• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    ШКОЛЬНАЯ
    БІБЛІЯТЭКА
    ДРЭВА КАХАННЯ
    ЛЕГЕНДЫ, ПАДАННІ, СКАЗЫ
    ДРЭВА КАХАННЯ
    ЛЕГЕНДЫ, ПАДАННІ, СКАЗЫ
    Мінск «Юнацтва* 1993
    ББК 84 Бел 7
    Д 77
    Складальнік і аўтар прадмовы A. I. Гурскі
    Мастак Т. С. Р а д з і в і л к a
    В сборннк вохвлн белорусскне легенды, предання, устные сказання, в которых отражаются нацнональные черты жмзнн народа, его мнровоззреняе. Пронзведеняя взяты нз руконлсных архнаов, а также кз фольклорво-этнографнческнх сборнмков Е. Романова, П. Шейна, А. Сержпутовского, В. Добровольского, М. Федоровского, нз лнтературных нсточннков н запнсей самого составмтеля.
    4803120201—002
    д	96—93
    М 307(03)—93
    ISBN 5-7880-0638-4
    © Складанне. Прадмова, A. I. Гурскі, 1993
    © Малюакі. Т. С. Радзівілка, 1993
    АДСКЛАДАЛЬНІКА
    Сярод шматлікіх жанраў вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа легенда займае даволі значнае месца і ў раздзеле эпічных сказанняў вызначаецца сваім адметным характарам. Гэты фальклорны жанр не такі папулярны, як казкі, песні, загадкі, прыказкі і прымаўкі. I ў той жа час легенда, у якой праўда жыцця мудрагеліста пераплялася з нястрымнай фантазіяй і выдумкай народа і якая нясе на сабе яркія рысы самабытнага народнага вусна-паэтычнага твора, не можа не выклікаць асаблівай да сябе цікавасці.
    Легенда — гэта фальклорнае або літаратурнае фантастычнае, як правіла, празаічнае апавяданне, якое падаецца і ўспрымаецца як верагоднае. Хоць гісторыя беларускай народнай легенды і знаходзівда ў пэўнай сувязі з легендай літаратурнай, але галоўнай крыніцай яе заўсёды заставалася вусна-паэтычная творчасць народа, які ўкладаў у легенды сваю невычарпальную фантазію, свае адвечныя думы і мары.
    Народная легенда належыць да найбольш старажытных wax­pay фальклору. Чалавеку далёкага мінулага былі незразумелыя (і таму здаваліся таямнічымі і загадкавымі) многія з’вы ў акаляючым яго жыцці, якія ён спрабаваў растлумачыць уздзеяннем таемных незвычайных сіл, Невыпадкова ў шэрагу беларускіх народных легенд разам з рэалістычным, часта бьгтавым адлюстраваннем жыцця дзейнічаюць нячыстая сіла, чарадзеі і г. д. Людзей здаўна цікавіла, як утварыўся свет, як узнікла жыццё, сам чалавек і ўсё тое, што акружала яго. Але тагачасны чалавек не мог навукова асэасаваць гэтыя пытанні. Таму і ўзнікалі наіўныя, але багатыя на фантазію і часам дасціпныя выдумкі — легенды аб паходжанні сусвету, зямлі, чалавека, жывел, птушак, раслін і іншых з'яў прыроды.
    Ведучы цяжкую і ўпартую барацьбу з прыроднымі стыхіямі, старажытны чалавек у сваім уяўленні атаясамліваў іх з нейкімі цёмнымі, варожымі людзям сіламі. Так з'яўляліся легенды пра нячыетую сілу, якая быццам жыла ў непраходных балотах, дрымучых лясах, азёрах... Шэраг легенд звязаны з штодзённым бытам селяніяа, у якіх таксама ўздзеяннем незвычайяых сіл тлумачыцца паморак хатняй жывёлы, неўраджай. Часта, дзякуючы фантазіі расказчыка, еюжэт легенды знарок ахінаўся покрывам асаблівай таямнічасці і жудасці (напрыклад, легенды аб скарбах). Аднак часцей за ўсё ў беларуекіх народных легендах над цёмнымі чараўнічымі сіламі перамогу атрымлівае чалавек, яго смеласць, стойкасць, кемлівасць.
    3 цягам часу разам з аджываннем старога быту і са змянея нем светапогляду народа вера ў сапраўднасць легенд врападала. Былыя ўяўленні народа ператвараліся ў жарты.
    У беларускім фальклоры ёсць нямала легенд сацыяльнага зместу, у якіх гаворыцца аб сацыяльнай няроўнасці, паказваецца жорсткасць і несправядлівасць паноў.
