• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    ПАН БАГУШЭВІЧ ВАС СЛУХАЕ
    Аднаго разу да Багушэвіча ў Кушляны прыехаў здалёк якісьці нетутэйшы панок па нейкай судовай справе. Падышоў ён да Багушэвічавай хаты — бачыць чалавека з раскідзістай барадой у грубай сялянскай світцы і пытаецца ў яго, дзе ён можа ўбачыць пана Багушэвіча.
    Чалавек у світцы хітра прыжмураным вокам кінуў на залётнага госця і кажа:
    — Зараз я яго паклічу.
    Праз колькі хвілін на парозе з’явіўся той самы
    прысадзісты чалавек з вялікай раскідзістай барадою, але ўжо ў чорным адвакацкім фраку і наўмысна ўрачыста апавясціў:
    — Калі ласка, пан Багушэвіч вас слухае.
    ДЗЯДЗІНА
    Ну і дзядзіна ў мяне была, а багатая дык багатая!
    Было ў яе сем моргаў зямлі, адна каза, сем хлявоў, тры гумны, і ўсе поўныя: у адным мак, у другім — так, а ў трэцім цапы віселі. А як пойдзе, бывала, дзядзіна казу даіць, ды покуль казу найдзе, аж у мазгі зайдзе, а як зачне яе даіць, дык нясуць малако цэбрамі, вёдрамі, кадушкамі...
    А масла дык білі на гумнішчы цапамі і маслянку ў застрэшкі змяталі; бедныя людзі дык ішлі з мяшкамі і з гаршкамі, з рэзгінамі: хто з чым прыйшоў, той з тым пайшоў.
    А парсюкі кормленыя ў дзядзіны дык такія былі, што праз парог не маглі пралезці; але пад парогам дзірачка была, дык туды лазілі.
    А грэчка ў маёй дзядзіны як зарадзіла! Вось дару божага было!
    Калі палажылі стог на слупе ля прыпечка, дык вось быў стог!
    Але зрабілася няшчасце: дзядзіна хусту вязала, хтосьці дзвярыма стукнуў, стог перавярнуўся ў начоўкі, і ратуначку не было!
    Вось тут мая дзядзіна і збяднела. А дзяцей — з асьмін, а карміць няма чым.
    Убачыўшы гэта, панскі аліндар як прыстаў да дзядзіны:
    — Прадай казу ды прадай!
    Ведаў, каб яго немач, што добрая каза.
    Дзядзіна думала, думала —• глядзіць, што няма чым карміць, і прадала казу.
    Аліндар — казу браць, а каза ў лес наўцёкі, а воўк ды з лесу, ды яе за горла.
    Пакуль мы даляцелі, яна толькі крыкнула: «Мааагда!» — і зарэзаў яе воўк. He так дзядзіне шкада было той казы, як таго, што каза імя яе ведала...
    Жыў адзін чалавек, што не ўмеў Богу маліцца І ў царкву ніколі не хадзіў, а добрай душы быў чалавек. Жыў ён у адзіноце, нікому злога не рабіў, не з’ядаў чужога дабра, не піў сіроцкіх слёз, не смактаў людскога поту. 3 усходам сонца ўставаў, браўся за работу, працаваў шчыра, да поту; з заходам спаць лажыўся. Устаўшы ранкам і кладучыся спаць, пойдзе, бывала, к калодзе і скача цераз яе, скача і прыгаворвае:
    — Табе, Вожа! Мне, Божа! Табе, Божа! Мне, Божа!
    Раз трыццаць пераскочыць калоду — і ўсё яго богамаленне. Доўгага веку дажыўся ён, і людзі яго шанавалі за справядлівасць, Але, вядома, дурняў ёсць нямала: думалі, што кепска яму будзе на тым свеце за тое, што ён не ўмее Богу маліцца і ў царкву не ходзіць. I сталі гэта яго ўгаворваць.
    — Схадзі ды схадзі ў царкву хоць раз у сваім жыцці, без гэтага,— кажуць,— 1 ў рай не пападзеш.
    Паслухаў ён людзей і пайшоў з імі на Вялікдзень у царкву. Каб хутчэй дайсці, пайшлі яны пуцінкамі. Прыходзяць к рацэ, цераз раку моста не было, а так, ляжала кладачка. I сталі людзі пераходзіць на другі бераг па кладачцы, а гэты чалавек пайшоў проста па вадзе, як па сухому, Перайшоў і нават ног не замачыў. Людзі аж здзівіліся.
    Прыйшлі ў царкву. Народу сабралася многа-многа — вядома, Вялікдзень. Усе гэта ціснуцца ўперад, штурхаюць адзін аднаго, самі не моляцца і друтім не
    даюць. Бабы сабраліся ў кутку і, як тыя сарокі, сакочуць, адна адну абгаворваюць, толькі сваркі заводзяць, а іншыя дрэмлюць стоячы. Хлопцы з дзяўчатамі смяюцца. Папы бяруць на малебны, гандлююць, свянцонае свенцяць, мяркуюць, каб сабе болей адрэзаць: вядома, паповы вочы ніколі не поўны.
