вежы Нясвіжскага замка.