Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
У парку на левым беразе нясвіжскага возера, на паляне, якая звалася некалі Крыжовай, стаіць высокі каменны слуп на каменнай пліце. На ім адно слова «Марысін*. Быў там некалі і фантан, з якога падалі тонкія струменьчыкі празрыстай крынічнай вады. Фантан гэты людзі называлі Марысіны слёзы.
ПРА БЯРОЗУ МІЦКЕВІЧА
Развітваючыся са сваёй каханай Марыляй, Міцкевіч пасадзіў у Туганавіцкім парку, што непадалёку ад возера Свіцязь, бярозу: «Няхай расце на памяць аб тым, што былі часы, калі дзяўчаты выходзілі замуж не па любові.». Марыля палівала гэту бярозку слязамі тугі. Дрэва вырасла стромкае. Аднойчы ноччу гэтую бярозу пашчапала маланка.
Дзяўчаты з навакольных вёсак вераць, аднак, што бяроза жыве. I той дзяўчыне, якая знойдзе яе, бяроза прынясе шчасце і сына — паэта.
На купалле, замест таго каб іпукаць кветку папараці, дзяўчаты з навакольных вёсак шукаюць бярозу Міцкевіча.
ПРА КНЯЗЯ СЛУЦКАГА I ЯГО ЗАМАК НА КНЯЗЬ-ВОЗЕРЫ
...Возера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленечкае. Людзям жыць стала лепей, а рыбам горш. I вось астравок пасярэдзіне гэтага маленькага люетэрка вады аблюбаваў князь Алелькавіч-Слуцкі з пакалення Альгерда. Пабудаваў тут замак і стаў княжыць, расперазаўся так, нібы над акругаю панаваў не чалавек, а д’ябал. А людзі цярпелі, мучыліся, елі кару. I іграходзіў Падарожнік, які ведаў усё, і прайшоў паўсюль, і чытаў усе кнігі, нават Галубіную, што
ўпала з неба. Убачыў, што не толькі яго ніхто не можа накарміць, а нават дзеці кладуцца спаць галодныя. I сказаў, што калі зладзействам князя не будзе мяжы, калі яны «пройдуць прадзел», а людзі ўсё ж будуць цярпепь, то рыбам зноў будзе добра, а людзям дрэнна. Ніхто яго не паслухаў.
А князь лютаваў. Узненавідзеў брата і пасадзіў яго ў вечна сырыя замкавыя сутарэнні, якія былі ніжэй возера. I сваю былую палюбоўніцу засадзіў туды. I нявесту аднаго хлопца, якая не хацела скарыцца князю, кінуў у тыя самыя падзямеллі. I многіх ініпых людзей.
Тады прыішіла мяжа цярпенню зямлі. У адну ноч пачалі біць шалёныя маланкі, грымець перуны, аж калацілася цвердзь, а замак і ўсё наваколле пачалі правальвацца ў возера. Страшныя хвалі пабеглі на зямлю, злізвалі хаты, лясы. Замкавыя вежы зніклі ў пене на вачах. А трэба сказаць, што цярпенне ў людзей скончылася ў тую самую ноч, і яны выйшлі з хат з доўбнямі і віламі, якраз тады, калі д’яблава гняздо лачало тануць. I вось тут, убачыўшы, што цярпенню людзей прыйшоў канец, зямля злітавалася. Сціхлі воды, і толькі замкавыя муры і вежы дазвання назаўсёды зніклі пад вадой. ГГанаваць у замку, жыць у пакоях, слізгаць у байніцы сталі рыбы.
ПРА ПАНА КАРПІНСКАГА I ЧОРТАВА ВАКНО
Недалёка ад вёскі — глыбокае возера. Раней яго не было. Тут, на гэтым месцы, стаяла высокая гара, сто метраў вышыні. На гары стаяў палац пана Карпінскага. Людзі служылі яму паншчыну. Ен быў лядачы ля людзей. Едзе ў карэце, трыбух выставіўшы, і гоніць на работу. А хай баба садзіць хлеб у печ, так
як джгне бізуном праз галоў, так баба булку хлеба кіне пад печ і ляціць на работу ні піўшы, ні еўпіы. Людзі яго не любілі і ўсяляк клялі. I, мусіць, праклялі, бо ён раптам з палацам праваліўся скрозь зямлю.