    Вось табе і богамаленне, і ратунак душы. Адзін сорам...
    ■ Скончылася богамаленне, пайшлі людзі дамоў разгаўляцца. Ідучы назад, паспрабаваў гэты чалавек перайсці раку — і да каленяў апынуўся ў вадзе. Аж заплакаў, небарака, азірнуўся ён да людзей і кажа:
    — Добрыя людзі, ішоў я ў царкву, грахоў не меў, з царквы вяртаюся і грахі нясу: гэта яны мяне ў ваду пацягнулі. Мабыць, што ў царкве і я саграшыў.
    ЯК МІКОЛА I ПЕТР КОНЕН НА УКРАІНЕ КУПЛЯЛІ
    Бог завёў свет не так, каб усюды ўсяго было пароўну: людзей, рагатай жывёлы, коней. Спачатку было ўсяго болей на УкраІне.
    Надышла вясна. Бачыць Бог, што беларускаму мужычку араць няма чым — коней няма. He прападаць жа, хоць сабе і наіпаму брату, з голаду.
    Даў Бог Міколу і апосталу Пятру гроіпай і паслаў іх абодвух на Украіну купляць коней.
    Мікола надта любіў выпіць, і зайшлі яны з Пятром у карчму. Узялі паўштоф, другі. Як завяло ў Міколы ў галаве, дык і забыўся ён пра ўсё, прапіў гроіпы, што яму Бог даў,— да капейкі. Няма за іпто цяпер Міколу з Пятром і коней купляць...
    Глядзяць, аж бягуць два табуны коней. Мікола сеў на першага каня і пагнаў табун перад сабою, а Пётр ускочыў на каня з другога табуна і таксама пагнаў перад сабою.
    Гоняць яны гэтых коней і думаюць: усё чыста зрабілі, бачыць ніхто не бачыў, акрамя толькі вароны, сарокі і зязюлі...
    Прыводзяць яны коней да Бога. Вось ён і пытае ў іх:
    — Вы гэтых коней купілі?
    — Купілі.
    — А сведкі ў вас былі, як куплялі?
    — He, сведкаў не было.
    Тут прылятае варона (яны пра варону і забыліся) і крычыць:
    — Укр-алі, укр-алі.— Сядзіць на галінцы ды сваё гарлапаніць.
    З’явілася сарока.
    — Што ты скажаш, сарока?
    Сарока з жэрдачкі на жэрдачку пераскоквае і крычыць:
    — За гэта ім трэба чы, чы, чы.
    Нарэшце прыляцела зязюля і пачала заліваць:
    — Яны купілі ды ку-у-пі-лі, ды ку-у-пі-лі.
    Пётр і Мікола ўзрадаваліся, што хоць зязюля іх руку трымае. Тады гавораць:
    — Вось ты кукуй толькі да Пятра, а там табе далей свабодна. Вы ж, сарока і варона, што так сказалі,— вам увесь год крычаць, не будзе роздыху ніколі.
    Дык вось як Мікола з Пятром ашуканствам займаліся.
    ІЛЬЯ I ПЯТРО
    Было гэта тады, калі аддаў Бог увесь свет Ільі і Пятру. Але, ведама, дзе два паны, там ніколі ладу няма. Адзін пасылае дождж, а другі — пагоду. Плачуць хмары, не ведаюць, іпто рабіць, каго слухаць.
    Пойдзе дождж, Пятро бяжыць ды крычыць, лаецца на чым свет стаіць:
    — Што вы робіце, нашто мочыце сена, цяпер жа людзі косяць!
    — Нам,— кажуць хмары,— Ілья загадаў.
    — Ах вы,— лаецца Пятро,— я вам пакажу Ілью! Ілья заўсёды наробіць гнілля.
    Ухопіць Пятро мятлу і паразганяе хмары па кутках, неба чысценька падмяце.
    Ды вось, ні стуль ні ссюль тарахціць, едзе Ілья, крычыць, як на жывот, аж неба і зямля дрыжаць. Хмары таўкуцца, бы непрытомныя, вылазяць з куткоў, і ўжо ліне такі дождж, што не толькі берагі, але і груды паплывуць.
    Жаляцца людзі Богу, што паны б’юцца, а ў мужыкоў чубы трасуцца, жаляцца і просяць, каб Бог даў пагоду,
    Прызывае Бог Ілью, сварыцца на яго, а той кажа, што столькі развялося нечысці, трэба яе громам пабіць, бо ўвесь свет запаганіць.
    Прызывае Бог Пятра і кажа, што няхай Ілья трохі папалюе чарцей.