    Глыбокай пяшчотнай любоўю да родпага краю і роднай пры роды прасякнуты паэтычныя легенды аб утварэнні найбольш вя домых азёраў і рэчак (легенды пра возера Свіцязь, Сож і Дняпро, Нёман і Лошу).
    Нарэшце, у шэрагу беларускіх легенд апяваецца сам чалавек, яго выключнае ўмельства ў працы, сіла і хараетво яго пачуццяў.
    Па форме і зместу блізка да легенд стаяць народныя паданні. Паданне — гэта вусна-паэтычнае празаічнае апавяданне, у якім ад імя сведкі або ўдзельніка падзей паведамляецца пра сапраўдныя in магчымыя ў жыцці падзеі, пра рэальных асоб. Паданне адрозніваецца ад легенды адсутнасцю чарадзейнага, незвычайнага. Яму ўласцівы шырокі грамадскі сэнс. Нямала народных саданняў вызначаецца сваёй вострай сацыяльнай накіраванасцю.
    Беларускім народам складзены цікавыя паданні пра вядомыя гістарычныя падзеі ў яго жыцці (войны з татарамі. шведамі, Айчышшя вайна 1812 года, Вялікая Айчынная 1941 —1945 гадоў), пра славутых людзей (К. Заслонава), пра паходжанне паасобных гарадоў (напрыклад, Магілёва), вёсак, урочышчаў, геаграфічных назваў, прозвішчаў.
    Цікавы жанр паэтычнай творчасці беларускага народа вусныя сказы.
    Вусныя сказы — гэта народныя апавяданні эпічнага складу і рэалістычнага зместу, у якіх адлюстраваны пэўныя гістарычныя падзеі або расказваецца аб справах выдатных гістарычных дзеячаў ці аб подзвігах асобных народных герояў. Часам вусныя сказы пра герояў набываюць характэрныя рысы легенды.
    Легевды, падакні і скаэы, уключаныя ў гэты зборнік, раскрываюць асаблівасці выптэй названых жанраў і ў мастацкай форые расказваюць аб нацыянальных рьісах жыцця, роздумах, спадзяваннях і маральна-этычных уяўленнях беларускага народа, паказваюць хараство роднай прыроды, вялікасць свайго народа і яго душэўяую прыгажосць.
    У кнігу ўключаны народныя творы, узятыя з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е. Раманава, II, Шэйна, А. Сержпутоўскага, МДабравольскага, М. Феда роўскага; з літаратурных крыніц (В. Вольскага — «Палессе», Л. Пракопчыка — <Даўгінаўскія вёрсты», «Адкуль у вёскі імя*, К. Каганца — «Творы» і інш.). Значная частка матэрыялаў належыць да ўласных запісаў укладальніка.
    Тэксты адаптаваны з улікам папулярнага выдання.
    A. I. ГУРСКІ. кандыдат філалагічных навук
    АСІЛКІ
    Даўно-даўно, калі яшчэ людзі жылі па лясах дрымучых, прыйшлі ў цяперашнюю Утужыцкую абшчыну асілкі і занялі два месцы: адно на рэчцы Вараусе ў Заборышчах, а другое — на Іванісе пры той жа самай рэчцы. У тых месцах тады ніякага народу не было, месцы былі вольныя па ўсёй Жанвіль-Утужыцкай старане. У лясах вадзіліся ўсякія звяры: мядзведзі, ваўкі, ласі, кабаны, лісіцы ды рысі, а па рэках і азёрах жылі выдры; рыбы хоць апалонікам чэрпай.
    Асілкі тыя былі людзі здаравенныя, росту ў касы сажэнь, у плячах — аршыны з два, а голас мелі, як звон немалы, бывала, калі крыкне каторы на ўвесь голас ды свісне, дык якое б дзерава ні было вялікае, а зваліцца. Вось якія былі яны людзі, тыя асілкі. I жонкі іхнія былі па іх: вялікага росту, дужыя і раджалі кожны раз па двое, па трое дзяцей.
    Гаспадаркі яны ніякай не трымалі, не было ў іх ні худобы, ні скацінкі свойскай, ні прыпасу, ні запасу. Hi хлеба, ні лёну не сеялі. Карміліся тым, што лавілі па лясах звяроў ды ў водах — рыбу. Адзенне сабе яны шылі са звярыных шкур. Вось так і жылі. Пра Бога зусім не дбалі. Ніхто ніколі не чуў нават ад старых, каб мелі дзе-небудзь царкву альбо папа.