Убачылі людзі на месцы палаца возера, узялі вяроўкі і пайшлі мераць яго глыбіню. Прывязалі камень да вяроўкі і давай апускаць у возера. Апускалі, апускалі, а дна ўсё няма. Прывязалі другую вяроўку, потым трэцюю, а да дна ўсё не дастаюць. Хацелі прывязаць ужэ чацвёртую, як раптам з возера пачуўся голас:
— He мерай вяроўкаю, бо памераеш галоўкаю!
3 таго часу болып ніхто не адважваўся мераць глыбіню гэтага возера, толькі празвалі яго Чортавым вакном. I цяпер ёсць гэтае возера, яно ніколі не замярзае.
ЯК ПРЫ ПАНАХ ЖЫЛОСЯ
У пана Барадоўскага быў вельмі вялікі маёнтак. У тым маёнтку працавалі сяляне штодня гадзін па семнаццаць-васемяаццаць. Галодныя, голыя, босыя працавалі, а палучаць нічога не палучалі.
Сялянскія жонкі пралі ніткі пану. Прыносілі іх і здавалі пані Ядзі, якая за самае малое карала сялян.
Вось адна сялянка Агата напрала ніткі, ды троху грубаватыя. За гэта пані Ядзя хапіла Агату за пальцы і павывернула іх.
Сялянка Марыя, у якой было пяцёра дзяцей, служыла ў пана ў доме.
Аднаго разу, метучы спальню, Марыя незнарок скінула са стала і разбіла гадзіннік.
Бедная сялянка спужалася і не ведала, што рабіць. Пайшла хавацца,
Лютыя панскія прыслужнікі знайшлі Марыю і пакаралі яе смерцю.
Засталося пяць бедных сіротак.
Сялянка Рыпіна, што жала на полі, пайшла дамоў карміць дзіця малое. За такую правінку пан загадаў свайму войту зараз жа гэтую сялянку даставіць у палац.
Даставілі яе ў палац.
Войты — злосныя, ходзяць з бізунамі ў руках вакол Рыпіны.
Надышла часіна злая, Рыпіну пачалі катаваць. Войтаўскія бізуны заляскалі па яе худых плячах.
Рыпіна нема закрычала: «Злітуйцеся! Паночкі, злі.туйцеся!»
Войты нібы і не чулі, працягвалі біць Рыпіну.
Жанчына крычала-крычала і скора змоўкла — памерла.
Дзеці таксама паўміралі ад голаду і холаду...
Вось як жылі...
КАМЕННАЯ ТРУНА
Непадалёку ад мястэчка Дзісна, з правага боку тракту, што ідзе на Германавічы, праязджаючы, убачыце стракатую горку, парослую лесам. Горка гэтая абкружана гразкім балотцам, а наверсе яе, на самым шчыце, ляжыць вялізарная каменная труна. Калі, хто і на якую памятку палажыў там гэтую труну, ніхто не ведае, а народ перадае з пакалення ў пакаленне цікавую гісторыю.
Калісь-то, даўным-даўно на горцы стаялі пышныя харомы багатых баяр Няміраў. Кругом — дубовы частакол і роў, заліты вадой. Далёка славіліся між ворагаў недаступнае няміраўскае гняздо, а яшчэ далей — іх родавая акружная слава. У збройніцкай святліцы няміраўскіх харомаў на пачэсным месцы віселі каваныя, упрыгожаныя золатам шчыт і меч слаўнага Грымона
Няміры, што хадзіў з Алегам на грэкаў. Гэткі-то быў род Няміраў.
Ды толькі цяперашні нашчадак роду, пануры Бутрым, пагоршыў славу роду свайго. He перамогамі ў бітвах з ворагамі ламнажаў ён сваё багацце, а разбоямі і крыўдай паднявольнага люду. У глыбокіх падхаромных падвалах поўна было закаваных людзей, якіх сваімі рукамі любіў катаваць Бутрым. Праходзячы міма няміраўскага двара, часта чулі людзі стогны і плач, а часам азёрныя хвалі выкідалі на бераг чалавечыя целы.
Цяжка жылося ў панурах няміраўскіх харомах Бутрымавай жонцы, прыгожай пані Мары. Аднойчы ў ноч маёвую пані Мары асабліва цяжка зрабілася ад горкае свае долі, у садку стоячы, у адчаі схіліла яна галаву на плячо баярчыцу Стаўру Рамашковічу і горка заплакала. У гэты момант у садок зайшоў баярын Бутрым. Грозна ён кінуў вокам на жонку і на маладога баярчыца. Моўчкі спыніўся, пляснуў у далоні. Калі ж з’явіліся стральцы яго — сказаў панура баярын:
— Сягоння ў нас будзе гучны банкет тут. Распаліце смалістыя лучніцы, пастаўце сталы цясовыя, наліце мёду і вінаў заморскіх поўныя вёдры ды паклічце скрыпача майго.