    А Ілья тым часам падымае такія грымоты, аж зямля стогне: няма ні дня, ні ночы; хмары таўкуцца, як уюны ў рэшаце; на небе кіігіць, як у гаршку; маланка бліскае, аж у вачах цёмна робіцца, а пярун смаліць раз-поразу, паласуе хвоі і дубы ды паліць будоўлю альбо стагі.
    А Ілья ездзіць па небе — камандуе:
    — Так-так-так! Го-го-го! Яшчэ, яшчэ... Лупі, лупі яго... От так-так... Го-го-го! Лясні яго па карку! У патыліцу, у патыліцу лупі яго, гада! Трах-трах! Так-так-так! Го-го-го!
    Просяць людзі напрамілы бог, каб уняліся грымоты, а Ілья не елухае.
    Ходзіць Пятро ды плюецца бяззубым ротам ад злосці.
    Нацешыцца Ілья, пачысціць сваю каляску і паедзе да сонейка ў госці.
    Тут Пятро падмяце неба ды давай суіпыць зямлю.
    От надыходзіць пара сеяць жыта, а зямля сухая, як прысак,— зноў бяда! Бяда ўжо, што няма дажджу. Ілья сваволіць сабе з сонейкам, а пра зямлю забыўся.
    He маюць вока адзін на аднаго Ілья і Пятро, сярдзітыя, баяцца, каб і не сустрэцца.
    Але вось раз уздумалі яны пахадзіць па зямлі,
    папытаць у людзей, каго тыя больш любяць: Пятра тгі Ілью? Як сышлі яны на зямлю, так па немалым часе і сустрэліся.
    Ідуць разам і спрачаюцца: Пятро кажа, што яго больш любяць людзі, а Ілья кажа — яго.
    Як дакапацца, чыя праўда?
    Бачаць яны, аж чалавек сее грэчку.
    — От,— кажа Пятро,— давай папытаем, каго мужыкі больш любяць.
    — Папытаем,— згаджаецца Ілья.
    —■ Памагай Бог! — кажа Пятро.
    — Дзякаваць...
    — Скажы, добры чалавеча, каго вы больш любіце: Пятра ці Ілью?
    Мужык зняў з плячэй сявок, паставіў яго на зямлю, пачухаў патыліцу дый кажа:
    — А багі яго знаюць, каго мы болып любім: мо Ілью, мо Паўла-Пятра.
    — Ты не гарадзі плота,— гаворыць Пятро,— кажы проста.
    — Ілья і Павел-Пятро — добрыя святкі: мы іх і любім.
    — А каго больш?
    Бачыць мужык, іпто тут не выкруціцца, і кажа: — Пэўне ж, Паўла-Пятра.
    Аж затросся Ілья ад злосці.
    Пайшлі яны далей, а Ілья і кажа.
    — Ото ж спяку за гэта яму ніву — нічога не зародзіць.
    — А я намачу і зараджу,— кажа Пятро.
    — Калі так, дык я зраблю вось як: хто першы ўкусіць з гэтай нівы перапеч, той адразу ж і падавіцца.
    Ухмыльнуўся Пятро, і пайшлі яны далей.
    Было вельмі добрае тое лета: аб дзень пагода, цяпло, а ўначы ці цёплая раса, ці ціхенькі цёплы дожджык.
    Расце ўсё як на дражджах; здаецца, пасадзі на полі дзіця, дык і тое вырасце.
    Зарадзіла грэчка ў пояс. Набіў мужык паўгумна.
    Вось намалаціў ён грэчкі, намалоў, і напякла баба свежых перапеч поўну печ.
    На той час прыходзяць у сяло Ілья з Пятром і заначавалі ў таго мужыка.
    Забыўся Ілья, не пазнаў яго.
    Селі яны вячэраць.
    — Вось жа, дзякаваць Богу,— кажа мужык,— зарадзіла цяпер грэчка, паспытайце, госцейкі, свежых перапеч.
    А Ілья такі добра выгаладаўся. Ен як хопіць перапеч, так і падавіўся. Туды-сюды ён, і вадою запі* ваць, і кулаком біць у грудзі і ў спіну — хоць бы што. Здагадаўся ён, што гэта праклятыя ім перапечы, і давай прасіць у мужыка і ў Пятра прабачэння.
    Ледзьве ачомаўся.
    3 тае пары: годзе Ілья мяшаць людзям сена касіць.
    Але ўсё было б добра, каб Ілья не быў такі стары і глухі. Бог кажа:
    — Пасылай тады дождж, як людзі просяць.
    А ён недачуе ды пасылае дождж, як людзі коеяць.
    ЧАМУ ЖАНЧЫНЫ
    ПРАЦУЮЦЬ HE АДПАЧЫВАЮЧЫ
    Ііпоў па дарозе Бог. Падышоў ён да жанчыны, якая жала пры дарозе жыта.
    — Скажы, жанчынка, можа ты мне паказала б дарогу, як лепей прайсці да той суседняй вёскі?