    Крыху пажыўшы на рацэ Вараусе, асілкі вельмі ўпадабалі Жанвіль-Утужыцкую старану. Вось і задумалі яны тут пасяліцца і пачалі адразу будаваць два гарадзішчы — Забыркі і Іваніху. Гарадзішчы гэтыя і цяпер захаваліся на рацэ Вараусе, вось хоць ідзі і паглядзі.
    Інструменту ў іх амаль ніякага не было. Кажуць,
    што была на ўсіх адна сякера, ды і тая не жалезная. Але хоць асілкі і не мелі інструменту, а гарадзішчы ўсё ж будавалі. Меўшы ўсяго адну сякеру, асілкі перакідвалі яе з гарадзішча на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на пераход. Крыкне, бывала, асілак з аднаго гарадзішча ў другое — сякеру давай, а другі возьме сякеру дый кіне яму. Такая была ў іх сілішча, за тое і называліся яны асілкамі. Гэта яшчэ нішто — сякеру перакінуць вярсты за тры,— a то, бывала, трэба на будынак бярвенне, дык пойдзе каторы ў лес, вырве дрэва з карэннем ды так і валачэ на гарадзішча, a то камень прыйдзецца прыставіць, дык ён возьме яго дый шыбане за вярсту ці болып, проста на гарадзішча. Некаторыя кідалі такія вялізныя каменні, што былі ў паўсажня велічынёю, але не заўсёды гэтакія каменні даляталі да гарадзішча. A то ёсць мясціны, што зусім закіданыя каменнем. Дзяды казалі — тут асілкі адзін супроць аднаго ваявалі... Яны і звяроў забівалі каменнямі, ад таго каменні і ляжаць аж да сягоння па лесе. А далей гаварылі старыя, што асілкі пайшлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры і паменшала ў вадзе рыбы. 3 таго часу і гарадзішчы іхнія запусцелі, бо пасля іх не скора прыйшлі сюды нашы дзяды, якія абралі сабе лепшыя мясціны, каб сеяць жыта і скаціну разводзіць.
    ПАЛЕШУКІ I ПАЛЕВІКІ
    Было ў бацькі дванаццаць сыноў, ды ўсе яны былі вельмі ўдалыя хлопцы. Жылі ў цёмным лесе, дзе вадзілася шмат усялякага звяр’я, пасвілі сваё гаўяда ды лавілі зверыну.
    Суседзі жылі далёка і рэдка рабілі ім шкоду, бо баяліся ўдалых хлопцаў. Жылі тыя разам і слухалі старога бацьку, а ён ужо сівенькі, бы лунь, сядзеў сабе ў кажушку ды камандаваў. I быў у іх лад, і ўсім было добра.
    Яны ўсе пажаніліся і мелі шмат дзяцей, але ўсе слухаліся старога, і кожны рабіў сваю справу.
    Толькі вось памёр стары бацька, і пачалі жанкі сварыцца паміж сабою, пачалі калаціцца ды падбухторваць сваіх гаспадароў. I такая ў іх пайшла калатня, што і жыцця няма. Ведама, калі бабы чаго захочуць, то і сам чорт іх не пераставіць. А тут яны ў адзін голас крычаць: дзяліцца ды дзяліцца,
    Пачалі браты дзяліцца. Калаціліся, калаціліся яны, пакуль дзялілі гаўяда ды ўсё дабро, а як пайшлі дзяліць зямлю, дык так пачалі біцца, што чуць адзін аднаго не пазабівалі.
    Калоцяцца браты паміж сабою за зямлю, захопліваюць чужыя дзялянкі, і няма ў іх спакою.
    Толькі два малодшыя браты жылі паміж сабою вельмі згодна: куды адзін, туды і другі. He захацелі яны калаціцца з братамі; кінулі сваю бацькаўшчыну дый пайшлі ў свет шукаць сабе зямлі.
    От занялі ды і пагналі яны свой статак, зрабілі з двух дубоў з карэннямі вялізныя сані, запрэглі дванаццаць пар валоў, наклалі ўсялякага дабра, яшчэ пасадзілі жанок з дзецьмі ды і паехалі па пяску.
    Працяглі трохі валы дый сталі, не могуць цягнуць сані па пяску. От большы брат давай падкладваць упоперак пад палазы круглыя калодкі. Коцяцца калодкі, і сані паўзуць уперад.
    Надакучыла меншаму брату падкладваць калодкі пад палазы, от ен і кажа:
    — Давай, братка, зробім такую прыладу, каб калодкі заўсёды круціліся пад палазамі,— ды эрабілі яны колы.