Мігам служба паставіла сталы і каля сталоў дубовыя лавы, абабітыя мядзведжымі шкурамі, а баярыну і яго жонцы прынеслі два глыбокія, у грэкаў прадзедамі здабытыя, аблямаваныя золатам крэслы. Смалістыя лучніцы ярка асвятлялі сад. Скрыпач са скрыпкай стаяў напагатове. Баярын падышоў да скрыпача, узяў з рук у яго скрыпку, крануў рукою струну і сарваў, крануў другую — 1 сарваў, і гэтак да апошняй.
— Кепскія ў цябе, малойча, струны,— сказаў баярын.— А я хачу сягоння музыкі ёмкай, гучяай. Гэй, верныя мне стральцы-патужнікі, Станько, Гойніч і Рэзан, вазьміце во гэтага падсуседзіча майго, Рамашковіча, за белыя плечы і нарабіце да банкету етрун. А ты, красная пані, жонка мая, сядай побач са мной у залатое крэсла і, пакуль слугі мае зматаюць матэрыял на струны на тую во белую яблыньку, будзеш піці са мною, спраўляючы трызну па гладкім баярчыцу.
Страшныя нават у Бутрымавай дружыне Станько, Гойніч і Рэзан, бліснуўшы толькі вачыма, узяліся за
крывавую справу: лавалілі баярчыца на зямлю, распаролі жывот і пасля, водзячы вакол яблыні,— той самай, пад якой паўгадзіны таму назад ён стаяў з краснай паняй Марай,— наматвалі на яе струны...
He мінула і гадзіны, як струны былі прамытыя, пасушаныя на агні і нацягнутыя на скрыпку.
Музыка зайграў вяселую застольную песню, але ні песні той, ні голасу скрыпкі не чула красная пані Мара. Бледная, яна спакойна спала ў крэсле вечным сном: сэрца ў яе не вытрымала мужавага банкетнага пачастунку і разарвалася. Толькі баярын да ўсходу сонца трызнаваў з дружынай над маладымі нябожчыкамі, слухаючы плач скрыпкі ды заліваючы сумленне віном.
Многа гэткіх спраў рабіў баярыя Бутрым І не сунімаўся ў ліхадзействе сваім.
Кажуць, харомы потым праваліліся скрозь зямлю, а на месцы іх засталася каменная труна, у якой і цяпер ляжыць скамянелы баярын Бутрым Няміра.
ПРЫЛУКІ
He летась, не залетась, а калісь у старыну, як мы самі сабою яшчэ жылі, тое, што казаціму, было.
У адным месцы абапал Птыча-ракі высяцца дзве горкі дужа красныя, а пасярод ракі востраў ляжыць. На той гарэ, што па правым беразе, стаяў двор знатнага баярына, іменем Яраслаў.
Дый красен жа той двор быў, увесь у садах, будынкі ўсе спраўныя былі, а ўвакруг тыпам белым абведзены; ад двара дый да шляху былі прысады ліповыя.
Быў дзень ясны, харошы, ведама, як у пачатку лета бывае, калі яшчэ лукі зіхацяць кветкамі, птушкі заліваюцца рознымі галасамі, рыба ў рэчцы раз у раз плюхае, разганяючы шырока, вакорыну, пчолы і ўся-
кія мошкі ды казяўкі цэлымі раямі завіхаюцца каля кветак. Дзе ні глянь — усюды жыццё кіпіць, а сам пазіраеш на ўсё гэта неяк радасна.
I вот па прысадах тых, у прыемным халадку, любуючыся прыродаю і самі сабою, прахаджваліся малады баярын Яраслаў са сваёю паняю, маладою жаною, краснаю Люблянаю. Ходзяць яны і цешацца, ажно дарога задуднела, і на запененым кані паявіўся ўвесь запылены княжны ганец і, сукланіўшыся баярству, павяшчае нядобрую навіну, што вораг рубеж перайшоў і дужа наш край пустошыць і што князь наказаў усім сваім баярам на вайну, чым дужы паспяшаць.
Баярын рады чыну даказаць, сабе славы прыдбаць; хутка сабраў сваю дружыну і паехаў.
Спачатку баярын слаў часта ганцоў да любай жонкі, а далей — ні ганцоў, ні самога штось не чутно стала. I затужыла вельмі красна пані Любляна — усё выходзіць на шлях ды ўдаль пазірае, ды ўсё дармо.